Лившиц Владимир
Интересные сайты
Intportal.ru
Фильмы, программы, игры, книги и другое бесплатно!

Раскрутить мой сайт!Раскрутить мой сайт!
Посетители
Календарь
<
Май 2012
>
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Подписка
E-mail: 
Опрос
Ваш возраст?

Результаты опроса
Топ комментаторов
bark54 Баркулов
Комментарии: 1
vladlivsh Лившиц Владимир
Комментарии: 1
Другие сайты
vitalong Виктор Кузнецов
samaranightlife Андрей Аско
pam-pam---pam--pam--... ША!!!
studman2005 Дмитрий Дворецкий
hromdiapsid Динар

Горки: страницы истории( на бел. языке)

0.00 (0)


Горацкі раённы гістарычна-этнаграфічны музей

 

У.М. ЛІЎШЫЦ

 

 

 

 

ГОРКІ:

старонкі гісторыі

 

 

 

 

 

МІНСК 2007

УДК 947.67.-21 Горкі
ББК 63.3( 2Б)
Л 55

Рэцэнзент: А.А.Герасімовіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі дзяржавы і права БДСГА

Мастак Т.А.Гаўрыленка
Фотаздымкі з архіва Горацкага раённага гістарычна-этнаграфічнага музея, М.Ляўцова і У.Ліўшыца.

Аўтар шчыра ўдзячны за дапамогу ў выданні кнігі старшыні Горацкага райвыканкама М.М.Анікееву, Дэпутату Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Т.С.Асмалоўскай, кіраўнікам дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў: С.В. Лабанаву, Ю.У. Чаплянскаму, А.І.Федаровічу, А.А. Кастюшкіну, В.М.Еўціховічу, У.Э. Пятровічу, М.В. Юрчанка, В.М. і І.А. Каральковам, У.М.Гнатюку, А.А.Радчанку.

 

Л55 Ліўшыц У.М. Горкі: старонкі гісторыі. - Мінск: Красіка-прынт. 312 с.:, іл.16 л.


ISBN 985-405-384-9

Апавядаецца пра далёкае мінулае, сённяшні дзень і перспектывы развіцця горада Горкі - раённага цэнтра Магілёўская вобласці, дзе знаходзіцца старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Беларусь - Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Для шырокага кола чытачоў.



ISBN 985-405-384-9
ББК63.3( 2Б)
УДК 947.67.-21 Горкі

© У.М Ліўшыц., Т.А.Гаўрыленка
ПРАДМОВА
Маім бацькам -
Маісею Хаймавічу
і Саф'і Давыдаўне
прысвячаю

Гарады нашай краіны... Кожны з іх мае сваю гісто-рыю, свой выгляд.
Мы кажам: "горад шахцёраў", - і ў думках уяўляем будынкі шахт. Мы чуем: "горад хімікаў", - і перад намі выразна паўстаюць высотныя карпусы хімічных кам-бінатаў. Што ж можна сказать пра Горкі? Бадай, гэта горад студэнтаў, бо значная частка яго жыхароў - сту-дэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Невялікім мястэчкам Копыскага павета былі Горкі да адкрыцця там у 1840 годзе земляробчай школы, потым пераўтворанай у інстытут. У 1861 годзе Горкі атрымалі статут горада і сталі цэнтрам павета.
Гісторыя Горак... У ёй часта згадваюцца словы "пер-шы", "упершыню".
У 1840 годзе ў Горках была адкрыта першая ў Бе-ларусі земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 годзе ў інстытут - першы інстытут у Расіі, студэнты якога ў 1863 годзе першымі на Магілеўшчыне далучыліся да паў-стання К. Каліноўскага.
У інстытуце было закладзена першае ў Еўропе доследнае сельскагаспадарчае поле, таксама быў зроб-лены першы ў Расіі дрэнаж, вынайдзены першы камбайн.
16 студзеня 1905 года навучэнцы горацкіх вучэбных устаноў і рамеснікі Горак аднымі з першых у Беларусі выйшлі на палітычную дэманстрацыю.
Новую старонку ў гісторыі Горак адкрыла Кастрычніц-кая рэвалюцыя. У красавіку 1919 года ў Горках аднавіў ра-боту сельскагаспадарчы інстытут - першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Савецкай Беларусі.
На працягу пасляваенных гадоў Горкі ператварыліся ў адзін з прамысловых і культурных цэнтраў Магілёўскай вобласці. З першага студзеня 1983 года яны сталі го-радам абласнога падпарадкавання.
Гісторыя Горак і раёна вывучаецца з даўніх часоў. Ёй прысвяціў цікавую публікацыю "Кароткі нарыс гісторыі Горацкага раёна і г. Горкі" гісторык Д.М. Васілеўскі, якая была надрукавана ў "Працах навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі" (Горкі, 1927).
Шмат цікавых звестак пра гісторыю Горак у перыяд стварэння і існавання Горы-Горацкага інстытута знай-шоў і надрукаваў С.Г. Цітовіч, аўтар грунтоўнай працы "Горы-Горецкий земледельческий институт - первая в России высшая сельскохозяйственная школа" (Горки, 1960).
Вялікія намаганні прыклалі да вывучэння гісторыі горада і акадэміі (а яе гісторыя - гэта гісторыя Горак) краязнаўцы і даследчыкі Дз. Р. Новікаў, М.А.Шытоў,І.М. Стэльмашонак, М.Р. Дзюбакова, В. Т. Гулевіч і іншыя.
Асабліва гэтыя пошукі актывізіраваліся ў час стварэння кнігі "Памяць. Горацкі раён", якая выйшла ў выдавецтве "Вышэйшая школа" у 1996 годзе. Там упер-шыню былі надрукаваны цікавыя звесткі, знойдзеныя гісторыкамі В.Капыціным, В.Насевічам і В. Князевай.
Першае выданне кнігі "Горки.Историко-экономический очерк" выйшла ў 1984 годзе ў выдавецтве "Беларусь". На жаль, гісторыя да 1917 года ў кнізе была значна скаро-чана. Больш поўна яна дадзена ў другім выданні, надру-каваным у 1989 годзе ў выдавецтве "Полымя".
За прайшоўшы час аўтарам і супрацоўнікамі Горацкага гістарычна-этнаграфічнага музея С.С.Скаромнай, М.М. Студневай, Т.А.Караеўскай, В.В.Белавусавай і Т.В.Поклад было знойдзена шмат новых фактаў з гісторыі Горак, асабліва, калі збіраліся матэрыялы да кнігі "Памяць. Горацкі раён". Гэта дазваляе ў трэцім выданні кнігі больш поўна, грунтоўна і аб'ектыўна напісаць гісторыю горада, у якім аўтар жыве з 1946 года і які стаў для яго родным і любімым.
Кніга напісана на беларускай мове, аднак многія даку-менты пададзены ў ёй на мове арыгінала - рускай мове. Гэта зроблена для таго, каб чытач змог адчуць каларыт таго часу, калі пісаўся дакумент.
Аўтар выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў выданні кнігі - дацэнту кафедры рускай і беларускай моў БДСГА В.П.Зяньковіч, кандыдату філалагічных навук, да-цэнту Л.А.Камко, адказнаму сакратару раённай газеты "Ленінскі шлях" П.І.Дзетліковічу,галоўнаму спецыялісту аддзела культуры Горацкага райвыканкама М.М.Студ-невай, навуковым супрацоўнікам Горацкага гістарычна-этнаграфічнага музея С.С.Скаромнай, Т.А.Караеўская, С.М. Макеевай, А.А.Агейчык,Л.М.Дзеружковай, настаў-ніце І.А.Туміловіч.
Кніга прызначана для шырокага кола чытачоў. Аўтар будзе ўдзячны за заўвагі, прапановы, якія ён улічыць пры паўторным перавыданні кнігі.

З СІВОЙ ДАЎНІНЫ

Гiсторыя Горак, якія некалі ўваходзілі ў Горацкі павет, багата падзеямі, што ідуць з глыбіні вя-коў. Вывучэнне далёкага мінула-га гэтага краю дазваляе зрабіць вывад, што ў басейне рэк Проні, Капылкі і Парасіцы здаўна жылі старажытныя славяне. Аб гэтым сведчаць археалагічныя помнікі, якія знаходзяцца ў Горацкім раёне.
Стаянка мезалічнага часу была знойдзена ў 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Вялікія Шарыпы на першай над-поплаўнай тэрасе левага берага р. Проня. Дзве невялікія рачулкі Пнеўка і Маханаўка, якія ўпадаюць у Проню, ствараюць мыс, на якім у 1985 годзе В.Ф. Капыцін і В. Е. Кудрашоў на плошчы 40 х 100 м выявілі прадукты расшчаплення крэменю (пласціны, адшчэпы), скрэбла-падобныя вырабы. Асобныя вырабы з крэменю знойдзены каля в. Пнеўшчына, на правым беразе р. Рамясцянка, пры ўпадзенні ў яе р. Лядня.
У другім тысячагоддзі да н.э. тэрыторыя сучаснай Беларусі ўступіла ў бронзавы век - час адкрыцця і ўжыван-ня металу, прыкметнага прагрэсу ў развіцці вытворчых сіл.
Як сведчаць археолагі, у гэты час дрэва апрацоўвалі бронзавымі і каменнымі свярдзёлкамі і клінападобнымі ся-керамі, цясламі і нажамі. Каменныя сякеры свідравалі пус-той у сярэдзіне касцяной трубкай з прымяненнем мокрага пяску. Пасля свідравання вырабы паліравалі на паліра-вальных плітах з пясчаніку. Каменныя прасвідраваныя сякеры - самая частая знаходка на тэрыторыі раёна. Не-вялікая калекцыя такіх сякер, знойдзеных на тэрыторыі раёна, перададзена ў Горацкі гістарычна-этнаграфічны му-зей археолагам В.Ф. Капыціным.
Гэты археолаг лічыць, што ўжо ў першай чвэрці пер-шага тысячагоддзя да н.э. насельніцтва сучаснага Горац-кага раёна ўжо магло атрымліваць жалеза з мясцовых балотных руд, вырабляла з яго больш складаныя прылады працы. Знаёмства з металам не толькі пераўтварыла ўсю матэрыяльную культуру, яно зрабіла сапраўдную рэвалю-цыю ў жыцці чалавека.
Замест ранейшых стаянак па берагах рэк пачалі буда-ваць умацаваныя гарадзішчы. Іх узводзілі на высокіх пля-цоўках на мысах пры зліцці двух яроў або рэк. Прыродная непрыступнасць гарадзішчаў дапаўнялася штучнымі ўма-цаваннямі ў выглядзе земляных валоў (часцей за ўсё з частаколам па грэбню), равоў і драўляных агароджаў. Сіс-тэмы ўмацаванняў з земляных валоў і равоў захаваліся да нашых дзён.
Цікавым з'яўляецца гарадзішча "Курганы", што каля вёс-кі Горы. Яно датуецца раннім жалезным векам і з'яўляецца гарадзішчам мысавага тыпу. Знойдзеныя на ім кавалкі ляп-нога посуду, як лічаць археолагі М.Ткачоў і А.Мяцельскі, даюць магчымасць гаварыць аб тым, што людзі жылі тут у трэцім стагоддзі да н. э.
У час раскопак былі знойдзены гліняныя соплы ад гор-наў, у якіх выплаўлялася з руды жалеза, а таксама розныя прадметы з яго: нажы, крэсівы, ключы ад замкоў і замкі, ко-сы, сярпы і сякеры.
Навуковую цікавасць маюць даспехі воінаў - наканечнікі стрэлаў і дзідаў, шпоры, абкладкі калчана для стрэлаў.
Шмат было знойдзена і вырабаў з косці - грабяні, пра-колкі і "жужалкі"- дзіцячыя цацкі.
Гарадзішча мела трывалыя гандлёвыя сувязі. Аб гэтым сведчаць шалі ад вагаў, сярэбраныя зліткі, грошы тых ча-соў.
Шмат таго, што было знойдзена археолагамі ў час рас-копак, у 1988 годзе было перададзена ў фонд Горацкага гістарычна-этнаграфічнага музея і зараз знаходзіцца ў ас-ноўнай экспазіцыі.
Там жа экспануецца ўнікальная рэч, якую знайшоў у час раскопак археолаг А. Мяцельскі. Гэта каменны абразок вытачаны з мяккага пясчаніка. На правай паверхні яго вы-разаны крыж, з бакоў літары " ІС"- Ісус, "Х"- Хрыстос. Унізе напісана "Госпадзі, помозі рабу сваему се напісаў-шему". Ён датуецца ХII - ХIII стагоддзем.
З 1986 года вядзе раскопкі вельмі цікавага гарадзішча Нікадзімава на рацэ Быстрая археолаг А.Седзін. У куль-турным слоі, які дасягае больш аднаго метра, было зной-дзена шмат розных рэчаў. Яны даюць нагляднае ўяўленне аб матэрыяльнай культуры насельніцтва - гэта фрагменты ляпнога посуду, наканечнікі стрэл і коп'яў, нажы і шпоры, рыбалоўныя кручкі і бранзалеты. Асаблівую цікавасць уяўляюць пальчаткі фібул, якія выкарыстоўваліся ў якасці заплічак і адначасова служылі ўпрыгожваннямі.
Археалагічныя знаходкі паказваюць, што славянскія плямёны, якія спрадвеку жылі на горацкай зямлі, займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, паляўніцтвам, вялі бойкі гандаль. Аб апошнім сведчаць знойдзеныя скарбы з манетамі, вырабамі з серабра і золата. Так, скарб з грыў-намі, бранзалетамі, завушніцамі, спражкамі і іншымі ўпры-гожваннямі работы візантыйскіх майстроў, якія датуюцца ІХ-ХІ стагоддзямі, быў знойдзены ў часы раскопак гара-дзішча каля вёскі Шаўнева. Частка гэтых знаходак захоў-ваецца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным музеі ў Маск-ве.
Каля вёскі Студзянец археолагі адкапалі злітак серабра з надпісам "Князь Волад".
У 1837 годзе каля в. Пнеўшчына на правым беразе р. Лядня (правы прыток р.Рамясцянкі) быў выяўлены ўнікальны помнік. Гэта пірамідальнай формы гранітны ва-лун, вагой каля 500 кг, даўжынёй да 1м, у шырыню і вышы-ню да 0,75 м, які знаходзіўся на вяршыні кургана, складзе-нага з каменю. На паверхні валуна былі нанесены знакі вышынёй 130 - 140 мм, шырынёй 6 мм і глыбінёй 4 - 5 мм на адным баку ў выглядзе суцэльнага надпісу, а з другога боку бязладна раскіданых на паверхні. А. Дандукоў-Кор-сакаў, уладальнік маёнтка Раманава, які цікавіўся археа-лагічным мінулым краю і рабіў раскопкі ў Горацкім павеце, лічыў надпіс рунічным, а А. Мюлер (Аўстрыя) - фінікійскім. На валуне было напісана: "Помнік Ваала. Тут мы яго выдаўблі (высеклі)". На другім баку надпіс застаўся нерас-шыфраваным.
На тэрыторыі сучаснага горада Горкі захаваўся, на жаль, толькі адзін помнік археалогіі - гарадзішча. Яно зна-ходзіцца побач з гарадской паліклінікай. У час археа-лагічнай разведкі там былі знойдзены кераміка, металіч-ныя вырабы Х-ХII стагоддзяў.

ЗА ДАЛЛЮ ЧАСОЎ

Першыя пісьмовыя звесткі, якія непасрэдна тычацца тэры-торыі Горацкага раёна, як лічыць гісторык В.Насевіч, паходзяць з ХII стагоддзя, калі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Смаленскага княства. У той час княствы дзялі-ліся на воласці, цэнтрамі якіх бы-лі "пагосці", ці замкі. З граматы 1136 года смаленскага кня-зя Расціслава Мсціславіча вядома, што адна воласць бы-ла ў вярхоўях ракі Басі і мела назву Басея (знаходзілася недалёка ад сучаснай вёскі Сялец).
Воласць Мярэцічы знаходзілася ў вярхоўях ракі Мярэя (зараз Ленінскі сельскі савет). А цэнтрам яе потым стаў маёнтак Раманава (зараз Леніна).
Вялікая па памеры воласць была ў раёне сучаснай вёскі Горы, дзе ў тыя часы, як сведчаць археалагічныя раскопкі, быў добра ўмацаваны замак. Цікава, што археолаг А. Мяцельскі выказаў меркаванне, што яго можна атаясаміць з горадам Ізяслаўлем, які часта прыгадваецца сярод гара-доў Смаленскага княства.
Аднак у той грамаце Расціслава Мсціславіча гэта во-ласць не згадваецца. Як лічыць В.Насевіч, відаць, у той час Смаленск не атрымліваў з яе даніны.
На мяжы XII і XIV ст. Смаленскае княства ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. Кіраваў княствам вялікі князь Вітаўт, які перадаў большую частку зямель (Басейс-кая і Горская воласці) ва ўласнасць князю Івану Сямё-навічу Пуцяты з роду князёў Друцкіх. Мярэйская воласць дасталася князю Юрыю Сямёнавічу Гальшанскаму.
З таго часу горацкія землі пачалі ўпамінацца ў "Літоў-скай метрыцы" - архіве канцылярыі Вялікага княства Літоў-скага, у якую ўпісвалі звесткі аб набыцці ці падзелах маёнткаў. Так, у 1497 годзе ў метрыцы ўпершыню ўпамі-наюцца Горы.
У князя І. С. Пуцяты было чатыры сыны. Адзін з іх, Міхаіл, валодаў Гарамі і часткай Басі, а другі, Васіль, - часткай Гор.
Ад Міхаіла землі дасталіся яго сыну, Юрыю Шышаў-скаму. Такую назву ён меў таму, што цэнтр маёнтка быў у Шышаве (зараз вёска каля Горак).
Калі памёр яго адзіны сын Васіль (1480? -1546), то паводле завяшчання, якое ён падпісаў у верасні 1544 года, землі перадаваліся яго жонцы Марыі з роду князёў Заслаўскіх.
Адзначым, што ў гэтым завяшчанні ўпершыню ўзга-дваецца вёска Горкі. У той час яна ўваходзіла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.
Адкуль пайшла назва Горкі ?
На гэта пытанне доўгі час прыходзілася шукаць адказы ў літаратуры. Так, прафесар В.Жучкевіч лічыць, што такая назва звязана з гарыстай мясцовасцю, на якой раз-мешчаны Горкі.
Пісьменнік У. Юрэвіч ў кнізе "Слова жывое, роднае, гаваркое..." піша, што назва "Горкі" ад слова "Горы" дало назву паселішчу, размешчанаму на некалькіх горках, гэта значыць "узвышшах". Яно гэтак і звалася - Горы-Горкі.
Больш цікавую версію ў свой час выказаў археолаг Ш. Бікцінееў, які рабіў археалагічныя раскопкі ў вёсцы Горы нашага раёна. Ён лічыў, што ў пачатку XVI стагоддзя частка жыхароў старажытнага горада Горы перасялілася на месца цяперашняга горада Горкі, бо тут было перасячэнне двух гандлёвых шляхоў: Орша - Мсціслаў і Магілёў - Раманава і далей Смаленск. Спачатку новае паселішча мела назву Горы Малыя, а старое паселішча - Горы Вялікія. С цягам часу Горы Малыя сталі Горкамі, а Горы Вялікія проста Гарамі.
А ці былі якія легенды і паданні наконт гэтых назваў? На жаль, не прыходзілася чуць іх ад жыхароў нашага раёна, ці сустрэць да нядаўняга часу ў літаратуры.
І вось цікавая падзея. У 2002 годзе ў выдавецтве "Бела-русь" выйшла кніга "Магілёўшчына. Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў". Яе склаў і запісаў доктар філалагічных навук А.Недаўца. Ёсць там легенды і пра ўзнікненне горада Горкі, рэк Проня і Парасіца, а так-сама вёсак Горацкага раёна - Буда, Копцеўка, Пнеўшчына, Студзянец і Ходараўка.
Коратка яе змест такі: на тэрыторыі Горацкай зямлі жыў Князь Гардзей, які меў вельмі прыгожую жонку і двух дачок - Проню і Парасіцу. Жылі вельмі шчасліва і добра, пакуль не здарылася бяда: жонка князя дужа спадабалася ва-ладару падземнага і падводнага царства.
І вось аднойчы, калі князя Гардзея не было дома, ён захапіў княгіню і яе дачок.
- Будзеш маёй жонкай, - сказаў ён жанчыне-прыгажуні.
Тая адказала коратка:
- Я маю мужа і не здраджу яму.
Раззлаваўся валадар і шабляй парубіў княгіню, і яе дачок. І там, дзе ўпалі пасечаныя грудзі прыгажуні, вы-біліся з зямлі дзве крынічкі, і пабеглі з іх рэчкі. Іх людзі наз-валі Проня і Парасіца.
А князь Гардзей адпомсціў за жонку і дачок. Ён пачаў кідаць у раку вялізныя каменні і забіў валадара. З цягам часу тыя камяні абраслі зямлёй і сталі на іх сяліцца людзі, а паселішча назвалі Горы-Горкі.
Але вернемся да гісторыі Горак. Вядома, што, як лічыць гісторык В.Насевіч, у 1554 годзе Марыя, уладальніца маёнтка Шышава, выйшла замуж за Івана Гарнастая (1490 ? - 1558) і землі перайшлі да яго, а потым да яго сына Гаўрылы (1515 ? - 1588). Сын Гаўрылы - Геранім (1540? - 1600) прадаў маёнтак Льву Сапегу (1557 - 1633). Апошні з'яўляўся канцлерам Вялікага Княства Літоўскага, вая-водам віленскім.
У гэты час блізкае размяшчэнне да такіх адносна буй-ных гарадоў, як Смаленск, Магілёў, Орша, дало маг-чымасць Горкам вырасці ў досыць значны рамесны і ганд-лёвы цэнтр, вядомы далёка за межамі ваяводства.
У час Лівонскай вайны (1558 -1583 гг.) у 1563 г. Горкі былі заняты рускімі войскамі. Наступленне рускіх войск бы-ло такім нечаканым, што, як сведчыць гісторык Д. Ва-сілеўскі ў "Кароткім нарысе гісторыі Горацкага раёну і г. Горак" (Апісанне Горацкага раёну. Праца навуковага тава-рыства т.3.Горкі,1927), уладальнік Горацкага графства Юр-ка Друцкі-Горскі са сваім дваром папаў у палон, паспеўшы сваю сям'ю выслаць у глыб Беларусі. У старадаўніх актах, якія былі надрукаваны ў "Археографическом сборнике документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси» т.IУ, ёсць ліст пана Астапа Валовіча, дзё ён паве-дамляе аб узяцці на выхаванне дзяцей Горскага. З гэтага ліста, як лічыць Д. Васілеўскі, бачна, што Друцкія - Горскія належалі да вельмі багатых панскіх родаў на Беларусі, та-кіх як Масальскія, Палубенскія, Валовічы і іншыя.
Прайшоў час, і неўзабаве Горкі былі зноў вернуты ў склад ВКЛ.
Па Люблінскай уніі 1569 года Вялікае княства Літоўскае і Польшча аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву - Рэч Паспа-літую. З гэтага часу і да сярэдзіны XVIII стагоддзя Горкі ўваходзілі ў склад Аршанскага павета Віцебскага вая-водства.
З аднаго боку, магнаты спрабавалі выкарыстаць экано-міку гарадоў і мястэчкаў у мэтах абагачэння. З другога - багатыя гарадскія і местачковыя саслоўі імкнуліся пашыраць свае правы і прывілеі, у выніку чаго многія пры-ватнаўласніцкія гарады і мястэчкі атрымалі так званае маг-дэбургскае права, згодна якому яны вызваляліся ад большасці феадальных павіннасцяў і мелі льготы ў вядзенні рамёстваў і гандлю.
У 1619 годзе ўладальнік Горак вялікі канцлер ВКЛ Леў Сапега даў мястэчку "Устав о вольностях" з мэтай іх эка-намічнага развіцця і перасялення сюды жыхароў з іншых мясцін. Ён уяўляў сабой малое магдэбургскае права. У мястэчках дазвалялася праводзіць кірмашы, гандляваць, было сваё самакіраванне і суд. На рынку быў абсталяваны асобны свіран -"імбарнае месца", куды прыезджыя купцы і гандляры маглі здаваць свае тавары на захаванне. За такую паслугу бралася плата - 5 грошаў у тыдзень.
Гісторык В. Насевіч у бібліятэцы Віленскага дзяр-жаўнага універсітэта знайшоў інвентар маёнтка Шышава за 1609 год. З яго бачна, што гэта быў даволі буйны маён-так, куды ўваходзіла 13 вёсак. З яго ішоў чынш у памеры 1349 коп і 17 грошаў ( капа раўнялася 60 грошаў, і за яе можна было купіць пуд мёду ці бочку пшаніцы).
У першай палове ХVII ст. Горкі згадваюцца ўжо як горад. Ён быў буйным гандлёвым цэнтрам. Гэта пацвяр-джае ліст княгіні Масальскай з Друі да княгіні Друцкай-Горскай (жонцы ўладальніка Горы-Горацкага маёнтка), у якім яна запрашае на вяселле да дачкі і просіць прывезці з Горак каштоўны вэлюм, таму што ў Друі такога вясельнага ўбору для нявесты няма. А Друя між тым стаяла на Дзвіне, дзе праходзіў стары гандлёвы шлях.
Далейшы рост дабрабыту Горацкага краю спыніла вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654 - 1667 гг.). У гісторыі Беларусі яна атрымала назву-"невядомая вайна", бо доўгі час у гістарычных даследаваннях пра гэта амаль нічога не гаварылася.
Ужо 26 жніўня 1654 Горкі былі захоплены рускімі вой-скамі пад кіраўніцтвам Я. Чаркаскага. Потым Горкі зна-ходзіліся пад кантролем Беларускага палка пад каман-дваннем К. Паклонскага. У 1654 г. жыхары горада перай-шлі на бок рускай дзяржавы.
Зімой 1655 года Горкі былі вызвалены войскамі ВКЛ пад кіраўніцтвам Я. Радзівіла. Аднак вясной гэтага года пача-лося новае наступленне і Горкі зноў аказаліся захопленымі рускімі войскамі. І толькі ў 1661 годзе іх адваявалі войскі ВКЛ.
Пасля Андрусаўскага перамір'я (1667 г.) Горкі засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай.Гэтая вайна вельмі падарвала эканоміку Беларусі. Гісторык К.Тарасаў лічыць, што ў час яе загінула 52% насельніцтва краіны, а ў такіх усходніх валасцях як Горацкая, - да 80%. У архівах захаваліся да-кументы аб тым, што пасля вайны горацкія жыхары так збяднелі, што прыйшлося ім прасіць уладальніка Горак аб змяншэнні падаткаў.
Цікава, што якраз у гэты неспакойны час жыхары Горак і навакольных вёсак хавалі свае зберажэнні. Потым, відаць, гінулі ці не змаглі знайсці прыхаванае і таму гэтыя схоўкі станавіліся кладамі. З кнігі "Могилев. Энциклопедический справочник" ( Минск,1990) бачна,што ў Горках у 1858 год-зе быў знойдзены клад, схаваны ў 4-ай чвэрці ХУII ста-годдзя, з 555 манет ( 6-грашовікі, 30-грашовікі Рэчы Пас-палітай, 6-грашовікі Прусіі); у 1880 годзе быў знойдзены клад, схаваны ў 1655 годзе. У ім было 30 талераў г. Канс-танца, паўталер Іспанскіх Нідэрландаў, талеры Злучаных правінцый.
У вёсках Анікавічы, Горы, Душкі, Іванова, Красуліна, Па-ляшчыцы, Сава, Хамінічы, Шышава і іншых таксама знаходзілі клады, дзе былі грошы Расіі, Рэчы Паспалітай, Іспаніі, Нідэрландаў, Прусіі, Францыі, Арабскага Халіфа-та,Чэхіі, Швецыі і іншых краін.
А хто ж валодаў Горацкім графствам у гэты цяжкі час? Вядома, што ўладальнік Горак і маёнтка Леў Сапега (1557 - 1633) меў трох сыноў, аднаму з іх - Казіміру (1609 - 1656) - і дасталіся Горкі. Апошні не меў нашчадкаў і таму завяшчаў маёнтак пляменніцы Ганне і стрыечнай сястры Соф'і Сапежанцы (1595 ? -1657 ?).
Калі Соф'я ўступіла ў шлюб з Канстанцінам Палубінскім (1590 - 1670), ён і стаў уладальнікам маёнтка.
Горы-Горацкае графства ў той час было адным са знач-ных маёнткаў у ВКЛ. Колькасць сялянскіх двароў у ім ва-галася ад 1500 да 1700, а сялян было каля 10 тысяч.
В.Насевіч знайшоў інвентар Горы-Горацкага маёнтку 1666 г. Ён складаўся з двух войтаўстваў: Горацкага з 37 вёскамі і Горскага з 39 вёскамі. У ім было 1422 валок зямлі ( каля 30 тыс. га). Цэнтрам першага з іх былі Горкі, у якіх мелася 470 мяшчанскіх пляцаў і звыш 35 валок зямлі. Го-ры мелі 210 пляцаў і 33 валокі.
Але відаць весці гаспадарку ў маёнтку было не вельмі выгадна, таму Палубенскі аддаў маёнтак арэндатару - шляхцічу Скрэбеню. У "Археографическом сборнику т.3, с. 204-206" захаваўся і кошт арэнднай платы - 1000 тынфаў. Вядома, што дачка Палубенскага, Ізабэла, таксама пад-цвердзіла права на арэнду.
У гэты час узмацніўся працэс акаталічвання беларусаў. У процівагу гэтаму ў Горках ствараецца праваслаўнае брацтва, пры якім у 1667 г. пачала дзейнічаць першая ў гісторыі мястэчка школа. Горацкае брацтва і адчыненая ім школа вялі культурна-асветніцкую дзейнасць, змагаліся супраць апалячвання і акаталічвання. Вядома, што ў 1673 годзе ў Горках была пабудавана новая царква і дом для папа. Праўда, у дазволе было адзначана, што будаваць яе можна на такім месцы, каб яна не шкодзіла ўніяцкай царкве.
Паводле інвентара 1683 года ў Горках было 510 дамоў, 2 прадмесці - Зарэчча і Казіміраўская Слабада. У гэты час у горадзе працавалі рамеснікі 28 спецыяльнасцяў, сярод іх ткачы, ганчары, ружэйнікі, вінакуры і інш. Гандаль праход-зіў на трох рынках. Прыязджалі сюды купцы са Смаленска, Мсціслаўля, Магілёва, Шклова, Оршы.
У сваю чаргу горацкія купцы, як сведчаць мытныя кнігі Масквы і Смаленска, гандлявалі ў гэтых гарадах сукном, палатном і рыбай. Ёсць звесткі аб тым, што купцы з Горак гандлявалі і ў іншых гарадах ВКЛ і Расіі.
У 1643 годзе ў Горках узнікла яўрэйская абшчына. Яшчэ раней ў гістарычных крыніцах упамінаюцца яўрэйскія аб-шчыны ў мястэчках Горы і Раманава.
Аднак у час падзей 1648 - 1649 гадоў, а затым вайны 1654 - 1667 гадоў абшчына не існавала і адрадзілася толь-кі ў 1669 годзе.
На чале абшчыны стаяў кагал - самастойная адмі-ністрацыйная і эканамічная форма самакіравання. Ім кіра-ваў і быў духоўным лідэрам равін, які падпісваў рашэнні кагалу, узначальваў яўрэйскі суд, здзяйсняў абрады, наг-лядаў за школьнай адукацыяй.
Кожная абшчына вяла свой летапіс - пінкас. З яго было бачна, што ў 1686 годзе на чале Горацкага кагала стаяла праўленне з 18 чалавек. Кагал плаціў падаткі: на дамы - 100, пагалоўна - 100, з продажу тытуню - 40 і гарэлкі -300 злотых.
Горацкія яўрэі займаліся дробным гандлем і рознымі відамі рамяства, арэндай млыноў і вінакурань. У 1695 г. Е. Сапега даў яўрэям горада прывілеі на права будаваць сінагогі.
Аднак далейшы рост горада ў перыяд эканамічнага і палітычнага заняпаду Рэчы Паспалітай стрымлівала эк-сплуатацыя рамеснікаў і сялян польскімі феадаламі. Умацаванне феадальна-прыгоннага і нацыянальна-рэлі-гійнага прыгнёту абвастрала класавыя супярэчнасці, узды-мала народныя масы на барацьбу за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
Адной з форм барацьбы былі масавыя пабегі ў Расію і на Украіну. Так, у 1676 годзе толькі ў Мяшчанскай Сла-бадзе горада Масквы выхадцы з Горак валодалі шасцю дамамі. Пражывалі яны таксама і на тэрыторыі Кіева-Пя-чэрскай лаўры.
Супраць феадалаў Рэчы Паспалітай мясцовыя жыхары змагаліся разам з украінскімі казакамі. Так, з адпіскі пал-кавога ваяводы Васіля Шарамецьева ў разрадны прыказ ад 13 чэрвеня 1657 бачна, што горацкія сяляне і мяшчане запісваліся ў казацкія атрады.
Аднак ёсць прыклады і барацьбы супраць маскоўскіх войск. Прыкладам антымаскоўскага руху з'яўляюцца ўпамі-нанні пра казацка-сялянскі атрад палкоўніка Івана Рыдара, які дзейнічаў у 1659 годзе каля Горак і нават учыніў аблогу Горскага замка.
У 1654-1655 гадах у Беларусі ўспыхнулі масавыя сялян-скія хваляванні. У маі - ліпені 1655 года атрады паўстан-цаў актыўна дзейнічалі ў раёне Горак, а таксама Гор і Ра-манава ( зараз вёска Леніна Горацкага раёна).
Якімі ж былі Горкі ў канцы XVII стагоддзя? Захаваліся ўспаміны відавочцаў. Так, 24 сакавіка 1678 года Горкі наве-даў пасол Рэчы Паспалітай у Маскоўскай дзяржаве Б. Та-нер. У сваіх запісках ён адзначыў багатае ўбранства пра-васлаўнай царквы.
Стольнік Пятра Першага П. А.Талстой, які 24 сакавіка 1697 года на шляху ў Італію спыніўся ў горадзе на начлег, у сваім дарожным дзённіку запісаў, што ў горадзе больш за тысячу жыхароў, пабудаваны праваслаўная царква, дзве уніяцкія, касцёл і яўрэйскі малітоўны дом. У 1698 г. сакратар аўстрыйскага пасольства У.Корб адзначыў, што горад вельмі доўгі і густа заселены яўрэямі.
У 1683 і 1685 гадах паміраюць сыны ўладальніка Горы-Горацкага маёнтка Крыштаф і Дамінік і спадчынніцай ста-новіцца іх сястра Ізабэла. Маёнтак стаў яе шлюбным па-сагам.
У 1686 годзе яна выйшла замуж за Ежы Станіслава Сапегу, прадстаўніка ўплывовага роду ў ВКЛ. Ён меў тытул "графа на Горы-Горках".
Здавалася б, для жыхароў Горы-Горацкага маёнтка наступіў спакойны час. Аднак яны не ведалі, што існавала і антысапегаўская кааліцыя, якую ўзначаліў Людвіг Пацей. На кароткі час яму і ўдалося захапіць Горы-Горацкі маён-так.
Прайшоў некаторы час, і Горкі зноў апынуліся ў зоне ваенных дзеянняў.


"...ПЕХОТЕ ВСЕЙ ИТИТЬ К ГОРКАМ..."

У 1700-1721 гадах Расія вяла вайну са Швецыяй за выхад да Балтыйскага мора. У 1708 годзе ваенныя дзеянні адбываліся на Беларусі. Так, 26 студзеня 1708 года шведы занялі Гродна. А ў сярэдзіне чэрвеня 1708 года шведскія войскі пад кіраўніцтвам Карла XII фарсіравалі раку Беразіну непадалёку ад мястэчка Беразіно і рушылі на Магілёў.
Рускія войскі сустрэлі іх у раёне мястэчка Галоўчын. Тут у ноч з 2 на 3 ліпеня адбыўся бой. З вялікімі стратамі шведы перамаглі.
Пётр І у гэты час спяшаўся ў войска і 5 ліпеня 1708 года заначаваў у Горках, дзе ўжо ў поўным складзе знаходзіўся генералітэт рускай арміі на чале з Б.П. Шарамецьевым.
6 ліпеня 1708 года ў Шклове адбыўся ваенны савет, якім кіраваў Пётр І. На савеце было вырашана: "Понеже неприятель, по ведомости, марширует к Могилёву... пехо-те всей иттить к Горкам с артиллерию и с обозами... и смотреть на неприятельские обороты и куды обратиться - к Смоленску или к Украине - трудиться его упреждать".
Як сведчыць у кнізе "Полудержавный властелин" М.Паў-ленка, у Горкі Пётр І прыбыў 9 ліпеня і тут жа стаў выс-вятляць падрабязнасці бою пад Галоўчына. Генерал Рэп-нін быў аддадзены ваеннаму суду, бо палкі, якімі ён каман-даваў "пришли в конфузию", хаатычна адступілі, пакі-нуўшы гарматы. Генерал быў разжалаваны ў радавыя. Праўда, служба радавым цягнулася нядоўга: у баі пад Ляс-ной ён праявіў храбрасць і зноў атрымаў чын генерала.
У Горках і вёсках Раманава, Кледнявічы, Расна і іншых населеных пунктах было сканцэнтравана 25-тысячнае вой-ска. Для іх прыкрыцця ў раёне Горак па лініі Дняпра ад Магі-лёва да Шклова былі пакінуты атрады конніцы. У раёне Го-рак будаваліся ўмацаванні, вялася разведка за неп-рыяцелем, невялікія атрады нападалі на шведскія часці. Штаб-кватэра Пятра I знаходзілася ў Горках, побач з ваенным лагерам рускіх войск.
У Горацкім гістарычна-этнаграфічным музеі захоўваец-ца копія карты-схемы, знойдзенай у Дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве Расіі "Лагерь российской армии под руководством Петра І з 13 июля по 1 августа 1708 года на реке Прони". На ёй і абазначана месца, дзе была стаўка цара.
Дарэчы, рэшткі тых збудаванняў захаваліся да гэтага часу, а ўзгорак яшчэ і зараз завецца Пятровым.
Цікава, што ўзгорак, які знаходзіцца побач з Пятровым, носіць назву - узгорак Мазепы, аднаго з тагачасных дзеячаў Украіны. Зараз тут знаходзіцца дзіцячы садок.
Чым займаўся цар у Горках? Ён часта бываў у палках, правяраў ахоўныя збудаванні і баявую гатоўнасць войск. У Расне ён агледзеў гвардыю і драгунскія палкі.
Будучы ў Горках, цар актыўна займаўся дзяржаўнай дзейнасцю. Аб гэтым сведчаць 70 указаў і лістоў, напісаных ім у горадзе.
У "Походном журнале" адзначалася, што ў гэты час "Его царское величество изволило быть в Горках. И между тем смотрели свое войско и крепили посты: а знатных дей-ствий не было, ибо неприятель - король шведский в то время с войском своим стоял у Могилева смирно, без вся-кого действия".
Вечарам 23 ліпеня 1708 года Горкі асвяціліся феервер-кам. Салютам з 87 гармат і стрэльб у стаўцы Пятра І была адзначана перамога над паўстанцамі і гібель кіраўніка сялянскага паўстання К.Булавіна.
1 жніўня 1708 года Пётр І дапытваў у Горках узятага ў палон Каніфера - генерал-ад'ютанта шведскага караля Карла І. Як сведчыць вядомы гісторык Я.В.Тарле ў кнізе "Северная война и шведское нашествие на Россию", Ка-ніфер даў вельмі каштоўную інфармацыю пра войска шведаў. Цар даведаўся, што ў Карла ўсяго 30 гармат, 15 палкоў пяхоты і 12 палкоў конніцы. На вялікую радасць Пятра І, палонены генерал паведаміў, што "...шведы в Могилеве голод имеют большой".
Вядома, што 5 жніўня ў Горках адбыўся ваенны Савет. Праз некалькі дзён (9 жніўня) Петр І зрабіў агляд пяхотных палкоў, якім было загадана быць гатовымі да паходу. Гэтую падзею вельмі ўдала адлюстраваў мастак А.Ціткоў у карціне "Агляд рускіх войск у Горках", якая знаходзіцца ў Горацкім гістарычна-этнаграфічным музеі.
Цікава, што аб знаходжанні Пятра І у Горках можна да-ведацца з кнігі А.С. Пушкіна " Исторические заметки", на-вуковых даследаванняў вядомых гісторыкаў Расіі.
Успамінаюцца Горкі і ў цікавай кнізе М.І. Сямёнаўскага "Тайная служба Петра І". Менавіта ў Горках быў узяты на службу ў якасці "валентира" Вілім Монс, будучы фаварыт Пятра І.
Знаходзячыся у Горках, Пётр І уважліва сачыў як за дзеяннем Карла, які знаходзіўся ў Магілеве, так і за швед-скім корпусам пад кіраўніцтвам генерала Левенгаўпта, які з абозам выйшаў з Рыгі і ішоў на злучэнне з каралём.
Калі шведскі корпус пераправіўся цераз Днепр у раёне Шклова, Левенгаўпт, як сведчыць гісторык М.Паўленка ў кнізе "Полудержавный властелин", падаслаў у рускі лагер шпіёна. Той павінен быў упэўніць рускае камандаванне, што шведы накіраваліся ў бок Оршы. Спачатку яму па-верылі, і рускія войскі з Горак накіраваліся ў бок Дняпра і 22 верасня 1708 года пераправіліся цераз раку. І тут бе-ларускія сяляне расказалі аб тым, што шведы ўжо раней перайшлі праз Днепр. Шпіён быў павешаны, але час быў упушчаны і прыйшлося ўжо спешна даганяць Левенгаўпта.
Цікава, што гісторык Я. В.Тарле ў сваёй кнізе пры-водзіць беларускую прымаўку: "Тутэйшая асіна - не шведская павуціна". Ён лічыць, што яна ўзнікла пасля гэ-тай падзеі.
Пад вёскай Лясная 28 верасня 1708 года шведскі корпус быў разбіты. Гэта бітва ўвайшла ў гісторыю як маці Палтаўскай перамогі.
Знаходжанне русскіх войск у горацкім краі не вельмі спрыяла развіццю горада. З гісторыі гэтай вайны вядома, што шведы і рускія без усякага дазволу ўваходзілі ў бе-ларускія землі, абкладалі падаткамі мясцовых жыхароў, прымушаючы іх утрымліваць войскі. Шмат жыхароў Горак і сялян навакольных вёсак загінула ў час вайны.
Тым не менш гэтыя падзеі засталіся ў гісторыі Горак. Гэта, як ужо адзначалася, назвы двух пагоркаў, і яшчэ вядома, што ў час знаходжання ў Горках цар наведаў Го-рацкую Георгіеўскую царкву ў час паніхіды па загінуўшых. Цяпер на тым месцы стаіць дом пад нумарам 39 па вуліцы Якубоўскага.
Праз некалькі гадоў Пётр І зноў пабываў у Горках. Гэта было ў 1711 г., калі ён з жонкай накіроўваўся ў Прускі па-ход. 11 сакавіка цар адсюль адправіў пісьмо А.Д.Меншы-каву.
А ўпершыню цар наведаўся ў Горкі яшчэ да пачатку Паўночнай вайны, у 1698 г., калі вяртаўся з-за мяжы ў Ра-сію.
У час апісання гэтых падзей у Горках часта бываў А.Д. Меншыкаў - спадручнік Пятра I, адзін з тых, пра якога пісалі "птенцы с гнезда Петрова". Відаць, горацкі маёнтак спадабаўся Меншыкаву. З яго ён планаваў мець эканаміч-ную выгоду.
Акрамя гэтага, згодна з меркаваннем гісторыка В.Грыц-кевіча, ён хацеў падцвердзіць сваё беларускае паход-жанне. Ва ўпамянутай намі кнізе М.Паўленкі ёсць свед-чанне, што яшчэ ў снежні 1707 года А.Меншыкаў атрымаў ад з'езда літоўскай шляхты пасведчанне, у якім яна прыз-навала Аляксандра Меншыкава "нашей отчизны княжества Литовским сыном".
Цікава, што А.Пушкін у сваёй " Истории Петра " пісаў, што "Меньшиков происходил от дворян белорусских. Он отыскал около Орши своё родовое имение. Никогда он не был лакеем и не продавал пирогов. Это шутка бояр, принятая историками за истину".
У 1717 годзе ўладальнік Горы-Горацкага графства Анто-ні Казімір разам з сваім бацькам Ежы Сапегам прадаў яго князю Меншыкаву. Аднак поўнасцю грошы ён так і не вып-лаціў.
Вядома, што панаванне Меншыкава ў Горацкім маёнтку вельмі не спадабалася навакольнай шляхце, і таму яна неаднаразова рабіла набегі на вёскі маёнтка і рабавала сялян. З "Историко-юридических материалов" (том 16, па-раграф 81-82) вядома, што ўпраўляючы маёнтка Папоў у 1719 годзе падаваў скаргі ў Аршанскі гарадскі суд на 46 асоб з Аршанскай шляхты. Сярод іх былі вядомыя шлях-цічы Ван-Лярлялскі, Галіонка і іншыя. Калі Аршанскі суд заяву не прыняў, то Папоў падаў скаргу ў Віцебскі гарадскі суд і на шляхцічаў, і на Аршанскага маршала і павятовага суддзю.
Вядома, што Меншыкаў хацеў парадніцца з вядомымі беларускімі магнатамі Сапегамі. Па ўзаемнай дамоўленас-ці стараста бабруйскі Я.Сапега ў 1727 годзе прывозіў у Санкт - Пецярбург свайго сына Пятра на заручыны з дач-кой Меншыкава Марыяй. У пасаг за дачкой Меншыкаў ха-цеў даць свае маёнткі і ў першую чаргу Горы і Горкі. Гісто-рык В. Грыцкевіч сцвярджае, што ў Горкі Меншыкаў спе-цыяльна ездзіў, каб мець уяўленне аб іх становішчы. Аднак шлюб не адбыўся.
Ды і ўладанне Меншыкава на беларускай зямлі доў-жылася нядоўга. У 1737 годзе ён быў сасланы ў Сібір. Як сведчыць гісторык В. Насевіч, на пэўны час графствам завалодалі пляменнікі Ізабэлы Палубенскай.
У зборніку дакументаў "Акты, издаваемые Виленской археологической комиссией" (Вильно,1888.Т.ХIIІ) зна-ходзіцца "Грамата імператрыцы Ганны Іаанаўны падстолію Міхаілу Патоцкаму на валоданне маёнткамі Горы-Горкі і іншымі", якая датуецца 5 студзеня 1732 года. Згодна з ёй Горы-Горацкае графства было перададзена Міхаілу Патоцкаму. Як адзначаецца ў гэтай грамаце: "... жалуем, отдаём и даруем со всеми податями жилыми и нежилыми, со обретающими ныне на лицо или збеглыми издревле, с женами, детьми и со всеми их сродниками, с дачею скота, с платежем денежного оброку, со всеми пахотными и к тем маетностями принадлежащими посеянными и пустыми полями, садами, сенокосами, реками, ручаями, мельницами, корчмами, лесами, прудами, с рыбною ловлей и звериною и всеми угодии, так как сии маетности в своих межах и околичностях изстари и состояли..."
Але нядоўга карыстаўся маёнткам новы ўладальнік. У 1740 годзе яго набыў віцебскі ваявода Ян Міхаіл Салагуб. Калі ён у 1748 годзе памёр, маёнтак быў падзелены яго сынамі на дзве часткі: Юзафу дасталіся Горкі, Юрыю - Го-ры.
Прасачыць далейшую гісторыю Горак з 1748 па 1772 гады, на жаль, няма магчымасці з-за адсутнасці дакумен-таў.


У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

1772 год - гістарычная веха ў існаванні не толькі горацкай зямлі, але і ўсяго Беларускага краю. У гэты год адбыўся першы падзел суверэннай дзяржавы Рэчы Паспалітай паміж трыма дзяржавамі - Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй.
Імяннымі ўказамі Кацярыны ІІ, якія датуюцца 1, 12, 21 верасня, было аб'яўлена аб далучэнні да Расійскай імперыі ўсходніх зямель Беларусі, на якіх былі заснаваны дзве губерні - Пскоўская і Магілёўская. Указам сената ад 23 кастрычніка гэтага ж года Магілёўская губерня дзя-лілася на 4 правінцыі - Магілёўскую, Мсціслаўскую, Рага-чоўскую і Аршанскую. Горкі і тэрыторыя вакол іх увайшлі ў Аршанскую правінцыю, а з 1777 года - ў Аршанскі, потым - Копыскі павет. Маёнтак Горы адышоў да Чавускага павета.
Пасля далучэння да Расіі ў Горках быў праведзены перапіс насельніцтва і складзены так званыя "Ревизские сказки". Згодна ім у Горках жыло 2818 чалавек (1458 муж-чын і 1360 жанчын). Яўрэі складалі крыху больш за 30% насельніцтва. Праўда, з цягам часу іх колькасць павялічвалася, бо згодна з Указам Кацярыны II ад 23 сне-жня 1791 года, Горкі апынуліся ў "рысе яўрэйскай асед-ласці". Яўрэі пры новай уладзе, як і раней, займаліся роз-нымі відамі рамёстваў, гандлем і арэндай.
Аднак адносіны паміж імі і ўладальнікам горацкага маёнтка былі не заўсёды добразычлівымі. Вядома, што ў 1805 годзе граф Салагуб выгнаў яўрэяў з лавак і забараніў ім займацца гандлем. Чаму гэта адбылося, дакладна не-вядома. Можна толькі меркаваць, што яны не дамовіліся з Салагубам наконт арэнднай платы. Праз некалькі год ён адмяніў свой загад.
З "Ревизских сказак" таксама бачна, што ў горадзе было дзве плошчы:Базарная і Сінагогская, вуліцы Базарная, Ар-шанская, Смаленская, Пілатава, Красінская, Прабойная і два фарштаты - Замясніцкі і Казіміраўскі.
З гэтых "сказак" яшчэ можна даведацца аб прозвішчах усіх жыхароў, што жылі ў Горках. Усіх, акрамя яўрэяў, бо яны ў той час яшчэ не мелі прозвішчаў, а толькі імя.
Далучэнне да Расіі, з аднаго боку, прывяло да таго, што замест павалочнага падатку насельніцтва пачало плаціць больш цяжкі - падушны. Акрамя гэтага плацілі яшчэ земскі збор. З горацкіх вёсак пачалі браць рэкрутаў на службу ў царскую армію. Замест акаталічвання і апалячвання насельніцтва пачаўся працэс русіфікацыі.
Аднак, з другога боку, далучэнне да Расіі садзейнічала развіццю эканомікі, гандлю, рамяства і адукацыі.
У 1790 г. у Горках была заснавана парусінавая, а ў 1795 г. - суконная мануфактура.
У першай палове ХІХ ст. ішоў працэс заснавання прамысловых прадпрыемстваў на горацкай зямлі: сукнавальні і вінакурні князя А. Дандукова-Корсакава ў мястэчку Раманава (1819 г.), сукнавальні і млына графа Р.Цукаты ў фальварку Маслакі (1830 г.), сукнавальні А. Пракаповіча ў фальварку Стары Сялец (1843 г.).
У 1814 годзе суконная фабрыка графа Л.Салагуба мела тры станкі, там працавалі 25 прыгонных рабочых, выраб-лялася салдацкага сукна 500 аршын і байкі 150 аршын у год.
У 1809 годзе ў Горы-Горацкім маёнтку (у гэты час, ві-даць, часткі маёнтка Горкі і Горы зноў аб'ядналіся) была заснавана палатняная мануфактура з фарбавальняй. На чатырох станках працавала 34 рабочыя. Мясцовую сыра-віну выкарыстоўвалі гарбарны і вінакурны заводы.
У мястэчку Горы ў 1811 годзе (па іншых даных у 1808 годзе) пачала працаваць палатняна-парусінавая мануфак-тура, якая выпускала парусіну, рэвендук, брызендук, пала-тно. Прадпрыемства размяшчалася спачатку ў двух, а з 1828 года - у чатырох драўляных будынках. На 150 стан-ках працавала больш за 200 чалавек. Работа майстроў аплачвалася грашыма або натурай. У 30-ыя гады за 12-гадзінны рабочы дзень ткачы атрымлівалі 85 кап., нітачнікі - 9, вартавыя - 3 кап. У 1837 г. за выбелку 80 пудоў нітак давалі 2 пуды жыта і 2 гарцы ячменных круп, жанчынам за мыццё гэтых нітак - 1 пуд аржаной мукі. За год на ману-фактуры выраблялася ў сярэднім каля 150 тысяч аршын прадукцыі. Гэта прадпрыемства было адным з буйнейшых у Беларусі.
У гэты час Горкі былі і вялікім гадлёвым цэнтрам. З 1788 года тут праводзіліся штогод два кірмашы.
Разнастайным было і канфесіянальнае жыццё. З 1776 года існавала Успенская праваслаўная царква, настаяце-лем якой быў Г.А.Курганскі, вядомы дзеяч асветы на Ма-гілёўшчыне. Працаваў каталіцкі касцёл (заснаваны ў 1754 г.), дзве ўніяцкія царквы і яўрэйская сінагога.
Якраз у гэтыя часы ў Горках пабываў паэт Г.Р.Дзяр-жавін. Ён прыехаў па даручэнню Кацярыны ІІ для разбору справы аб супраціўленні ніжняму земскаму суду сялян вёскі Беразетня Мсціслаўскага павета. А ў Горкі папаў са Шклова, дзе таксама разбіраў скаргу шклоўскіх мяшчан на прыгнёт С.Г. Зорыча, былога фаварыта Кацярыны ІІ.
Уладальнік Горы-Горацкага маёнтка граф І.А.Салагуб быў знаёмы Гаўрылы Раманавіча. Ён быў жанаты на дачцэ А.А.Нарышкіна, вядомага вяльможы ХУІІІ ст., папулярнага ў пецярбургскім свеце дзякуючы сваёй дасціпнасці і тава-рыскасці.
Цікава, што граф І.А.Салагуб быў дзедам вядомага ў першай палове ХІХ ст. пісьменніка В.А.Салагуба. Аб гэтым ён пісаў у сваіх "Воспоминаниях".
Дзяржавін наведаў Горкі 12 чэрвеня 1799 года. Гэта быў дзень нараджэння жонкі А.А.Нарышкіна - Марыны Восі-паўны, якая знаходзілася ў Горках. Паэта ўгаварылі зас-тацца пагасцяваць. І за святочным сталом Гаўрыла Рама-навіч прачытаў толькі што складзены верш "Горки":

Сегодня мы твоё рожденье
Пируем в Горках и Горах;
За здравие пьём и в восхищенье
Тебе желаем всяких благ,
А то ж и твоему супругу,
Чтоб долго и приятно жить,
И недругу давать и другу
Пиры, забавы - есть и пить.
Літаратуразнаўца С.У.Букчын піша, што потым Дзяр-жавін пераязджае ў вёску Горы. Па дарозе ў Горы ён сус-тракаецца з дзяўчынай-яўрэйкай, якая прапанавала яму купіць некалькі ўпаляваных бекасаў. Дзяржавін пазнаў у пераапранутай дзяўчыне дачку І.А.Салагуба - Кацярыну. Гэты выпадак ён адлюстраваў у вершы "Горы".
Свае ўражанні аб прыгажосці беларускай прыроды Дзяржавін выказаў у вершы "Виши":
Сей день усыпали цветами
Младые девы ложе мне
И тихих песен голосами
Восхитили мой дух во сне.
Казалося, за ними следом
Я по лугам, лесам ходил
И, с лип,златым питаясь мёдом,
Благоуханный воздух пил,
Близ вод жил в поле елисейском,
Весёлостей вкушая тьму;
Но, встав, увидел: в милом сельском
Твоём, Жуковский, я дому.
Гэты верш быў напісаны пасля наведвання памешчыка Жукоўскага, які меў маёнтак у маленькай вёсцы Вішы. За-раз гэтай вёскі няма ў Горацкім раёне. Нічога пакуль што невядома і пра памешчыка Жукоўскага, якога наведаў Дзяржавін.
У 1804 годз Горкі наведаў падарожнік, акадэмік У. М.Севярнін, які ў cваіх запісках адзначаў: «В 13 верстах от Гор встречается прекрасное местечко Горки, откуда идут ровные возвышенные поля, и места безлесные...»
Айчынная вайна ў ліпені 1812 г. апаліла горацкую зям-лю. З карты-схемы, якая знаходзіцца ў Горацкім гіс-тарычна-этнаграфічным музеі, бачна, што 14 ліпеня фран-цузскія войскі захапілі Горкі, а рускім войскам на чале з атаманам М.І.Платавым прыйшлося спешна адступаць з горада.
У выніку ваенных дзеянняў і ў час акупацыі французскае войска разрабавала Горацкі замак, Горкі і Горы, фальваркі Наталін, Сенькава, Сава, Рудкаўшчына, Анігоф, шмат вё-сак.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоў-ваецца цікавы дакумент "Апісанне ўрону, які панеслі жыха-ры Горы-Горацкага графства падчас нашэсця напалео-наўскіх войск у 1812 годзе". З яго бачна, што разрабавалі французы і што ўяўляў сабой Горацкі замак. "В Горецком замке, - напісана ў дакуменце,- вмещающем в себе четыре больших дома на каменном фундаменте, из коих один главный на горе у самого саду, с флигелями по обеим сторонам и коридорами, под одной связью выломаны двери, окошки и полы повреждены, фонари выдраны. Имеющаяся в оных домах разного сорта мебель, посуда столовая серебряная, фаянсовая испорчена.
Полотняные и прочие комнатные графские украшения, также и гардероб графа и графини весь разграблен, люстра и зеркала разбиты, печи испорчены, хранившиеся в погребах разные виноградные вина разграблены, ворота и ограда вокруг замка поломаны, в двух деревянных близ ворот домиках окна выбиты, полы и печи попорчены, в двух деревянных погребах печи разломаны, замки испорчены, и разная деревянная посуда побрана, в каменных оранжереях окна выбиты, разные цветы попорчены и ананасы разграблены, в деревянных оранжереях полы и двери выломаны, в саду разные плодоносные деревья попорчены, а плоды с них оторваны с сучьями, в больших конюшнях стойла и потолки выломаны, в кузницах инструменты ограблены и стыки выломаны, а горны разбиты. Все служительские дома на местечке против замка разорены, также разорён кожевенный завод со всеми принадлежностями. Состоящая близ оного замка винокурня с медной посудой разорена до основания".
Тут трэба адзначыць, што відаць, рабавалі не толькі французы, але і мясцовыя сяляне, калі ўбачылі, што замак застаўся без гаспадара.
Вядома, што ў Горы-Горацкім маёнтку было забіта і па-мерла ад пабояў 2070 чалавек, а 34 жыхары былі за-хоплены ў палон. 303 чалавекі пакінулі свае дамы і збеглі ў лясы, агульная колькасць чалавечых страт у выніку на-палеонаўскага нашэсця па Горы-Горацкаму маёнтку скла-ла 2407 чалавек. Матэрыяльныя страты склалі больш за 3 млн. руб. У гэтыя лічбы ўваходзяць і страты жывёлы, збож-жа і прадуктаў харчавання. Да таго ж у Горках з ліпеня па лістапад 1812 г. знаходзіўся французскі вайсковы магазін для збору харчавання і фуражу. Зразумела, што рабіўся гэты "збор" сілаю.
Пра гэта і зараз у вёсцы Машкова Горацкага раёна ўспамінаюць легенду аб тым, як французскі афіцэр пат-рабаваў у сялян правіянт і фураж для коней. А калі сяляне адмовяцца, то абяцаў павесіць самага старога з вёскі дзе-да Бяляса. А перад гэтым загадаў яму згатаваць гарбату. Калі вада закіпела, дзед Бяляс выбраў момант і перакуліў чыгун з варам на галаву француза, які яго ахоўваў, а сам сігануў у лес - толькі яго і бачылі. Раз'юшаныя французы запалілі вёску.
Прайшло некалькі месяцаў. Калі французы зімой па-беглі з Масквы, сяляне Машкова ўзялі ў палон некалькі аб-марожаных французаў, сярод якіх дзед Бяляс пазнаў ко-лішняга афіцэра.
Яго прывялі на папялішча, засыпанае снегам і вадзілі ад шалаша да шалаша, у якіх туліліся пагарэльцы. Яны ха-целі зрабіць самасуд, але дзед заявіў:
- Збірайцеся на сход, судзіць будзем яго па ўсіх законах.
Француза павесілі на тым самым дубовым суку, які ён раней аблюбаваў для дзеда Бяляса.
У пачатку лістапада 1812 г. французскія войскі пачалі адступленне з горацкай зямлі. Вядома, што 8 лістапада стаўка Галоўнага камандавання на чале з М.І.Кутузавым размясцілася ў мястэчку Раманава. Пасланыя адтуль рускія палкі пад камандаваннем генерала А.П. Ажароўска-га вызвалілі Горкі.
"Пустые дома крестьян, умерших от голода, бледные, высохшие лица ещё живущих наполняют душу страхом", - так апісвае Горкі сучаснік пасля вызвалення іх ад фран-цузаў.
Цяжкае становішча жыхароў Горак і сялян маёнтка пагаршалася таксама з-за безгаспадарчасці апошняга ўла-дальніка маёнтка графа Л.Салагуба, які вёў разгульнае жыццё, праводзіў жыццё ў балях і маскарадах. Для гэтага ён меў асабісты тэатр і аркестр.
З "Гісторыі беларускага тэатра" (Мінск, 1983. Т.1) можна даведацца, што толькі музыкантаў было 29 чалавек. Пасля таго, як маёнтак перайшоў дзяржаве, музыкантаў перадалі ў дырэкцыю імператарскіх тэатраў і палкі лейб-гвардыі.
Эканоміка мястэчка Горкі яшчэ больш заняпала, калі ўладальнік маёнтка граф Салагуб вырашыў выгнаць з Горак яўрэйскае насельніцтва. Як пісаў М.М.Сраговіч у артыкуле "Яўрэйскае насельніцтва Горацкага раёну. Мі-нулае і сучаснае" (Апісанне Горацкага раёну. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі пры БДСГ з удзелам Горацкага раённага таварыства. Т.3. Горкі, 1927) яго мэтай было павысіць арэндную плату. Аднак яўрэй-скаму насельніцтву такія ўмовы былі не пад сілу, і частка з іх з'ехала ў другія мясціны. І толькі ў 1822 годзе граф ад-мяніў свой загад.
У артыкуле Д.М.Васілеўскага "Кароткі нарыс гісторыі Го-рацкага раёну і г. Горак", які змешчаны ў вышэй названым "Апісанні Горацкага раёну..." змешчаны і такі цікавы факт аб тым, што граф Салагуб вырашыў павялічыць росласць сваіх сялян і таму прасіў цара, каб у Горкі на зімовыя кватэры быў пастаўлены гвардзейскі батальён.
Што ўяўляла сабой мястэчка ў гэты час? Драўляныя хаткі з саламянымі стрэхамі і маленькімі акенцамі, якія пакасіліся ад часу, на Слабадзе і Зарэччы - вузкія, гразныя вуліцы, па якіх восенню і ўвесну ні праехаць, ні прайсці. "Хлебных запасов у крестьян почти не было, поэтому из-за бывших неурожаев и общей крайней бедности крестьян большая часть их без хлеба, отчего часть крестьянских полей осталась без обработки и обсеменения", - так характарызаваў становішча горацкіх сялян царскі чыноўнік.
З 850 сялян Горы-Горацкага маёнтка 32 наогул не мелі даху над галавой, 280 тулілася ў хатках, непрыгодных для жылля. Даўгі ж гаспадара - графа Салагуба - з кожным годам павялічваліся. Ён нават не выканаў падрад на дас-таўку харчавання ў армію Кутузава, які падпісаў у 1812 год-зе.
За гэта ўрад вырашыў канфіскаваць Горы-Горацкі маён-так у казну (ён уключаў 15 фальваркаў, 2770 прыгонных сялян і 1760 дзес. зямлі), што і было зроблена ў 1829 г. Пасля канфіскацыі маёнтка Магілёўскай казённай палатай быў састаўлены яго падрабязны план.
У 1836 годзе царскі ўрад вырашыў у былым графскім маёнтку адчыніць земляробчую школу. У гісторыі Горак па-чаўся новы перыяд.


СПАЧАТКУ БЫЛА ШКОЛА

У першай палове ХІХ ст. на значнай частцы тэрыторыі цар-скай Расіі былі частыя неўраджаі, лютаваў голад. Сельская гаспа-дарка знаходзілася ў бядотным становішчы, айчынных спецыя-лістаў не хапала. У верасні 1833 года прэзідэнт Пецярбургскага вольнага эканамічнага таварыства М.С. Мардвінаў падаў цару Мікалаю I спецыяльную запіску, у якой, аналізуючы становішча сельскай гаспадаркі ў краіне, пісаў: "...бла-госостояние народа возникает от плодов, землею произ-ращаемых, но изобилие и качество плодов зависят от сте-пени просвещения и от науки сельского хозяйства; сия же наука, полезнейшая в составе всех других, мало ещё из-вестна в России..."
У лістападзе 1833 года на пасяджэнні Камітэта Мініст-раў гэта запіска была разгледжана і было прынята рашэн-не стварыць асобы "Камітэт аб удасканаленні земляроб-ства ў Расіі".
Новаўтвораны орган вырашыў выдаваць "Земледель-ческую газету", друкаваць агранамічную літаратуру і ад-крыць земляробчую школу з двума разрадамі - вышэй-шым і ніжэйшым.
Узнікла пытанне: дзе будаваць школу? У снежні 1833 года ў Міністэрстве фінансаў была пачата справа "О приискании удобного казённого или конфискованного имения, или оброчной статьи для устройства земледельческой школы с опытной запашкой".
Два гады працягвалася бюракратычная перапіска чы-ноўнікаў, расла колькасць папер у справе "О приис-кании...", а месца для школы ўсе яшчэ не знайшлі. На-рэшце летам 1835 года была створана спецыяльная камі-сія для абследавання і выбару прыдатных для земляроб-чай школы маёнткаў.
У склад камісіі ўваходзілі калежскі асэсар фон Штэйгер, на якога ўскладаліся агранамічныя назіранні, і калежскі асэсар Завадоўскі, спецыяліст па будаўнічай частцы.
Гісторык Л. Чарняўская знайшла ў Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь цікавыя дакумен-ты, якія датычаць будаўніцтва ў Горках земляробчай школы. З іх бачна, што па рэкамендацыі міністра фінансаў для размяшчэння земляробчай школы былі абраны Ма-гілёўская і Кіеўская губерні, прычым перавага аддавалася Магілёўскай губерні: "што яна будзе збліжана з губернямі Беларускімі, Смаленскай, Чарнігаўскай, дзе асабліва пат-рэбна ўдасканаленне хлебаробства, а таксама не вельмі аддалена ад Палтаўскай.
У Магілёўскай губерні звярнуць асаблівую ўвагу на ка-зённыя маёнткі Горы-Горацкі і Быхаўскі".
Звяртаюць на сябе ўвагу таксама некаторыя рэкамен-дацыі, дадзеныя членам камісіі па выбары месца: "Зблі-жэнне з вялікай ракой, зручнае месцазнаходжанне, дас-татковасць вады,...каб паблізу самой установы не было продажу моцных напояў, які казна не ў стане адмяніць, увогуле надта блізкае суседства яўрэяў не пажадана. Па частцы ўласна агранамічнай трэба мець на ўвазе ці доб-рая глеба для такой установы і для авечкагадоўлі. ...Пат-рэбна, каб была суразмерная частка натуральных лугоў і дастаткова добрага лесу. ...каб паблізу самой установы магло быць дастаткова фальваркавай зямлі".
У Магілёўскай губерні былі даследаваны маёнткі Горы-Горацкі, Старабыхаўскі, Барсукі, Бышлякі, Фашчэўка і 5 маёнткаў у Кіеўскай губерні. Цікава, што ў некаторых маён-тках, якія наведалі царскія чыноўнікі, потым былі адкрыты сельскагаспадарчыя вучэбныя ці навукова-даследчыя ўс-тановы.
Вядома, што з усіх агледжаных камісія спынілася на Го-ры-Горацкім маёнтку. Чаму? Па- першае, царскі ўрад быў зацікаўлены ў найменшай траце сродкаў на будаўніцтва школы, а казённы маёнтак ужо меў некаторыя гаспа-дарчыя пабудовы і працоўную сілу. Па-другое, царскія чыноўнікі лічылі, што студэнцкая моладзь, адарваная ад вялікіх прамысловых цэнтраў, у невялікім мястэчку заў-сёды будзе пад кантролем паліцыі. А гэта выключыць рас-паўсюджванне ў яе асяроддзі рэвалюцыйных ідэй.
Па-трэцяе, царскі ўрад хацеў мець школу ў тым месцы, куды было б зручна дабірацца вучням з Прыбалтыкі, Укра-іны і Расіі. І Горкі адпавядалі гэтаму патрабаванню.
Да гэтага трэба яшчэ дадаць, што ў гэты час быў зачы-нены Віленскі універсітэт. А ўлічваючы, што другі разрад Горы-Горацкай земляробчай школы быў вышэйшай наву-чальнай установай, гэта была кампенсацыя Заходняму краю.
Адзначым, што Горкі адпавядалі амаль усім патраба-ванням, якія ставіла перад камісіяй міністэрства фінансаў. Не выканана было толькі адно - у мястэчку, якое было як раз на мяжы аседласці яўрэйскага насельніцтва, жыло ў той час 2528 чалавек, а з іх яўрэяў было 790 чалавек.
24 красавіка 1836 года быў выдадзены ўказ цара Мі-калая І Сенату аб адкрыцці Горы-Горацкай школы. Гэты дзень і прынята лічыць датай заснавання навучальнай установы.
Ва Указе цара пісалася: "Шукаючы спосабы да пасту-повага ўдасканальвання земляробства ў Імперыі Нашай, яко глаўнейшага вытока багацця ўласнага і агульнага, вырашылі Мы, для адкрыцця бліжэйшых да гэтага сродкаў, асобны Камітэт, па заключэнню якога розныя мера-палажэнні прыведзены ўжо ў дзеянне, але ж як галоў-нейшы сродак для дасягнення жадаемай мэты заклю-чаецца ў распаўсюджванні патрэбных звестак і падрых-тоўцы практычных людзей, для ўвядзення лепшых мета-даў сельскай гаспадаркі, па прадпісанню таго Камітэта за-гадалі мы міністру фінансаў заняцца земляробчай школай з абразцовай сельскай гаспадаркай і каранной аўчарняй."
У канцы 1836 года была створана будаўнічая камісія па ўзвядзенню школьных будынкаў. Узначаліў яе чыноўнік Мі-ністэрства фінансаў калежскі саветнік Кад'ян, членамі былі прызначаны калежскі асэсар барон дэ Рыдэль, аграном калежскі асэсар барон фон Штэйгер, упраўляючы маёнт-кам калежскі асэсар Станкевіч .
У яе акрамя царскіх чыноўнікаў уваходзіў архітэктар-бу-даўнік, італьянец, калежскі сакратар Анжэла Кампіоні. 3 ар-хіўных дакументаў бачна, што ён быў скульптурным май-страм, у 1835 г. прызначаны памочнікам майстра-муляра для завяршэння будынкаў на Біржавай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Выконваў абавязкі майстра-муляра на будаўніцтве дома прысутнасці Санкт-Пецярбургскай мытні. За выдатную працу і стараннасць па заканчэнні будаў-ніцтва Уваскрасенскага сабора пры Смольным манастыры быў накіраваны архітэктарам у Горкі. У той час А. Кампіоні было 47 гадоў, быў жанаты і меў 8 сыноў і 5 дачок. 6 снежня 1840 г. за выдатную і старанную службу і асаблівае працалюбства ў Горы-Горацкай будаўнічай камісіі быў узнагароджаны ордэнам св. Станіслава 3 ступені. А. Кам-піоні працаваў у якасці школьнага архітэктара да 1846 г., затым атрымаў новае прызначэнне. У Горках выйшлі за-муж дзве яго дачкі: Наталля - за практычнага агранома Міхельсона, Марыя за школьнага доктара фон Вількена.
У лістападзе 1836 г. ў Горках будаўнічая камісія пачала сваю дзейнасць. Сядзібныя будынкі, якія некалі належалі ўладальніку горацкага маёнтка памешчыку Салагубу, былі старыя і не зусім прыгодныя для школы. Даводзілася ас-ноўныя школьныя будынкі будаваць нанава.
Зімой 1836-1837 года складаўся план будаўніцтва, на-рыхтоўваўся будаўнічы матэрыял.
30 мая 1837 года адбылася ўрачыстая закладка пад-мурка галоўнага вучэбнага корпуса. Была закладзена скрыня з залатымі, сярэбранымі і бронзавымі манетамі і медная дошка з надпісам:"Лета от рождения Христова 1837 года мая 30 дня в 12 год благополучного цар-ствования Николая I по распоряжению министра финансов генерала от инфантерии Егора Францевича Канкрина, под руководством Высочайше утвержденной строительной ко-миссии, положено основание здания Горы-Горецкой зем-ледельческой школы".
Для будаўніцтва школы былі прыцягнуты сяляне Горы-Горацкага маёнтка, а таксама будаўнікі з многіх губерняў Расіі. Працавалі на будаўніцтве і жыхары мястэчка Горкі. І, відаць, добра зараблялі, бо яшчэ доўгі час месца, дзе вялося будаўніцтва школы, жыхары называлі "будаванні". Аб гэтым успамінае ў кнізе "Шляхам ад пачатку стагоддзя" былы вучань Горацкага земляробчага вучылішча М. Ганчарык, які потым стаў доктарам біялагічных навук, член-карэспандэнтам АН БССР.
Да 1840 года было ўзведзена 35 пабудоў: 3 каменныя трохпавярховыя карпусы, майстэрні, аранжарэя, жылыя дамы для выкладчыкаў, лазарэт, лазня і іншыя гаспа-дарчыя пабудовы.
Гісторык Л.Чарняўская знайшла ў Нацыянальным гіста-рычным архіве Беларусі падрабязнае апісанне галоўных будынкаў школы. Яно дае ўяўленне аб стане і выглядзе гэтых пабудоў. Галоўны корпус характарызаваўся нас-тупным чынам. "Оный корпус каменный, крытый листовым железом, 3-х - этажный и с одной стороны подвальный этаж под сводами. Длиною 29 сажень, шириною 10 саж. 1/4 аршина и вышиною 7 саж. Корпусной карниз, фриз, пояски и все оконные впадины и притолки по наружности оштукатурены, поясок покрыт железом и у всякого окна подоконники тоже покрыты листовым железом. Для входа в подвалы имеются два каменные крыльца с 4-мя дубовыми ступеньками. Для входа в кухни тако ж крыльцо с таковыми ж 8-мю дубовыми ступеньками и два крыльца для входа на лестницы, из коих главный с 3-мя, а боковой с 10-ю дубовыми ступеньками...Над сими последними 3-мя крыльцами железные зонтики на кронштейнах, крытые листовым железом и при каждом по две водосточные трубы из листового железа..."
З архіўных матэрыялаў бачна, што на першым паверсе знаходзіліся аўдыторыя,бібліятэка, сталовая, буфет, пакой для назіральнікаў, амунічная, кухня, пякарня. На другім паверсе - рэкрэацыйныя залы 1-га і 2-га разрадаў, 7 класных пакояў і пакой для унтэр-афіцэраў. На трэцім паверсе зна-ходзіліся 5 спальных пакояў, 3 умывальні. На кожным паверсе былі туалеты. У пакоях меліся галандскія печы, абліцаваныя чырвоным кафлям, падлогі былі драўляныя, столі і сцены атынкаваныя і пафарбаваныя. У калідорах былі венецыянскія вокны.
Правы флігель "каменный, крытый листовым железом, трехэтажный и с одной стороны подвальный этаж. Длиною 15 саж. 10 вершков, шириною 8 саж. 3/4 аршина и вышиною 7 саж. Коронный карниз, фриз, оконные впадины и притолки штукатурные». У падвальным паверсе наліч-валася 4 простыя пакоі. На ўваходзе ў флігель быў ганак на 12 дубовых прыступак. Над ганкам жалезны брыль на жалезных кранштэйнах. На першым паверсе размяшчалася кватэра галоўнага назіральніка, кватэра сакратара і кватэра эканома.
На другім паверсе размяшчаліся кватэры геадэзіста, па-мочніка галоўнага назіральніка і доктара. На трэцім па-версе 2 пакоі займаў лазарэт для рабочых, 5 пакояў было таксама адведзена пад лазарэт, у адным пакоі раз-мяшчалася аптэка, 2 пакоі прызначаліся для фельдшара, меліся кухня, калідор і агульная прыхожая. На кожным паверсе былі туалеты. У пакоях стаялі галандскія печы з чырвонай кафлі.
Левы флігель «каменный, крытый листовым железом, трехэтажный, длиной 15 саж. 10 вершков, шириной 8 саж. 3/4 арш. и вышиной до 6 саж. 1 арш.». Мяркуючы па апісанню, па архітэктуры, ён быў падобны з правым флігелем. «Для входа во флигель главное крыльцо каменное с дубовыми 6 ступенями... Для входа на лестницу с боковой стороны такое же крыльцо с 5 дубовыми ступенями. Над сими двумя крыльцами железные зонтики на кронштейнах... Лестница и площадка оной на каменных сводах, площадки настланы дубовыми досками. От нижнего до верхнего этажа 52 ступени». На першым паверсе знаходзілася кватэра дырэктара, якая складалася з 7 пакояў, кухні, пярэдняй, калідора.
Тут жа на паверсе была кантора з пакоем для прысутных. На другім паверсе размяшчаліся кватэра для тых, хто прыязджаў у школу, кватэра прафесара аграноміі. Трэці паверх таксама быў жылы. Тут знаходзіліся кватэра ад'юнкта-прафесара і кватэра для двух настаўнікаў. На ўсіх паверхах у пакоях былі драўляныя падлогі, пафар-баваныя жоўтай фарбай, столі і сцены атынкаваныя, га-ландскія печы з чырвонай кафлі.
Галоўны корпус з двума флігелямі быў злучаны му-раванай агароджай, даўжынёй з кожнага боку па 15 саж. і 2/3 арш., вышынёй ад 4 да 5 арш. Агароджа была пакрыта жалезам, сцены і слупы з абодвух бакоў атынкаваны, пабелены і пафарбаваны жоўтай фарбай, цокаль шэрай. У агароджы былі зроблены 2 брамы і 4 драўляныя каліткі.
Далей у дакументах апісаны «погребной флигель дере-вянный (цяпер жылы дом па вул. Ціміразева, 2/1) двух-этажный, из коих нижний каменный, а верхний де-ревянный, длиной 28 саж. 1 арш., шириной 6 саж. 1 арш., покрытый гонтом, покрашен краской масляной красною. Стены второго этажа обшиты снаружи чисто строганными досками, карнизы и фриз тоже окрашены, карниз белой, а стены желтой красками. Оный флигель с тремя попереч-ными коридорами, которые имеют на заднем фоне сообщение с необходимыми местами, и перед каждым ко-ридором деревянных крылец 3. В этих трех коридорах лестницы, ведущие на вторые этажи обшиты в роде чуланов досками».
На першым паверсе былі: кватэра для наглядчыцы над малаком, пакой для служанкі, адзін малочны пакой, пакой для трох жанатых сялян, кватэра повара і пекара. На другім паверсе размяшчаліся кватэра практычнага агранома і "людская". У другім пад'ездзе на першым паверсе знаходзіліся 2 пакоі для жанатых сялян, 2 пакоі з кухняй касцяляншы, кладоўка для бялізны, пакой для прасавання бялізны, пакой прачкі. На другім паверсе былі кватэры памочніка па справаводству, практычнага агранома, пакоі для халастых сялян і назіральнікаў. У трэцім пад'ездзе на першым паверсе знаходзілася пральня, на другім - пакоі для 12 назіральнікаў.
З архіўных дакументаў бачна, што былы сядзібны дом быў перанесены і перабудаваны для галоўнага ўпраўляючага маёнткам і эканамічнай канторы. Пад ста-рым сядзібным домам захаваліся мураваныя скляпеністыя сутарэнні на 3 аддзяленні. Вядома, што яны захаваліся да гэтага часу і выкарыстоўваюцца для патрэб паркавай гаспадаркі акадэміі.
Будынкі школы выглядалі далёка не эстэтычна, і якасць работ была нізкая. Захаваліся ўспаміны сучасніка, які сведчыў: "институтские здания, покрашенные в красный цвет, с желтыми карнизами импонируют своей величест-венностью, но их стиль не свидетельствует про эсте-тический вкус строителя". Аднак вінаваты быў не будаўнік, а царскі ўрад, які лічыў, што ў маленькім мястэчку Горкі будынкі належыць узводзіць у казарменным стылі і без усялякіх упрыгожванняў. Ён выдзеліў на будаўніцтва ўсяго 296 тысяч рублёў. І ўжо ў першы год існавання школы ў многіх будынках прыйшлося поўнасцю перарабляць печы, перасцілаць і перафарбоўваць падлогі.
15 жніўня 1840 года Горкі выглядалі вельмі святочна. На ўрачыстае адкрыццё школы было запрошана шмат гас-цей, губернскае і дваранскае начальства, купецтва. Пра-цытуем на мове арыгінала архіўны дакумент з апісаннем урачыстасці, каб лепш перадаць атмасферу свята: "Утром в торжественный праздник Успенья Пресвятой Богоро-дицы директор школы вместе с профессорами, учителями, агрономами и воспитанниками в парадных мундирах собрались в библиотечную залу, оттуда церемониально отправились в церковь Успенья Пресвятой Богородицы, сооруженную в местечке, где в присутствии могилевского гражданского губернатора, вице-губернатора, представи-телей палат и др. была совершена торжественная литур-гия ректором Могилевской семинарии.
По окончании литургии все духовенство с крестным ходом, сопровождаемое вышеозначенными лицами и толпою крестьян и торжественным колокольным звоном прибыло в школу. В огромном зале, украшенном разно-цветными гирляндами натуральных цветов, величест-венно красовался портрет Государя императора, и так в присутствии монарха совершено было торжественное молебствие и последовало освящение зданий школы...
За сим царствовала тишина. Все посетители и духо-венство заняли в зале сей места. Тогда старшим адьюнк-том профессора агрономии Семеном Федоровым с уст-роенной нарочито кафедры, украшенной цветами, оран-жерейными деревьями, зеленью и колосьями всех родов хлеба, над коею возвышались знаменитые вензеля винов-ников торжества сего и покровителей земледелия их сия-тельств господ министров финансов и государственных имуществ, а также непосредственного начальника Горы-Горецкой земледельческой школы директора 3-го Депар-тамента государственных имуществ, действительного статского советника О.Ф. фон Братке произнесена была речь о цели учреждения Горы-Горецкой земледельческой школы.
Избранные из среды крестьян лучшие хозяева с их женами до 300 человек были угощаемы во дворе зданий школы в присутствии всех знаменитых посетителей обе-дом.
За сим последовал великолепный обед для знаменитых посетителей числом до 100 человек.
В 8 часов вечера уединенное местечко Горки внезапно осветилось великолепной иллюминацией, разноцветные огни повсюду сверкали - и на возвышенном месте с аллей, идущих по саду от главного корпуса, красовался вензель Великого монарха в большой блестящей звезде. Здание главного корпуса, воздвигнутое на горе и освещенное иллюминацией и украшенное вензелем министра финансов и государственных имуществ, представляло величественное зрелище».
Не прысутнічалі тут толькі вучні школы. Іх набралася ўсяго 7 чалавек. Выхадцы з бедных сялянскіх сем'яў былі апрануты так дрэнна, што іх нельга было дапусціць да ўрачыстасцяў.
А прычына недабору ў земляробчую школу - у недаверы сялян да царскага цыркуляра аб накіраванні дзяцей у Горкі, а таксама высокая плата за навучанне (120 рублёў у год). Гэтым і карысталіся царскія чыноўнікі.Пісьменнік П.І. Мельнікаў у апавяданні "Поярков" апісвае, як прыстаў Паяркаў, атрымаўшы царскі Указ "Об отдаче малолетних крестьянских детей в Горы-Горецкую земледельческую школу Могилёвской губернии", запалохваў сялян, тлума-чыўшы размяшчэнне і прызначэнне школы:"Эта губерня за Сібір'ю, на самым краі свету. І ўся яна стаіць у магілах. А на тых магілах гара, і на той гары школу завялі. Сялянскіх дзяцей там да ўсякага гора прывучаюць: таму і празвана "на горы Горацкая школа". Зразумела, што сяляне адкуп-ліваліся як маглі.
У цэлым трэба адзначыць, што царскі ўрад стараўся прыстасаваць сельскагаспадарчую адукацыю і навуку да ўмоў прыгоннага ладу.Таму галоўнай задачай новай навучальнай установы, як адзначалася ў "Палажэнні Горы-Горацкай земляробчай школы", было "...падрыхтаваць людзей для вядзення і распаўсюджвання метадаў сель-скай гаспадаркі як у выглядзе распарадчым, так і выка-наўчым". Школа складалася з двух разрадаў: першага- ніжэйшага і другога - вышэйшага.
Першы разрад быў прызначаны рыхтаваць "земля-робчых вучняў" і даваў ім асновы аграноміі. Кам-плектаваўся ён у асноўным з дзяцей дзяржаўных і пры-гонных сялян 16-20 гадовага ўзросту. Паступаючыя па-вінны былі ўмець пісаць, чытаць і ведаць чатыры дзеянні арыфметыкі.
На працягу трох гадоў вучні вывучалі падрыхтоўчыя і спецыяльныя сельскагаспадарчыя прадметы, на дослед-ных палях і ферме выконвалі практычныя работы. Пас-пяхова скончыўшыя першы разрад, за выключэннем ся-лян, мелі доступ у другі. У штогадовых справаздачах шко-лы неаднаразова адзначалася, што "выпускнікі курсаў першага разряда, як прыгоннага стану людзі, вернуты памешчыку." Ім не выдавалі і дыпломаў.
Другі разрад рыхтаваў аграномаў-практыкаў, і пасту-паць туды маглі дзеці толькі "свабоднага стану". Прыгонным доступ быў закрыты. Навучэнцы вывучалі хімію, заалогію, батаніку, са спецыяльных сельскагаспадарчых навук - аграномію, лесаводства, гісторыю і статыстыку сельскай гаспадаркі.
Вытворчая практыка ў школе насіла таксама саслоўна-класавы характар. Вучні першага разраду працавалі, як і сяляне школьнага маёнтка, вучні другога - выкарыстоў-валіся на лёгкіх работах, каб "падтрымаць свае сілы і здароўе". Было розным і харчаванне вучняў.
Усе навучэнцы жылі ў пансіёне. За імі назіралі ін-спектары і наглядчыкі з унтэр-афіцэраў. Апошнія пільна са-чылі за паводзінамі, не дазвалялі чытаць кнігі "коих чтение могло иметь вредное влияние на нравственность". Усе пісьмы праходзілі праз рукі наглядчыкаў. Навучэнцаў ка-ралі розгамі і саджалі ў карцэр. На працягу трох гадоў не адпускалі дадому, нават на канікулы. Такім чынам, у земляробчай школе ўсталёўваўся аракчэеўскі рэжым, блізкі да рэжыму ваенных пасяленняў.
Некалькі слоў аб выкладчыках школы. Спачатку падбор іх быў не вельмі ўдалы. Так, першым дырэктарам школы быў доктар філасофіі Ф.Ф.Стэндар, выхаванец Дэрптскага універсітэта, які не ведаў рускай мовы і карыстаўся пе-ракладчыкамі з выкладчыкаў школы. Практычны аграном Р.Р.Штэйнер не меў сельскагаспадарчай адукацыі і так-сама дрэнна ведаў рускую мову, а галоўны наглядчык Ф.Ф.Гінтлінг быў не чысты на руку. І праз некалькі месяцаў пасля прыезду ў Горкі супраць яго была ўзбуджана крымінальная справа аб спагнанні даўгоў, зробленых у час службы гараднічым у горадзе Ізмаіл.
Дарэчы, не паспеў скончыцца першы навучальны год, як школа перайшла ў падпарадкаванне новаму ведамству - Міністэрству дзяржаўнай маёмасці. Яго кіраўніцтва летам 1841 года наведала школу, і ў выніку ўзнікла справа " О расследовании злоупотреблений по управлению Горы-Горецкой земледельческой школой, об устранении от должности директора школы Стендера, агронома Штей-нера и др". У выніку дырэктар школы і аграном былі выз-валены ад пасад за тое, што займаліся прыпіскамі і эксплу-атавалі сялян маёнтка.
19 студзеня 1842 года зацвярджаецца "Дадатковая пастанова" да становішча Горы-Горацкай земляробчай школы 1836 года, мэтай якой было значнае павышэнне ролі дру-гога разраду школы. Ён быў пераўтвораны ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову. Прымалі туды толькі дзяцей дваран і разначынцаў, якія скончылі гімназіі ці вытрымалі ўступныя экзамены.
У вучэбны план дадаткова ўводзілася вывучэнне рускага заканадаўства, механікі, мінералогіі, рускай сла-веснасці, нямецкай мовы і іншых прадметаў.
У той час у Горкі прыязджаюць і пачынаюць працаваць выкладчыкі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё школы. Гэта - Б.А.Цалінскі, прафесар, вядомы педагог і аграном, які адпрацаваў у Горках 23 гады, у будучым лаўрэат Дзя-мідаўскай прэміі; П.А.Раздольскі, доктар медыцыны, прафесар заалогіі і ветэрынарыі, адзін з заснавальнікаў ветэрынарыі ў Беларусі; К.Д.Шмідт, ад'юнкт-прафесар хі-міі, які, як адзначаецца ў кнізе "Очерки истории науки и культуры Беларуси", быў заснавальнікам адной з першых навукова-даследчых хімічных лабараторый у Расіі; Б.А.Мі-хельсон, ад′юнкт-прафесар, больш за 20 год кіраваў ву-чэбнай фермай школы, а потым інстытута, адзін з зас-навальнікаў часопіса "Журнал сельского хозяйства"; В.І.Краузе, ад′юнкт-прафесар, арганізатар і першы дырэк-тар доследнай заатэхнічнай станцыі; Э.Ф. Рэга, прафесар батанікі, ў 1847 годзе заснаваў у Горках дэндрарый; Р.Я.Кнюпер, прафесар сельскагаспадарчай тэхналогіі; Ф.М.Каралёў, ад′юнкт-прафесар, вучоны ў галіне сель-скагаспадарчага будаўніцтва, сябра Т.Р.Шаўчэнкі, які пісаў яму лісты ў Горкі.
У школе ў першыя гады вучылася не вельмі шмат навучэнцаў: ад 7 ў 1840 да 38 чалавек у 1843 годзе. А вось з 1844 года іх колькасць узрасла да 116 чалавек. Гэта было звязана з тым, што Сінодам Расіі было вырашана рыхтаваць у Горках выхаванцаў духоўных семінарый для таго, каб потым яны выкладалі аграномію ў семінарыях.
Да таго ж у 1844 годзе адкрылася вучэбная ферма, якой былі перададзены зямля і асноўныя гаспадарчыя пабу-довы школы. На ферме, дзе набіралі штогод па 40 ча-лавек, вучылі вядзенню гаспадаркі і рыхтавалі вучняў для паступлення ў ніжэйшы разрад земляробчай школы. Тэр-мін навучання складаў 4 гады.
Такім чынам, да 1845 года ў Горках існавалі ўжо тры сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы: вышэйшы і ніжэйшы разрады земляробчай школы і вучэбная ферма.
Акрамя таго дзейнічала невялікая школа аўчароў, дзе штогод навучалася 2 - 4 вучні. З 1841 па 1845 год працавала таксама вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў для сялянскіх школ.
У 1840-1848 гадах на тэрыторыі земляробчай школы працягвалася актыўнае будаўніцтва. Яно было звязана з дзейнасцю камандзіраванага ў 1841 г. у земляробчую шко-лу інжынера-механіка Дзіга (Дыга) "для соображения на месте об устройстве при школе разных механических и технических заведений». Як сведчыць гісторык Л.Чар-няўская, меркавалася, што з дапамогай гэтых устаноў вы-хаванцы азнаёмяцца з усімі галінамі прамысловасці і рамёствамі, звязанымі з сельскай гаспадаркай. У пад-рыхтаванай запісцы інжынер-механік выказаўся за ства-рэнне пры школе вадзянога млына, сукнавальні, вінакурні, плаціны, гарбарні па апрацоўцы аўчын і іншых устаноў, якія маглі б быць карыснымі для школы. Да запіскі было прыкладзена абгрунтаванне і неабходныя распараджэнні па іх арганізацыі.
У 1844 г. у адпаведнасці з прадпісаннем Канторы Горы-Горацкай школы архітэктар А. Кампіоні склаў праект механіка-тэхнічнай установы - двухпавярховага мура-ванага будынка з двума драўлянымі флігелямі. Паводле іншых архіўных дакументаў, праект тэхнічных устаноў пры Горацкай земляробчай школе быў зацверджаны Дэ-партаментам сельскай гаспадаркі ў 1849 г. Будынак раз-мяшчаўся ў паўночна-ўсходняй частцы тэрыторыі школы, на беразе ручая. У 1872 г. у ім было арганізавана рамеснае вучылішча. 3 1859 г. кіраваў тэхнічнымі уста-новамі, а затым і рамесным вучылішчам баварскі інжынер-механік Георг-Альбрэхт-Вільгельм-Карл Брокі.
За перыяд 1840-1850 гг. пры земляробчай школе былі пабудаваны пральня з сушыльняй (праект зацверджаны ў
1845), млын (1844), пчальнік (1843), лазарэт для сялян (1844), корчмы (1843), дом для чыноўнікаў вучылішча (1844), гасцінны двор, скотны двор, малочнік, плаціны на р. Капылцы (1845), вароты пры ўездзе ў парк, пешаходны мосцік з батанічнага сада ў гадавальнік (1846), шэраг гаспадарчых пабудоў (1844 -1847), у фальварках былі па-будаваны вінакурня (1844), склепы для бульбы (1845, 1847), аўчарня і дом для школы аўчароў (1843), цагельні (1843),імшанік, рыгі, лядоўні,конскі завод,на вучэбнай фер-ме жылыя дамы і г.д.
У 1840-42 гг. з удзелам А. Кампіоні былі таксама адра-мантаваны старыя аранжарэі. А ў 1846-1847 гг. аранжарэі былі ўвогуле перабудаваны, таму што старыя ўжо не ад-павядалі сваёй мэце. У 1848 г. была выканана пафарбоўка правага флігеля: "наружные кирпичные стены покрыты цементом, составленным из извести и толченого кирпича с добавкою для цвета мумии. Коронный карниз, поясок и все притолоки с отметками исправлены и выбелены из-вестью».
Яшчэ ў 1839 г., калі будаўнічыя работы па ўзвядзенню школьных будынкаў ужо завяршаліся, паўстала пытанне аб будаўніцтве мураванай царквы ўласна для школы. Некаторыя спрэчкі ўзніклі адносна выбару месца для будучай царквы. Архітэктар А. Кампіоні спачатку прапанаваў уз-водзіць царкву на рыначнай плошчы на месцы старых драўляных лавак. Дэпартамент дзяржаўных маёмасцей параіў больш уважліва падысці да выбару месца, улі-чыўшы інтарэсы школы. Тады А. Кампіоні прапанаваў для царквы месца ў садзе на рагу вуліцы насупраць левага флігеля. Выбар месца быў абумоўлены тым, што па плану добраўпарадкавання мястэчка Горкі планавалася пракласці гэту вуліцу прама на плошчу да гасцінага двара. Кантора школы таксама пагадзілася, што гэта месца найбольш выгоднае. У сваю чаргу духоўнае начальства меркавала будаваць царкву на месцы старой уніяцкай Мікалаеўскай царквы ( на жаль устанавіць месца, дзе яна існавала, да гэтага часу не ўдалося-У. Л.), якое, на думку Канторы школы, было цеснае і «не видное». Нарэшце, міністр дзяржаўных маёмасцяў падчас наведвання Горы-Горацкай земляробчай школы вызначыў месца для царквы ў новым парку ( зараз тут акадэмічная бібліятэка).
План школьнай царквы быў распрацаваны ў Галоўным упраўленні шляхоў зносін і грамадскіх будынкаў на аснове тыпавога праекта архітэктара Тона для Заходніх губерняў, быў зацверджаны імператарам 25 лістапада 1843 г. Ар-хітэктарам Кавосам, згодна з планам, быў складзены каш-тарыс на будаўніцтва. Ён складаў з 74639 рублёў. Спа-чатку будаўніцтва царквы было запланавана на 1845-46 гг. Пры гэтым хацелася б адзначыць такі факт. Загадзя Кан-тора земляробчай школы прасіла на час устройства купала камандзіраваць з Санкт-Пецярбурга «искусного архитектора, хотя причин сомневаться в прочном и пра-вильном возведении сей церкви г. Кампиони не находит, но во всяком случае полагало бы полезным» прыслаць яшчэ архітэктара.
Як вядома, з 1844 года рэзка ўзрасла колькасць наву-чэнцаў і таму было вырашана перагледзець і план храма. Пад часовую школьную царкву прыстасавалі два прас-торныя пакоі, аб'яднаныя аркай, на ніжнім паверсе галоў-нага корпуса. Іканастас быў перанесены з закрытай па старасці драўлянай Мікалаеўскай царквы і пастаўлены да ўсходняй сцяны.
Будаўніцтва новай мураванай царквы планавалася распачаць вясной 1848 г. і завяршыць на працягу трох год. У дагаворах (кандыцыях) на выкананне работ асаблівая ўвага звярталася на якасць: "При кладке стен и столбов каждый кирпич смачивать, для сводов погружать его на некоторое время в воду в ушатах или особых ящиках. Каждый ряд кладки хорошо щебенить и заливать известковым прыском, снаружи известковые швы углублять для лучшей связи штукатурки с кирпичом». Цэгла для царквы выраблялася на цагельні ў фальварку Іванава.
Для царквы планавалася заказаць 5 крыжоў з «сібір-скага» чатырохграннага жалеза і 6 званоў ад 1 да 45 пу-доў. Вядома, што ў выніку былі ўстаноўлены 6 драўляных крыжоў, акаваных жалезам. Драўляныя іканастас, прастол, ахвярнік і два клірасы па дагавору пастаўляў маскоўскі купец І.Р. Котаў. 17 абразоў для іканастаса, якія павінны быць скапіраваны з лепшых карцін вядомых мастакоў, браўся выканаць вучань Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Васіль Ягораў.
Закладка падмуркаў будучага храма адбывалася пад наглядам архітэктара Маркава, які неўзабаве быў камандзіраваны ў Кіеў. У 1850 г. для нагляду за будаў-ніцтвам Дэпартамент сельскай гаспадаркі накіраваў у Горкі архітэктара Бонч-Бруевіча. Аднак у сувязі з яго хваробай абавязкі гэтыя былі ўскладзены на грамадзянскага інжынера Віцебскай палаты дзяржаўных маёмасцяў Івана Восіпава. Трэба сказаць, што будаўніцтва царквы ішло марудна па шматлікіх прычынах: не ў тэрмін нарых-тоўваўся будаўнічы матэрыял, марудна выраблялася цэгла, даводзілася па некалькі разоў аб'яўляць таргі на будаўнічыя работы і пастаўкі матэрыялаў, бо не адразу знаходзіліся зацікаўленыя падрадчыкі, карэкціраваліся праект і каштарыс у адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі. Будынак царквы ў асноўным быў узведзены ў канцы 1851 г. У наступным годзе працягваліся аддзелачныя работы. Паводле архіўнага дакумента, 12 снежня 1851 г. яшчэ быў заключаны кантракт з селянінам Калужскай губерні П. Крыловым на выкананне тынковачных работ унутры і звонку: гладкай тынкоўкі сцен, тынкоўкі пілястр, пры вокнах і дзвярах выцягванне паяскоў карнізаў і ліштваў, выраб ляпных упрыгожанняў з сандрыкамі. Тынкоўка сцен і ку-пала выконвалася вапнай з пяском без алебастру.
Калі пачала працаваць новая царква, паводле архіўных дадзеных, нельга дакладна ўстанавіць. Хутчэй за ўсё ў 1852 годзе. Ва ўсякім разе, у спісе будынкаў, што належалі Горы-Горацкаму земляробчаму інстытуту, які быў складзены ў 1854 годзе, была пазначана: "Каменная Свято-Нико-лаевская церковь".
Гэта царква была ўпрыгожаннем Горак. У Нацыяналь-ным гістарычным архіве Беларусі ёсць дакумент аб нашым горадзе, які датуецца 1894 годам: "...Это крайне бедный, заброшенный город в стороне от рек, железных и шоссейных дорог...Его красит училище с прекрасной церковью..."
З 1840 па 1848 гады Горы-Горацкія навучальныя сельскагаспадарчыя ўстановы закончылі 162 навучэнцы.
Многія з іх сталі славутымі на ўсю Расію. Гэта сябар М.Г.Чарнышэўскага па Саратаўскай гімназіі І.У. Палімпсестаў, які стаў пазней прафесарам Адэскага універсітэта; І.М.Чарнапятаў - прафесар Ляснога інсты-тута ў Пецярбургу і Пятроўскай земляробчай і лясной ака-дэміі; Л.І. Сахараў - настаўнік і выхавацель вялікага рэвалюцыянера-дэмакрата М.А.Дабралюбава; М.І.Сібірцаў - выкладчык Архангельскай семінарыі, член-карэспандэнт Вольнага эканамічнага таварыства, пра якога міністр на-роднай адукацыіі Расіі Д.А.Талстой сказаў: "...вот если бы везде в России были такие преподаватели"; К.А.Чалоўскі, выкладчык Магілеўскай семінарыі, які зрабіў першае апі-санне флоры Магілёўскай губерні.
Адначасова з вучэбнымі заняткамі ў Горы-Горацкай земляробчай школе вяліся і навуковыя даследаванні. Для гэтага выкарыстоўвалася асобнае доследнае поле ў двац-цаць дзесяцін зямлі ў Горацкім фальварку і ўчастак у ба-танічным садзе. Заснаванае ў 1840 годзе, яно было пер-шым доследным полем у Еўропе.
У галіне раслінаводства вывучаўся ўплыў розных угнаенняў на ўрадлівасць пшаніцы, ячменю, аўса, бульбы, ільну. За 1841-47 гг. было выпрабавана 47 гатункаў бульбы, 23 гатункі пшаніцы, ячменю, аўса і канюшыны.
У жывёлагадоўлі даследавалася эфектыўнасць кармоў розных відаў. Праводзіліся выпрабаванні сельскагаспадар-чых машын і прылад, спосабы захоўвання сельскагаспадарчых прадуктаў.
Як правіла, доследы праводзіліся па ўказанню Міністэр-ства дзяржаўных маёмасцяў на працягу 1-2 гадоў. Імі кіравалі прафесар Б.А.Цэлінскі і ад'юнкт-прафесар Б.Г.Мі-хельсон.
У правядзенні доследаў удзельнічалі не толькі вык-ладчыкі, але і навучэнцы школы. Так, Х. Гербаноўскім была падрыхтавана навуковая праца "Хозяйственно-ботанический очерк окрестностей Горы-Горецкой земле-дельческой школы», які быў надрукаваны ў "Журнале Ми-нистерства государственных имуществ".
Прымалі навучэнцы ўдзел і ў такой цікавай навукова-даследчай працы, як агранамічныя падарожжы, калі не-калькі навучэнцаў пад кіраўніцтвам выкладчыка ў час летніх канікулаў адпраўляліся ў падарожжа па губернях. Іх мэтай было вывучэнне маёнткаў і сялянскіх гаспадарак. Справаздачы аб гэтых падарожжах друкаваліся ў наву-ковых часопісах.
Дасягненні школы не засталіся без увагі навуковай гра-мадскасці і кіраўнікоў міністэрстваў. Так, прафесар Я.А.Лі-ноўскі ў артыкуле " Характер и цель учения в разных зем-ледельческих школах, институтах и университетах в Ев-ропе", надрукаваным у часопісе "Московитянин" в 1845 годзе, пісаў, што ў Горы-Горацкай земляробчай школе сельская гаспадарка выкладаецца лепш і падрабязней, чым ў іншых школах Расіі. А міністр дзяржаўнай маёмасці Расіі П.Д.Кісялёў у сваёй справаздачы за 1845 год ад-значыў, што "... земледельческая школа занимает в Рос-сии первое место среди учреждений по распространению улучшений в сельском хозяйстве».
Такім чынам, дастаткова высокі ўзровень выкладання, навуковая работа, папулярнасць Горы-Горацкіх земляробчых устаноў стварылі перадумовы для пераўтварэння вышэйшага разраду земляробчай школы ў інстытут.
Дададзім да гэтага, што стварэнне ў Горках земля-робчай школы з двума разрадамі і фермы вельмі спрыяла развіццю менавіта мястэчка. Узрасла колькасць насель-ніцтва, бо прыехала шмат выкладчыкаў і служачых школы. Акрамя гэтага 24 снежня 1841 года Дзяржаўны Савет Расійскай імперыіі прыняў пастанову, згодна якой людзі свабоднага саслоўя, якія перасяляліся ў Горкі, карысталіся льготамі, як і ў іншых гарадах Магілеўскай губерні.
У 1844 годзе Міністэрства дзяржаўнай маёмасці прыня-ло пастанову аб будаўніцтве ў Горках "...ежегодно по 15 новых хат с выдачей для этого селянам взаимообразно строительного леса". Архіўныя матэрыялы сведчаць, што ў 1844 годзе ў Горках было: цэркваў праваслаўных - 3, касцёл - 1, некалькі яўрэйскіх малітоўных дамоў, хат у сва-бодна пражываючых - 6, хат у сялян - 308, у яўрэяў - 119, ў адстаўных салдат - 12. У гэты час быў перабудаваны і пашыраны сялянскі лазарэт, дзе працавалі дзве павіваль-ныя бабкі.
У справах горацкай будаўнічай камісіі за 1839 год зна-ходзіцца прашэнне Франца Кноля аб выдзяленні яму мес-ца для будаўніцтва аптэкі і зямлі пад гарод пры ёй "для ботанических растений". Праз год аптэка была адчынена.
У 1841 годзе пачала працаваць у Горках метэастанцыя, якая, як адзначаецца ў кнізе "Очерки истории науки и культуры Беларуси", праводзіла найбольш поўныя і няс-пынныя назіранні ў Беларусі, якія ўключалі дадзеныя аб атмасферным ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра, сіле ветру і колькасці ападкаў.
Як сведчаць архіўныя дакументы Санкт-Пецярбурскага гістарычнага архіва ў маі 1845 года пачалось будаўніцтва новай мураваный царквы Ўшэсця на Казіміраўскай слабадзе. Царква пачала працаваць у 1850 годзе.
У 1846 годзе ў горадзе, а ў 1847 годзе ў Казіміраўскай Слабадзе адкрыліся пачатковыя народныя школы.
Быў капітальна адрамантаваны гасціны двор, адкры-лася некалькі новых крам, а ўсяго іх было - 44.
Станоўчай з′явай, як адзначана ў архіўных дакументах, было і змяншэнне ў Горках піцейных устаноў.
Быў капітальна адрамантаваны шлях з Оршы ў Горкі, на ім было пабудавана некалькі новых мастоў.
Такім чынам, Горкі вельмі выйгралі ад таго, што мена-віта тут адкрылася земляробчая школа, якая ў 1848 годзе была пераўтворана ў інстытут. Аб гэтым пойдзе размова ў наступным раздзеле кнігі.


ПЕРШЫ Ў РАСІІ

Пераўтварэнне вышэйшага разраду Горы-Горацкай земля-робчай школы ў інстытут пра-ходзіла ў той перыяд, калі феа-дальна-прыгонніцкія адносіны ў Расіі дажывалі свой век, калі пы-танні аб спосабе вызвалення ся-лян, аб адносінах паміж памешчыцкім і сялянскім землеў-ладаннем пачалі набываць асаблівае значэнне ў грамад-ска-палітычнай барацьбе.
Гэта барацьба праявілася і ў рашэнні пытання аб ад-крыцці ў Горках земляробчага інстытута. Супраць адк-рыцця інстытута выступалі царскія чыноўнікі, якія выстаў-лялі прычыну аддаленасці Горак ад буйных гарадоў, цяжкасці ў падборы выкладчыкаў і наборы студэнтаў, бед-насць сялянскіх гаспадарак Магілёўскай губерні. Асабліва пярэчылі чыноўнікі Міністэрства народнай асветы, якія стаялі на ахове прыгонніцкага ладу. Яны палохалі, што "возрастающее повсюду стремление к образованию может поколебать порядок гражданских сословий".
У той жа час прагрэсіўны дзеяч, прафесар сельскай гас-падаркі Маскоўскага універсітэта Я.А.Ліноўскі лічыў, што "нельзя было выбрать места, более приличного для рассадника улучшенного хозяйства, как Белоруссию, страну, известную у нас своими песками, бесплодностью, лесами и бедностью, страну, где ...от распространения между ним (народам -У.Л.) правильного, хорошо обдуманного хозяйства можно было ожидать средств к умножению его довольства и благосостояния".
У рашэнні спрэчкі рашаючую ролю адыгралі экана-мічныя фактары. Дырэктар 3-га Дэпартамента Міністэр-ства дзяржаўных маёмасцяў А.І. Леўшын лічыў, што "...оба заведения уже существуют там 7 лет; на здания и заведения употреблено более миллиона рублей; профессора есть; лаборатории, кабинеты и прочие пособия учреждены; следовательно теперь не время рассуждать о месте".
У маі 1847 года праект палажэння аб Горы-Горацкім земляробчым інстытуце і яго штаце, які быў падрыхтаваны Вучоным камітэтам, разгледзеў і зацвердзіў міністр дзяр-жаўных маёмасцей. Але толькі праз год, 30 чэрвеня 1848 года, у выніку процідзеяння бюракратам Міністэрства народнай асветы было зацверджана "Положение о Горы-Горецком земледельчеком институте и состоящих при нем земледельческом училище и учебной ферме", згодна з якім вышэйшы разрад Горы-Горацкай земляробчай школы пераўтвораны ў земляробчы інстытут - першы ў Расіі "с правом университета".
У земляробчы інстытут прымаліся асобы, якія скончылі курс гімназіі, без экзаменаў, якія не скончылі - здавалі экзамен за гімназічны курс. Студэнты насілі форму, якая была прынята ва універсітэтах, толькі з зялёным аздаб-леннем па каўнеры і абшлагах.
На працягу чатырох гадоў студэнты вывучалі спе-цыяльныя прадметы: паляводства, лугаводства, жывё-лагадоўлю, лесаводства. Вывучалі таксама дамаводства, сельскую бухгалтэрыю, сельскагаспадарчую тэхналогію і механіку, архітэктуру і геадэзію. У праграму ўваходзілі і прыкладныя навукі - матэматыка, фізіка з метэаралогіяй, мінералогія, кліматалогія, хімія, батаніка, заалогія. Адзін раз у тыдзень праводзіліся літаратурныя гутаркі. Апошнія павінны былі знаёміць студэнтаў "с лучшими произ-ведениями отечественной литературы, с духом сих произ-ведений, сравнительными красотами и оборотами русской речи".
Пасля заканчэння інстытута студэнты атрымлівалі дып-лом са званнем "агранома" ці "действительного студента агрономии". Першы выдаваўся тым, хто пісаў "развагі" (дыпломную працу - У.Л.) па адной са спецыяльных дыс-цыплін і здаваў на "выдатна" ўсе экзамены.
У "Палажэнні" адзначалася, што "звание агронома соответствует званию университетского кандидата, а потому и могут агрономы Горы-Горецкого института на одинаковых основаниях быть с кандидатами допущены к выдерживанию экзамена в магистры по сельскому хозяйству и садоводству или по технологии." "Как Горы-Горецкий земледельческий институт, - адзначалася ў "Палажэнні", - составляет ныне единственное в России специальное высшего разряда училище сельскохозяйственных наук, то в институте разрешалось сдавать экзамены экстерном за полный курс на звание "действительного студента". Тых, хто паспяхова скончыў інстытут, узнагароджвалі залатымі і сярэбранымі медалямі. На іх быў адлюстраваны плуг і подпіс "От Горы-Горецкого земледельческого института".
Па новаму палажэнню навучанне працягвала заста-вацца платным. За вучэбны год студэнты інстытута, якія жылі ў пансіянаце, павінны былі плаціць 125 рублеў. Пры-чым плату трэба было ўносіць за паўгода наперад. Ка-зённакоштных студэнтаў, г.зн. тых, хто навучаўся за кошт дзяржавы, было 25 чалавек.
Рэформа закранула не толькі вышэйшы, але і ніжэйшы разрад, які быў пераўтвораны ў Горы-Горацкае земля-робчае вучылішча з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Тыя, хто скончыў яго, атрымлівалі званне вучонага памоч-ніка эканома, а праз шэсць гадоў працы па спецыяльнасці атрымлівалі атэстат на званне вучонага эканома.
У 1858 годзе пры інстытуце была адкрыта новая навучальная ўстанова "Класы прыватных каморнікаў і таксатараў". У іх прымаліся шаснаццацігадовыя падлеткі "всех свободных состояний», але перавага аддавалася дзецям дваран. Навучанне ў вучылішчы вялося два гады. За гэты час навучэнцы вывучалі ніжэйшую геадэзію, нівеліраванне, таксацыю, чарчэнне і іншыя спецыяльныя навукі.
Вучні класаў былі ў больш прывілеяваным становішчы, чым студэнты інстытута і навучэнцы земляробчага ву-чылішча, таму што ўсе былі вольнапрыходзячымі, г.зн. жылі на прыватных кватэрах і атрымлівалі стыпендыю, хадзілі без формы. Класамі кіравала ўпраўленне інсты-тута. У хуткім часе для іх быў пабудаваны спецыяльны бу-дынак.
Калі ацэньваць у цэлым "Палажэнне" аб земляробчым інстытуце,то як лічыў С.Г.Цітовіч, варта прызнаць "...нап-равленность Положения о Горы-Горецком земледельческом институте 1848 года антикрепостнической. Институт по "Положению" должен был подготовить молодежь к умению устраивать хозяйство при раскрепощенном крестьянине".
У ходзе рэформы Горацкіх земляробчых навучальных устаноў адбылася змена кіраўніцтва. У красавіку 1848 года дырэктарам Горы-Горацкага земляробчага інстытута быў прызначаны А.А.Война-Курынскі, па адукацыі - доктар ме-дыцыны. У свой час ён перамяніў медыцынскую спецыяль-насць на сельскагаспадарчую. Надрукаваў некалькі работ у "Журнале Министерства государственных имуществ". У 1842 годзе быў абраны член-карэспандэнтам Вучонага камітэта Міністэрства дзяржаўных маёмасцаў. Дырэктар інстытута з'яўляўся таксама начальнікам земляробчага вучылішча і вучэбнай фермы, а з 1858 года - і каморніцка-таксатарскіх класаў.
Са стварэннем земляробчага інстытута папоўніўся штат выкладчыкаў. Былі прыняты на работу прафесары А.А.Гін-цэль, Э.Ф.Рэга, С.С.Касовіч, магістр матэматыкі Ф.Н.Ка-ралеў і інш. У наступныя гады ў інстытуце сталі выкладаць прафесары, якія былі вырашчаны самім інстытутам. Сярод іх А.М.Бажанаў, Ю.Ю.Жабека, А.М.Казлоўскі, А.В.Саветаў, І.А.Сцебут.
Выпускнік інстытута І.А.Сцебут, калі ўспамінаў пра-фесароў і выкладчыкаў інстытута, пісаў: "...несомненно самым талантливым был Б.А.Целинский, преподававший земледелие и домоводство (сельскохозяйственную эконо-мию)... Очень добросовестным был преподаватель химии К.Д.Шмидт, усердным и добрым Э.Ф.Рего. Большая польза в моем теоретическом и практическом сельскохозяйствен-ном образовании была в руководстве такого выдающе-гося практика-теоретика, каким был Б.Г.Михельсон".
У 50-я гады на тэрыторыі Горы-Горацкіх навучальных устаноў працягвалася далейшае будаўніцтва. Быў пабу-даваны корпус сельскагаспадарчай тэхналогіі, завод па вырабу цэглы і дрэнажных труб, майстэрня сельска-гаспадарчых машын, чыгуналіцейны завод, сыраварня і вучэбны пчальнік. Адначасова з будаўніцтвам царквы на тэрыторыі школы ўзводзілася і мураваная лазня. Старая драўляная лазня была ў дрэнным стане, да таго ж знаходзілася яна далёка ад вады, таму Дэпартамент сельскай гаспадаркі палічыў немэтазгодным яе капітальна рамантаваць. Было вырашана будаваць новы мураваны будынак лазні на р. Капылка. У мэтах эканоміі сродкаў рэкамендавалася новую лазню будаваць такіх жа памераў, каб можна было перанесці стары дах. Праект лазні быў зроблены ў Дэпартаменце сельскай гаспадаркі. Будынак быў прамавугольны ў плане, складаўся з двух аддзя-ленняў. Уваход знаходзіўся ў цэнтры падоўжанага фасада. Справа ад уваходу было вялікае аддзяленне для студэн-таў і чыноўнікаў, якое складалася з распранальні, умывальні і ўласна лазні, злева - для выхаванцаў фермы і земляробчага вучылішча. Будаўніцтва лазні было завер-шана ў лістападзе 1851 г. Як вядома, яна працуе і зараз.
Калі вышэйшы разрад Горы-Горацкай земляробчай школы быў рэарганізаваны ў Горы-Горацкі земляробчы ін-стытут з 4-гадовым тэрмінам навучання, то быў складзены пералік усіх будынкаў, якія належалі інстытуту.
Усіх будынкаў і іншых збудаванняў у рэестры пералі-чана: 1. Галоўны корпус; 2. Правы флігель; 3. Левы флі-гель; 4. Флігель на галоўным двары; 5. "Погребной" флі-гель; 6. Дом Горацкага земляробчага вучылішча (будуец-ца); 7. Флігель пры вучылішчы; 8. Дом тэхнічных устаноў; 9. Мураваная Свята-Мікалаеўская царква; 10. Дом святара пры ёй; 11.Павець; 12. Вартоўня пры шасейнай дарозе; 13. Вартоўня пры браме інстытута; 14. Мураваная лазня; 15. Кузня; 16. Пральня з сушыльняй; 17. Мураваная павець з пчальніком; 18. Драўляная павець пры правым флігелі; 19. Драўляная павець са стайняй, кладовай, лядоўняй пры левым флігелі; 20. Домік для адхожых месц; 21. Склепы на галоўным двары; 22. Пажарная павець; 23. Стайні на двары "погребного" флігеля; 24. Агароджа, якая злучае флігелі з галоўным корпусам; 25. Агароджа, якая злучае левы флігель з "погребным"; 26. Рашотчатая агароджа пры смаленскай дарозе з такой жа брамай і каліткамі на чыгунных тумбах; 27. Частаколы, якія з'яўляюцца працягам апошняй агароджы; 28. Частакол пры царкоўнай дарозе; 29. Частакол пры р. Капылка за агародам; 30. Валы ў розных месцах інстытута; 31. Вал пры тэхнічнай установе; 32. Аранжарэя верхняя; 33. Аранжарэя ніжняя; 34. Цяпліца; 35. Пчальнік у садзе; 36. Кітайская альтанка; 37. Альтанка ў дрэўным рассадніку; 38. Альтанка-грыб; 39.Хлеў для глебы; 40. Гімнастычныя гульні з арэлямі і каруселлю; 41. Альтанка з памостам для гульні ў кеглі; 42. Рашотчатыя вароты; 43. Вароты ў батанічны сад. 44. Вароты з мостам пры тэхнічнай установе; 45. Мост на шасейнай дарозе; 46. Мост пешаходны праз Капылку; 47. Дамба пры тэхнічнай установе на левым беразе Капылкі; 48. Мураваная з контфорсамі калітка пры земляробчым вучылішчы; 49.Плаціна праз Капылку; 50. Шасейная дарога паміж інстытутам і царквой з працягам яе за царквой, а таксама розныя дробныя мосцікі і драўляныя трубы ў валах.
3 адкрыццём земляробчага вучылішча ўзнікла неабход-насць знайсці месца для яго размяшчэння. Таму інжынеру I.Осіпаву было даручана скласці праект перабудовы пра-вага флігеля. Затым Дэпартамент сельскай гаспадаркі прызнаў мэтазгодным пабудаваць для вучылішча новы двухпавярховы будынак. Нагляд за будаўніцтвам ажыц-цяўляў І. Осіпаў. Як вынікае з архіўных дакументаў, у 1854 г. ужо вяліся будаўнічыя работы. Планавалася скончыць будаўніцтва ў жніўні 1855 г.
У архівах ДНГА гісторыкам Л.Чарняўскай быў выяўлены вопіс запраектаванага дома: "Мураваны двухпавярховы з падвалам пад трэцяй часткай будынка, крыты жалезам. На франтоне круглае акно з пераплётам. Пры будынку му-раваны тамбур, крыты жалезам. Драўляных тамбураў 2. У падвале пяць пакояў з 2 вокнамі". Паводле архіўнага да-кумента, у працэсе будаўніцтва інжынер І. Осіпаў уносіў некаторыя карэктывы ў праект. Так быў павышаны цокаль будынка, столі зроблены падшыўныя на "польскі манер", зроблены ўваход у падвал, які адсутнічаў па праекту, у класе пастаўлены печы, выканана цэментоўка вонкавых сцен». У 1872 годзе ў гэтым будынку размясцілася Горац-кае рамеснае вучылішча. У час Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак быў разбураны.
Вучэбныя заняткі для студэнтаў інстытута праводзіліся ў галоўным корпусе, дзе былі створаны фізічны, міне-ралагічны кабінеты, хімічная лабараторыя, "прекрасно ус-троенная профессором Шмидтом». Пры ёй быў і хімічны кабінет на 50 месц.
Батанічным садам загадваў прафесар Э.Ф.Рэга, калекцыя якога складалася з 3875 раслін. Напрыклад, яра-вой пшаніцы - 56, азімага жыта - 20, аўса -33, гароху - 25, а ўсяго 749 сартоў. Меліся фруктовы і лясны гадавальнікі. Апошні быў разбіты на 3 ярусы. На першым раслі высо-каствольныя дрэвы, на сярэднім - кусты, на трэцім - нізкія кусты. На ўсіх ярусах знаходзілася 254 правільныя ча-тырохвугольныя ўчасткі, на якіх былі пасаджаны віды драў-нінных раслін.
Былі створаны музеі: заалагічны, анатамічны і сель-скагаспадарчых машын (141 плуг, 12 сеялак, 16 малатар-няў, жняяркі і г.д.).
Інстытуцкая бібліятэка да канца 50-х гадоў налічвала больш 7 тысяч кніг айчыннай і замежнай літаратуры, мела таксама творы Пушкіна, Грыбаедава, Лермантава, выпіс-вала "Отечественные записки» і "Современник». Была ў студэнтаў і свая бібліятэка на грамадскіх пачатках.
У 50-я гады значна павялічылася колькасць студэнтаў і навучэнцаў у Горы-Горацкіх навучальных установах. Най-вялікшая колькасць студэнтаў прыходзілася на 1852 -1854 гады. Затым у сувязі з Крымскай вайной 1853-1856 гг., колькасць іх пачала падаць.
У інстытуце мелі перавагу выхадцы з дваранства, у ву-чылішчы - дзеці сялян і мяшчан. Напрыклад, у 1857-1858 навучальным годзе са 153 студэнтаў інстытута 85 былі з дваран і толькі два - выхадцы з сялян, у вучылішчы з 71 навучэнца - 57 выхадцы з сялян і мяшчан і толькі 7 - з дваран.
Як мы бачым, прадстаўнікам сялянства, дробных слаёў горада шлях да вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі быў фактычна закрыты. Не было сярод студэнтаў і наву-чэнцаў дзяўчат.
Матэрыяльнае становішча шматлікіх студэнтаў і наву-чэнцаў, выхадцаў з народных мас было цяжкім. Для іх студэнты арганізоўвалі сталовыя, касы ўзаемадапамогі, а каб зарабіць грошы, давалі канцэрты. Але ж, нягледзячы на гэта, многія кідалі вучобу або вучыліся па 6-7 гадоў. На нізкім узроўні было пастаўлена медыцынскае абслугоўван-не. Студэнты і навучэнцы часта хварэлі, а ў 1862 годзе аж 5 чалавек памерла.
Тым не менш, у Горы-Горацкіх земляробчых навучаль-ных установах навучаліся студэнты амаль з усіх губерняў Расіі, а таксама з Германіі і Францыі. Былы студэнт інстытута С.Акуліч, калі ўспамінаў пра гады, якія былі пра-ведзены ў Горках, пісаў: "Попал сразу в тот омут, в ту человеческую суету с разных сторон: из Литвы и Белой Руси, с Королевства и Подолии, с Волыни и Украины - представителей разных краев, разных миров, понятий, суждений, обычаев и привычек и однако сплавленных тут в одну амальгаму, имя которой было: студент Горы-Го-рецкого института...".
У вершы "Рэч Старавойтава" так было напісана пра сту-дэнта Горы-Горацкага земляробчага інстытута:
Як пра што стане гаварыць,
Дык быццам які прэзідэнт.
Ужо не патрапіць яго збіць
І Горы-горацкі студэнт.
Выкладанне прадметаў у інстытуце вялося па праг-рамах і вучэбных дапаможніках, зацверджаных Вучэбным камітэтам Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў. Боль-шасць выкладчыкаў пры чытанні лекцый кіравалася выданымі падручнікамі, некаторыя, такія як Рэга, Шмідт, Саветаў, Сцебут, Цалінскі распрацавалі ўласныя курсы. Так, апошні чытаў курс арганізацыі гаспадаркі. У спра-ваздачы за 1855-1856 навучальны год ён пісаў, што навука гэтая ў перавазе "кемлівая", развівае здольнасць і ўменне меркаваць разнастайныя гаспадарчыя адносіны, што дася-гаецца гэта не дагматычным выкладаннем, а практы-каваннямі са студэнтамі па складанню гаспадарчых планаў і падлікаў севазваротаў і г.д.
Па падручніках выкладчыкаў інстытута і яго выхаванцаў С.С.Касовіча (батаніка), К.Д.Шмідта (хімія),Э.Ф.Рэга (са-доўніцтва і агародніцтва), А.М.Бажанава (жывёлагадоўля), А.П.Людагоўскага (эканоміка) навучаліся шматлікія пака-ленні студэнтаў земляробчых ВНУ Расіі.
Адной з форм навучання былі "агранамічныя гутаркі". Іх мэта заключалася ў тым, каб "...доставить возможные средства к развитию способностей учащихся...». Раз у тыдзень, па пятніцах, студэнты трэцяга і чацвертага курсаў збіраліся па вечарах на кватэры дырэктара на такія гутаркі і разбіралі студэнцкія сачыненні, публікацыі ў сельска-гаспадарчых часопісах, прапановы па паляпшэнню сельскай гаспадаркі. Усё гэта спрыяла паляпшэнню пад-рыхтоўкі будучых спецыялістаў, значна павышала іх інтэ-лектуальны ўзровень.
Для студэнтаў першых двух курсаў былі "...установлены подобные же беседы по части отечественной словесности, для чтения и разбора образцовых наших писателей".
У інстытуце практыкаваліся і агранамічныя падарожжы, пачатыя яшчэ ў вышэйшым разрадзе школы. Яны арга-нізоўваліся кожны год пад кіраўніцтвам выкладчыка пры ўдзеле 5-7 студэнтаў і імкнуліся да азнаямлення з сель-скагаспадарчымі ўмовамі ў розных губернях Расіі. Так, у 1849 годзе Б.А.Цалінскі разам з сям'ю студэнтамі, у тым лі-ку і з будучым прафесарам А.В.Саветавым, зрабілі пада-рожжа па Кіеўскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай і іншых гу-бернях Украіны.
У прыродных палявых умовах будучыя аграномы знаё-міліся з прыроднымі зонамі, асаблівасцямі глеб і раслін-насці. Усё гэта абуджала творчую думку, пашырала круга-гляд. "Теоретическое изучение какой бы то ни было отрас-ли сельского хозяйства, - пісаў у справаздачы аб вандраванні па дзевяці губернях Расіі ад'юнкт-прафесар Э.Ф. Рэга, - в соединении даже с самыми тщательными опытами, не может принести той пользы, какую приносит наглядное знакомство с образцовыми хозяйствами, столь различными в разных местностях».
Разам з тым будучым спецыялістам кідаліся ў вочы не-дапушчальныя неадпаведнасці паміж магчымым і рэаль-ным: пры вялікіх пасяўных плошчах Расіі беззямельныя ся-ляне вялі паўгалоднае існаванне.
За перыяд з 1844 года па 1860 год было праведзена 14 агранамічных падарожжаў. Справаздачы па пяці з іх былі надрукаваны ў "Записках Горы-Горецкого земледельческого института", іншыя - у "Журнале Министерства государственных имуществ". Спачатку іх пісалі толькі кіраўнікі, а затым павінны былі прадстаўляць і студэнты.
Цікавай формай навучання і сваеасаблівым відам навукова-даследчай працы была пастаноўка перад студэнтамі так званых конкурсных задач, за лепшае рашэнне якіх яны ўзнагароджваліся залатым медалём. На кожны навучальны год Савет інстытута даваў адну задачу. Напрыклад, у 1851-1852 навучальным годзе давалася наступная задача: "Какими выгодами для хозяйства сопровождается травосеяние на полях? Какие по этой части сделаны улучшения в новейшее время? В каком виде и с помощью каких мер и средств травосеяние могло бы быть введено в русских хозяйствах?" Адказы на конкурсную за-дачу, зробленыя ананімна ў выглядзе сачыненняў і прадстаўленыя пад дэвізам, былі разгледжаны ў 1852 годзе Саветам інстытута, і залатым медалем быў узнагароджаны студэнт М.Савініч.
Вывучэнне тэарэтычных навук праходзіла ў цеснай сувязі з практычнымі заняткамі. Практыка ў інстытуце пра-ходзіла два летнія месяцы (з 15 чэрвеня па 15 жніўня). У справаздачы па інстытуце за 1853-1854 год адзначана: "При изложении наук преподаватели наши постоянно руководствуются мыслью и желанием сблизить науку с нуждами и потребностями практической жизни».
Студэнты практыкаваліся на вучэбнай ферме і прымалі ўдзел ва ўсіх сельскагаспадарчых працах. Займаліся пры-гатаваннем кампостаў, аралі, сеялі, даглядалі пасевы. На лугах рабілі дрэніраванне забалочаных глеб.
У аранжарэі займаліся вырошчваннем ранняй агарод-ніны, самі гатавалі расаду. На практычных занятках па жы-велагадоўлі яны знаёміліся з прыёмамі даення кароў, спо-сабам утрымання і ўстройства жывёльнага двара. "При всех практических занятиях, - пісалася ў справаздачы за 1854-1855 гады, - молодые поборники науки земледелия с охотой и любовью вникали во все подробности дела и сами искали случаи усвоить себе практические приемы по всем отраслям науки". Але так ставіліся да практычных за-няткаў далека не ўсе. Шмат студэнтаў, выхадцаў з дваран, прыходзілі на заняткі ў белых пальчатках.
У канцы навучальнага года ў інстытуце праходзілі гада-выя выпрабаванні (г.зн. экзамены). Так, у 1852-1853 наву-чальным годзе ў інстытуце налічвалася на першым курсе 52 студэнты: з іх па асабістаму жаданню шэсць студэнтаў засталося на паўторны курс, а 46 студэнтаў здавалі эк-замены.У гадавой справаздачы за гэты навучальны год ад-значалася, што чатыры студэнты не здалі экзамены, а ас-татнія пераводзяцца на другі курс "в следующем по стар-шинству (г.зн. па поспехах - У.Л.) порядке".
У 1852 - 1853 навучальным годзе інстытут з прысваен-нем звання "действительного студента агрономии" скон-чыла 26 чалавек. У справаздачы адзначаецца, што імя вы-пускніка Скварцова, які атрымаў на выпускных экзаменах 93/4 балы, было выбіта на мармуровай дошцы. Але ж нічога не ўзгадвалася пра размеркаванне выпускнікоў. Толькі "казённакоштныя" выпускнікі, г.зн. тыя, хто ў час за-няткаў атрымлівалі дзяржаўную стыпендыю, мелі магчы-масць размеркавацца на працу, астатнія шукалі сабе мес-ца самастойна.
Частка выпускнікоў інстытута абараняла дысертацый-ныя работы і атрымлівала "ступень агранома". Вось якія тэмы прапаноўваліся для "разважання", г.зн. для дысер-тацый: "Об употреблении чернозема в Белоруссии как удо-брительного средства", "О возделывании табака", "О возделывании картофеля", "О ближайших мерах, доступных русскому хозяину к улучшению своих лугов", "Дренаж" і г.д.
У першыя гады існавання інстытута са "ступеняй агра-нома" заканчвалі яго толькі адзінкі студэнтаў. Але ўжо ў 1855-1856 навучальным годзе з 37 выпускнікоў "быў удас-тоены ступені агранома" 21 чалавек.
Выпускныя экзамены праводзіліся і ў земляробчым вучылішчы, ферме і каморніцка-таксатарскіх класах. Вы-пускнікам земляробчага вучылішча давалася магчымасць працаваць у якасці "управительских помощников". Імены лепшых выбіваліся на меднай дошцы, іх узнагароджвалі таксама пахвальнымі граматамі, кнігамі, грашыма і нават невялікімі земляробчымі прыладамі, дробнай жывёлай і насеннем. Не атрымоўвалі атэстата і не мелі ніякіх правоў толькі дзеці прыгонных сялян. У справаздачы за 1855-1856 навучальны год адзначалася, што "вернуты ўладальнікам: Абрамаў, Галічанка і Башмачнікаў".
На вучэбнай ферме навучанне вялося чатыры гады. У другую палову дня, са студзеня па красавік і з кастрычніка да снежня, навучэнцы займаліся ў класах. Астатні час быў прысвечаны практычным работам: вырабу розных сель-скагаспадарчых прылад, бандарнаму, рымарскаму і цяс-лярскаму промыслу, вучыліся дубленню аўчын, прыгата-ванню сыроў і масла, апрацоўцы льну.
У выглядзе заахвочвання аднаго-двух выпускнікоў фер-мы прымалі ў земляробчае вучылішча, а астатніх накіроў-валі дадому ў маёнткі памешчыкаў.
У канцы 50-х гадоў Горы-Горацкія навучальныя ўстано-вы наведалі з рэвізіяй міністр і чыноўнікі Міністэрства дзяр-жаўных маёмасцяў. У прадстаўленных справаздачах яны адзначылі добрую пастаноўку вучэбнай працы, але вы-казалі шмат заўваг па арганізацыі практычных заняткаў. Напрыклад, яны лічылі, што задача інстытута павінна скла-дацца "преимущественно в образовании высшего разряда промышленников, которые бы умели с помощью научных соображений и основанных на опыте расчетов дать сельским занятиям выгодное направление и устройство".
8 снежня 1859 года было зацверджана новае "Пала-жэнне..." аб земляробчым інстытуце. "Палажэннем..." па-лягчаўся прыем у інстытут і акрамя выпускнікоў гімназіі, прымаліся выпускнікі каморніцка-таксатарскіх класаў. Дазвалялася вучыцца вольным слухачам без усякай платы за навучанне. Была павялічана стыпендыя са 110 да 150 рублеў у год і толькі стыпендыяты павінны былі жыць у пансіянаце, астатнія студэнты маглі жыць на прыватных кватэрах.
Замест чатырохгадовага тэарэтычнага навучання было ўведзена трохгадовае. Чацвёрты год адводзіўся практыцы, але замест практычных заняткаў на ферме інстытута пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і прафесараў "Палажэнне..." 1859 года ўвяло правіла, згодна якому студэнты па заканчэнню імі тэарэтычнага курса павінны былі накіроў-вацца ў прыватныя гаспадаркі, працаваць там адзін год у якасці практыкантаў і за гэты час скласці апісанне гэтых маёнткаў. Толькі пасля гэтага ім давалі званне, якое раней яны атрымлівалі паводле Статута 1848 года.
Паводле новага "Палажэння..." пасля першага курса студэнт павінен быў выбраць адну з чатырох спецыяль-насцяў: земляробства, жывёлагадоўля, эканоміка і леса-водства. Шэраг такіх прадметаў, як логіка, энцыклапедыя, камеральныя навукі, механіка і іншыя былі скасаваны. Амаль на 50% скараціліся курсы батанікі, заалогіі і міне-ралогіі, замежнай мовы, чарчэння і фізікі. Але былі ўвед-зены два новыя прадметы: практыкаванні па складанню сельскагаспадарчых планаў (праектаў) і палітычная экано-мія. Была павялічана колькасць гадзін па вывучэнню вы-шэйшай матэматыкі. Павялічваўся штат выкладчыкаў ін-стытута і асігнаванні на яго.
У ходзе рэформы ў маі 1860 года быў прызначаны новы дырэктар інстытута Р.Э. Траўтфеттэр, прафесар батанікі. Ён меў вопыт кіравання вышэйшымі навучальнымі ўста-новамі, так як з 1847 па 1859 гады быў дырэктарам Кіеў-скага універсітэта. Змяніўся і склад выкладчыкаў. Быў зво-лены прафесар Ф.Н. Каралёў, у Пецярбург пераехаў А.В. Саветаў. У гэты ж час у інстытут былі залічаны новыя пра-фесары - В.П. Аляксееў, Э.Э. Баліён, І.А. Цютчаў, Ю.Э. Янсан.
У цэлым рэформа 1859 года па сутнасці змяніла ўнутраны строй інстытута - становішча студэнтаў і ву-чэбны працэс. Навізна "Палажэння..." 1859 года, якая да-тычылася становішча студэнтаў, адлюстроўвала, з аднаго боку, вызваліцельныя грамадскія настроі, а з другога боку- страх студэнцкага руху.
У пачатку 60-х гадоў значна павялічылася колькасць студэнтаў і навучэнцаў у чатырох Горацкіх земляробчых навучальных установах. Калі ў 1859 годзе іх налічвалася 315, то ўжо ў 1862 - 542 навучэнцы. Гэта тлумачыцца тым, што быў спрошчаны прыём у навучальныя ўстановы, і акрамя гэтага, у сувязі з рэформай 1861 года ўзмацнілася цікавасць да сельскагаспадарчых ведаў. У гадавой спра-ваздачы Горацкіх навучальных устаноў адзначалася: "Рус-ский земледелец сделался свободным, и вместе с унич-тожением крепостного права пала одна из огромных веко-вых преград к развитию у нас земледелия... интересы зем-ледельческого заведения не могут идти врозь с интере-сами земледельческого населения».
У гэтыя гады інстытут быў адным з лепшых не толькі Расіі, але і Еўропы. Аб гэтым паведамляў вандроўнік, чые карэспандэнцыі "Из Могилевской губернии" былі змешчаны ў газете "Курьер Виленски" за 1861 год. "Раньше, - адзначаў аўтар, - когда тут царили немцы, преподавание было оторвано от повседневных потребностей края. Теперь пришли молодые, преимущественно местные силы: профессор химии Тютчев, профессор архитектуры и механики Козловский, профессор земледелия Стебут, преподаватель геометрии Лесневский...Они начали исследовать местные почвы, растения и животный мир. Институтская ферма овечек стала одной из лучших в империи и получила первенство на всех прошедших европейских выставках".
Трэба адзначыць, што значныя поспехі былі дасягнуты ў навуковай дзейнасці. Так, у галіне раслінаводства наву-ковыя даследаванні актыўна праводзілі К.Д.Шмідт, Э.Ф.Рэ-га, С.С.Касовіч, Б.А.Цалінскі, А.В.Саветаў, І. А. Сцебут і іншыя. Яны вялі доследы па развядзенню шматстцябло-
вага льну, кітайскай масляністай рэпы, салодкага гарбуза, канюшыны і турнэпсу, куставога жыта і шмат якіх культур. Рабіліся доследы з рознымі ўгнаеннямі, правяралася эфектыўнасць розных тыпаў севазваротаў.
Вялікія поспехі былі дасягнуты ў авечкагадоўлі. Былі праведзены доследы па вывядзенню такой пароды тон-карунных авечак, якія б былі добра прыстасаваны да мясцовых кліматычных умоў і давалі воўну добрай якасці. І такая воўна была атрымана на вучэбнай ферме інстытута. Доказ гэтаму - залатыя медалі ў Маскве (1852г.), Пецяр-бургу (1860 г.), бронзавыя - на міжнародных выставах у Лондане ( 1857, 1862 г).
У Горках быў пакладзены пачатак навуковай рас-працоўкі сельскагаспадарчага машынабудавання. Гэтымі даследаваннямі займаўся ад'юнкт-прафесар Ф.Н.Каралёў. Цікавыя сельскагаспадарчыя машыны былі сканструяваны механікам інстытута К.Адpынскім і яго памагатым М.Уса-вым.
Пад кіраўніцтвам прафесара А.Н.Казлоўскага ўпершы-ню ў Беларусі былі праведзены даследванні па вывучэнню закрытага дрэнажу. Спачатку яго заклалі на доследным по-лі інстытута, а потым на тарфяных лугах фальварка Івано-ва на 103 гектарах. Для вырабу дрэнажных керамічных трубак быў пабудаваны спецыяльны завод, дзе была ўс-таноўлена машына, прывезеная з Англіі.
Б.А.Цалінскі, Б.Г.Міхельсон, І.А.Гінцэль, Ю.Э.Янсон зай-маліся эканамічнымі даследаваннямі. У сваіх працах яны даказвалі, што баршчынная праца менш эфектыўная, чым праца вольнанаёмных.
Першыя ў Беларусі хімічныя і біяхімічныя даследаванні былі праведзены прафесарам К.Д.Шмідтам у першай ў краіне хімічнай лабараторыі. Ён зрабіў хімічныя аналізы земляробчай прадукцыі, правёў аграхімічныя даследаванні ўплыву гіпсавання на якасць зямлі.
Асабліва вялікі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай навукі належыць выхаванцу інстытута А.В.Саветаву, які быў першым доктарам аграноміі ў Расіі. Яго дысертацыя "О разведении кормовых трав на лугах" была надрукавана ў 1859 годзе і вытрымала 4 перавыданні.
І.А.Сцебут падрыхтаваў у Горках дысертацыю "Известкование почвы", якую абараніў у 1865 годзе. Гэта была першая праца па аграхімічных асновах земляробства.
Пра ўклад другіх выхаванцаў і выкладчыкаў інстытута ў развіццё навукі можна даведацца з кнігі аўтара "Горы-Горецкий земледельческий институт. Выдающиеся учёные и профессора» Горки,1999 (сааўт. А.Р.Цыганаў, В.У.Ня-мыкін).
У сярэдзіне ХІХ ст. для распаўсюджвання і папу-лярызацыі сельскагаспадарчай навукі і адукацыі ўзнікла неабходнасць у стварэнні спецыяльных друкаваных прац сельскагаспадарчай школы. Гэтымі працамі сталі «Записки Горы-Горецкого земледельческого института» - першае ў Расійскай імперыі перыядычнае выданне сельскагас-падарчай школы. У 1850 годзе Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў дазволіла Горы-Горацкаму земляробчаму інстытуту выдаваць свае працы па адной кніжцы ў год, і ў 1852 годзе выйшаў у свет першы том «Записок Горы-Горецкого земледельческого института». Усяго з 1852 па 1857 год выйшла шэсць тамоў «Записок», аднак з 1858 года іх выданне было спынена з-за выдавецкіх цяжкасцяў і прыдзірак цэнзуры.
Нягледзячы на тое, што «Записки» выходзілі шэсць га-доў, яны адыгралі значную ролю ў развіцці тэорыі і прак-тыкі сельскай гаспадаркі, прапагандзе сельскагаспадар-чай навукі, паказалі Горы-Горацкі земляробчы інстытут як сапраўды вышэйшую школу. Ва ўмовах царскай цэнзуры яны адлюстравалі перадавыя дэмакратычныя погляды, якія ў 60-х гадах мінулага стагоддзя ярка праявіліся ў дзейнасці Горы-Горацкага земляробчага інстытута.
Кожны том "Записок" складаўся з двух раздзелаў: справаздачнага і спецыяльнага, дзе былі змешчаны наву-ковыя артыкулы і актавыя прамовы выкладчыкаў інсты-тута, у ліку якіх былі выдатныя вучоныя А.В.Саветаў і І.А.Сцебут. Справаздачны аддзел складаўся з афіцыйных дакументаў, асноўнай мэтай якіх была прапаганда навукова-педагагічнай дзейнасці інстытута як цэнтра сель-скагаспадарчай адукацыі Расійскай імперыі.
Пры Горы-Горацкім інстытуце ў 1853-56 гадах былі пра-ведзены чатыры сельскагаспадарчыя з'езды, першыя на тэрыторыі Расійскай імперыі. У рабоце з'ездаў, якія "имели целью посредством совещаний и обмена мыслей между хозяевами способствовать развитию и улучшению сель-ского хозяйства", прымалі ўдзел памешчыкі і сельскія гас-падары, у асноўным з Магілёўскай губерні, выкладчыкі і супрацоўнікі Горы-Горацкага інстытута, дзякуючы якім гэ-тыя з'езды сталі эфектыўным сродкам уздзеяння на мяс-цовую сельскую гаспадарку. Кола пытанняў, якія абмяр-коўваліся на сельскагаспадарчых з'ездах, было раз-настайным:земляробства і жывёлагадоўля, меліярацыя і эканоміка, вялікая ўвага ўдзялялася развіццю сялянскіх гаспадарак."Журнал Министерства государственных иму-ществ" адзначаў, што "в числе 19 вопросов, предложен-ных членами съезда (1853 г.) на разрешение, многие важ-ны не только для белорусского края, но и для всей сред-ней полосы."
У час з'ездаў адбываліся сельскагаспадарчыя выставы. У 1854 г. у "Записках Горы-Горецкого земледельческого института" была змешчана справаздача аб выстаўцы сельскіх вырабаў, на якой экспанавалася 1432 экспанаты (у тым ліку з Магілёўскай губерні - 555) сельскагаспадар-чай прадукцыі, земляробчых прылад і машын, саматужных вырабаў, сярод якіх значнае месца займалі экспанаты з сельскіх гаспадарак.
У заключэнне трэба адзначыць, што Горы-Горацкі зем-ляробчы інстытут існаваў усяго 16 гадоў, але ён унёс вялікі ўклад у развіццё айчыннай сельскагаспадарчай адукацыі і навукі. Ім было падрыхтавана 499 аграномаў вышэйшай кваліфікацыі. Немалаважную ролю ў станаўленні адукацыі адыгралі і сярэднія сельскагаспадарчыя навучальныя ўс-тановы Горак, якія за перыяд з 1840 па 1864 год выпусцілі 604 спецыялісты сярэдняй кваліфікацыі. Больш за 600 чалавек закончылі каморніцка-таксатарскія класы, вучэб-ную ферму і школу аўчароў.
У сярэдзіне 19 стагоддзя гэта навучальная і навуковая ўстанова была цэнтрам айчыннай доследнай аграноміі, дзе распрацоўваліся навуковыя праблемы развіцця зем-ляробства, знаходзіліся метады і шляхі ліквідацыі ад-сталасці краіны. "Преподаватели института,- пісаў А.В. Саветаў, першы доктар аграноміі ў Расіі, - можна сказать, положили основание научной разработки некоторых от-раслей сельского хозяйства в России..."
Многія выпускнікі інстытута пакінулі яркі след у гісторыі рускай сельскагаспадарчай навукі. Сярод іх А.В.Саветаў, І.А.Сцебут, А.М.Бажанаў, А.П. Людагоўскі, І.Н.Чарнапятаў, Е.С.Фалькоў, С.С.Касовіч, М.С.Міцуль. Па падручніках вык-ладчыкаў інстытута і яго выхаванцаў С.С.Касовіча (ба-таніка), К.Д.Шмідта (хімія), Э.Ф.Рэго (садаводства і ага-родніцтва), А.М. Людагоўскага (эканоміка) займаліся цэ-лыя пакаленні студэнтаў.
З працамі І.А. Сцебута ў ходзе работы над кнігай "Раз-витие капитализма в России" знаёміўся У.І.Ленін. Ён не толькі спасылаўся на аўтара, "якому ў пытаннях фактыч-ных нельга адказаць у аўтарытэтнасці", але і ў шэрагу вы-падкаў цытаваў яго палажэнні.
"Одай у гонар сахалінскай урадлівасці" назваў працу выпускніка земляробчага інстытута М.С.Міцуля пісьменнік А.П.Чэхаў. Імя Міцуля ў цяперашні час носіць горны хрыбет на захад ад Паўднёва-Сахалінска, перавал і горны пік, дзве вёскі ў Сахалінскай вобласці - Міцулеўка і Міхайлаўка.
Цікава адзначыць, што з 1851 па 1853 год у інстытуце вучыўся П.А.Бахмецьеў - прататып галоўнага героя рамана М.Г. Чарнышэўскага "Што рабіць?".
У 1859-1863 гадах у Горкі пісаў лісты І.С.Тургенеў у сувязі з тым, што там вучыўся яго прыгонны селянін Ф.Бі-зюкін.
Сярод беларускіх літаратуразнаўцаў існуе версія, што студэнт Горы-Горацкага земляробчага інстытута з'яўляўся аўтарам славутай беларускай паэмы "Тарас на Парнасе".
Інстытут у Горках існаваў бы і далей, каб не падзеі красавіка 1863 года.


"За нашу і вашу вольнасць"

Адкрываючы ў невялікім мяс-тэчку земляробчыя навуковыя ўстановы, царскі ўрад разлічваў, што тут будуць выхоўвацца вер-ныя яму чыноўнікі і кіраўнікі памешчыцкіх маёнткаў. Аднак ца-рызм пралічыўся. Асвета моладзі садзейнічала фарміраванню ў студэнтаў прагрэсіўнага светапогляду.
Ужо ў 1851 годзе з Горак высылаецца студэнт А.Ранбін-скі, які, па меркаванню інстытуцкай адміністрацыі, аказваў "шкодны ўплыў на моладзь". У 1856 годзе паліцыя перахоплівае пісьмо студэнта П. Зайцэўскага, былога вуч-ня М.Г.Чарнышэўскага, да свайго сябра ў Казань, дзе ён расказваў пра жыццё ў інстытуце і, у прыватнасці, пісаў: "...сустрэчы нашы маюць свой асаблівы характар: у нас звычайна з'яўляюцца размовы пра свабоду і г.д...мы ўслаўляем вольнасць, свабоду, ганьбуем усё і ўсіх бязлітасна, пачынаючы з М.П. (цара - У.Л.)". Цікава, што на пісьме рукой шэфа ІІІ аддзялення Л.В.Дубельта было падкрэслена прозвішча М.Г.Чарнышэўскага і зроблена паметка: "невядомы".
У кастрычніку 1857 года студэнты напалі на кватэру і канцылярыю станавога прыстава. Яны знішчылі ўсе спра-вы і разграмілі канцэлярыю. Следства па гэтай справе не выявіла вінаватых і было спынена.
У гэтым жа годзе на легальных умовах адкрыўся сту-дэнцка-прафесарскі клуб, у дзейнасці якога бралі ўдзел вядучыя выкладчыкі інстытута. У клубе абмяркоўваліся злабадзённыя палітычныя пытанні і будучая аграрная рэформа.
У 1861 годзе з інстытута быў выключаны студэнт П.Ульянаўскі за ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях у Бялынічах і Оршы. У абарону яго больш за 50 чалавек з'явіліся да дырэктара і заявілі аб сваім намеры пакінуць інстытут. Расследаванні, праведзеныя паліцыяй, паказалі, што горацкія навучэнцы мелі перапіску са студэнтамі універсітэтаў іншых гарадоў, збіраліся ў асобныя групы і спявалі рэвалюцыйныя песні.
У канцы 1862 года ў Горках сфарміравалася падполь-ная студэнцкая арганізацыя, на чале якой стаяў камітэт з 11 чалавек. У яго ўваходзілі С.Віскоўскі, В.Дамарацкі, В.Ан-тановіч, П.Козел, К.Дзяконскі, Д.Кілдаш, С.Маргулец, Р.Чарвінскі, З.Міткевіч, Ф.Чудоўскі, С.Дымкевіч. Кожны член камітэта меў свае абавязкі і даручэнні. Так, Вискоўскі падтрымліваў сувязь з нелегальнымі арганізацыямі ў Пецярбургу, Маскве і Вільні, В.Антановіч займаўся зброяй, а П.Козел - правіянтам, фуражом і транспартам.
Кіраваў камітэтам С.Дымкевіч, вядомы пад мянушкай "Біскуп". Некалькі гадоў ён вучыўся ў інстытуце на правах вольнаслухача, карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод горацкага студэнцтва, кіраваў касай узаемадапамогі, арганізоўваў сталовыя для бедных навучэнцаў. Каб распаўсюдзіць свой уплыў на сялян Горы-Горацкага маёнтка, С.Дымкевіч разам з іншымі студэнтамі адкрыў беларускую народную школу, дзе выкладанне вялося на беларускай мове па польскіх букварах і кніжках. Школа працавала на працягу чатырох гадоў, а пра яе існаванне ўлады і не падазравалі.
Пасля смерці С.Дымкевіча ў студзені 1863 года камітэт узначаліў С.Віскоўскі. Ён устанавіў сувязь з Літоўскім правінцыяльным камітэтам у Вільні, ездзіў па зброю у Пе-цярбург і Маскву. Атрымаўшы зброю, студэнты выязджалі за горад і трэніраваліся ў стральбе, рыхтаваліся да буду-чых баёў...
У сакавіку 1863 года Віленскі камітэт вырашыў пачаць паўстанне на Магілёўшчыне. Кіраўніком яго і ваенным начальнікам Магілёўскага ваяводства быў прызначаны Л.Звяждоўскі. Ураджэнец Віленскай губерні, сын калеж-скага рэгістратара, ён скончыў Мікалаеўскае ваеннае ву-чылішча, затым Акадэмію генеральнага штаба, удзель-нічаў у Крымскай вайне, узнагароджаны двума ордэнамі. У 1860 - 1862 гадах служыў у Вільні, але выклікаў да сябе "подозрение в неблагонамеренном образе мыслей и участии в сходках с преступной целью" і быў пераведзены ў Маскву, дзе ўзначаліў афіцэрскую падпольную арга-нізацыю 1-га армейскага корпуса. Будучы перакананым прыхільнікам руска-польскага рэвалюцыйнага саюза, Звяждоўскі на працягу шэрагу гадоў удзельнічаў у рускім рэвалюцыйным руху.
У першых чыслах красавіка 1863 года Л.Звяждоўскі разам са сваімі баявымі саратнікамі - афіцэрамі царскай арміі Я.Жукоўскім, Будзіловічам, С.Дзержаноўскім, З.Мітке-вічам прыбылі ў маёнтак Літвінавічы Аршанскага павета, затым у вёску Зарубы і сталі рыхтавацца да выступлення.
А ў Горках у навучальных земляробчых установах і не падазравалі аб будучым паўстанні. Дырэктар інстытута Р.Э. Траутфеттэр на запытанне Магілёўскага губернатара заявіў, што "ўласна за навучальныя ўстановы турбавацца няма прычыны, і паўстанне ў Горках будзе толькі тады, ка-лі яно адбудзецца ў Магілёве".
Каля гадзіны ночы 24 красавіка атрад Л.Звяждоўскага ўвайшоў у горад. На Гасцінічнай плошчы да яго далучы-ліся студэнты, а таксама паўстанцы, якія прыбылі з Магілё-ва.
Кіраўніку Горацкага падпольнага камітэта была ўручана пастанова ад 13 сакавіка 1863 года аб тым, што "нацыя-нальны ўрад назначае грамадзяніна Станіслава Віскоўска-га начальнікам горада Горы-Горкі".
Удзельнікі паўстання раздзяліліся на пяць груп і аднача-сова напалі на кватэру начальніка ўнутранай аховы, казарму, цэхгауз, пошту і казначэйства. Паміж паўстанцамі і салдатамі воінскай каманды завязаўся бой, у якім загінулі В.Дамарацкі і К.Пржэбольскі, трое паўстанцаў атрымалі раненні. У горадзе згарэла некалькі дамоў. Горкі апынуліся ў руках паўстанцаў.
Раніцай 24 красавіка паўстанцы і жыхары горада саб-раліся на плошчы і Л.Звяждоўскі выступіў з прамовай, у якой пераконваў, што яны ваююць за мужыкоў і хочуць даць народу свабоду. Ён заклікаў сялян не плаціць падаткі і ўступаць у паўстанцкі атрад. Пацярпеўшым ад пажару была выдзелена грашовая дапамога.
Мітынг прайшоў таксама на вучэбнай ферме. Звяр-таючыся да рабочых і навучэнцаў, Д.Кілдыш казаў, што "хопіць жыць пад бізуном,...навучэнцаў і работнікаў збіва-юць, абыходзяцца з імі, як са скацінай...паўстанцы ідуць за справу справядлівасці".
На тэрыторыі дэндрапарку інстытута з воінскімі ўшана-ваннямі быў пахаваны загінуўшы В. Дамарацкі, і атрад стаў рыхтавацца да адыходу. Л.Звяждоўскі планаваў пад-няць паўстанне ва ўсходняй частцы Магілёўскай губерні, затым перайсці на Смаленшчыну і рухацца далей - у Паволжжа.
Днём 24 красавіка паўстанцы, колькасць якіх даходзіла ўжо да 200 чалавек, рэквізаваўшы ў вучэбнай ферме част-ку коней і ў казначэйстве грошы, спешна накіраваліся ў бок Крычава.
Як сцвярджаецца ў кнізе "Опыт описания Могилёвской губернии","... в ночь с 23 на 24 апреля мятежники разграбили казначейство, сожгли 52 обывательских дома и убили 12 человек солдат местной команды. При грабеже казначейства взят железный сундук, в котором хранилось около 15 000 руб. казённых денег. По выходе мятежников из города, сундук, который они не умели разломать и оставили на берегу р. Поросицы, найден и доставлен с деньгами в казначейство".
Аднак далейшы рух атрада працягваўся ў неспрыяль-ных умовах. Л.Звяждоўскаму не ўдалося прыцягнуць шы-рокія масы беларускага сялянства, якое, паддаўшыся на правакацыю царскіх улад і праваслаўнага духавенства, успрымала паўстанне як барацьбу памешчыкаў за вяртан-не прыгонніцтва.
Калі паўстанцаў узялі ў акружэнне царскія салдаты, Л.Звяждоўскі 30 красавіка прыняў рашэнне распусціць атрад і прабівацца на захад невялікімі групамі. Зрабіць гэта ўдалося толькі невялікай групе на чале з Л.Звяж-доўскім. 145 чалавек былі захоплены і пасаджаны ў магі-лёўскую турму.
У чэрвені 1863 года пачалося следства па справе паў-станцаў. Да крымінальнай адказнасці былі прыцягнуты 61 навучэнец і 5 выкладчыкаў. Царскі суд, які адбыўся ў са-кавіку 1864, жорстка расправіўся з арыштаванымі: 26 сту-дэнтаў былі асуджаны на катаргу, 33 адпраўлены ў ссылку. Выкладчыкаў выслалі за межы Беларусі, ва ўсходнія губерні.
Горацкія паўстанцы на судзе трымаліся незалежна і ад-важна. Так, А.Кушалеўскі не прыняў царскую прысягу і на судзе заявіў: "...Я желаю добра России и Польше как двум соседним народам, в тесной их дружбе...». Прысуд па яго справе абвяшчаў: 12 год катаржных работ.
Большасць катаржан і ссыльных загінула ў турэмных засценках. Вядомы толькі лёсы некаторых. Так, М. Янкоў-скі пасля 8 год катаржных работ быў накіраваны ў ссылку ў Прыамур'е. Там актыўна займаўся навуковай дзейнасцю, знайшоў каля ста новых відаў матылькоў. Ім упершыню быў апісаны новы від птушкі аўсянкі. Зараз яна носіць імя "аўсянка Янкоўскага".
Удзел студэнтаў у рэвалюцыйным руху 1863 года, як ад-значае гісторык С.Г. Цітовіч, быў "...спачувальным водгукам на польскае нацыянальна-вызваленчае паўстан-не, выказваннем салідарнасці з рэвалюцыйна-дэмакра-тычным бокам гэтага руху..., садзейнічаў таксама збліжэн-ню палякаў, рускіх, беларусаў і іншых навучэнцаў у су-меснай рэвалюцыйна-дэмакратычнай барацьбе".
Царскаму ж ураду выступленне вучняў горацкіх наву-чальных устаноў паслужыла прычынай для адмены ў 1863 годзе прыёму ў земляробчы інстытут. Летам 1864 года пытанне аб лёсе гэтай навучальнай установы абмяр-коўвалася ў Міністэрстве дзяржаўных маёмасцей, і 24 лі-пеня было прынята рашэнне аб яго пераводзе ў Пецяр-бург, у будынак Ляснога інстытута.
Адзначым, што некаторыя жыхары Горак прымалі ак-тыўны ўдзел у паўстанні 1863 года. Сярод іх П.І.Чарвінскі (псеўданім "Сава"). Ён нарадзіўся ў Горках ў 1841 годзе. У пачатку 1860-х гадоў вучыўся ў Інстытуце горных ін-жынераў і Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу, быў звязаны з арганізацыяй "Зямля і воля", удзельнічаў ў падрыхтоўцы паўстання. Вясной 1863 года пасаджаны ў Дынабурскую крэпасць, 19 чэрвеня 1863 года быў асуд-жаны на 4 гады катаргі. 1 ліпеня таго ж года ўцёк з-пад варты і далучыўся да паўстанцаў. У кастрычніку 1863 года ўзначаліў асобны атрад ў Вількамірскім павеце. За муж-насць і адвагу К. Каліноўскі даў яму званне паручніка. 3 студзеня 1864 года яго атрад быў разбіты. Паранены, ён быў узяты ў палон і павешаны ў мястэчку Ушполь.
Як ужо адзначалася, наяўнасць такіх буйных у той час навучальных устаноў унесла вялікія перамены ў жыццё саміх Горак. Прыкметна пашырыўся гандаль. У 1856 годзе быў пабудаваны завод для вытворчасці дрэнажных труб, а у 1859 - чыгуналіцейны, дзе было занята 27 чалавек і вы-раблялася ад 700 да 1000 пудоў металу ў год. Пры земля-робчым інстытуце дзейнічала механічная майстэрня, якая выпускала невялікія сельскагаспадарчыя машыны.
У горадзе былі адкрыты дзве царкоўнапрыхадскія шко-лы. У іх дзяцей вучылі рускаму пісьму і чытанню, закону божаму, царкоўнаславянскаму чытанню і пачаткам арыф-метыкі.
Значна вырасла і колькасць жыхароў. Так, калі ў 1836 годзе было 2528 чалавек, то ў 1856 годзе - 3830. З іх муж-чынскага полу - 2415, жаночага - 1415 чалавек. Па вера-вызнанню жыхары падраздзяляліся наступным чынам: праваслаўных 1328 мужчын і 1213 жанчын, католікаў 239 мужчын і 40 жанчын, лютэранаў 34 мужчыны і 12 жанчын. Іудзеяў было 845 мужчын і 811 жанчын. У Горках было драўляных дамоў 496 і адзін мураваны, дзве мураваныя і тры драўляныя царквы, адзін драўляны касцёл, чатыры драўляныя яўрэйскія малітоўныя дамы.
Напярэдадні адмены прыгоннага права ў Горках жыло 4462 жыхары.
26 снежня 1861 года царскі ўрад прыняў рашэнне казён-нае мястэчка Горкі перавесці ў стан павятовага горада і ўтварыць з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Плошча новаўтворанага павета складала 2487 кв. вёрст, насельніцтва каля 80 тыс. чалавек.
Дзяржаўныя сяляне, якія жылі ў Горках, мелі права зас-тацца ў ранейшым званні або перайсці ў мяшчане, але зямля іх павінна была перайсці ў Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў.
Для вядзення гарадской гаспадаркі, грамадскіх і судо-вых спраў у Горках была заснавана гарадская дума. У наступным годзе ў Горкі з Копысі былі пераведзены павя-товы суд з дваранскай апекай, павятовае казначэйства, паштовая кантора, гарадская бальніца, інвалідная каман-да, канцылярыя, маршалак дваранства і страпчага, іншыя ўстановы.
Аднак да сямідзесятых гадоў ХІХ ст. цэнтр павета заста-ваўся няўтульным, брудным. Не было водаправода, вуліцы не асвятляліся.
У 1868 г. у горадзе было 4908 жыхароў, з якіх толькі 857 чалавек пісьменных (17,5%), працавалі рамеснікі: хлеба-пёкаў - 13, булачнікаў - 6, маслабойшчыкаў - 4, краўцоў - 39, шаўцоў - 46, башмачнікаў - 1, мадзістак - 4, пальча-тачнікаў - 1, шапачнікаў - 4, кушняроў - 5, печнікоў - 7, сталяроў - 12, меднікаў - 1, шорнікаў - 1, бондараў - 1, ка-валёў - 19, шкляроў - 3, цырульнікаў - 2, фарбавальшчы-каў - 7, золатасярэбранікаў - 1, цесляроў - 15, таксама было 2 музыканты, 41 чорнарабочы, 12 прыказчыкаў.
Як сведчыць кніга "Прибавление к статистическим таблицам Могилевской губернии за 1867 год» (Могилев, 1868) буйнейшымі прадпрыемствамі ў Горках былі: півава-раны завод віцебскага мешчаніна І.Цехера, на якім выраб-лялася на 1500 рублёў піва, крупадзёрка Б. Амнуэля, сячны і маслабойныя заводы А.Вальтэра, скураныя заво-ды А.Мініна і А. Любмана.
У жніўні 1867 г. было зацверджана палажэнне аб гербе горада: "...изобразить в сем гербе, как главную эмблему города Горки, три горы, средняя выше других, а чтобы ука-зать на занятие земледелием жителей города - вырас-тающие из гор колосья, в вольной части щита поместить герб Могилёвской губернии. Щит украсить башней с тремя зубцами".

 

 


НА РУБЯЖЫ СТАГОДДЗЯЎ

У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. Горкі мала чым адрозніваліся ад іншых павятовых цэнтраў Бела-русі. Праўда, у ім працавалі тры сельскагаспадарчыя навучаль-ныя ўстановы: земляробчае і рамеснае вучылішчы, каморні-цка-таксатарскія класы.
Насельніцтва горада працягвала расці. Як паказаў пер-шы ўсерасійскі перапіс насельніцтва 1897 года, тут пражывала 6735 чалавек, а ў 1904 годзе - ужо 7173. Як і ва ўсіх павятовых гарадах і мястэчках, якія знаходзіліся ў так званай рысе "аседласці" яўрэйскага насельніцтва, ў Горках жыло шмат яўрэяў - 4659 чалавек, што складала амаль 65 працэнтаў насельніцтва.
Прамысловасць Горак у гэты час складалася з дробных прадпрыемстваў рамеснага тыпу. Аднак колькасць іх пас-таянна павялічвалася.Так, калі ў 1879 г. дзейнічала 7 паўкустарных прадпрыемстваў (гарбарскіх, па вырабу мас-ла і перапрацоўкі зерня), то ў 1900 г.- ужо 29, а ў 1904 г. - 34. На іх працавала ўсяго 160 чалавек, якія выраблялі ў год на 90 -100 тыс. руб. прадукцыі.
Найбольш буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі ў Горках былі: маслабойні М.Вільнера, Л.Муравіна, В.Любі-зера,І.Пеўзнера; крупадзёркі П.Гаўрылава, Я.Лейкіна, С.Гу-рэвіча, С.Амнуэля; друкарня Н.Хайкіна.
Праўда, некаторыя рамесныя прадпрыемствы былі вядомыя на ўвесь свет. Як сведчыць наш зямляк, урад-жэнец Горак, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт АПН СССР Л.С Абэцэдарскі, у 1900 годзе ў майстэрні пры аптэцы, якая належала Падзерскаму, быў вынайдзены крэм "Казімі-метамарфоза", які дазваляў вы-водзіць вяснушкі. Уладальнік аптэкі за гэты крэм у 1900 годзе на сусветнай выстаўцы ў Парыжы атрымаў залаты медаль.
Пісьменнік Л.Разгон у кнізе "Позавчера и сегодня" аб прадпрыемстве К. Падзерскага ўспамінаў: "Читатели рус-ских газет и журналов начала нашего века на всю жизнь, наверное, запомнили назойливо вбиваемое в голову наз-вание "Крем Казими-метаморфоза". На каждой последней странице большинства газет и журналов - от "Вестника Европы" до "Сатирикона"- среди объявлений и реклам обязательно бросались в глаза эти слова над изображением бассейна в котором резвились полуобна-жённые одалискообразные женщины и мужчина, лицо ко-торых было аккуратно разделено пополам.Одна половина блистала свежестью и чистотой, другая - от множества веснушек - напоминала кукушечье яйцо.Эта была реклама крема против веснушек...То ли крем действительно был "единственным",то ли реклама его была мастерски постав-лена,но крем "Казими-метаморфоза" был чрезвычайно по-пулярен в предреволюционной России.
И мало кто знал, что эти тщательно упакованные наряд-ные баночки с необыкновенно приятным своеобразным за-пахом изготавливались в незаметном городке Могилев-ской губернии. Разорившийся польский шляхтич Казимир Падзерский, вынужденный стать провизором в маленьком и грязном белорусском городке, благодаря изобретению крема против веснушек, составил себе большое состояние и приобрёл громкую славу среди ревнителей белой, не тронутой загаром и веснушками кожей. Он построил в Гор-ках прекрасный большой каменный дом, украсил его фламандскими картинами, редким фарфором, музейными коврами...Позади дома он разбил огромный сад с редкими сортами фруктовых деревьев, цветниками, фонтанами, золочёными клетками, в которых разгуливали павлины.
Все эти блага добывали для него люди, работавшие в длинной полуподвальной мастерской во дворе дома. На рекламных объявлениях была нарисована "Парфюмерная фабрика "Казими-метаморфоза"- многоэтажная, с длин-ной тонкой трубой, из которой шёл игривый завиток дыма. Всё это было неправдой. В действительности "фабрика" была кустарной мастерской. В ней трудилось всего нес-колько десятков рабочих..."
Самым буйным прамысловым прадпрыемствам Горак былі майстэрні пры Горацкіх сельскагаспадарчых уста-новах. З архіўных спраў бачна, што ў 1878 годзе майстэрні мелі назву - "чыгунно-литейные заведения". Кіраваў імі механік В.Ф.Бронь з Нямеччыны. Захаваліся і пасведчанні, што ў 1902 годзе майстэрнямі пры сельскагаспадарчых установах было зроблена: плугоў - 1326 штук, барон-акучнікаў - 119, веялак і сарціровак - 60, малатарняў - 5.
На прадпрыемствах горада і павета рабочы дзень быў 12-14 гадзін, адсутнічала элементарная ахова працы, што прызнавалі нават царскія чыноўнікі. Шырока прымянялася жаночая і дзіцячая праца. Заробак быў мізэрны. Так, чор-нарабочыя мужчыны атрымлівалі 48 руб., а жанчыны - 36 руб. у год.
Увесь час раслі цэны на прадукты харчавання. "Ввиду страшной дороговизны предметов первой необходимости мы, рабочие, нуждаемся часто в куске хлеба, потому что наш заработок ограничен, а цены на хлеб всё дорожают", - пісалі рабочыя Горацкага павета Магілёўскаму губерна-тару.
Горкі былі і буйнейшым гандлёвым цэнтрам.Тут праца-валі 93 гандлёвыя ўстановы з гадавым абаротам 115 ты-сяч рублёў, штогод праводзілася ў горадзе і павеце 13 ярмарак. Гадавы абарот іх складаў 122 000 рублёў.
Горад як і раней заставаўся драўляным: з 821 хаты толькі 22 былі каменнымі. Будаўніцтва вялося без адзінай планіроўкі. Тут было дзе разгуляцца агню.
Праўда, існавала ў Горках пажарная частка. У архіве за-хаваўся "Табель состояния пожарной части". У гэтай уста-нове было 6 коней, яшчэ 3 павінны былі пастаўляць жыха-ры города па нараду. Яны маглі везці 3 бочкі, 12 вёдзер, 1 лесвіцу. З тэхнічных сродкаў былі адна ручная помпа і два рукавы да яе. На год гэтай установе выдзялялася 320 рублёў. Відаць, што гэтых сродкаў было мала. Бо толькі вясной 1882 года адбылося тры пажары, у выніку якіх зга-рэлі 92 дамы, паштовая станцыя, будынак народнага вучылішча, тры малітоўных школы, вайсковая казарма. Страты ад пажараў склалі 128 тысяч рублёў.
У сувязі з гэтымі падзеямі 31 мая 1882 года з'явіўся цікавы дакумент: "Горецкий уездный исправник объявляет, что курение на улицах и площадях г. Горки табаку в трубках и папиросах обязательно воспрещается для всех сословий - жителей города, при неисполнении же сего, виновные будут привлечены к ответственности..."
Яшчэ больш страшным быў пажар 12 мая 1891 года. Тады згарэлі 205 дамоў, у тым ліку павятовае паліцэйскае ўпраўленне. Страты склалі 330 842 рублі.
Менавіта ў ліпені гэтага года быў зацверджаны Статут пажарнага таварыства і дружыны ў Горках. Кожны тыдзень дружына праводзіла парад і вучэнне. Гэта мела назву "по-жарная репетиция». Якое гэта было свята для Горак, і асабліва для дзяцей, можна даведацца з кнігі нашага земляка, славутага пісьменніка Л.Разгона "Позавчера и сегодня". Дарэчы, творы яго перакладзены амаль на ўсе еўрапейскія мовы. І ён, да сённяшняга часу,адзіны пісь-меннік - ураджэнец Беларусі, імем якога названа зорка ў сузор'і Авен. Вось што ён пісаў: «Пожарная репетиция ... Чтобы понять, что это такое, надо представить себе роль добровольной пожарной дружины в небольшом провин-циальном городке. Созданная молодым Падзерским вкупе с несколькими либеральствующими земцами дружина по тушению пожаров имела значение гораздо более широкое, выходящее за рамки ее обязанностей. В пожарной дружине соблюдалось внешнее демократическое равенство, и отважный, беспутный топорник Б. Лейб - сапожник и последний бедняк - стоял в ней выше владельца ману-фактурной лавчонки, пребывающего в дружине на скром-ном положении качальщика пожарного насоса. Ежегодные «пожарные праздники» с гулянием, морем разливанным водки и пива, еженедельные репетиции, наконец, сами пожары являлись одним из самых значительных развле-чений горожан и представляли очень важный вид общест-венной деятельности.
Такое значение пожарная дружина имела для взрослого населения города. Для детей же она была источником неизъяснимых наслаждений, доставляемых еженедельными «репетициями» - так назывались учения пожарной дружины, проводимые почти регулярно по четвергам. Всю неделю мы считали дни, отделявшие нас от очередной репетиции. Уже накануне, в среду, начинались пытки ожидания. Ведь существовало огромное количество злосчастных факторов, которые могли сорвать завтрашний праздник: может уехать Падзерский; может случиться ненастная погода: мать может придраться к тому, что я объелся сливами и не отпустить меня на улицу...
И вот оно настает - утро четверга. Все так, как хоте-лось: безоблачное небо и обильная роса обещают жаркий и сухой день. Я выбегаю на улицу, залезаю на высокое крыльцо соседнего дома и с надеждой смотрю на торчащую вдали вышку каланчи. На ней колышется флажок, а сбоку висит черный шар - значит, репетиция состоится, и не простая, а «водяная».
К пяти часам вечера почти все мальчишки Горок и значительная часть взрослых любителей зрелищ собираются на Базарной площади. Возле каланчи идут последние приготовления: запрягают в брички с бочками и пожарными насосами раскормленных лошадей, выводят из конюшни знаменитого на всю округу жеребца-першерона - единственного способного в одиночку тянуть длинный и тяжелый пожарный ход. К каланче группами и по одному подходят пожарники - они неузнаваемы, эти приказчики и мастеровые, которых мы привыкли видеть всю неделю в оборванных и заскорузлых фартуках. Теперь на них мундиры с блестящими пуговицами, ослепительные медные шлемы, широкие пояса с крючками и кольцами неизвестного назначения. У пожарной аристократии - топорников - на боку в чехле висит пожарный топор - кирка. Дружинники выстраиваются, равняют строй, на правом фланге музыканты выдувают из труб пробные трели, и дядя Гиля на всю площадь кричит кому-то из них: «Фа. Ты слышишь, босяк, фа надо!».
Глаза у всех устремлены к краю площади, где должен появиться начальник пожарной дружины Антон, или, как его зовут все в городе, Тонька Падзерский. Клубы пыли, несущиеся по улице, ведущей к дому Падзерского, предшествуют появлению начальства. В этой пыли возникают фигуры мальчишек, бегущих к площади. За этим авангардом, в окружении эскорта таких же мальчишек, идет сам молодой Падзерский. Как солнце горит его никелированный шлем, на нем парадный мундир, на цветном офицерском кушаке висит маленький топорик, о котором нам точно известно, что он сделан из чистого серебра. Все подтягиваются, раздаётся команда "Смирно! ", дядя Гиля взмахивает одновременно головой и трубой, и оркестр гремит встречным маршем. Прикусывая от волнения язык, мы следим за дальнейшим развитием церемонии: обход строя, громкая команда, перестроение. Под марш «Старый егерь» дружина колонной выходит на Оршанскую улицу. Впереди и по бокам колонны - сотни мальчишек и взрослых, позади тарахтит пожарный обоз.
На одной из окраинных улиц начинается учение. На какой - нибудь выбранный заранее дом со страстью и ожесточением бросаются пожарники. Топорники лезут по длинным лестницам на крышу, струи бьют в окна, визжат мальчишки, старающиеся попасть под теплую струю нагретой в бочках воды... Уже темнеет, когда в том же порядке процессия возвращается назад..."
Праўда, пасля стварэння Горацкага павятовага земства назіраліся некаторыя змены ў эканамічным развіцці павятовага цэнтра, паляпшэнні яго знешняга выгляду. Былі правільна распланаваны вуліцы, засыпаны ямы і пагорачкі, зроблены тратуары з дошак часткаю на сродкі домаўладальнікаў, часткаю на грошы, якія былі сабраны па падпісцы, на галоўных вуліцах на гарадскія сродкі ўстаноўлены 30 ліхтароў. У 1881 годзе на земскія сродкі былі пабудаваны два масты праз рэкі Проня і Парасіца. У гэтым жа годзе ў горадзе была адкрыта тэлеграфная стан-цыя. Было пабудавана каля 100 прыватных дамоў, у тым ліку і тыя, дзе крыху пазней размясціліся гарадская палі-цыя і турма. Аднак будаўніцтва і змяненні да лепшага пра-ходзілі марудна і з цяжкасцямі, таму што гарадская дума мела вельмі мала сродкаў .
Да таго ж горад не меў уласнай зямлі: уся зямля, на якой ён знаходзіўся, належыла казне, усе выкупныя за зямлю грошы таксама паступалі ў казну.
Не палепшылася эканамічнае становішча, справы ў аду-кацыі і медыцынскім абслугоўванні насельніцтва ў павеце і ў павятовым цэнтры ў апошнія гады ХІХ ст. і ў пачатку ХХ ст. Напрыклад, у 1901 годзе бюджэт горада складаў усяго 6617 рублёў 40 капеек. З гэтых грошай толькі 522 рублі адпускалася на асвятленне вуліц і рамонт дарог. Усё ас-татняе ішло на ўтрыманне царскіх чыноўнікаў. У той час даўгі горада складалі больш за 5 тысяч рублёў.
Разам з тым у 1904 годзе ў горадзе знаходзіліся 10 гас-цініц і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэўняў і чайных. Вуліцы асвятлялі 45 ліхтароў. Колькасць жылых пабудоў у павятовым цэнтры складала 821, у тым ліку мураваных - 22, драўляных - 799. На адзін дом прыход-зілася 8,7 чалавек.
Асноўная маса насельніцтва была пазбаўлена меды-цынскай дапамогі. Не хапала грошай нават на прышчэпкі. У 1900 годзе ў павеце прышчэплівалася ад воспы ўсяго 108 чалавек - менш, чым ва ўсіх іншых паветах губерні. З прычыны частых эпідэмій, адсутнасці медыцынскай дапамогі ў павеце была высокая смяротнасць. Людзі па-міралі ад дызентэрыі, сібірскай язвы, тыфу. У 1904 годзе Горкі абслугоўвалі 4 урачы, а гарадская бальніца мела ўсяго 13 месц.
Для большасці працоўных людзей практычна быў зак-рыты шлях да адукацыі. У 1883 годзе ў Горацкім павеце было 15 пачатковых народных школ, у якіх навучаліся 662 хлопчыкі і 44 дзяўчынкі. Дадзеныя перапісу 1897 года сведчаць аб тым, што толькі 19,4 % насельніцтва павета было пісьменным, у павятовым цэнтры - 41,3%. Аб агуль-най адукацыі моладзі сведчыць і той факт, што сярод пры-зыўнікоў у 1894-98 гг. непісьменных было 51%.
Тым не менш, на рубяжы стагоддзяў у павеце ўжо на-лічвалася 17 школ Міністэрства народнай адукацыі, 29 - царкоўнапрыходскіх, 126 школ граматы. Аднак толькі 30% дзяцей школьнага ўзросту мелі магчымасць вучыцца.
Але ж у гэты час у павеце і горадзе працавала больш за 100 піцейных устаноў.
Аднак, дзякуючы энтузіястам, развівалася і духоўнае жыццё. Газета "Могилёвские губернские ведомости" в 1870 годзе ў артыкуле "Общественные удовольствия в Могилёвской губернии" пісала: "...В Горках был один из спектаклей с благотворительной целью 6 января. Сыграны были водевили: "Иван Иванович Иванов", "Смесь языков", "Школьный учитель" и "Ямщики". Театр был полон: первые ряды были заняты горецкими чиновниками и их семей-ствами, а дальнейшие ряды гражданами и больше граж-данками города Горки. Оркестр музыкантов состоял из 7 евреев. Публики собралось до 200 особ, и в кассу собрано до 60 руб. Играли ученики земледельческого училища, один гимназист и один бывший студент института до того удовлетворительно, что публика с видимым удоволь-ствием пробыла во время спектакля с 6 до 11 часов".
У 1897 годзе ў сувязі са 100-годдзем А.С.Пушкіна ў Горках адбыўся літаратурны вечар, а на тэрыторыі наву-чальных сельскагаспадарчых устаноў быў устаноўлены бюст паэту.
У фондах Горацкага гістарычна-этнаграфічнага музея знаходзіцца цікавы экспанат: праграма канцэрта, які даваў у Горках 25 чэрвеня 1905 года вядомы барытон С.І.Мігай у памяшканні Горацкага грамадскага сходу.
У горадзе працавалі чатыры царквы - Свята-Троіцкая, Успенская, Вазнясенская і Мікалаеўская, а пры іх царкоў-на-прыходскія школы. Існавалі дзве сінагогі.
Некалькі слоў трэба сказаць і аб Горацкім павеце - адным з самых вялікіх у Беларусі. Плошча яго складала 2487 кв. вёрст, насельніцтва - 153 000 жыхароў. Асноўным заняткам жыхароў была сельская гаспадарка. Саматужнымі промысламі ў 1881 годзе займаліся 4946 жыхароў павета, у 1889 г. на яго тэрыторыі працавалі 22 фабрыкі і заводы.
У Горацкім павеце было 6 мястэчак: Баева, Дуброўна, Ляды, Расасна, Зарэчны Шклоў, Раманава і заштатны г.Ко-пысь. Зараз гэта населеныя пункты, акрамя Раманава ( Леніна) Аршанскага, Дубровенскага і Шклоўскага раёнаў.
Становішча сялян было цяжкім. Каля 4% двароў былі беззямельнымі, а 13,6% - не мелі коней. Павет быў аграр-на перанаселены. Агульная плошча пасеваў у павеце ў 1890 г. складала 53 078 дзес. Каб яе апрацоўваць, было неабходна 22 749 чал. Лішак працоўных у сельскай гаспа-дарцы складаў 18 719 чалавек, або да 50% ад колькасці ўсіх занятых у гэтай галіне вытворчасці. Не знаходзячы прымянення сваёй працы, горацкія сяляне ў пошуках крыніц існавання накіроўваліся ў іншыя раёны царскай Расіі і нават за мяжу. Аб перасяленні ў Сібір, напрыклад, у 1898 г. хадатайнічалі сяляне вёсак: Шышава Горацкай воласці, Юркава і Ульяшына Саўскай воласці і іншыя. Хадайніцтва аб перасяленні ў Сібір і ў Чарнаморскую гу-берню і на Каўказ сяляне падавалі і ў першае дзесяці-годдзе ХХ ст.
Як мы бачым, з аднаго боку, зямлі не хапала, а з друго-га - царскі ўрад у гэты час вырашыў арганізаваць у Горац-кім павеце яўрэйскія земляробчыя калоніі. Такія калоніі бы-лі арганізаваны ў вёсках Сава, Рудкаўшчына, Напраснаў-ка, Пічаўка і Верашчакі.Самая вялікая калонія была ў Ве-рашчаках. Яна мела 126 дзесяцін зямлі, 14 коней і 15 ка-роў. Працавалі гэтыя калоніі не вельмі эфектыўна, бо не былі забяспечаны належнымі крэдытамі і інвентаром. У вёсцы Напраснаўка ў той час існавала паданне, што калі прыехаў царскі чыноўнік для кантролю працы земляробаў, то каб ашукаць яго, адзін плуг перадавалі з адной сядзібы ў другую праз парканы.
Аб цяжкім становішчы працоўных у тыя гады сведчаць не толькі архіўныя і статыстычныя матэрыялы, але і лісты да Л.М.Талстога.150 тысяч іх захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Л.М.Талстога ў Маскве. Сярод іх карэспандэнцыі з Горак і павета.Так, некалькі разоў звяр-таўся па дапамогу да пісьменніка жыхар Горак С.Папоў. Сялянка з Горацкага павета А.Цішкова напісала ліст на 40 старонках, дзе вельмі яскрава і вобразна расказала аб сваім цяжкім жыцці. Яна прасіла парады, як зарабіць 80 рублёў на швейную машынку. Пісьменнік прапанаваў сялянцы аддаць яе жыццяпіс у друк. Яна згадзілася. Ліст А.Цішковай з прадмовай Л.М.Талстога быў перададзены ў рэдакцыю газеты "Рускае слова". Надрукаваць яго рэдакцыя пабаялася, але ганарар у суме 80 рублёў А.Цішковай быў выплачаны. Пісьменнік Сямён Букчын у 1980 годзе адшукаў дзевяностатрохгадовую Агаф'ю Пятроўну Цішкову. Пасля Кастрычніка 1917 года яна пра-цавала на маскоўскіх прадпрыемствах. Знаходзілася на партыйнай і прафсаюзнай рабоце.
Завяршаючы апавяданне аб Горках на рубяжы ста-годдзяў, трэба адзначыць, што яго жыхары ў складзе рус-кіх войск удзельнічалі ў руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў, руска-японскай вайне 1904-1905 гадоў.
З "Именного списка низших чинов, убитых в сражениях с неприятелем", апублікаваных у газеце "Могилёвские гу-бернские ведомости", бачна, што ў першую вайну загінула 5 салдат, у другую - 49. Іх імёны можна прачытаць у кнізе "Памяць. Горацкі раён" (Мінск, 1996).


Горацкія навучальныя сельскагаспадарчыя ўстановы

Нягледзечы на закрыццё ў 1864 годзе земляробчага інстытута, Горкі як цэнтр сельскагаспадарчай адукацыі Расіі і Беларусі захаваў сваё значэнне. Як вядома, значная частка вучэбнага абсталя-вання і бібліятэка былі пераведзены ў Пецярбург.
Аднак у Горках застаўся комплекс вучэбных будынкаў, ферма, кабінеты, лабараторыі, механічны завод, сад з гадавальнікам, батанічны сад і іншае.
Асноўнай навучальнай установай у Горках у гэты час стала земляробчае вучылішча. Да 1864 года яно знаходзі-лася ў падпарадкаванні інстытута і ўзначальвалася яго дырэктарам. Выкладчыкамі вучылішча былі прафесары інстытута. Пасля закрыцця інстытута вучылішчу быў нада-дзены асобны штат. Зацверджаны пасады дырэктара, шасці настаўнікаў, інспектара, законавучыцеля і двух наг-лядчыкаў. У вучылішча прымалі юнакоў усіх саслоўяў ва ўзросце 16-20 гадоў, якія вытрымалі ўступныя экзамены. Пры паступленні ў вучылішча таксама ўлічвалася класавая і рэлігійная прыналежнасць. Перавагай карысталіся дзеці, бацькі якіх належалі да маёмых класаў, і праваслаўныя.
Цікава, што да 1863 года амаль 30% навучэнцаў скла-далі палякі. Аднак пасля паўстання 1863 года царскі ўрад 22 мая 1864 года ўвёў норму для палякаў - 10% ад ліку прыёму. Такая ж норма была і для яўрэяў.
Захаваліся дадзеныя аб сацыяльным паходжанні наву-чэнцаў за 1864 год. Тады навучалася з дваран - 11 навучэнцаў, з обер-афіцэрскіх дзяцей - 7, з духавенства - 4, з купцоў і мяшчан - 29, з сялян - 28, разначынцаў - 6.
Плата за навучанне была высокай - 150 рублёў у год. Гэтую суму складаў сярэдні гадавы заробак кваліфікава-нага рабочага. Акрамя гэтага, з кожнага паступаўшага бра-лі залог у памеры 25 рублёў. Не здзіўляе, што кожны год многія дзеці рабочых і сялян кідалі вучобу. Некаторым навучэнцам выдавалася стыпендыя, але на гэтыя месцы быў вялікі конкурс - да 10-12 чалавек. Тыя, хто атрымлі-ваў стыпендыю, быў павінен "...прослужить в подве-домственных Министерству государственных имуществ учреждениях не менее того числа лет, в течение которого они пользовались казённым содержанием в училище".
Акрамя казённых навучэнцаў у вучылішчы навучаліся прыватныя. Яны атрымлівалі ад вучылішча кватэру, ежу і адзенне. Іх колькасць у розныя гады вагалася ад 14 да 30 чалавек.
Астатнія навучэнцы былі вольнапрыходзячымі, яны жы-лі на прыватных кватэрах і навучаліся за свой кошт.
Навучэнцы вучылішча жылі па правілах, зацверджаных Міністэрствам дзяржаўнай маёмасці: "ученик должен вставать ото сна летом в пять, а зимой и в праздничные дни - в шесть часов утра; завтракать в 7 часов утра, обедать летом в полдень, а зимой в половине второго часа; полдничать - в пять, ужинать в восемь, ложиться спать в десять часов вечера.
...Утром, вечером, перед обедом и после него вслух одним учеником по очереди читаются положенные молит-вы при общем собрании всех учеников..."
Парушэнне раскладу дня і правілаў паводзін строга каралася кіраўніцтвам вучылішча.
Тым не менш вучылішча ў Горках карысталася вялікай папулярнасцю ў Расіі і Беларусі. У 1863-1877 гады тут навучалася ад 69 да 227 навучэнцаў. У гэтыя гады яно бы-ло адным з самых буйных у Расіі.
У Беларусі яно было першай сярэдняй спецыяльнай установай аграрнага профілю.
Тэрмін навучання ў вучылішчы быў чатыры гады, а з 1870 года - пяць.Пры пераходзе з аднаго класа ў другі вучні павінны былі здаваць экзамены па ўсіх прадметах, якія вывучалі ў адпаведным класе, акрамя гэтага, у ліпені і жніўні вучні старэйшых класаў экзаменаваліся ў час пра-ходжання імі сельскагаспадарчай практыкі. У канцы наву-чання праводзіліся выніковыя экзамены, пасля чаго вучні размяркоўваліся на практыку ў прыватныя маёнткі або ка-зённыя фермы ў розныя губерні Расіі, часцей за ўсё Магі-лёўскую, Смаленскую, Мінскую, Палтаўскую, Віцебскую, Чарнігаўскую, Пецярбургскую.
Пасля заканчэння практыкі кожны вучань быў павінен зрабіць справаздачу педагагічнаму савету аб сваёй рабо-це.
Выпускнікі вучылішча атрымлівалі званне "учебного уп-равительского помощника", а праз шэсць гадоў працы ў сельскай гаспадарцы - атэстат на званне "учёного управителя". Большасць былых вучняў працавала ў якасці экано-маў у прыватных маёнтках.
Выпускнікі вучылішча з адзнакай маглі паступаць адразу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У 1878 годзе было зацверджана новае палажэнне і шта-ты. Згодна з ім быў значна пашыраны курс навук, павы-шаны патрабаванні да абітурыентаў. Замест пяці з пало-вай сталі навучацца шэсць гадоў.
Пашыраны былі і правы выхаванцаў, якія скончылі курс у вучылішчы.Тыя, хто атрымліваў атэстат першага разра-ду, мелі магчымасць атрымаць "...звание личных почётных граждан". Усе астатнія такое званне маглі атрымаць толькі праз тры гады.
Як і раней, былі казённыя, прыватныя і вольнапры-ходзячыя навучэнцы.
У вучылішчах практыкавалася ўстанаўленне прыватных імянных стыпендый, памер якіх раўняўся ўтрыманню казённакоштнага навучэнца. У Горацкім земляробчым ву-чылішчы за кошт завешчаных капіталаў былі ўстаноўлены тры стыпендыі: з 1899 года - М.П. Багалюбава (былога ды-рэктара вучылішча), з 1904 года - Д.П. Маўро (двараніна, былога навучэнца вучылішча) і з 1906 года - М.П. Шас-такова (буйнога цукразаводчыка - былога навучэнца вучы-лішча).
У Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Бела-русь захоўваецца справа "О завещальном капитале име-ни М.П. Шестакова". Згодна з ім імянная стыпендыя была зацверджана 7 жніўня 1906 года, калі супрацоўнікі заводаў Ф.А. Цярэшчанка да юбілею службы М.П. Шастакова назбі-ралі 6 тысяч рублёў і палажылі іх у банк для выплаты сты-пендыі з працэнтаў на гэтую суму.
Сам М.П. Шастакоў распрацаваў палажэнне аб сты-пендыі, згодна з якім яна выплачвалася навучэнцу, бацька якога працаваў на заводах, у маёнтках або ў іншых уста-новах, што належалі нашчадкам Ф.А. Цярэшчанкі - вядо-мага рускага цукразаводчыка і капіталіста. У палажэнні агаворвалася, што прадстаўляе стыпендыятаў дырэкцыя вучылішча, а рашэнне аб прызначэнні стыпендыі прымае М.П. Шастакоў. З архіўных дакументаў было выяўлена, што першым стыпендыятам стаў вучань К. Майданнік. Апошняя згода М.П. Шастакова была атрымана ў 1915 год-зе.
У 1887 годзе Міністэрства дзяржаўнай маёмасці выдала прадпісанне пад назвай "О наблюдении за воспитанника-ми", а ў 1892 годзе - "Правила для учащихся".
Не ўсе навучэнцы маглі іх вытрымаць. Аб гэтым свед-чыць факт з біяграфіі вядомага металурга-доменшчыка М.К. Куракі, які ў 1887 годзе збег з вучылішча. Аб гэтым можна дазнацца з кнігі І. Александрава і Г. Грыгор'ева "Ку-рако", што выйшла ў вядомай серыі "Жизнь замечательных людей".
А ў кнізе В.Д. Елагіна "Цель жизни", дзе апавядаецца пра вядомага вучонага акадэміка М. Ф. Іванова, можна да-ведацца, як некаторыя выкладчыкі вучылішча здзекваліся з навучэнцаў.
У 1911 годзе ў вучылішчы адбылася чарговая рэформа. Шасцігадовы курс навучання быў скарочаны да чатырох гадоў. Праўда, выхаванцы цяпер атрымлівалі званне агра-нома.
Быў прыняты новы вучэбны план, па якому больш увагі ўдзялялася выкладанню спецыяльных дысцыплін. Штогод да 20 тыдняў было адведзена на практычныя заняткі.
Дырэктарамі Горацкага земляробчага вучылішча праца-валі М.П. Багалюбаў, М.М. Арнольд, І.І. Барсукоў і С.С. Мянчынскі.
М.М. Арнольд з'яўляўся аўтарам дапаможніка "Каталог насекомых Могилёвской губернии", выдадзенага ім пасля пераезду ў Пецярбург. М.П. Багалюбаў быў унукам А.Н. Радзішчава. Скончыў марскі кадэтскі корпус і служыў афіцэрам на флоце, а потым быў на дзяржаўнай службе пры губернатары ў г. Віцебску і Пецярбурзе. Аўтар успа-мінаў у рукапісе "Об виденном, услышанном, испытанном" (напісанным у 1891-1892 гадах і не надрукаваным. Ён зараз знаходзіцца ў рукапісным аддзеле Расійскай публічнай дзяржаўнай бібліятэкі). Яму належыць таксама рад кніг па гісторыі рускага флота. Некаторыя яго кнігі былі ілюстраваны яго братам А.П. Багалюбавым, вядомым мас-таком, які неаднаразова бываў у Горках.
Выкладчыкамі ў вучылішчы ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя працавалі: А.Б. Ман, выкладчык сельскагаспа-дарчай эканоміі і рахункаводства; М.Е. Паляшчук, які вык-ладаў раслінаводства; Ю.А. Вейс, кіраўнік курсаў будаўні-чага мастацтва і вучэння аб сельскагаспадарчых машы-нах і прыладах.
Сярод выкладчыкаў Горацкага земляробчага вучылішча было шмат таленавітых педагогаў. Адным з такіх быў Міхаіл Васільевіч Рытаў (1846-1920). Ён нарадзіўся ў г. На-ваміргарад Кіраваградскай вобласці. Член-карэспандэнт Расійскага таварыства пладаводства (1896), член-карэс-пандэнт Вучонага Камітэта Міністэрства земляробства і дзяржаўных маёмасцяў (1896). Скончыў юрыдычны фа-культэт (1871) і прыродазнаўчае аддзяленне фізічна-ма-тэматычнага факультэта (1878) Маскоўскага універсітэта. Пад кіраўніцтвам вядомага рускага вучонага прафесара І.М. Гаражанкіна ён абараніў магістарскую дысертацыю "Органография цветковых растений". З 1879 па 1920 год працаваў у Горацкіх сярэдніх навучальных установах і ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. Адзін з засна-вальнікаў навуковага агародніцтва і пладаводства ў Беларусі. Арганізаваў першы пладовы гадавальнік, памалагічны сад і доследнае поле для вывучэння агароднінных культур, якое на сённяшні дзень у г. Горкі но-сіць назву "Рытовские огороды".
У 1887 годзе складзеная вучнямі земляробчага вучы-лішча пад кіраўніцтвам М.В. Рытава калекцыя "Бота-нический огород" была адзначана на выставе ў Маскве залатым медалем. У 1918 годзе М.В. Рытаў быў выбраны прафесарам Петраградскага агранамічнага інстытута, а затым і Варонежскага сельскагаспадарчага інстытута, аднак ён застаецца ў Горках і з 1919 года кіруе кафедрай батанікі ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце. Аўтар больш за 1000 навуковых прац. Сярод іх - "Огород-ничество", "Плодоводство", "Ягодники", "Русские лекар-ственные растения" і г.д. М.В.Рытаву каля 4-га корпуса акадэміі ўстаноўлены помнік.
Выкладчык А.К. Краўзе нарадзіўся ў 1847 годзе. У 1869 годзе скончыў Пецярбургскі земляробчы інстытут з атры-маннем ступені кандыдата сельскай гаспадаркі і ле-саводства. З 1871 года працаваў у Горацкім вучылішчы.З 1876 да 1893 гг. - дацэнт і прафесар кафедры леса-абустройства і лясной таксацыі Нова-Аляксандраўскага інстытута сельскай гаспадаркі. Аўтар навуковых прац па даследаванню біяхімічнага складу клубняў бульбы, у леса-водстве, і арганізацыі рацыянальнага выкарыстання ляс-ных пасадак, лугоў і пашаў.
У 1880-90-х гг. выкладчыкам Горацкіх вучылішчаў пра-цаваў Н.Курдзякоў, які надрукаваў у "Трудах Вольного экономического общества" (СПб., 1879) апісанне аднаго з найлепшых маёнткаў А.Д. Мянжынскага - узорнай гас-падаркі ў Магілёўскай губерні. Спачатку кіраўніком, а за-тым гаспадаром гэтага маёнтка быў выпускнік Горы-Го-рацкага земляробчага інстытута І.А. Мянжынскі.
Выкладчыкам рускай мовы Горацкіх навучальных устаноў перад рэвалюцыяй 1917 г. быў Я.Н. Кцітараў, аў-тар кнігі "Вопросы религии и морали в русской худо-жественной литературе" (Горкі, тып. В.А. Хейнкіна, 1909).
Сярод выпускнікоў гэтага вучылішча значацца шматлікія вядомыя вучоныя. Так, М.Ф. Іваноў скончыў вучылішча ў 1893 годзе. Затым вучыўся ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце, у якім потым чытаў курс лекцый па жывёла-гадоўлі.
У 1903 годзе ён абараніў магістарскую дысертацыю на тэму "К вопросам об изменении азотистых веществ в плес-невых кормах", што паслужыла асновай для зацверджання яго загадчыкам кафедры жывёлагадоўлі інстытута. Потым ён працаваў у Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Маскоўскім заатэхнічным інстытуце і Камуністычным уні-версітэце. Ён жа арганізаваў у дзяржаўным запаведніку "Аскания-Нова" племянную заатэхнічную станцыю. У 1919 годзе яму прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі РСФСР. У 1934 годзе без абароны дысертацыі яму прысуджана вучоная ступень доктара сельскагаспадарчых навук. Уклад гэтага вучонага ў аграрную навуку даволі значны. Яму каля 4-га корпуса акадэміі ўстаноўлены пом-нік.
Э.К. Безайс - вядомы рускі даследчык флоры і фауны Камчаткі і Сахаліна. Пасля заканчэння вучылішча вык-ладаў у школах Чарапаўца, а затым больш за 10 гадоў працаваў на Сахаліне аграномам турэмнага ведамства і кіраваў устройствам ссыльных пасяленцаў. У перыяд аку-пацыі Сахаліна японцамі быў прыгавораны імі да рас-стрэлу, аднак прыгавор не быў выкананы. Замест гэтага ён быў вывезены ў Японію. Пасля вяртання ў Расію скончыў Пецярбургскі універсітэт і зрабіў рад паездак і экспедыцый па пабярэжжу Белага мора і Камчаткі. З 1911 года жыў у Амурскай губерні і кіраваў доследным полем Гош. Аўтар шэрагу навуковых прац па клімату, флоры і вырошчванню сельскагаспадарчых культур у розных раёнах Камчаткі і Сахаліна. Сярод іх "О водном режиме участков Гош и Стан в Амурскай губернии" (1918), "Новый способ опреде-ления объёмной влажности и запаса воды в почве" (жур-нал "Болотоведение", 1917, вып.1) і інш.
Н.І. Кічуноў скончыў вучылішча ў 1887 г., а затым да 1892 г. працаваў выкладчыкам садаводства ў Бабруйскай школе садаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1934), заслужаны дзеяч навук РСФСР (1936), аўтар знач-най колькасці кніг, манаграфій і падручнікаў па сада-водству, агародніцтву і дэкаратыўнаму садаводству.
У 1890 г. Горацкае земляробчае вучылішча адсвят-кавала свой 50-гадовы юбілей. Выдатны вучоны-аграрнік А.В. Саветаў, выпускнік Горы-Горацкага земляробчага інстытута, прыслаў з Пецярбурга прывітанне ўдзельнікам юбілейных свят са словамі: "Да воскреснет в лице Горец-кого училища незабвенный Горы-Горецкий институт - моя альма-матер!" На жаль, гэтым прарочым словам не хутка было наканавана збыцца.
Другой па значэнню навучальнай установай Горак былі земляробча-каморніцкія класы, якія былі адкрыты ў 1859 годзе. Яны рыхтавалі каморнікаў. Як і земляробчае вучылішча, яны пасля закрыцця інстытута былі пакінуты ў Горках і працавалі па старых вучэбных планах. І толькі ў 1876 годзе іх пачалі змяняць. Сталі выкладаць матэматы-ку, фізіку, хімію і рускую мову.
Вучыліся ў класах усяго два гады. Зімой вывучалі тэарэ-тычныя прадметы, а летам групамі па 7-8 чалавек займа-ліся геадэзічнымі здымкамі.
Усе вучні жылі на прыватных кватэрах і вучыліся за свой кошт. Лепшым навучэнцам дазвалялася выдаваць стыпендыю ў памеры 120 рублёў у год.
Выхаванцы класаў атрымлівалі атэстат на званне прыватнага каморніка.
У красавіку 1909 года класы былі ператвораны ў каморніцка-агранамічнае вучылішча з шасцігадовым тэрмі-нам навучання. У новым палажэнні было запісана: "Го-рецкое землемерно-агрономическое училище есть сред-нее учебное заведение, имеющее целью образования ме-жевых техников, сведущих в сельском хозяйстве..."
Была ўстаноўлена плата за навучанне: ад 10 да 30 руб-лёў у год. Праўда, было і 60 казённых стыпендый.На гэтыя месцы быў вялікі конкурс. Вучань вучылішча Максім Га-рэцкі (у далейшым класік беларускай літаратуры) рас-казваў у газеце "Наша ніва": "Можна сказаць, што вучні з'язджаюцца з усіх куткоў Расіі, бо бедакоў прымушае шукаць асветы тое, што вучылішча мае шэсцьдзесят 180-рублёвых стыпендый".
Вучэбны план вучылішча ўключаў 26 прадметаў. Сярод іх, акрамя спецыяльных, былі і такія, як руская мова, гіс-торыя, геаграфія, "отечествоведение", "законоведение и межевой закон", сельскагаспадарчая эканоміка і інш.
Выкладчыкамі вучылішча былі І.І. Красікаў (хімія), С.Г. Цітовіч (руская мова, гісторыя і геаграфія), М.В. Рытаў (прыродазнаўства), М.М. Высоцкі (мінералогія) і інш.
М.М.Ганчарык, доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт АН БССР, заслужаны дзеяч навукі БССР у сваёй кнізе "Шлях ад пачатку стагоддзя" аб тым, якое ўражанне пакідала тэрыторыя школы на вучняў, якія ўпершыню прыязджалі ў Горкі пісаў: "А сама школа мяне проста зачаравала. Дзівосны стары парк, сярод якога раскінуты трохпавярховыя будынкі школы, далей будынкі каморніцка-агранамічнай школы, а затым рамесніцкай шко-лы - усё гэта, разам з рознымі службамі, хавалася ў зе-ляніне прысад, кветнікаў, паркаў. Усе гэтыя школы мяс-ціліся збоку самога гарадка, схаваныя ў глыбіні цудоўнага парка - новага і старога, бярозавага гаю, у аздобах за-раслі бэзу, язміну, іншых хмызнякоў і дрэў. Гэтае, нібы нейкае царства ў гарадку, насіла назву "будаванні", што захавалася на працягу амаль ста гадоў..."
Аб арганізацыі навучальнага працэсу ў вучылішчы ён успамінаў: " Жыць вучням на прыватных кватэрах у горад-зе ці на Слабадзе і Зарэччы не дазвалялася, і ў выключ-ных выпадках магло быць толькі з дазволу Дэпартамента Міністэрства земляробства...
Пасля пад'ёму ў 7 гадзін да 8 гадзін мы павінны быць у сталоўцы - гэта на першым паверсе гэтага ж будынка і пасля агульнай малітвы снедалі, заняўшы кожнаму вызначанае месца за сталом. У 9 гадзін павінны былі быць у класе на занятках згодна раскладу. Пасля трох урокаў, у 12 гадзін у сталовай давалася невялікая закуска, з 1-й гадзіны да 3-й зноў заняткі ў класе, і ў 4 гадзіны полудзень, пасля якога даваўся адпачынак да 18 гадзін. Два разы на тыдзень з 18 да 20 гадзін праводзіліся прак-тычныя заняткі ў лабараторыях па хіміі, мінералогіі і інш. У 20 гадзін адбывалася вячэра, пасля якой да 22 гадзін ішла падрыхтоўка ўрокаў у сваім жа класе пад наглядам наг-лядчыка... З 22 гадзін давалася падрыхтоўка да сну. Мож-на было крыху прайсціся па сядзібе ці парку, а ў 23 гадзіны ўсе павінны былі быць у пасцелі.
Кожную суботу на ложках мянялася бялізна і клаліся чыстыя кашулі і парткі, каб з імі ісці ў лазню. Верхняе адзенне, як і рознае другое, у тым ліку і пасцельная і нацельная бялізна, замацоўваліся за вучнямі. Лазні меліся дзве. Адна, цагельная, знаходзілася недалека за жылымі будынкамі і прызначалася для настаўніцкага персанала і іншых працаўнікоў, якія абслугоўвалі школу. Для вучняў мелася другая, драўляная, лазня, якая знаходзілася крыху ніжэй за першую...
Склад вучняў майго класа быў вельмі пярэсты. Каго толькі тут ні было! З Прыбалтыкі - латышы і эстонцы, па-лякі, украінцы, адзін данскі казак, яўрэй,адзін карэл,бела-русы і рускія..."
Некаторыя выхаванцы ўстановы, такія як Г.І. Гарэцкі, А.І. Агросін, С.Г. Колясняў, А.Г. Мядведзеў, К.А. Сакс, М.М.Ганчарык сталі буйнымі вучонымі краіны, а Максім Гарэцкі - класікам беларускай літаратуры.
Выхаванцам вучылішча быў і наш зямляк Дз.Р. Новікаў, заслужаны дзеяч культуры БССР, з 1919 па 1976 гг. ён працаваў дырэктарам бібліятэкі акадэміі.
Неабходнасць падрыхтоўкі майстроў па вырабу, аб-слугоўванню, рамонту сельскагаспадарчых машын і пры-лад выклікала адкрыццё пры Горацкім земляробчым ву-чылішчы на базе механічнага завода рамеснага ву-чылішча. Палажэнне аб рамесным вучылішчы было зац-верджана 18 лютага 1872 г., а заняткі пачаліся з першага верасня гэтага ж года. У гэта вучылішча прымалі юнакоў ва ўзросце 16 гадоў, моцнага целаскладу, якія маглі пі-саць, чытаць, ведалі тры дзеянні арыфметыкі. Курс на-вучання ў вучылішчы працягваўся пяць гадоў. Два дні ў ты-дзень вучні праходзілі тэарэтычны курс, чатыры дні - прак-тычныя заняткі па 8-10 гадзін у дзень.
У пачатку ХХ ст. Горацкае рамеснае вучылішча мела вялікае значэнне ў сістэме сельскагаспадарчай адукацыі Расіі, бо было першай і адзінай спецыяльнай навучальнай установай для сельскагаспадарчага машынабудавання.
Аднак у пачатку стагоддзя ўзнікла неабходнасць пры-весці навучанне ў вучылішчы ў большую адпаведнасць з патрабаваннямі тэхнічнай адукацыі таго часу. У сувязі з гэтым 12 сакавіка 1901 г. Дзяржаўны савет прыняў ра-шэнне аб пераўтварэнні рамеснага вучылішча, згодна з якім былі дакладна акрэслены ўмовы прыёму вучняў, тэр-мін і аб'ём навучання, правы і абавязкі асоб, якія скончылі вучылішча, зацверджаны штат вучылішча, дадзены вядо-мыя правы яго служачым.
У той жа год вучылішча наведаў адказны чыноўнік дэ-партамента земляробства В.Эндэр, які ў дакладной запіс-цы адзначаў: "Мне было особенно отрадно воочию убедиться, что расширение в 1900-1901 гг. мастерских училища и преподавание в нём улучшило подготовку мастеров. Приятно было видеть, как кипела работа на заводе. Более сотни учеников принимали непосредственное участие под наблюдением мастеров в разнообразных столярных, слесарных, литейных, кузнечных работах, направленных исключительно к изготовлению машин или сельскохозяйст-венных орудий или частей к ним, а также установку станков для собственных мастерских".
У вучылішчы стала абавязковым патрабаванне, каб ко-жны вучань папрацаваў практычна ў кожным аддзеле па ўсіх відах рамёстваў і работ. Кожны месяц праца вучняў ацэньвалася спецыяльнай камісіяй у складзе кіраўніка ву-чылішча, старшага механіка і майстра адпаведнай спе-цыяльнасці, які праводзіў вучэбную практыку. Для больш дэталёвага вывучэння спецыфікі сваёй спецыяльнасці лепшыя вучні накіроўваліся на буйныя машынабудаўнічыя заводы Расіі.
Вучэбны курс навучання ў вучылішчы быў разлічаны на 5 гадоў і падзяляўся на пяць класаў. Паводле "Палажэння" 1901 года праводзіліся перавадныя і выпускныя экзамены. Перавадныя экзамены здавалі толькі тыя вучні, якія мелі за год нездавальняючыя адзнакі. Калі ў вучняў былі нез-давальняючыя адзнакі больш чым па двух прадметах, то яны не дапускаліся да экзаменаў і рашэннем педагагіч-нага савета выключаліся з вучылішча або заставаліся на паўторны курс у тым жа класе.
Вучні, якія паспяхова скончылі поўны курс навучання, атрымлівалі званне сельскага майстра-механіка і пасля выканання воінскай павіннасці карысталіся правамі выпус-кнікоў навучальных устаноў другога разраду.
У 1911 г. Горацкае рамеснае вучылішча было пераўтво-рана ў сельскагаспадарчае рамеснае вучылішча. Тэрмін навучання быў скарочаны да трох гадоў. У 1912-17 гг. у вучылішчы набывалі веды ад 66 да 92 чалавек у год.
У гэты час дырэктарам вучылішча быў вядомы бела-рускі вучоны ў галіне машынабудавання для сельскай гас-падаркі Ю.А.Вейс. Ён скончыў у 1899 годзе Новааляксан-драўскі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, дзе пра-цаваў некаторы час выкладчыкам. Будучы студэнтам, пад-рыхтаваў і выдаў у 1900 годзе кнігу "Описание устройства косилок, жаток и сноповязалок". З 1909 года працаваў у Бюро сельскагаспадарчай механікі Вучонага камітэта дэ-партамента земляробства Расіі і адначасова выкладаў на Стэбутаўскіх курсах. Акадэмік АН БССР з 1940 года, док-тар тэхнічных навук (1937), прафесар (1909), заслужаны дзеяч навукі БССР (1940). З 1920 да 1941 год - загадчык кафедрай механізацыі сельскай гаспадаркі, дэкан фа-культэта меліярацыі і машынабудавання, прарэктар інсты-тута. У 1946-1947 гадах узначальваў аддзяленне прыро-дазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР, а затым працаваў загадчыкам лабараторыі па вывучэнню фізіка-механічных уласцівасцяў раслін Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі АН БССР. Ю.А. Вейс з'яўляецца ад-ным з асноўных ініцыятараў адкрыцця Мінскай машына-выпрабавальнай станцыі, якая была пераўтворана ў ЦНІІМЭСГ Нечарназёмнай зоны СССР.
Вядомым выкладчыкам быў і Н.В. Найдзёнаў, які ў 1911 годзе скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. Член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар сельскагас-падарчых навук (1938) і прафесар (1922). З 1911 да 1919 года працаваў выкладчыкам заалогіі, анатоміі і фізіялогіі жывёл у вучылішчы. З 1920 па 1938 год працаваў спачатку ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, а затым у Бе-ларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1938 года пра-цаваў у Смаленскім, Чувашскім і Кішынёўскім сельскагас-падарчых інстытутах загадчыкам кафедрай.
У гонар Ю.А. Вейса і Н.В.Найдзёнава ў 10 корпусе Бела-рускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ўстаноў-лены мемарыяльныя дошкі.
Усе тры сярэднія сельскагаспадарчыя навучальныя ўс-тановы існавалі да 1919 года, калі яны ўвайшлі ў адроджа-ны Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.


ЗА СВАБОДУ НАРОДА

Палітычнае бяспраўе, эксплу-атацыя і прыгнёт будзілі да ба-рацьбы супраць самаўладдзя. У 70-ыя гады ў горадзе дзейнічалі некалькі народніцкіх гурткоў, якія былі аб'яднаны ў цэнтральны. Гэта пацвярджае заклік "Русскому студенчеству от Горецкого центрального кружка", які быў знойдзены ў Яраслаўлі. У ім горацкія рэвалюцыянеры заклікалі студэнтаў усёй Расіі "сойти с почвы своих интересов и стать в строй борцов за дело народа".
У рэвалюцыйным руху Горак канца 70-ых - пачатку 80-х гадоў удзельнічаў вядомы народнік, ураджэнец Горак В.І.Бычкоў. Актыўную рэвалюцыйную работу праводзілі навучэнцы М.Ражкоўскі, Э.Акушка, М.Снесарэўскі, якія пад-трымлівалі сувязь са студэнтамі Пецярбургскага універ-сітэта В.Івановым і М.Русанавым.
Некалькі разоў у Горкі да гурткоўцаў прыязджаў вядо-мы народнік, член выканаўчага камітэта "Народнай волі" Г.П.Ісаеў. Разам з сястрой і братам М. і Ф.Паповымі і С.Ча-лоўскім, жыхарамі Горацкага павета, ён спрабаваў арга-нізаваць тут народніцкае пасяленне. Як лічыць гісторык С.М. Самбук, гэта была адна з нешматлікіх вядомых у Бе-ларусі спроб арганізаваць пасяленне накшталт земля-вольных. Хаця вядома, што сам Г.П.Ісаеў адмаўляў свой удзел у агітацыі сялян Горацкага павета, так як лічыў гэта на Магілёўшчыне справай безнадзейнай, таму што "положение народа так ужасно, что никакая пропаганда там невозможна, немыслима даже".
У рэвалюцыйным руху Расіі канца 70-х - пачатку 80-х гадоў прымалі актыўны ўдзел браты Я.І. і У.І. Бычковы, А.С.Бяляўскі.
Як адзначаецца ў "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", Я. І. Бычкоў нарадзіўся ў 1858 г. у Горках. Вучыўся ў Горным інстытуце і Кіеўскім пяхотным вучылішчы, арганізоўваў ва-енныя гурткі народавольцаў. 30 сакавіка 1881 года арыш-таваны і сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую гу-берню, адкуль падтрымліваў сувязь з ваеннай арганіза-цыяй "Народная воля". У студзені 1884 года прыцягнуты да следства па справе забойства жандарма Судзейкіна - фактычнага кіраўніка тайнага палітычнага вышуку ў Расіі. Памёр у Жытоміры.
У.І.Бычкоў нарадзіўся ў 1861 годзе ў Горках. У час вучобы ў Кіеўскім універсітэце ён быў арганізатарам тэ-рарыстычнага гуртка, які прыняў праграму "Народнай во-лі", вёў прапаганду сярод вучнёўскай моладзі. У 1880 годзе Бычкоў таксама ўдзельнічаў у падрыхтоўцы замаху на Судзейкіна. 30 сакавіка 1881 года быў сасланы на 5 гадоў ва Усходнюю Сібір. 19 снежня 1882 года ўцёк з турмы і працягваў рэвалюцыйную дзейнасць пад кіраўніцтвам В.М.Фігнер у Харкаве, а пасля яе арышту ў лютым 1883 года ўзначаліў харкаўскую групу народавольцаў. У жніўні 1883 года з дакументам на чужое імя ён паехаў у Томск, каб арганізаваць там уцёкі зняволеных, але быў выданы правакатарам і 18 жніўня 1883 года застрэліўся ў час арышту.
У расійскіх дарэвалюцыйных газетах і часопісах даволі часта можна было сустрэць матэрыялы з подпісам "Бело-русов". Гэта псеўданім нашага земляка А.С.Бялеўскага.
Нарадзіўся А.С.Бялеўскі ў вёсцы Шэды Горацкага па-вета 17 сакавіка 1859 года. У 1869-76 гг. вучыўся ў гімназіі спачатку ў Магілёве, затым у Полацку.
У 1876 годзе стаў студэнтам Пятроўска-Разумоўскай земляробчай і лясной акадэміі. Удзень ён старанна выву-чаў земляробчую справу, а па вечарах разам з сябрамі прысутнічаў на сходках народніцкага гуртка, займаўся рас-паўсюджваннем рэвалюцыйнай літаратуры. У 1879 годзе ім зацікавілася царская паліцыя. Вынік гэтага інтарэсу - ссылка пад галосны нагляд у Валагодскую губерню.
Там Бялеўскі шмат працаваў над сваёй самаадукацыяй, вывучаў сельскагаспадарчыя навукі і ў 1886 г. экстэрнам здаў экзамены ў Пятроўска-Разумоўскай акадэміі і аба-раніў працу на ступень магістра сельскагаспадарчых на-вук. Не застаецца А.С.Бялеўскі ў баку і ад рэвалюцыйнай дзейнасці. Вядома, што ў 1887 г. ён актыўна працаваў у маскоўскай групе "сацыялістаў-фэдэралістаў", быў рэдак-тарам двух нумароў газеты "Самоуправление", якія ўба-чылі свет у Жэневе.
У красавіку 1889 года царская жандармерыя зноў пры-цягвае яго да адказнасці па справе газеты "Самоуп-равление". Яму было забаронена жыць у Маскве. Аляксей Сцяпанавіч вяртаецца на радзіму, працуе некаторы час выкладчыкам батанікі і садаводства ў Горацкім земляроб-чым вучылішчы.
З 1894 г. А.С.Бялеўскі зноў працуе ў Пецярбургу і ўва-ходзіць у групу народавольцаў. Як адзначаецца ў кнізе "Деятели революционного движения в России" (т.ІІІ, вып. І. М., 1933 г.), "з'яўляўся галоўным тэарэтыкам і галоўнай літаратурнай сілай, вёў барацьбу з тэрарыстычнымі тэндэнцыямі, меў схільнасць да марксізму". У гэты час ён рэдактар і аўтар галоўных артыкулаў "Летучего листка группы народовольцев".
У 1896 годзе ён быў арыштаваны і сасланы ў Якуцію. Памёр у 1919 годзе ў Іркуцку.
Рост рэвалюцыйнага руху садзейнічаў арганізацыі ў Горках гурткоў сацыял-дэмакратычнага кірунку. У 1901 годзе ў павеце на кафляных заводах узнікла іскраўская група. У студзені 1902 года была арганізавана група са-цыял-дэмакратаў іскраўцаў, членамі якой сталі вучні ка-морніцка-таксатарскіх класаў. Яе ўзначалілі рэпетытар А.Крэер і навучэнец П.Папоў.
У маі 1902 года адбылася першая маёўка. У Зарэцкім лесе сабралася невялікая група рэвалюцыянераў, якія абмеркавалі метады далейшай работы, пытанне аб рас-паўсюджванні газеты "Іскра".
Праз год, 1 мая 1903 года, ужо 90 навучэнцаў і рабочых сустрэліся ў лесе. Перад пачаткам маёўкі была распаў-сюджана лістоўка арганізацыйнага камітэта ІІ з'езда РСДРП, якая называлася "Першага Мая".
На наступны дзень вучні рамеснага вучылішча арганіза-валі забастоўку, прад'явіўшы палітычныя і эканамічныя па-трабаванні. На чале яе стаялі П.Папоў, А.Крэер, А. і С.Фабрыставы, Т.Гоманаў.
Становішча навучэнцаў было некалькі палепшана, але 18 чалавек - найбольш актыўных удзельнікаў забастоўкі - выключылі з вучылішча без права паступаць у іншыя навучальныя ўстановы. Частка з іх была саслана ў Сібір.
Аднак барацьба працягвалася,выкарыстоўваліся роз-ныя метады. Так, навучэнец Д.Белкін 24 мая 1903 года вы-весіў з акна земляробчага вучылішча ліхтар з надпісам "Далоў самадзяржаўе!"
22 чэрвеня 1903 года ў Горках адбылася першая палі-тычная дэманстрацыя. Прычынай паслужыла пахаванне М.Клявіна, вучня рамеснага вучылішча. На другі дзень у бацькоў нябожчыка паліцыя адабрала і далучыла да справы чырвоную стужку з вянка, на якой быў надпіс: "Вечная памяць таварышу! Барацьбіту за роўнасць і сва-боду ад аднадумцаў!"
Аднадумцы - гэта С. Фабрыстаў, Ф.Смірноў, Д.Ратнер, С.Быкаў, З. і Е. Канавалавы, Г.Муравін, П.Зіноўеў, І.Дзям'я-наў, Л.Ліпкінд і інш.
У 1903 годзе горацкія рэвалюцыянеры ўжо мелі сваю друкарню (гектограф), якая знаходзілася на кватэры наву-чэнцаў земляробчага вучылішча С.Радзікоўскага і Д.Манд-рыкава. На працягу 1903 года былі надрукаваны і распаў-сюджаны лістоўкі і пракламацыі: "Праект праграмы РСДРП", "Да навабранцаў", "Народ і цар", "Найбліжэйшыя палітычныя патрабаванні РСДРП" і інш.
У канцы 1903 года ў Горкі прыехала 15 навучэнцаў, пераведзеных з Казанскага земляробчага вучылішча за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Сярод іх былі А.Лепін, К.Ро-зенбек, Ф.Галавізнікаў, А. Ларыёнаў, І.Шышкін і інш. Іх пе-равод садзейнічаў умацаванню работы сацыял-дэ-макратычнай групы, якая ў канцы 1903 года - пачатку 1904 года вырасла ў арганізацыю РСДРП. Як успамінаў актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнай барацьбы Я.А. Аболін, арганіза-цыю ў гэты перыяд узначаліў вучань земляробчага вучылішча К.Коранеў, які стаў пасля прафесійным рэвалю-цыянерам.
Акрамя іскраўцаў у Горках у 1902-1903 гг. у Горках дзей-нічаў рэвалюцыйна-прапагандысцкі гурток эсэраўскага кі-рунку пад назвай "Вечавы звон".У яго ўваходзілі 5 наву-чэнцаў земляробчай школы: І.П.Папоў, які ў 1901 г. быў выключаны са школы за атрыманне з-за мяжы заба-роненай брашуры Л.Талстога, В.К.Пятроў, А.Я.Іпатаў, Ф.К.Кірсанаў і В.Н.Тамараў, якія вучыліся ў школе пасля выключэння за ўдзел у палітычных хваляваннях з Казан-скага земляробчага вучылішча. Гурткоўцы склалі і надру-кавалі літаграфічным спосабам пракламацыю "Да ўсяго сялянскага люду", якую разам з іншымі друкаванымі матэрыяламі эсэраў распаўсюджвалі ў лютым і красавіку 1903 года па вёсках Горацкага і Чавускага паветаў. Неў-забаве гурток разграміла паліцыя. Папоў быў высланы на 5 гадоў ва Усходнюю Сібір, Пятроў і Іпатаў - на 3 гады ў Архангельскую губерню, Тамараў і Кірсанаў на 3 гады ад-дадзены пад нагляд паліцыі па месцы жыхарства бацькоў.
У канцы 1904-1905 гг. ў Горках узнікла арганізацыя Бун-да. У яе кіруючае ядро ўваходзілі Эстрын, Нехамкін, Двос-кін, браты Маклеры. Усяго яна налічвала каля 30 чалавек.
У канцы 1904 года, калі па ўсёй краіне прайшла хваля стачак і забастовак, горацкія рэвалюцыянеры рыхтаваліся са зброяй у руках сустрэць будучую рэвалюцыю. "Мо-ладзь, якая належыць да сацыял-дэмакратычнай партыі, практыкавалася ў стральбе з рэвальвераў", - такія паве-дамленні паступалі з Горак у канцылярыю магілёўскага гу-бернатара.
У студзені 1905 года царскі ўрад расстраляў мірную дэманстрацыю працоўных у Пецярбургу. Пачалася першая руская рэвалюцыя. Яе хвалі дакаціліся і да Горак. Вестка аб "Крывавай нядзелі" ўскалыхнула горацкую моладзь.
На сумесным пасяджэнні мясцовых арганізацый РС-ДРП, Бунда і сацыялістаў-рэвалюцыянераў быў абмер-каваны і аднадушна прыняты план правядзення дэман-страцыі пратэсту.
"Хто панясе сцяг?" - спытаў кіраўнік арганізацыі РСДРП. Падняліся два навучэнцы - Фама Ерафееў і Пётр Бруцар. "Мы панясём!" - з хваляваннем сказалі яны.
Ніхто не пярэчыў. Усе ведалі іх па сумеснай рэвалю-цыйнай барацьбе.
Фама Ерафееў нарадзіўся ў вёсцы Аўсянка Горацкага павета. Пасля заканчэння царкоўнапрыходскай школы пайшоў працаваць на лесапільны завод. Браў удзел у забастоўках, распаўсюджваў нелегальную літаратуру. Па-ліцыя "заметила" хлопца. Таму, вырашыўшы паступіць у рамеснае вучылішча, ён змяніў сваё сапраўднае проз-вішча Далжанкоў і назваўся Ерафеевым, па імені дзеда. На працягу некалькіх гадоў у яго доме Горацкая арга-нізацыя бальшавікоў захоўвала нелегальную літаратуру.
Пётр Бруцар, ураджэнец мястэчка Віястэне ў Латвіі, ву-чыўся ў земляробчым вучылішчы. Ён таксама быў актыў-ным членам падпольнай арганізацыі бальшавікоў.
Увечары 16 студзеня 1905 года шыфраванай тэлег-рамай магілёўскі губернатар паведаміў міністру ўнутраных спраў: "Зараз атрымана паведамленне аб беспарадках у Гомелі і ў Горках; у апошнім горадзе забіты два, паранены адзін дэманстрант..." Скупыя радкі звычайнага паведам-лення. У царскага чыноўніка няма прычын для хвалявання: натоўп парушаў спакой, двое забітых, адзін паранены - вось і ўсё. Да таго ж тэлеграма шыфраваная. Гэта ўжо для таго, каб ніхто не ведаў аб зверствах паліцыі. Аднак праз некалькі дзён пра расстрэл мірнай дэманстрацыі навучэн-цаў стала шырока вядома ў Расіі.
Архіўныя дакументы дазваляюць нам узнавіць тыя дра-матычныя падзеі.
У той дзень у Мар'іным гаі сабралася каля 250 чалавек, большасць у вучнёўскай форме. Раскідваліся лістоўкі "Правда об войне". Калі калона рушыла ў горад, у першым радзе ішоў Пётр Бруцар са сцягам, на якім было вышыта: "Далоў самадзяржаўе! Няхай жыве рэвалюцыя!"
Раптам густая сцяна паліцэйскіх устала перад дэман-странтамі. Тады загучала "Марсельеза". Яшчэ некалькі крокаў - і зусім вузкай стала паласа белага снегу паміж паліцэйскімі і дэманстрантамі. Калона спынілася. Наперад выйшлі Бруцар і Ерафееў. Са сцягам у руках яны рушылі на заслон. Паліцыя адкрыла агонь. Упаў смяротна паранены Бруцар. Сцяг падхапіў Фама Ерафееў. Яшчэ ад-зін ружэйны залп. Упаў Фама. Цяжка быў паранены, і Ян-кель Рызаў, малады рабочы, які спрабаваў абараніць сцяг. Яго тройчы ўдарыў шабляй памочнік спраўніка.
Што адбывалася ў Горках пасля гэтай падзеі, можна да-ведацца з ліста аднаго з вучняў вучылішча, якое было над-рукавана ў газеце "Искра" (1905, №88): "Спачатку хаваць іх адкрыта не дазвалялася, бо яны палітычныя злачынцы, але ж вучні ўсіх нашых вучылішч, каля 500 чалавек, накі-раваліся ў паліцыю, каб забраць адтуль целы і пахаваць іх самастойна. Паліцыя, зразумела ж, уся пахавалася, а з па-ліцэйскага дома выйшаў наш дырэктар і сказаў, што ў Ма-гілёў ужо адпраўлена тэлеграма з просьбай дазволіць па-хаваць целы адкрыта. Вучні пачалі назіраць за целамі па чарзе, каб забітых не пахавалі як-небудзь у ноч.
Дазвол ад магілёўскага губернатара прыйшоў, і сёння целы забітых адпраўлены па дамах пры вялікім скопішчы людзей. Была падпіска сярод вучняў і інтэлігенцыі на траты на перавозку цел: у земляробчым вучылішчы было сабрана 100 рублёў, у таксатарскім - 65 і горацкія жыхары ахвяравалі 45 рублёў. Цяпер усе навучэнцы ў глыбокай жалобе, а паліцыя, штат якой павялічаны да 30 чалавек, хаваецца па завулках, адкрыта не паказваецца. Памочніку спраўніка адпраўлена пісьмо з паведамленнем аб скорай яго канчыне, бо ён забіў Бруцэра, і таварышы забітага далі клятву хутка адпомсціць. Цяпер усе вучні - сацыял-дэмак-раты."
У фондзе Горацкага гістарычна-этнаграфічнага музея захоўваецца фотаздымак: забітыя П.Бруцэр і Ф. Ерафееў у турэмнай бальніцы. Вядома, што здымак зрабіў вучань В. Станкевіч. Потым гэты здымак рэвалюцыянеры распаў-сюджвалі ў Горках. У памяць аб героях вуліца Смаленская, дзе загінулі рэвалюцыянеры, у 1917 годзе была перайменавана ў Бруцэра-Ерафееўскую.
Расстрэл дэманстрацыі выклікаў абурэнне рэвалюцы-янераў, моладзі. Забойства двух навучэнцаў прымусіла магілёўскага акруговага пракурора зрабіць дадатковае расследаванне. У выніку было высветлена, што першы выстрал зрабіў паліцэйскі і што пры разгоне дэманстрацыі паліцыя прымяняла недазволеныя прыёмы. Аб гэтым ён 12 красавіка паведаміў Кіеўскаму пракурору і прапанаваў узбудзіць крымінальную справу супраць шэрагу чыноў горацкай паліцыі. Аднак гэта прапанова не мела ніякіх вынікаў. Наадварот, 11 кастрычніка 1905 года ў г. Магілёве выязная сесія Кіеўскай судовай палаты судзіла арга-нізатараў дэманстрацыі. А.Н. Карунчыкаў быў асуджаны на два гады турмы, а астатнія - на 1 год 4 месяцы. Суд прызнаў іх вінаватымі ў арганізацыі антыўрадавай дэманстрацыі.
Трагічныя студзеньскія падзеі ў Горках не спынілі рэва-люцыйны рух у павеце.
Архіўныя матэрыялы сведчаць, што 18 красавіка 1905 г. у 10 гадзін вечара на Аршанскай вуліцы адбылася дэманстрацыя. У ёй удзельнічала больш за 50 чалавек. З воклічамі "Ура!", "Далоў самадзяржаўе!" дэманстранты ру-шылі ў парк навучальных устаноў. Па дарозе колькасць дэманстрантаў вырасла да 200 чалавек. У цёмнай алеі парку нехта выступіў з прамовай, якая суправаджалася за-клікамі "Далоў царскіх слуг-сабак!", "Далоў самадзяржаўе!". 1 мая ў парку навучальных устаноў быў праведзены мітынг, а затым дэманстрацыя. 21 мая дэманстрацыя паўтарылася.
У канцы мая 1905 г. адбыўся І з'езд арганізацый РСДРП Палескага камітэта, які прызнаў Горацкую арганізацыю членам Палескага камітэта.
На падаўленне рэвалюцыйнага руху ў Горках і павеце былі пасланы казакі Іркуцкага палка і дзве роты пяхотнага Аляксандраўскага палка. Горацкія арганізацыі РСДРП і эсэраў праводзілі сярод салдат агітацыйную работу. У 1905 годзе за агітацыю сярод салдат былі прыцягнуты да адказнасці навучэнцы А.Р. Ларыёнаў і Ф. Крызанковіч.
Падчас вобыску на кватэры, дзе жылі вучні земляробчага вучылішча Сцяпан Радзікоўскі і Дзмітрый Мандрыкаў, паліцыя знайшла гектограф, лістоўку "Таварышы сяляне", фарбу, паперу. У тайніку было знойдзена 190 экзэмпляраў розных лістовак і пракламацый. Паліцыя зрабіла засаду. Праз некалькі гадзін туды зайшоў і быў схоплены паліцыяй навучэнец Сцяпан Александровіч. Пры вобыску ў яго знай-шлі скрутак з лістоўкамі "Таварышы сяляне", "Да сялян і рабочага народа","Пісьмо да рабочых і сялян", "За што мы змагаемся","Таварышы салдаты","Чаго хочуць людзі, якія ходзяць з чырвоным сцягам", песні "Варшавянка" і іншыя.
Большасць лістовак была перадрукавана з лістовак, выдадзеных ЦК РСДРП, Палескім і Магілёўскім камітэтамі РСДРП. Частка тэкстаў лістовак была складзена горацкай арганізацыяй РСДРП. У горадзе раскідваліся лістоўкі "Праўда аб вайне".
4 ліпеня ў Горках прайшла агульная забастоўка. Палі-цыя скарыстала зброю, адзін чалавек быў цяжка пара-нены. За ўдзел у забастоўцы нямала рабочых паштова-тэлеграфнай станцыі звольнілі з работы.
Летам 1905 года ў Горацкім павеце адбываліся і ма-савыя выступленні сялян, якія выліліся ў парубкі па-мешчыцкага лесу, патраву сенажацей і пасеваў, арга-нізацыю забастовак батракоў, пагромы і падпалы маён-ткаў.
Магутная хваля рэвалюцыйнай барацьбы працоўных, якая ахапіла ўсю краіну, прымусіла цара 17 кастрычніка 1905 года выдаць маніфест, дзе ён абяцаў народу дэмак-ратычныя свабоды. Працоўныя Горак сустрэлі царскі мані-фест з недаверам. Ужо 18 кастрычніка ў горадзе, паводле паведамленняў паліцыі, "ночью и весь день происходят демонстрации со стрельбой".
26 кастрычніка сабраліся навучэнцы Горацкага земля-робчага вучылішча і прынялі пастанову: "Мы, учащиеся Горецкого земледельческого училища, находя себя вполне солидарными с мнением прогрессивных сил от общества, требуем: Созыва учредительного собрания на основании всеобщего для всех, достигших 20-летнего возраста неза-висимо от пола и национальности, равного, прямого и тай-ного голосования, скорейшего проведения в жизнь полной гражданской свободы, свободы слова, печати, собраний и союзов, свободы совести, неприкосновенности личности и жилищ, свободы стачек, передвижения и промыслов.
Полной амнистии всем пострадавшим за политические и религиозные убеждения.
Но кроме нашего желания быть истинными гражданами своей родины, мы, как ученики подавленной бюрократи-ческим режимом школы, наиболее сильно чувствуем на своей спине гнет старого порядка и обращаемся к обще-ству с требованием обратить внимание на неестественное положение Русской средней школы, совершенно несоот-ветствующее своему назначению.
Имея в виду как пример нашу среднюю сельскохозяйст-венную школу, мы находим неотложным: введение автоно-мии училища и отделение такового от церкви.
Коренную переделку всей системы преподавания как теоретических, так и практических знаний.
Находя неосновательными привилегии некоторых типов перед другими касательно приема в высшие учебные заведения путем свободного доступа всем окончившим среднюю школу в высшую независимо от типа последних.
Желая сделать среднюю школу действительно народ-ной, на средства которого она содержится, мы требуем свободного доступа в среднюю школу всем желающим, независимо от максимума возраста, пола и националь-ности, а также допущения вольнослушателей.
В частности для наших с.-х. школ требуем уничтожения экзаменов при приёме окончивших низшие сельскохозяй-ственные школы.
Ввиду невозможности, живя в обновленной России, про-
должать занятия в старой школе, режим которой умерщ-вляет все светлое, живое, коверкает и ломает наши души, готовя из нас сухих, односторонних чиновников, слепых слуг капитала, - мы решили употребить все усилия, чтобы способствовать скорейшей замене его новым, и ввиду этого на нашей ученической сходке постановили (боль-шинством 128 против 21) объявить забастовку. Просим солидарных с нами товарищей к нам присоединиться".
У перыяд снежаньскага ўзброенага паўстання ў Маскве з мэтай аказання дапамогі маскоўскім рабочым у Горках была сфарміравана баявая дружына колькасцю 100 ча-лавек. На жаль, прабіцца ў Маскву яна не здолела з пры-чыны забастоўкі чыгуначнікаў.
На пачатку 1906 года эсэры Горацкага павета арга-нізавалі "Сялянскі саюз" і правялі некалькі нелегальных сялянскіх з'ездаў.
Рэвалюцыйныя выступленні працягваліся і ў 1906 - 07 гг. Вось пералік некаторых з іх. 27 ліпеня 1906 г. быў асуджаны жыхар Горак Іван Кажанаў. Яго затрымала па-ліцыя ў мястэчку Чэрэч Сенненскага павета. У ходзе след-ства высветлілася, што ён працаваў служачым горацкай пошты. У Горках уступіў у арганізацыю РСДРП. Яму было прад'яўлена абвінавачванне, што ён 4 чэрвеня 1906 г. на рыначнай плошчы ў мяст. Крычаў на сходзе, на якім пры-сутнічалі 200 чалавек, заклікаў да звяржэння цара. Суд асудзіў яго на 8 месяцаў турэмнага зняволення.
У гэты час быў асуджаны слесар горацкага рамеснага вучылішча Лейба Іофе, ураджэнец мяст. Горы. Як свед-чаць архіўныя матэрыялы, 20 лістапада 1905 г. у мяст. Горы быў скліканы сход жыхароў мястэчка і воласці для чытання царскага маніфеста. Аднак Іофе перабіў пра-моўцу і заявіў, што цар усіх ашуквае. Пасля мітынгу ён быў арыштаваны, у час вобыску ў яго былі знойдзены 17 эк-зэмпляраў лістовак, выдадзеных горацкай арганізацыяй РСДРП. За распаўсюджванне лістовак і пракламацый летам 1906 г. былі таксама асуджаны сяляне Горацкага па-вета Іван Малах і Іван Ратнікаў.
Восенню 1906 г. быў асуджаны вучань ІV класа зем-ляробчага вучылішча Харытон Еркулёў, які спрабаваў сярод салдат распаўсюджваць лістоўку "Салдат салдату", выдадзеную горацкай арганізацыяй РСДРП.
Цікава, што навучэнцы горацкіх навучальных устаноў распаўсюджвалі лістоўкі і пракламацыі і за межамі павета. Так, летам 1906 г. паліцыяй былі арыштаваны браты Леа-нід і Міхаіл Харкевічы, якія распаўсюджвалі пракламацыі сярод пасажыраў парахода, які ішоў з Магілёва ў Оршу.
30 красавіка 1907 года за горадам у лесе адбылася сходка навучэнцаў і рабочых г. Горкі. Аб гэтым даведалася паліцыя. Атрад паліцэйскіх спрабаваў акружыць сходку, але выстралам двух ракет рэвалюцыянеры былі папя-рэджаны і паспелі схавацца. Паліцыі ўдалося затрымаць толькі аднаго вучня Мацвея Ермашкевіча. У яго было знойдзена 6 экзэмпляраў лістоўкі "1 Мая", у якой гава-рылася, што свята 1 Мая з'яўляецца святам будучага, святам сацыялізму. Лістоўка заклікала пакінуць у гэты дзень работу, каб пралетарыят меў магчымасць паказаць сваім ворагам, што сілы яго не паслаблі і на месцы загі-нуўшых і арыштаваных змагароў з'явяцца тысячы новых. Лістоўка заканчвалася заклікамі "Далоў самадзяржаўе!", "Няхай жыве сацыялізм!"
Многія жыхары Горак удзельнічалі ў рэвалюцыйным руху ў Расіі. Аб адным з іх, І.І. Стаўскім, У.І. Ленін у пісьме да Р.В.Пляханава 19 студзеня 1902 года пісаў:"У Берне за-раз Стаўскі, - рабочы-прамоўца з Растова... Ён іскрак. Трэба б яго прыцягнуць бліжэй". А днём раней у пісьме да Л.І.Аксельрод Уладзімір Ільіч паведаміў: "Атрымаў зараз Ваша пісьмо і спяшаюся адказаць, каб павіншаваць з такой велізарнай находкай, як Стаўскі". Так высока ацэньваў У.І.Ленін рэвалюцыйную дзейнасць І.І.Стаўскага, ураджэнца вёскі Аршані Горацкага павета. З 1893 года ён працаваў у чыгуначных майстэрнях у Растове-на-Доне, уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу і ў 1898 годзе ўступіў у РСДРП. Вёў перапіску з рэдакцыяй "Искры", дру-каваўся ў газеце пад псеўданімам "Иван". Увосень 1902 г. Стаўскі ўзначаліў 23-дзённую забастоўку растоўскага пралетарыяту, якую высока ацаніў У.І.Ленін. Пасля актыў-на займаўся рэвалюцыйнай барацьбой, а пасля Кастрыч-ніцкай рэвалюцыі працаваў на кіруючых пасадах у Маскве. За выдатныя заслугі перад рэвалюцыяй у дзень 30-годдзя растоўскай стачкі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Памёр у 1957 годзе ў Маскве, крыху не дажыўшы да свайго васьмідзесяцігоддзя. У Растове-на-До-не яго іменем названа адна з вуліц горада.
Цікавы лёс і братоў Муравіных. Рыгор Майсеевіч на-радзіўся ў Горках. Член Горацкай арганізацыі РСДРП, за удзел у дэманстрацыі 16 студзеня 1905 года быў вык-лючаны з рамеснага вучылішча. У кастрычніку 1905 года ваяваў у барыкадных баях екацярынаслаўскіх рабочых з паліцыяй і казакамі, удзельнічаў у арганізацыі пабегу Ар-цёма.
Пасля пераезду ў Самару ў 1906 годзе выбіраўся сак-ратаром Самарскага камітэта РСДРП. Затым быў прызва-ны ў царскую армію і ў 1908 годзе па працэсу 32 салдат Выбаргскай крэпасці за прыналежнасць да ваеннай арга-нізацыі РСДРП і рэвалюцыйную прапаганду прыгавораны да 10 гадоў катаржных работ. Адбываў тэрмін у турмах Пскова, Пецярбурга і Шлісельбурга. У Шлісельбургскім цэнтрале сустракаўся з Г.К. Арджанікідзе. Аб гэтым Г.М. Муравін расказаў ва ўспамінах "Пять лет в Шлиссельбур-ском централе", надрукаваных у кнізе "На катаржным во-страве" (Л., Лениздат, 1967). Пасля Кастрычніцкай рэва-люцыі знаходзіўся на савецкай і прафсаюзнай рабоце ў Архангельску, Волагдзе і Маскве.
Муравін Саламон Майсеевіч нарадзіўся ў Горках у 1888 годзе. Пасля заканчэння пачатковай школы Саламон быў вучнем пераплётнай майстэрні. Тут ён прыахвоціўся да лі-таратуры, што ўпотай ад гаспадара друкавала Горацкая падпольная арганізацыя бальшавікоў. У 15 гадоў яго прымаюць у арганізацыю РСДРП. Спачатку ён удзельнічаў у друкаванні на гектографе лістовак і пракламацый, распаўсюджваў іх у Горках і бліжэйшых вёсках, а ў канцы 1904 года ўступіў у баявую групу.
У 1905 годзе працаваў у падпольнай друкарні, уступіў у рабочую баявую дружыну ў Самары.
Увосень 1906 г. вымушаны быў вярнуцца ў Горкі, дзе працягваў рэвалюцыйную дзейнасць да 1910 года. Затым тры гады служыў у царскай арміі, а пасля службы жыў у Архангельску. Там працягваў рэвалюцыйную работу сярод чыгуначнікаў. З восені 1917 г.- на Доне. Арганізоўваў рэвалюцыйныя атрады па барацьбе з Каледзіным і атрады па нарыхтоўцы прадуктаў.
Пасля заняцця Растова Чырвонай Арміяй быў выкліканы туды і па даручэнню рэўкома арганізоўваў інтэр-нацыянальныя атрады. З утварэннем БССР партыя накі-равала яго ў Горкі, адкуль ён на чале камуністычнага атрада едзе на ўсходні фронт супраць Калчака. Потым ЦК партыі бальшавікоў паслаў Муравіна ў Архангельск, дзе ён быў загадчыкам агітацыйна-прапагандысцкага аддзелу губкома РКП(б), затым рэдактарам газеты. У наступныя гады працаваў у савецкім друку. У 1938 г. быў неаб-грунтавана рэпрэсіраваны і загінуў. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Пасля паражэння рускай рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у Горках паступова аднаўлялася дзейнасць падпольнай арганізацыі. Вядома, што ў 1908 годзе тут актыўна праца-вала Магілёўская арганізацыя РСДРП. У гады рэакцыі існа-валі маладзёжныя сацыял-дэмакратычныя гурткі ў земля-робчым вучылішчы.


ГОРКІ Ў ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ

1913 год. Апошні год перад пачаткам Першай сусветнай вай-ны. У савецкія часы яго часта бралі для параўнання, каб пака-заць, чаго дасягнула савецкая дзяржава.
Што ж уяўлялі сабой Горкі ў гэты час? Згодна статыстыкі тут жыло 7574 жыхары (4410 праваслаўных, 3125 яўрэяў, 32 католікі, 7 пратэстантаў).
Горадам і паветам кіравалі павятовы з'езд (старшыня - маршалак дваранства), павятовая па воінскай павіннасці канцылярыя, упраўленне павятовага воінскага начальніка, павятовая камісія па ацэнцы нерухомай маёмасці, павя-товы камітэт па справах земскай гаспадаркі, павятовая ўправа па справах земскай гаспадаркі, урачэбная часць, сельска-ўрачэбная часць, павятовае паліцэйскае ўпраў-ленне, паштова-тэлеграфная кантора, гарадское спрош-чанае ўпраўленне, казначэйства, падатковая інспекцыя, гарадская па кватэрнаму падатку канцылярыя, павятовы распарадчы камітэт, камітэт аб народнай цвярозасці, павятовы суд, сіроцкі суд, турма, горацкае прыватнае жаночае аднакласнае вучылішча, земляробчае вучылішча, рамеснае вучылішча, каморніцка-таксатарскія класы, сельскагаспадарчая ферма, горацкая землеўпарадка-вальная камісія, камітэт Расійскага Таварыства Чырвонага Крыжа, таварыства дапамогі вучням Горацкіх вучэбных устаноў, таварыства дапамогі бедным хрысціянам, тава-рыства дапамогі бедным яўрэям, горацкае дабрачыннае пажарнае таварыства, праўленне пазыка-ашчаднай касы Горацкіх вучэбных устаноў.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захава-ліся «Ведомости о фабриках, заводах и других промыш-ленных заведениях». Згодна з імі, у Горках працавала: 13 булачных, дзе было 29 рабочых і выраблялася прадукцыі на 25000 рублёў; 2 вытворчасці фруктовых вод і ліманаду (4 рабочыя, 2000 рублёў); 1 вытворчасць цэглы і чарапіцы (1 рабочы, 50000 рублёў); дзве крупадзёркі (4 рабочыя, 1000 руб.); 1 лесапілка (4 рабочыя, 2500 руб.); 2 масла-бойкі (5 рабочых, 1400 руб.); 2 паравыя млыны (4 чалавекі, 3300 руб.); 2 друкарні (12 чалавек, 30000 руб.); 2 фатаг-рафіі (4 чалавекі, 2000 руб.); 1 майстэрня па вырабу пан-чох (5 чалавек, 1100 руб.).
У павеце працавала 75 рамесных прадпрыемстваў. Са-мае буйное прадпрыемства - суконная фабрыка барона Корфа, дзе працавала 57 рабочых і выраблялася 83 000 аршын сукна і 1200 штук коўдраў. У мястэчку Раманава працаваў вінаробчы завод (13 чалавек, 16100 руб.).
На жаль, у архіўных справах чамусьці няма пасвед-чанняў пра славутую парфумную фабрыку, што працавала пры аптэцы Падзёрскага. Затое нядаўна стала вядома пра іншыя славутыя рамесныя прадпрыемствы. Напрыклад, пра фатаграфію Б.Арыеля. На адной з фатаграфій, што прыслала аўтару былая жыхарка Горак Ф.І.Цырліна з Санкт-Пецярбурга, бачна, што у 1905 годзе гэты фатограф атрымаў залаты медаль на Парыжскай сусветнай выс-таўцы.
Дарэчы, дзякуючы гэтаму фатографу мы маем гіста-рычныя фотаздымкі дарэвалюцыйных Горак, здымкі Я.Ко-ласа, М. і Г.Гарэцкіх. На жаль, гэты таленавіты фатограф загінуў у 1938 годзе.
Архіўныя матэрыялы сведчаць, што ў Горках і павеце ў гэты час працавала, акрамя Горацкіх сельскагаспадарчых навучальных устаноў, 17 школ Міністэрства народнай аду-кацыі (1439 навучэнцаў), 29 царкоўна-прыходскіх (1488 навучэнцаў), 126 школ граматы (2575 навучэнцаў).
Менавіта ў Горках працавалі: Казіміраўская пачатковая народная школа і Горацкая пачатковая народная школа.
Працавала дзяржаўная гімназія і прыватная жаночая. Аб апошняй мы даведаліся, калі ў Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей даслаў адзін цікавы фотаздымак наш зямляк, доктар геаграфічных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта А.С.Слука. На здымку - зас-навальніца прыватнай жаночай гімназіі Н.М.Успенская.
У павеце жыло больш за 126 тысяч жыхароў. Наву-чаннем было ахоплена ўсяго 30% дзяцей школьнага ўз-росту. З усіх навучэнцаў дзяўчаты складалі ўсяго 15%.
Цікава, што ўскосным паказчыкам агульнага ўзроўню ас-веты па Горацкаму павету з'яўляецца такі факт, што калі сярод навабранцаў у Аршанскім павеце было 70,5% не-пісьменных, то ў Горацкім павеце - 51%.
Яўрэйскія дзеці вучыліся ў "хэдарах", прыватных шко-лах, дзе вывучалі мову "іўрыт" і Тору. Больш здольныя маглі вучыцца ў "талмуд-торы", якую падтрымлівалі бага-тыя яўрэі Горак. Як ва ўсёй Беларусі, у Горках існавала яўрэйская гуманітарная арганізацыя "ОПЕ", пры дапамозе якой былі створаны спецыяльныя класы, дзе вучні вы-вучалі слясарную справу.
У гэтыя гады актыўна працавала павятовае земства. Яго доўгі час узначальваў ураджэнец горада Мурама, урач К.М. Рабынін. І.І. Савосіна знайшла цікавыя звесткі аб яго дзейнасці на гэтай пасадзе.Так, на пасяджэнні З-га чар-говага Магілёўскага губернскага земскага сходу, які ад-быўся ў снежні 1913 года ў Магілёве, ён прапанаваў ад-чыніць у Горках настаўніцкую семінарыю. На жаль, гэта прапанова не была падтрымана. У 1914 годзе ён разам з гласным земскай управы Г.Краузе прасіў дапамогі ў арганізацыі ў Горках тэлефоннай станцыі і бальніцы. На будаўніцтва бальніцы было выдзелена 10 тыс. рублёў.
Цікава, што К.М. Рабынін быў знаёмы з М.К.Рэрыхам, вядомым мастаком і грамадскім дзеячам і разам з ім у 1927 годзе ўдзельнічаў у Цэнтральна-Азіяцкай экспедыцыі, якая прайшла Манголію, Цібет і Гімалаі.
Як выглядалі Горкі ў гэты час, бачна з "Плана горада Горки Могилёвской губернии (1887 г.)", які з'яўляўся выпус-кной працай вучня Горацкага каморніцка-агранамічнага вучылішча М.Чарнова.
Галоўнай вуліцай была Вялікая Аршанская, якая пачы-налася каля рэчкі Капылкі, а ў канцы горада пераходзіла ў дарогу аршанскага накірунку. На вуліцы размяшчаліся га-радская лазня, пошта і казначэйства, гімназія, царква, га-радская ўправа. У канцы вуліцы былі праваслаўныя мо-гілкі.
Раён могілак раней быў асобнай часткай горада і меў назву - Шаманоўка. У пачатку ХХ стагоддзя гэты раён ужо зліўся з горадам.
У цэнтры вуліцы была базарная плошча, дзе стаялі ад-зіныя ў горадзе, не лічачы тэрыторыі навучальных устаноў, двухпавярховыя дамы.Тут знаходзіліся Дваранскі сход, цы-рульня, некалькі магазінаў, гасцініца "Пецярбургская" на некалькі нумароў. Акрамя яе працавалі яшчэ гасцініцы "Тульская" і "Еўрапейская".На самой плошчы злева былі рады гандлёвых лавак, справа - дзве царквы.
Да гэтага трэба дадаць, што спачатку да вуліцы Вя-лікая Аршанская прымыкала вуліца Сталярная.Там у падвале аптэкі К.Падзёрскага і была славутая на ўвесь свет майстэрня па вырабу крэма «Казими-метаморфоза». Зараз гэта вуліца Крупскай, у былым будынку аптэкі доўгі час знаходзіўся аддзел унутраных спраў Горацкага рай-выканкама.
Яшчэ трэба адзначыць адну вуліцу, якая перасякала Вялікую Аршанскую - гэта вуліца Інстытуцкая. Відаць, атрымала назву ад таго, што вяла да галоўнага ўваходу ў Горацкія сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы. Зараз гэта вуліца імя Ф.А.Сурганава. А былая Вялікая Ар-шанская носіць імя двойчы Героя Савецкага Саюза І.І.Яку-боўскага.
Побач з галоўнай вуліцай ішла вуліца Малая Ар-шанская, бо таксама вяла на аршанскі шлях. З 1993 года яна носіць імя класіка беларускай літаратуры Максіма Га-рэцкага, які перад паступленнем у землямерна-агра-намічнае вучылішча амаль год жыў на гэтай вуліцы.
Паралельна Вялікай Аршанскай ішла вуліца Два-ранская. Як успамінае Леў Разгон, жылі там у асноўным багатыя яўрэі. Зараз на вуліцы захаваліся два дамы той пары. Гэта будынак былой пажарнай часткі (зараз жылы дом) і дом сямейства Вінакуравых (зараз Цэнтр эстэ-тычнага выхавання ўпраўлення адукацыі райвыканкама). У той час на гэтай вуліцы знаходзіўся кінематограф «Иллю-зион».
З вуліцы Дваранскай вяла дарога на Салдацкую сла-бодку, дзе была турма. Там жылі ў асноўным ахоўнікі тур-мы і адстаўныя салдаты. Зараз гэта вуліца Сацыя-лістычная. А ў будынку былой турмы зараз знаходзіцца ра-ённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Вуліца Дваранская ўпіралася ў вуліцу Смаленскую. Ад-сюль ішоў шлях на мястэчка Раманава, а потым у Сма-ленск. Сённяшняя назва вуліцы звязана з падзеямі 1905 года, калі на ёй была расстраляна вучнёўская дэманстра-цыя і загінулі двое навучэнцаў Горацкіх сельскагаспадар-чых устаноў - Пётр Бруцар і Фама Ерафееў.
З абазначаных на старадаўняй карце горада заха-валася ўсяго некалькі вуліц. Гэта вуліца Школьная (зараз зав.Якубоўскага), вуліца Гарыстая (зараз імя А.Кашавога).
Гістарычныя назвы захавалі толькі вуліца Красінская (тут з даўніх часоў жылі красільшчыкі сукнавальні графа Л.Салагуба, уладальніка Горацкага маёнтка) і Азёрная.
Вуліцы і завулкі Зарэчча і Слабады наогул назваў у па-чатку ХХ стагоддзя не мелі.
Усяго ў горадзе было 2 плошчы, 48 вуліц і завулкаў, 875 дамоў, з іх каменных 23, крытых жалезам - 23, дрэвам - 425, саломай - 377.
У горадзе дзейнічала гарадская бальніца на 30 ложкаў і бальніца для навучэнцаў сельскагаспадарчых вучылішчаў на 20 ложкаў, 1 аптэка і 5 аптэкарскіх магазінаў. Праца-вала ўсяго 3 урачы, 1 ветэрынар, 3 акушэркі, 5 фельчараў. Была тэлефонная станцыя на 12 нумароў.
У горадзе мелася бібліятэка, 4 праваслаўныя царквы, 4 малітоўных яўрэйскіх дамы.
10 кастрычніка 1910 года споўнілася 50 год служэння ў Горацкай Троіцкай царкве пратаіерэя Пятра Шымкевіча. За добрасумленную працу прыхаджане ўручылі яму залаты крыж.
З архіўных спраў Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі вядома, што ў Горках быў створаны літаратурна-музычна-драматычны гурток. Яго старшынёй быў І.І.Казакоў, сакратаром А.Ф.Бакшэвіч, казначэем Д.В.Ціто-віч. Гуртком быў наладжаны паказ спектакляў у Горках і павеце, а грошы ад збораў ішлі на падтрыманне бага-дзельні.
Грамадскі парадак у горадзе і павеце падтрымлівалі ад-зін паліцэйскі наглядчык і 17 гарадавых.
Цікава, што ў Горках і павеце працавала аж чатыры ст-рахавыя таварыствы: "Саламандра", "Российское", "Вар-шавское", "Северное".
Усё, аб чым пісалася пра Горкі вышэй, удалося да-ведацца, вывучаючы архіўныя і музейныя матэрыялы, падшыўкі газет.
Захаваліся і цікавыя ўспаміны аб Горках тых часоў Л. Разгона: "Большая Оршанская имела все отличительные черты главных улиц российских уездных городов. Боль-шинство домов на ней было обшито тесом и имело высокие крылечки с обязательными лавочками. Чем ближе к городской площади, тем улица становилась наряднее и приобретала все более городской вид. Деревянные тротуары делались шире, изредка появлялись кирпичные дома, принадлежащие богатым еврейским купцам, и, на-конец, улица переходила в городскую площадь - центр всех материальных и духовных интересов горожан, в особенности мальчишеского населения города. Напротив Базарной площади стоял длинный каменный дом - единственное двухэтажное здание в городе, если не считать тюрьмы и института. В этом доме помещались Дворянское собрание, городской ресторан, библиотека, местный театр - словом, почти все культурно-увесе-лительные учреждения. На Рождество в зале Дворянского собрания устраивалась ёлка, в один из дней сюда приг-лашали детей мелких служащих, приказчиков, даже ра-бочих немногочисленных предприятий города...
От Дворянского собрания начиналась Базарная пло-щадь - самое веселое и интересное место в нашем городе. Правую часть площади занимали две большие де-ревянные церкви, стоящие рядом и обнесенные узорчатой кирпичной оградой. Налево от церквей - пожарная с вышкой и большим флагштоком, на котором выве-шивались пожарные сигналы. Различать эти сигналы в обязательном порядке должны были все мальчишки, начи-ная с четырех лет.
Вдоль всей площади тянулись несколькими линиями торговые ряды. В бесчисленных мелких лавчонках про-давались, главным образом, бублики, сладкие лепешки - кухоны и разнообразная, неопределенная мелочь, име-нуемая бакалеей...
Между пожарной и богадельней, приткнувшись к углу Базарной площади, проходит узенький и короткий пе-реулок. Стоит лишь войти в него - и сразу стихает ба-зарный гомон. Через несколько домов переулок кончается, и перед глазами возникает большая пустынная площадь. Всего несколько десятков шагов отделяют ее от базара, но она настолько другая, что кажется перенесенной с чужой планеты, даже почва иная - не мягкая пыль или чавкающая под ногами грязь базара, а жесткий, крупный песок с булыжниками и валунами. Площадь окружена длинными, почерневшими от времени деревянными зданиями. Над широкими окнами, над нарядными крыль-цами укреплены ажурные, вырезанные из дерева шес-тиконечные звезды - Могендовиды. Это - синагоги. И пес-чаный пустырь называется Синагогальной площадью. Прямо от неё круто катится вниз улица. Деревянные тро-туары здесь сломаны, проезжая незамощенная часть ули-цы напоминает дно оврага, размытого потоками, с ревом несущимися после каждого дождя. Почти на всех домах этой улицы висит заржавленная вывеска, гласящая о том, что в доме живут "варшавские" портные, хотя они роди-лись и безвыездно прожили всю жизнь в Горках...
Но портные, жившие на этой улице, были аристок-ратами среди других ремесленников города. Внизу, у са-мой Поросицы, на её вязких илистых берегах при-мостилось множество домов, не пытавшихся даже сгруп-пироваться в подобие улиц. Это место называлось Глин-ище. Жила здесь самая отчаянная городская беднота - сапожники, жестянщики, люди со странными и печальными профессиями - обмывальщики мертвецов, плакальщицы, городские нищие, городские сумасшедшие. Последнее занятие считалось в городе тоже профессией - почти ничем не хуже любой другой. Бугристая, никогда не просыхающая почва Глинища была завалена обрывками кожи, вываренными костями, внутренностями животных, дохлыми кошками - всё это раскисало, разлагалось, распространяло какую-то особую вонь, которой настолько пропахли все жители Глинища, что их легко было опознать по одному этому запаху.
От моста через Поросицу начиналась Слобода. Вместе с другим предместьем - Заречьем - она составляла рус-скую часть города.
В Горках были и другие места и улицы - разные по сво-ему характеру, назначению и населению. Была обычная в каждом уездном городе Дворянская улица, заселенная не столько дворянами, сколько состоятельными евреями; бы-ла Солдатская слободка у маленькой каменной тюрьмы; был городской бульвар с кинематографом. И, наконец, украшение и гордость города - старинный сель-скохозяйственный институт, стоявший в глубине огромного красивого парка. Много интересного было в этом городе, который я открывал постепенно, шаг за шагом, с каждым месяцем и годом моей жизни..."
М.Ганчарык пакінуў цікавыя ўспаміны аб тым, як дабі-раліся ў Горкі з Оршы. "Прыехаўшы ў Оршу, пісаў ён,- я адшукаў так званы Горацкі заезд на Зялёнай вуліцы. Там, у заезджай, звычайна збіраліся ўсе, каму патрэбна было ехаць да Горак. У той час ні чыгункі, ні аўтобусных зносін ад Оршы да Горак не было. Адзін спосаб дабрацца да Горак - альбо пехатой, а гэта добрых 45 вёрстаў ад чыгуначнай станцыі, альбо наняць падводу... Былі сярод іх звычайныя балаголы, а былі і заможныя, якія мелі некалькі пар добрых коней і адмысловыя фаэтоны на рысо-рах...Найбольш заможныя ездакі, вядома, ездзілі толькі з рамізнікам Чарняком на фаэтонах, а ў каго грошай было малавата, тыя мералі дарогу пехатой..."
У гэты час не спыніўся рэвалюцыйны рух. Вядома, што ў 1912 годзе горацкія бальшавікі распаўсюджвалі газету "Правда", аказвалі ёй матэрыяльную дапамогу.
У 1911 - 1914 гадах у горадзе актыўна дзейнічала пад-польная партыйная арганізацыя. У яе ўваходзілі А. і С. Фабрыстаў, С.Пагодзін, П.Максімаў і іншыя.
У 1914 годзе пачалася Першая сусветная вайна, якая прынесла народным масам пагібель, пакуты і галечу. Як бачна з «Именного списка убитых, раненых и без вести пропавших нижних членов Могилёвской губернии», над-рукаванага на старонках «Могилёвских губернских ведомостей», толькі ў 1915 годзе загінула і прапала без вестак 53 салдаты з Горацкага павету. Іх імёны змешчаны ў кнізе "Памяць. Горацкі раён".
А праз Горкі пацягнуліся фурманкі з эвакуіраванымі. З архіўных даных бачна, што больш 200 бежанцаў было расселена ў Горках. Для іх Горацкая павятовая земская ўправа выдзяліла 500 рублёў, а ў Дваранскім сходзе 22 снежня 1914 года быў наладжаны дабрачынны канцэрт і збор - 165 рублёў 85 капеек - быў аддадзены бежанцам.
У Горках і павеце закрываліся прадпрыемствы, раслі цэны на харчовыя тавары і прадметы першай неабход-насці. Гэта прыводзіла да абвастрэння класавых супярэч-насцей.
У красавіку 1916 года адбылася забастоўка рабочых суконнай фабрыкі барона Корфа, на якой выраблялася сукно для царскай арміі. Рабочыя патрабавалі павышэння заработнай платы.
Жыхары Горак і павета прымалі актыўны ўдзел у забас-тоўцы на будаўніцтве чыгункі Орша-Варажба. Сярод арга-нізатараў яе быў вучань 2-га класа Горацкага рамеснага вучылішча А.Мартулеў.
Непатрэбная народу вайна выклікала рост антываен-нага настрою сярод салдат царскай арміі, у тым ліку і ўрад-жэнцаў Горак і павета. Салдаты самавольна пакідалі ар-мію і вярталіся дадому. Горацкі павятовы спраўнік у рапар-це на імя магілёўскага губернатара дакладваў, што толькі ў снежні 1916 года затрымана ў горадзе і павеце 8 ніжэй-шых чыноў.
З 10 чэрвеня па 15 ліпеня 1916 года ў Магілёўскай гу-берні праводзіўся сельскагаспадарчы перапіс. Паводле яго вынікаў стала вядома, што насельніцтва Горацкага павета складала 109 803 чалавекі - 47 116 мужчынскага і 62 627 жаночага полу, на 100 мужчын у павеце прыходзілася 133 жанчыны. Змяншэнне насельніцтва было звязана з вайной, а таксама з тым, што частка насельніцтва павета перасялілася ў другія рэгіёны Расіі. Яўрэйскае насель-ніцтва пасля вядомых пагромаў, якія адбыліся ў Расіі, перасялася ў Еўропу, ЗША і Палесціну.
Імперыялістычная вайна, якая прынесла незлічонае го-ра і пакуты народным масам, па выказванню У.І.Леніна, з'явілася ўсясільным "рэжысёрам", магутным паскаральні-кам рэвалюцыйнай буры.
І яна грымнула.


ПАДЗЕІ ЛЮТАЎСКАЙ
РЭВАЛЮЦЫІ Ў ГОРКАХ

Аб тым, як праходзілі ў Горках падзеі Лютаўскай рэвалюцыі, нельга даведацца з архіўных дакументаў, бо значная іх частка, на жаль, загінула ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Аднак 16 ліпеня 1917 года пачала выходзіць першая ў горадзе газета "Горецкий вестник". І калі споўнілася паўгода тым падзеям, газета пачала друкаваць цікавы матэрыял "Першыя дні лютаўскай рэвалюцыі ў Горках (1917, №№23, 27, 30,33).
З іх і можна падрабязна даведацца аб гэтых падзеях.
Так, 4 сакавіка 1917 года ў Горках стала вядома аб тым, што царызм паў. У цэхі рамеснікаў, на рабочыя ўскраіны і ў студэнцкія аўдыторыі ўварвалася слова "рэвалюцыя".
5 сакавіка ў клубе сельскагаспадарчых устаноў быў сабраны сход пад кіраўніцтвам старшыні Казімірскага. Сход адкрыў прамовай Белільнікаў, які запрасіў усіх ушанаваць стоячы загінуўшых барцоў за свабоду. У раз-гар сходу была атрымана газета "Русское слово" за 3 сакавіка 1917 года. Выкладчыкам вучылішча Цітовічам быў зачытаны склад Часовага ўрада і яго дэкларацыя. Затым быў абраны выканаўчы камітэт з 15 асоб. Было падана 95 кандыдатур. З іх абралі: Цітовіча, Крэера, Мечынскага, Ка-зімірскага, Розэнвальда, Вераб'ёва, Масленага, Гінзбурга, Ашэнбрэнера, Белільнікава, Пуйдэ і Красікава. Трох асоб уключылі па пасадзе: старшыню земскай управы, гарад-скога старасту і воінскага начальніка.
На другі дзень, 6 сакавіка, выканаўчы камітэт абраў старшынёй выканкама Цітовіча, яго сябрам (намеснікам) Гінзбурга, сакратарамі - Валчкова і Розенвальда. На гэта пасяджэнне прыйшлі прадстаўнікі ад горацкіх навучальных устаноў і патрабавалі, каб у склад выканкама былі ўклю-чаны 6 чалавек (па два ад кожнага вучылішча). Нечакана такую прапанову падтрымаў воінскі начальнік Лейтнер, і камітэт быў сфарміраваны з 21 чалавека.
На гэтым жа пасяджэнні быў адхілены ад пасады палі-цэйскі спраўнік Лорчанкаў, паліцыя распушчана.Замест яе была створана міліцыя на чале з членам выканкама Ашэн-брэнерам. Першымі міліцыянерамі былі вучні сельскагас-падарчых устаноў.
Каб умацаваць сваю ўладу, Часовы ўрад увёў новую пасаду павятовага камісара, 8 сакавіка ў Горкі камісарам прызначаецца А. Кржывіцкі. А ўжо 9 сакавіка па гораду быў расклеены яго зварот, у якім ён заклікаў прыйсці "на по-мощь новому правительству".
10 сакавіка ў Мар'іным гаі адбылася вялікая маніфеста-цыя, дзе выступіў Я.В.Гарбачоў, вызвалены з арлоўскай катаржнай турмы. Дзякуючы гісторыку Э.Карніловічу можна даведацца аб тым, што Яфім Васільевіч нарадзіўся ў Гор-ках у 1889 годзе. Член РСДРП з 1907 г., эсэр. Вучыўся ў рамесным вучылішчы. У 1907 г. быў у баявой дружыне партыі эсэраў у Смаленску, захоўваў і распаўсюджваў нелегальную літаратуру, арыштаваны і пасаджаны ў турму. 12 лістапада 1909 года зрабіў замах на забойства магілёўскага паліцмайстра Радзіёнава. За гэта Я.В.Гар-бачова прыгаварылі да пакарання смерцю. Але потым замянілі гэты прыгавор на 20 гадоў катаргі. Пакаранне адбываў у Арлоўскім цэнтрале. Пасля лютаўскай рэва-люцыі 1917 г. вярнуўся ў Горкі. Дэлегат Усерасійскага з'езда Саветаў ад Горацкага павета (ліпень 1918). Да-лейшы лёс яго невядомы.
Пасля маніфестацыі былі сабраны грошы ў суме 1238 рублёў. Частку з іх паслалі бацькам Фамы Ерафеева і Пятра Бруцара, якія загінулі ў час дэманстрацыі 16 студзеня 1905 года, аказалі дапамогу Я.В.Гарбачову і амнісціраванаму Коцікаву. Астатнія грошы перадалі ў выканкам.
У той жа дзень у 16 гадзін шматлюдны мітынг адбыўся ў актавай зале каморніцка-земляробчага вучылішча. Даклад на тэму "Дзяржаўны пераварот і вайна" зрабіў старшыня выканкама С.Г.Цітовіч. Выступіў на сходзе і актыўны ўдзельнік падзей 1905 года Каласкоў. Пасля мітынгу было сабрана 112 рублёў, якія былі адпраўлены ва Усерасійскі саюз гарадоў, які пасылаў падарункі салдатам.
11 сакавіка зноў адбылася маніфестацыя, на якой вык-ладчык земляробчага вучылішча І. Красікаў выступіў з пра-мовай аб рэвалюцыйнай дзейнасці М.Г. Чарнышэўскага. Затым хор вучняў сельскагаспадарчых устаноў выканаў "Марсельезу".
20 сакавіка 1917 года на чарговым пасяджэнні выка-наўчага камітэта быў абраны новы старшыня Арыстаў і начальнік міліцыі Красікаў.
22 сакавіка ў Горках былі праведзены выбары камісара. На гэтыя выбары ў Горкі прыехаў С.М.Пракаповіч (будучы міністр Часовага ўрада). Камісарам Часовага ўрада быў выбраны выкладчык земляробчага вучылішча І. Красікаў, у будучым прафесар Горацкага сельскагаспадарчага ін-стытута.
Прайшоў месяц, і міліцыя з навучэнцаў была распуш-чана. Не праводзіліся ў жыццё і іншыя рэвалюцыйныя пе-раўтварэнні. Газета "Известия Петроградского Совета" 15 красавіка 1917 г. паведамляла, што ў Горацкім павеце прыхільнікі старога рэжыму вядуць контррэвалюцыйную агітацыю супраць устанаўлення новых парадкаў.
Тады працоўныя Горак і павета сталі дзейнічаць самас-тойна. 29 сакавіка 1917 г. забаставалі рабочыя маёнтка Раманава, яны патрабавалі павялічэння заработнай пла-ты.
Вясной і летам 1917 г. сяляне павета дзялілі землі па-мешчыкаў і захоплівалі сядзібы, нават салдаты царскай арміі адкрыта выказвалі сваё незадавальненне. Яны расказвалі сялянам і рабочым аб становішчы на фронце і патрабавалі міру. Так, у вёсцы Кастрыца па закліку фран-тавікоў жыхары ўзнялі бунт, каб уціхамірыць яго, прыбыў узброены атрад з Магілёва.
З некаторых мясцовасцяў Горацкага павета, якія былі побач з Аршанскім, паступаюць весткі аб пачатку сярод ся-лян "аграрных хваляванняў", такія паведамленні дру-кавала газета " Аршанскі веснік".
У пачатку чэрвеня 1917 года Горацкая гарадская ўпра-ва з-за цяжкага фінансавага становішча не магла выдаць заработную плату рабочым і служачым. Таму забаставалі рабочыя Горацкіх механічных майстэрняў па рамонту сельскагаспадарчых машын і пракатных пунктаў, служачыя пошты і бальніцы.
У гэты час у Горках актыўна дзейнічалі павятовыя арга-нізацыі партыі бальшавікоў, эсэраў і кадэтаў (канстату-цыйных дэмакратаў). Апошняя налічвала больш за 150 членаў. На чале яе стаяў выкладчык земляробчага вучы-лішча С.Г.Цітовіч (у 1960 годзе ён, кандыдат педагагічных навук, выдаў у Горках кнігу "Горы-Горецкий земледельчес-кий институт").
13 жніўня 1917 года, калі адбыліся выбары ў гарад-скую Думу горада Горкі, кадеты атрымалі 7 месц ( усяго было абрана 23 чалавекі ), і С.Г.Цітовіч быў абраны стар-шынёй Думы.
У час выбараў ва Усерасійскі Устаноўчы сход, горацкія кадэты зрабілі спробу прыцягнуць на свой бок горацкіх настаўнікаў. Так, на павятовым настаўніцкім з'ездзе, які адбыўся 22 кастрычніка 1917 года, С.Г. Цітовіч казаў, што партыя кадэтаў не сацыялістычная, але сацыялізм для іх з'яўляецца вялікай марай.
Выступаў на з'ездзе і прадстаўнік эсэраў ( партыі са-цыялістаў-рэвалюцыянераў) Л.А. Хрысаненкаў, які абві-наваціў кадэтаў, якія на яго думку, хочуць рэстаўрыраваць манархію і абараняюць памешчыкаў. Настаўніцкі з'езд прыняў пастанову, што настаўнікі могуць свабодна гала-саваць на выбарах ва Устаноўчы сход.
Летам 1917 г. ў Горках пачала выходзіць яшчэ адна га-зета "Свободное слово". З яе можна даведацца, што 23 ліпеня 1917 года адбыліся выбары новай гарадской думы. Гарадскім галавой быў абраны А.І.Крэер, членамі - Іваноў і Зільберман, сакратаром Кажура.
31 жніўня адбылося пасяджэнне выканкама Горацкага Савета рабочых дэпутатаў разам з камісарам Часовага ўрада і прадстаўнікамі рэвалюцыйных арганізацый. Аб-меркаваўшы бягучы момант, дэпутаты прынялі рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада, аб барацьбе з мяцежнікамі на чале з генералам Карнілавым.
У гэты цяжкі час новыя ўлады, грамадскія арганізацыі займаліся не толькі палітычнымі справамі. Так, 26 верасня прадстаўнікі палітычных, грамадскіх і прафесійных аргані-зацый вырашылі стварыць у Горках "Народны універсітэт". На 15 кастрычніка планавалі сабраць агульны сход для разгляду Статута таварыства.
Аднак з гісторыі Горак вядома, што такі універсітэт так і не быў адкрыты.

ДА НОВАГА ЖЫЦЦЯ

26 кастрычніка 1917 года ў Горках і павеце стала вядома аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Але Горацкі Са-вет доўгі час не прызнаваў пера-могу бальшавікоў у Петраградзе.
Прайшло два месяцы. І вось, як паведамляла газета "Горецкий вестник", 28 снежня пад кіраўніцтвам старшыні Горацкага выканкама Л.А.Хрыса-ненкава адбылося пасяджанне прадстаўнікоў 26 горацкіх арганізацый. Аднак перамогу савецкай улады яны так і не прызналі.
Дарэчы, на старонках гэтай газеты мы знаходзім біягра-фічныя звесткі Лук'яна Афанасьевіча Хрысаненкава. Ён нарадзіўся ў Раманаўскай воласці Горацкага павета. Скончыў Горацкія земляробча-каморніцкія класы, вучыўся ў Кіеўскім камерцыйным інстытуце. Працаваў каморнікам у Мінскай і Смаленскай губернях. У 1905 годзе уступіў у партыю эсэраў. Чатыры разы быў арыштаваны, быў сасланы ў Валагодскую губерню. Вярнуўшыся з ссылкі, быў абраны старшынёй Горацкага выканкама. У час выбараў ва Устаноўчы сход быў абраны ад Горацкага павета. Далейшы яго лёс невядомы.
Як вядома, у Горацкім Савеце бальшавікі былі ў меншасці. Таму яны даручылі былому салдату царскай ар-
міі С. Д. Пагодзіну арганізаваць чырвонагвардзейскі атрад, у які ў першыя дні ўступіла больш за 80 чалавек. Улічва-ючы перавагу ў ваеннай сіле, Горацкі Савет вымушаны быў прызначыць С. Д. Пагодзіна ваенным камісарам, а на-меснікамі - бальшавікоў А.Ф. Фабрыстава і С.Н. Шчура.
С.Д. Пагодзін нарадзіўся ў 1890 г. у в. Гушчына Горац-кага павета Магілёўскай губерні. Рэвалюцыйную дзей-насць пачаў у Данбасе, удзельнік дэманстрацый і забас-товак шахцёраў Юзаўкі. У першую сусветную вайну ў арміі вёў рэвалюцыйную прапаганду. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Горках - адзін з арганізатараў атрада Чырво-най гвардыі, які ўстанаўліваў Савецкую ўладу ў павеце, павятовы ваенком. У сакавіку 1918 г. у час барацьбы з контррэвалюцыяй у Горках забіты. Пахаваны на радзіме. Яго імем названы чыгуначная станцыя і вуліца ў Горках.
Фабрыстаў Антон Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1892 г. у Горках, у 1915 г. на фронце, з 1919 г. зноў на фронце ў Чырвонай Арміі. Працаваў на гаспадарчай рабоце. З 1930 г.у Горацкім Асаавіяхіме.Быў рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1958 г.
На жаль, пра лёс С.Н. Шчура нічога не вядома.
Абапіраючыся на чырвонагвардзейскі атрад, бальшавіц-кая арганізацыя, якую падтрымлівалі рабочыя мясцовых майстэрняў і будаўнікі, рэвалюцыйна настроеныя наву-чэнцы горацкіх земляробчых устаноў, дабілася палітычнай перамогі. У пачатку 1918 г. на першым павятовым з'ездзе Саветаў рабочых, чырвонагвардзейскіх і сялянскіх дэпу-татаў большасць атрымалі бальшавікі.
У студзені 1918 г. быў створаны новы апарат савецкай улады, пачаліся першыя пераўтварэнні. Ажыццяўляўся Дэкрэт савецкага ўрада ад 17 лістапада аб нацыяналізацыі суконнай фабрыкі "Якаўлевічы" Маслакоўскай воласці Горацкага павета. Пачалася рэалізацыя Дэкрэта аб зямлі.
Але мірнае будаўніцтва было спынена нападам войск кайзераўскай Германіі. Калі фронт прыблізіўся да мяжы Горацкага павета, савецкія органы з горада былі эва-куіраваны ў вёску Баева. Ваенны аддзел выканкама і чыр-вонагвардзейскі атрад пад камандаваннем С.Д. Пагодзіна перадыслацыраваўся ў вёску Собалева, бліжэй да лініі фронту. У Горках застаўся Камітэт абароны.
14 сакавіка 1918 г. апазіцыі ўдалося арыштаваць членаў Камітэта абароны і захапіць уладу ў Горках.
Удзельнікі гэтых падзей успаміналі, што 15 сакавіка 1918 года не па-веснавому разгулялася завея. Але С.Д.Па-годзін і яго сябры гэтага быццам і не заўважалі. У думках яны былі там, у Горках, сярод арыштаваных таварышаў.
Вось і Горкі. Атрад коннікаў спыніўся. Паслалі ў раз-ведку двух чырвонагвардзейцаў. Хутка яны вярнуліся і па-ведамілі, што турму ахоўвае ўсяго некалькі контр-рэвалюцыянераў. Асноўныя ж сілы - конны атрад, паехаў па вёсках павета.
Пагодзін вырашае нанесці нечаканы ўдар. Атрад уры-ваецца ў горад і накіроўваецца да турмы. Ахова разбег-лася. Чырвонагвардзейцы сарвалі з дзвярэй замкі і вызва-лілі арыштаваных.
Ворагі, не маючы перавагі ў сіле, не рызыкнулі высту-піць адкрыта супраць пагодзінцаў, а вырашылі нанесці ўдар з-за вугла. Калі атрад вяртаўся, здрадніцкім выст-ралам быў смяротна паранены і хутка памёр С.Д. Пагод-зін.
З воінскімі ўшанаваннямі пахавалі чырвонагвардзейцы свайго камандзіра ў яго роднай вёсцы Гушчына. У памяць аб загінуўшым атрад быў названы імем С. Д. Пагодзіна.
У гэты час, як адзначаецца ў архіўных дакументах, Горкі былі цэнтрам абароны Магілёўскай губерні. 30 сакавіка 1918 года Горацкае інфармацыйнае бюро паведамляла галоўнакамандуючаму арміямі Заходняга фронту:"С занятием Могилёва немцами губернский исполнительный комитет фактически не существует.
Руководство местной жизнью перешло в руки местных уездных Советов. Горецкий Совет организует оборону Могилёвской губ., собирает оставшиеся силы и закрепляет связь с ближайшими местностями."
У гэты час у Горках ішло фарміраванне атрадаў Чыр-вонай Арміі. Так, да 1 красавіка 1918 года ў Чырвоную Ар-мію ў горадзе запісалася больш за тысячу чалавек.
У дапамогу Чырвонай Арміі рэўком сфарміраваў спецы-яльны ўзброены атрад - вартавую роту. Яна складалася з 210 чалавек.
10 чэрвеня 1918 года працоўныя Горак далі адпор спробе ўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў далучыць Беларусь да гетманаўскай Украіны. У рэзалюцыі, пры-нятай на агульным сходзе жыхароў горада, зазначалася, што прапанова ўкраінскіх нацыяналістаў ёсць замас-кіраванае імкненне Германіі анексіраваць Беларусь.
19 ліпеня 1918 года адбылася першая партыйная кан-ферэнцыя РКП (б) Горацкага павета, у якой удзельнічалі 217 камуністаў. У прынятай на ёй рэзалюцыі дэлегаты асудзілі левых эсэраў, падняўшых мяцеж супраць Савец-кай улады. Было вырашана прыняць неадкладна меры па арганізацыі камітэтаў беднаты.
У канцы 1918 года ў павеце налічвалася ўжо 340 камбе-даў. Яны займаліся размеркаваннем хлеба і сельскагаспа-дарчых прылад, адкрывалі школы і клубы, стваралі каму-ны, арцелі і саўгасы.
Першай савецкай гаспадаркай у павеце быў саўгас у маёнтку Раманава. Ён меў 949 дзесяцін зямлі, дзве сук-навальні, вінакурны і цагельны заводы. Узначальваў саў-гас П.К.Пінчук.
Да канца 1918 года, дзякуючы дзейнасці створанай пры зямельным аддзеле павятовага выканкама "асобай камісіі па культурных гаспадарках" на чале з І.С.Анюхоўскім і Б.К.Чахоўскім, было арганізавана 7 саўгасаў, 9 камун і ар-целяў.
У жніўні 1918 года поўнасцю сфарміраваўся бальшавіцкі выканкам Горацкага павета, старшынёй якога стаў І.Д.Ка-раблёў, яго намеснікам - Булаво, сакратаром - К.А.Сакс. У надзвычайную камісію ўвайшлі І.Д.Караблёў, М.І. Булаво і Ф.І.Цыркуноў.
Вядомы лёс К.А.Сакса, які ўступіў у РКП у канцы 1917 года і быў першым бальшавіком сярод вучняў горацкіх на-вучальных устаноў. З жніўня 1918 года па красавік 1919 ваяваў у Чырвонай Арміі. Затым скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, аспірантуру і абараніў док-тарскую дысертацыю. Быў міністрам лясной гаспадаркі Латвійскай ССР.
Ф.І.Цыркуноў - ураджэнец Горацкага павета. У лютым 1917 года ў Петраградзе стаў членам партыі бальшавікоў. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі пераехаў у Горкі. Разам з С.Д.Пагодзіным актыўна ўдзельнічаў ва ўста-наўленні Савецкай улады, быў ваенным камісарам Го-рацкага павета. У чэрвені 1919 года Магілёўскі губкам пар-тыі рэкамендаваў яго на работу ў Чавускі выканкам. Калі пачалася белапольская інтэрвенцыя, Ф.І. Цыркуноў даб-раахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. 8 чэрвеня 1920 года ў баі пад мястэчкам Далгінава загінуў смерцю героя.
На жаль, пра лёс астатніх членаў Горацкага выканкама нічога невядома.
Усе сацыялістычныя пераўтварэнні ў горацкім краі пра-ходзілі ў вострай класавай барацьбе. 9 ліпеня 1918 года ў вёсцы Чапялінка паднялі мяцеж кулакі. У той час у Горках адкрыўся пяты павятовы з'езд. Улічваючы сітуацыю, Магі-лёўскі губкам партыі сумесна з павятовай партыйнай ар-ганізацыяй распусцілі контррэвалюцыйны з'езд. У Горкі па-літычным камісарам быў прызначаны бальшавік І.Н.Кама-роў
Наступіў 1919 год. Маладая Савецкая Рэспубліка зма-галася ў агнявым кальцы франтоў. У гэты складаны і цяжкі перыяд павятовая партыйная канферэнцыя ў Горках пастанавіла мабілізаваць членаў, кандыдатаў у члены РКП(б) для стварэння камуністычнага кавалерыйскага атрада. Больш за 50 працэнтаў камуністаў павятовай арганізацыі пайшлі на фронт.
Мужна змагаліся жыхары Горак з унутранай контр-рэвалюцыяй, калі буржуазія імкнулася задушыць Са-вецкую ўладу голадам. Каб забяспечыць рабочых і Чыр-воную Армію харчаваннем, у вёскі ішлі харчатрады.
У маі 1919 года з Горак быў пасланы харчатрад пад кіраўніцтвам І.М.Хліманкова, які ў першыя дні канфіскаваў некалькі сот пудоў зерня і іншых лішкаў прадуктаў хар-чавання. Аднак кулакі люта супраціўляліся. Глыбокай ноччу ў вёсцы Шэды харчатрадаўцаў акружыла кулацкая банда. Нянавісць да Савецкай улады ворагі выплеснулі на рабочых і сялян, захопленых знянацку. Бандыты па-звер-ску скалечылі байцоў: адрэзалі вушы, выкалалі вочы, шты-камі ўспаролі жываты і насыпалі туды зерне, на грудзях у кожнага выразалі зорку.
З Горак падаспеў атрад Д.К. Міронава і ліквідаваў бан-ду. Міронаў Дзмітрый Кірылавіч нарадзіўся 23.9.1895 г. у в. Ардаць Горацкага павета. З 1914 г. у арміі. З 1916 г. вёў рэвалюцыйную работу сярод студэнтаў у Горках, у 1917 г.- адзін з кіраўнікоў устанаўлення Савецкай улады ў Горацкім павеце. У 1918 г. удзельнік падаўлення контррэвалю-цыйнага мяцежу ў Горках, потым старшыня Горацкага павятовага выканкама. З 1922 г. старшыня Гомельскага губернскага саюза спажывецкай кааперацыі і член губкома РКП(б). Яго імем названы вуліцы ў Магілёве і Горках.
Загінуўшых байцоў перавезлі ў Горкі і пахавалі ў га-радскім скверы. На магіле быў устаноўлены помнік. Вы-сокая калона заканчваецца сярпом і молатам - сімвалам саюза рабочых і сялян. На мармуровай дошцы выбіты сло-вы: "Вечная память героям, погибшим в борьбе за Совет-скую власть 26 мая 1919 года. Орефьев Владимир, Стрепетов Михаил, Шумилов Григорий, Гобриков Артём, Миркинд Залман, Хлиманков Иван, Либкинд Ошер, Дым-шиц Иона, Чуба Максим, Плотников".
У 1920 годзе ў сувязі з наступленнем белапалякаў Горкі зноў апынуліся ў прыфрантавой паласе. У павеце быў ар-ганізаваны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, падпарадкава-ны Рэўваенсавету 16-й арміі. Старшынёй рэўкома прыз-начылі М.С.Новікава.
Разам са старэйшымі таварышамі абараняла Савецкую ўладу і ўстанаўлівала новае жыццё і моладзь. Яшчэ ў лі-пені 1917 года вучні навучальных устаноў і маладыя рабочыя ў Горках стварылі Саюз сацыялістычнай моладзі, члены якога актыўна змагаліся за ўсталяванне новага ла-ду.
18 лютага 1919 года ў Горках адбыўся сход Саюза каму-ністычнай моладзі, які выбраў камітэт з 9 чалавек. Газета "Бедняк" у артыкуле "Моладзь арганізуецца" тады пісала: "У лютым у Горках з былога Саюза сацыялістычнай мола-дзі арганізаваны Саюз камуністычнай моладзі. Многія не-патрэбныя элементы былі выключаны з Саюза. Агіта-цыйны атрад звярнуўся да працоўнай моладзі з заклікам стварыць баявыя атрады для вывучэння ваеннай справы. Пры Саюзе пачаў выходзіць двухтыднёвы часопіс".
Калі ў маі 1919 года партыя кінула заклік: "Усе на фронт!",19 горацкіх камсамольцаў пайшлі абараняць мала-дую Савецкую Рэспубліку.
З гэтых 19 адважных вядомы імёны толькі двух. Гэта А.С.Новікаў ( жыхар горада Масты Гродненскай вобласці) і Я.С.Шмідт (жыве ў Пецярбургу). Абодва ўдзельнічалі по-тым у грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнах, мелі шмат узнагарод.
Летам 1919 года з Петраграда пасля заканчэння курсаў агітатараў у Горкі прыбыў член партыі бальшавікоў з 1918 года А.В.Лівак. Ён працаваў у павятовым ваенным камі-сарыяце, а затым сакратаром павятовага камітэта камса-мола. Доўгі час знаходзіўся на партыйнай і выкладчыцкай рабоце.
У гады грамадзянскай вайны многія ўраджэнцы Горак і павета праявілі мужнасць і гераізм у барацьбе з контррэва-люцыяй і замежнай інтэрвенцыяй. Сярод іх М.С.Ман-дрыкаў, чыё імя вядома далёка за межамі Беларусі.
Міхаіл Сяргеевіч Мандрыкаў ураджэнец вёскі Горы Го-рацкага павета, старшыня першага Рэўкома, абвясціўшага перамогу Савецкай улады на Чукотцы. У пачатку 1920 года трагічна загінуў у барацьбе з контррэвалюцыяй. Аб ім складзены песні, вершы, паэмы. Ён - галоўны герой кіна-фільма "Начальник Чукотки", рамана Ю.Рытхэу "Канец вечнай мерзлаты" і кніг А.Вахова "Ураган ідзе з поўдня", "Ранішні брыз". Яго імя носіць адна з вуліц сталіцы Чукоц-кай нацыянальнай акругі - Анадыра, а таксама вуліца ў Горках. У 1984 годзе М.С.Мандрыкаву ўстаноўлены помнік у вёсцы Горы.
На франтах грамадзянскай вайны мужна змагаўся наш зямляк Ф.І.Кузняцоў. Летам 1918 года ён дабраахвотна ўс-тупіў у Чырвоную Армію. У грамадзянскую камандаваў спачатку батальёнам, затым - палком. У баях з ворагам малады камандзір быў двойчы паранены і кантужаны. У 1920 - 1921 гадах змагаўся з бандытызмам у Слуцкім і Бабруйскім паветах Беларусі. За прыкладнае выкананне заданняў камандавання ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга. Генерал-палкоўнік Ф.І.Кузняцоў - уд-зельнік Вялікай Айчыннай вайны. Яго імем названа адна з вуліц Горак.
Ураджэнец гэтых месц і І.Ф.Ленчыкаў,член партыі баль-шавікоў з 1917 года, у 1919-м камандаваў аддзяленнем Самарскага палка Чапаеўскай дывізіі. За мужнасць і гераізм першым з жыхароў Горак узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Гэтая ўзнагарода, гадзіннік і іншыя рэчы адважнага байца знаходзяцца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі.
Нягледзячы на грамадзянскую вайну, у павеце і горадзе працягвалася будаўніцтва новага жыцця.
Па ініцыятыве павятовай партыйнай арганізацыі ў верасні 1919 г. у Горках прайшоў першы камуністычны суботнік, у якім удзельнічала 35 камуністаў. Працавалі на аднаўленні Горацкага завода сельскагаспадарчых машын.
Высокі працоўны ўздым адрозніваў і Усерасійскі суботнік, які адбыўся 1 мая 1920 г. У Горках працавала ўсё дарослае насельніцтва.
Але ж менавіта ў гэты час ішло ўзмацненне палі-тычнага рэжыму, парушэнне правоў чалавека. На аснове дэкрэта аб працоўнай павіннасці ўсё працаздольнае насельніцтва павета прыцягвалася да бясплатнай абавязковай працы.
Так, газета "Звезда" ў артыкуле "Буржуазія на рабоце " у той час пісала: "Аддзел гарадской гаспадаркі прыступіў да збудавання водаправода. Выдана пастанова аб прыцягненні да работы ўсёй мясцовай буржуазіі. Усе багацеі, купцы, а таксама рабочыя, якія не жадалі запісвацца ў рабочыя арганізацыі, павінны былі адпрацаваць 5 дзён, больш багатыя - без усялякай аплаты. З болем у сэрцы, праклінаючы дэкрэт аб праца-павіннасці, ідуць буржуі "на чорную", не звыклую для іх работу па рыццю канавы для водаправодных труб".
На жаль, былі і парушэнні законнасці. Нават такія пава-жаныя людзі, як выкладчык земляробчага вучылішча М.В.Рытаў, не былі застрахаваны ад іх. Так спачатку ў яго двухпавярховы дом былі ўселены павятовыя арганізацыі, а 9 снежня 1919 года ён атрымаў ліст, які зараз захоў-ваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі:

"Гражданину Рытову!
По приказанию уполномоченного чрезвычайной тройки предлагаем Вам в 2-дневный срок освободить занимаемое Вами помещение в здании уездвоенкома, т.к. частная квартира не может быть совместима с военными учреждениями и занимаемое Вами помещение предлагается очистить без всяческих в дальнейшем оговорок".
Невядома, ці быў выселены М.В.Рытаў са свайго дома. Але ў заяве яго жонка пісала, што памёр ён у чужым куце.
Л.Разгон ў вышэйназванай кнізе ўспамінаў, што ў яго бацькі незаконна чыноўнікі павятовага выканкама канфіс-кавалі скуру, якую ён набыў для таго, каб пашыць дзецям чаравікі. І зрабілі з той скуры сабе курткі. І толькі пасля таго, як бацька патэлефанаваў свайму стрыечнаму брату, буйному военачальніку, супрацоўнік выканкама прынёс да-моў дзве пары чаравікаў.
У першыя гады савецкай улады раз'яднаныя наву-чальныя ўстановы былі рэарганізаваны ў адзіную працоў-ную школу. У школах горада і павета ў 1920 годзе займа-лася амаль 20 тысяч дзяцей. Для дарослых працавала 20 курсаў па ліквідацыі непісьменнасці. Для дзяцей, якія зас-таліся без бацькоў, у павеце адчынілі 5 дзіцячых дамоў. Дзейнічала 43 хаты-чытальні, 2 клубы.
Пры павятовым камітэце РКП(б) быў арганізаваны жан-савет пад кіраўніцтвам В.Гольберг, які адкрыў чытальню, дзіцячыя яслі, курсы па ліквідацыі непісьменнасці. Для жанчын чыталіся лекцыі на палітычныя, эканамічныя і бы-тавыя тэмы.
7 красавіка 1919 года ў Горках быў адноўлены сельска-гаспадарчы інстытут. Аб гісторыі адноўленага ВНУ мы
раскажам у наступным раздзеле.

 

 

УЗНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА ІНСТЫТУТА

У цяжкія гады грамадзянскай вайны калектыў выкладчыкаў і навучэнцаў Горацкіх сельскагас-падарчых навучальных устаноў падняў пытанне аб аднаўленні дзейнасці Горы-Горацкага земля-робчага інстытута.
Ініцыятыва была падтрымана Часовым рабоча-сялян-скім урадам БССР, які ў сваім звароце ў Народны Камі-сарыят асветы РСФСР пісаў: "Урад Беларускай рэспублікі лічыць, што адкрыццё названай вышэйшай установы з'яўляецца крайняй неабходнасцю і сустракае падтрымку мясцовых культурных работнікаў".
Рашэннем калегіі Наркамасветы РСФСР ад 7 красавіка 1919 года сельскагаспадарчы інстытут у Горках быў адноў-лены. Горацкія сярэднія сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы былі аб'яднаны і пераўтвораны ў вышэйшую навучальную ўстанову - Горацкі сельскагаспадарчы інсты-тут.
На першым арганізацыйным сходзе, які адбыўся 25 красавіка 1919 г., тайным галасаваннем быў створаны арг-камітэт інстытута з 25 чалавек. Старшынёй быў абраны У.І. Кіркор, намеснікам старшыні - І.К.Хрысценка, сак-ратаром - Ф.І. Шэкіна, намеснікам сакратара - В.М. Лу-бяка. Першымі выкладчыкамі былі У.І.Кіркор, І.К. Хрыс-ценка, С.М. Басаў, І.І. Красікаў, Л.В. Горскі, С.П. Міхайлаў, Б.У. Чапкевіч, М.В. Высоцкі, М.В. Найдзёнаў, Л.П. Розанаў, А.І. Турышчын, А.І. Чараповіч, Ю.А. Вейс, А.Д. Дубах, А.І.Кайгарадаў, А.К. Кедраў-Зіхман, П.А.Хадаровіч і Л.І. Яшноў.
Потым былі запрошаны прафесары М.В.Рытаў, М.Я. Якабсон і І.К. Богаяўленскі.
М.М.Ганчарык, які стаў студэнтам першага набору, ус-памінаў, што "...у Ціміразеўскай акадэміі крыху пакрыўдзілі прафесара Дз. М. Пранішнікава і ён прыехаў да нашага інстытута ў Горкі з перспектывай перайсці сюды на працу. Але студэнты Ціміразеўкі хутка апамятаваліся і сваю віну перад Дз. М. Пранішнікавым хуценька выправілі". Але вядома, што Дз. М. Пранішнікаў быў абраны прафесарам-кансультантам інстытута. Бюст гэтаму вядомаму вучонаму-аграхіміку ўстаноўлены каля корпуса №3 на тэрыторыі акадэміі.
У канцы 1919 г. часовы Савет інстытута завяршыў падрыхтоўчую работу па стварэнню пастаяннага Савета. У яго ўвайшлі прадстаўнікі ад прафесарска-выкладчыцкага складу (16 чалавек), ад партыйных і савецкіх арганізацый і ўстаноў павета і губерні (5 чалавек) і студэнтаў (11 ча-лавек). На першым пасяджэнні Савета (12 верасня 1919 г.) рэктарам быў абраны У.І. Кіркор, прарэктарам - М.Я. Якабсон, сакратаром - А.А. Веялка.
На гэтым жа пасяджэнні быў абраны прэзідыум Савета інстытута ў складзе рэктара, прарэктара і сакратара. Было вырашана залічыць студэнтамі інстытута 75 выпускнікоў 1919 г. - былых сельскагаспадарчага і каморніцка-агранамічнага вучылішчаў. Як вядома, яны перад залі-чэннем прайшлі праз падрыхтоўчыя курсы. Савет прыняў рашэнне запрасіць прафесара У.У. Вінера для арганізацыі пры інстытуце даследчай станцыі
18 снежня 1919 г. Савет абраў прарэктарам інстытута прафесара Р.П. Спарро, культурна-тэхнічны факультэт быў перайменаваны ў інжынерна-меліярацыйны. Былі створаны курсы па паляводству і сельскагаспадарчаму машынабудаванню.
У ліпені 1920 г. пры інстытуце быў адкрыты рабфак з трохгадовым тэрмінам навучання (65 чалавек). Улетку сту-дэнты першага і другога курсаў усіх факультэтаў пра-ходзілі абавязковую практыку па кожнаму прадмету.
У пачатку 1921 г. інстытуту быў перададзены фальварак у Дрыбіне, дзе было створана трэцяе доследнае поле. На вучэбнай ферме ў Горках і ў фальварках Іванова і Дрыбін вырошчвалі сартавыя зерневыя культуры, бульбу і шмат-гадовыя травы, быў уведзены шматпольны севазварот, вырошчвалі племянную жывёлу - кароў, свіней, коней. Іх колькасць да 1924 г. дасягнула 365 галоў. У фальварку Іванова зямлю апрацоўвалі трактарам, які інстытут ат-рымаў па распараджэнню Наркамзема РСФСР у пачатку 1921 года. Ферма і фальваркі былі вучэбнай базай для студэнтаў, шырока выкарыстоўваліся ўсімі спецыяльнымі кафедрамі інстытута, забяспечвалі сельскую гаспадарку раёнаў сартавым насеннем, пародзістай жывёлай, з'яўля-ліся ўзорнымі гаспадаркамі для сялян.
На двух лясных дачах - Горацкай і Дрыбінскай наліч-валася больш за 19 тыс. дзесяцін лесу, частка якога выка-рыстоўвалася для вучэбна-даследчай справы.
Побач з Горацкім лясніцтвам на тарфяным балоце пад кіраўніцтвам прафесараў А.Д. Дубаха і Р.П. Спарро была закладзена трохкіламетровая асушальная магістраль, а ў верасні 1922 г. была створана буйнейшая ў Заходняй зоне краіны доследна-меліярацыйная арганізацыя (станцыя), якая стала базай навукова-даследчых работ па розных галінах меліярацыйнай навукі.
У 1922-23 навучальным годзе замест чатырох факуль-тэтаў было створана два: сельскагаспадарчы з аддзя-леннямі: раслінаводства і прамысловых культур і лясной гаспадаркі; інжынерна-агранамічны з аддзяленнямі: сельскагаспадарчай меліярацыі і сельскагаспадарчага ма-шынабудавання. Працягваў сваю дзейнасць рабочы фа-культэт.
У гэты час у інстытуце на кафедрах, у аддзелах і ўста-новах працавала 26 прафесараў, 13 выкладчыкаў, 16 асіс-тэнтаў і 21 навуковы супрацоўнік.
1 чэрвеня 1923 г. была створана кафедра грамадска-палітычных навук. Узначаліў яе прафесар А.Н. Грыгор'еў. Пры кафедры былі адкрыты вучэбны кабінет і бібліятэка. Курс палітэканоміі чытаў А.Н. Грыгор'еў, гістарычны матэ-рыялізм - А.І. Кайгарадаў, асновы Савецкай канстытуцыі - З.Х. Ошэраў, капіталізм і пралетарская рэвалюцыя - А.К. Кедраў-Зіхман.
У інстытуце штогод праходзілі з'езды і нарады па даследчай справе, распаўсюджванні сельскагаспадарчых ведаў, агранаміі, глебазнаўству, меліярацыі і інш., пра-цавалі розныя курсы.
З 1921 г. працавала навуковае таварыства. У маі 1925 г. было створана навуковае таварыства па вывучэнню Бе-ларусі.
Актыўныя даследаванні ў глебавай лабараторыі праводзіліся пад кіраўніцтвам прафесара Я.І. Афанасьева па класіфікацыі глебаў у Горках, Гомельскай і Бранскай губернях.
Аддзел жывёлагадоўлі сельскагаспадарчай доследнай станцыі, які ўзначальваў М.В. Найдзёнаў, вывучаў кар-мавыя нормы для цялят, што было звязана з ростам маладняку, кармленнем малочных кароў і іншым.
Работнікі аддзела садоўніцтва доследнай станцыі на чале з М.І.Бурштэйнам абследавалі сады Беларусі і су-межных абласцей РСФСР, выявілі перспектыўныя гатункі яблынь народнай селекцыі, якія пазней увайшлі ў асар-тымент памалагічнага саду інстытута.
На базе аддзела машынавыпрабавання доследнай станцыі вывучаліся пад кіраўніцтвам прафесара Ю.А.Вей-са розныя тыпы і канструкцыі плугоў, сеялак і іншыя машыны. Вывучалася дэфармацыя глебы пад уздзеяннем адвалаў розных тыпаў, вызначаліся структура і фізічныя ўласцівасці глебы, розныя прынцыпы сарціроўкі зерня і інш. Вынікі дэманстраваліся на УСГВ.
Аграхімічная лабараторыя разам з кафедрай аграхіміі пад кіраўніцтвам А.К. Кедрава-Зіхмана вяла навукова-дас-ледчыя работы па пяці тэмах. Сістэматычна вялася наву-кова-даследчая работа балотнай доследнай станцыі разам з кафедрай меліярацыі пад кіраўніцтвам прафесара А.Д. Дубаха.
З 1920 па 1924 г. было апублікавана 135 значных ра-бот. У 1923 і 1924 гг. інстытут выпусціў першы і другі тамы "Записок Горецкого сельскохозяйственного института", "Труды Горецкой сельскохозяйственной опытной станции". Выдавецтва інстытута мела сваю друкарню і літаграфію.
У 1919 годзе была створана інстытуцкая бібліятэка. З гэтага часу ёю кіраваў выхаванец горацкага земляробчага вучылішча Дзям'ян Раманавіч Новікаў.
Аб студэнцкім жыцці таго часу засталіся цікавыя ўспаміны былога студэнта М.М.Ганчарыка. У іх ён пісаў:"У тыя часы ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце, як і ў іншых ВНУ краіны, панавала поўная студэнцкая вольніца. Наведванне лекцый было добраахвотнае. Кожны студэнт хадзіў на тыя лекцыі, якія яму найбольш падабаліся, што вызначалася як яго схільнасцю да прадмета лекцыі, гэтак і якасцю чытання лектарам матэрыялу.
Але большасць студэнтаў адносілася сур'ёзна да ава-лодвання ведамі, і многія з іх вялі запісы найбольш цікавых лекцый. Нават і лекцыі, што чыталіся нецікава, але па важ-ным прадмеце, вымушаны былі запісваць па чарзе тава-рыскімі калектывамі. Такія калектывы ствараліся пражы-ваннем у адным пакоі інтэрната. Здаваць залікі ці, па-цяпе-рашняму, экзамены можна было без якой-колечы пасля-доўнасці. Можна было здаваць залікі па прадметах апошніх курсаў на першым, а першага - на апошнім.Толькі практычныя заняткі трэба было выконваць у парадку, зробленым кафедрай. Але і ў гэтым пэўнага парадку не было і, прапусціўшы сваю чаргу, можна было ўладкавацца ў далейшым у іншую групу, калі ў ёй меліся свабодныя месцы...
Але сама вучоба, наведванне лекцый, выкананне практычных заняткаў далёка не запаўнялі ўвесь час сту-дэнтаў. Маладыя сілы патрабавалі дзейнасці. Вялікі прас-тор адкрываўся для заняткаў і працы ў гурт-ках...Заставалася шмат часу і для куралесяння па дарож-ках старога і новага паркаў, па аколічных палях, пера-лесках, сасонніках. Наяўнасць значнай праслойкі студэн-так дазваляла вольны час праводзіць больш цікава і больш змястоўна, з'яўляліся і пачуцці ўзаемных сімпа-тый...Часта ў парку вячэрнюю цішыню будзілі шмат-галосыя спевы, шумлівыя студэнцкія чародкі гоманам і смехам запаўнялі алеі, парнасаўскія горкі і ўтульныя закут-кі парка."
7 красавіка 1925 г. інстытут адзначаў пяцігадовы юбілей сваёй дзейнасці пры Савецкай уладзе. Гэтаму быў прысвечаны спецыяльны нумар часопіса "Голос револю-ционного студенчества".


АДНАЎЛЯЮЧЫ РАЗБУРАНУЮ
ГАСПАДАРКУ

Закончылася грамадзянская вайна. Краіна Саветаў прысту-піла да мірнага будаўніцтва, аднаўлення разбуранай гаспа-даркі.
У Горках за тыя гады зменшылася колькасць рамес-ных прадпрыемстваў, ў павеце рэзка скараціліся пасяўныя плошчы, упала ўрадлівасць, знізілася пагалоўе рабочай і прадук-цыйнай жывёлы.
Улічваючы стан, які ўсталяваўся ў горадзе і павеце, па-вятовы камітэт РКП(б), павятовы выканкам ставіў задачу барацьбы з разрухай.
10 верасня 1921 года агульнагарадская, а 13 верасня канферэнцыя беспартыйных рабочых, сялян і чырвона-гвардзейцаў Горацкага павета адобрылі "...лінію, узятую Савецкай уладай у галіне эканамічнай і напрамку рэарга-нізацыі ўсёй народнай гаспадаркі".
У гэты перыяд Горацкая партыйная арганізацыя была адной з самых буйных павятовых партыйных арганізацый Магілёўскай губерні. У 52 ячэйках яна аб'ядноўвала 242 члены партыі. Сакратаром павяткома з 1 сакавіка 1923 го-да з'яўляўся Я.С.Цэнцыпер.
За гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі састаў партыйнай арганізацыі змяніўся. Найбольш за-гартаваныя камуністы пайшлі ў рады Чырвонай Арміі, не-каторыя загінулі на франтах. Для падрыхтоўкі новых кад-раў Горацкі павятком прыняў рашэнне адкрыць павятовую партыйную школу. У 1921 годзе ў ёй вучылася ўжо 20 чалавек - будучых партыйных, савецкіх і гаспадарчых работнікаў.
Каб падняць палітычны ўзровень камуністаў, у горадзе быў адкрыты партыйны клуб, дзе камуністы займаліся ў гуртках па вывучэнню палітычнай эканоміі і гістарычнага матэрыялізму. У кожнай воласці дзейнічалі хаты-чытальні.
У пачатку лістапада 1921 года старшынёй Горацкага павятовага выканаўчага камітэта выбіраецца М.М.Галад-зед, які стаў пасля сакратаром ЦК КПБ і Старшынёй Савета Народных Камісараў БССР. Ён адразу ставіць за-дачу рэарганізаваць павятовы выканкам, "...зрабіць яго больш гібкім, менш шматлікім і больш працаздольным".
У гэты час змянілася і роля прафсаюзаў як масавых ар-ганізацый працоўных. У Горках ствараюцца прафсаюзы харчавікоў, будаўнікоў, работнікаў дзяржаўных органаў ас-веты і аховы здароўя.
У 1921 - 1922 гадах партыйныя і савецкія органы ўдзя-лялі асобую ўвагу справе аказання дапамогі галадаючаму насельніцтву Паволжа. Як адзначыў на нарадзе савецкіх работнікаў Горацкага павета 30 мая 1922 года М.М.Га-ладзед, "пытанне дапамогі галадаючым пабівае ўсе пы-танні."
Арганізоўваліся зборы грошай і каштоўнасцей, правод-зіліся суботнікі і нядзельнікі, а заробак адлічваўся ў фонд галадаючых. Некалькі дзесяткаў дзяцей з Паволжа былі прыняты ў дзіцячыя дамы Горак і павета.
Горацкі павятовы камітэт РКСМ звярнуўся да камса-мольцаў і моладзі горада і павета з заклікам сабраць сродкі для галадаючых. Пры кожнай камсамольскай ячэйцы была арганізавана камісія па кіраўніцтву юнацтвам у аказанні актыўнай дапамогі галадаючым Паволжа.
Павятовы камітэт РКСМ у гэты перыяд узначальваў Мацвей Паўлючкоў, ураджэнец вёскі Валынцава. У 1920 годзе пасля заканчэння школы 2 ступені (так называлася сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў першыя гады пас-ля рэвалюцыі) ён стаў студэнтам Горацкага сельскагас-падарчага інстытута. У час вучобы рэгулярна дзяжурыў у атрадзе ЧАН (часцей асобнага назначэння), неаднаразова ўдзельнічаў у пошуках бандытаў.
М.М.Ганчарык, член-карэспандэнт АН БССР, былы са-курснік Паўлючкова, у сваіх успамінах пісаў пра яго: "Ней-кае ўнутранае гарэнне і бязмежная адданасць рэвалюцыі кіравалі яго дзеяннямі. Рэвалюцыйны доўг ён ставіў вышэй за ўсё, вышэй асабістага жыцця. Без перабольшвання можна сказаць, што Мацвей не жыў, а гарэў яркім полы-мем сваёй чыстай і гарачай натуры. Гэта быў своеасаб-лівы Паўка Карчагін..."
У канцы 1921 года Паўлючкоў захварэў на сухоты. Нез-вычайнае напружанне сіл падарвала яго здароўе. Не дапа-маглі ні лячэнне, ні клапатлівы догляд, ні курорт Крыма. У 1924 года Мацвея Паўлючкова не стала.
У гэтыя гады актыўнымі камсамольцамі былі Зіновій Гольберг ( да 1991 года член Саюза журналістаў СССР), працаваў рэдактарам часопіса "За безопасность в горной промышленности") і Генадзь Церахаў. Ён пачынаў работу ў Горацкай пракуратуры на пасадзе сакратара, закончыў юрыдычную ВНУ. Быў членам калегіі Пракуратуры СССР, старшым памочнікам Генеральнага пракурора СССР.
Вяртаючыся думкамі да свайго камсамольскага юнац-тва, Г.Т.Церахаў успамінаў: "Камсамольцы 1923 года ўд-зельнічалі ў баявых дзеяннях ЧАН (часцей асобага назначэння) супраць банд, якія скрываліся ў лясах. Пазней ЧАНы былі пераўтвораны ў БЗК (баявыя злучэнні каму-нараў).
Мы выязджалі на тушэнне лясных пажараў. Выступалі з дакладамі і гутаркамі ў вёсках і сельскіх камсамольскіх ячэйках. Не думалі аб нашым знешнім выглядзе, не думалі аб тым, што ў жалудку пуставата. Мы ў той час былі ахоплены імкненнем наладзіць жыццё ў нашай краіне ".
Дзякуючы арганізатарскай рабоце партыйных і савецкіх органаў, у канцы 1923 года ў горадзе і павеце ўдалося аднавіць 186 прамысловых і рамесных прадпрыемстваў, дзе працавала 886 чалавек.
Праз два гады колькасць іх значна ўзрасла. У згаданай намі кнізе " Апісанне Горацкага раёна..." ёсць даведка, што ў 1925 годзе ў павеце працавала 2998 рабочых. З іх: краўцоў - 27, металістаў - 77, работнікаў харчавання - 107, будаўнікоў - 174, дрэваапрацоўшчыкаў - 60, скурнікаў - 24, камунальных рабочых - 48, сувязістаў - 33, харчавікоў - 87, транспартнікаў - 13, работнікаў культуры - 13, работнікаў адукацыі - 174 і чыгуначнікаў - 77.
Адзначым, што колькасць будаўнікоў значна ўзрасла, бо на тэрыторыі сельскагаспадарчай акадэміі ў гэты час вя-лося будаўніцтва карпусоў, студэнцкіх інтэрнатаў і жылых дамоў для выкладчыкаў.
У фондзе Горацкага гістарычна-этнаграфічнага музея ёсць цікавая карта, на якой пазначаны месцы Горацкага павета, дзе ў гэты час насельніцтва займалася рамяством. З яе бачна, што 28 прадметаў з дрэва ( бочкі, шафы, сталы і нават кухонныя шафы) выраблялі ў вёсках Палёнка, Гулідаўка, Любіж, Рэкатка, Добрая, Каралёўка, Тушкава, Рэкта і Сава. І гэта не выпадкова, бо яны былі блізка да лесу. Ганчарнымі промысламі займаліся ў Горках (Сла-бада і Зарэчча).
На жаль, зараз ў большасці вёсак раёна ўжо не зай-маюцца промысламі, і перад Горацкім раённым Домам рамёстваў стаіць задача іх адрадзіць.
Паступова выцясняўся і прыватны гандаль. У горадзе і павеце было створана больш за 100 гандлёвых каа-ператываў. Кожную нядзелю працавалі базары ў Горках, мястэчках Леніна і Горы, а 5 разоў ў год тут адбываліся кірмашы.
Па выніках першага ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года ў Горках жыло 8527 чалавек, у павеце - 56829. З кнігі " Апісанне Горацкага раёна..." бачна, што ў Горках амаль 30% насельніцтва састаўлялі яўрэі.Сярод краўцоў іх было 92,6%, скурнікаў - 62%, друкароў - 88,4%, работнікаў мастацтва - 61,5%, харчавікоў - 33,3%, медыцынскіх ра-ботнікаў - 41%. Прадстаўлены былі яўрэі і ў кіраўніцтве па-вета. Там іх працавала 28,6%.
Трэба адзначыць, што ў гэтыя гады многія маладыя жыхары Горак і павета, якія не хацелі вучыцца ў сель-скагаспадарчым інстытуце, паехалі на вучобу в Мінск, Маскву, Ленінград і іншыя буйныя гарады краіны. Не-каторыя з іх сталі вядомымі дзеячамі. Так, Я.С.Гугель на-радзіўся ў Горках у 1895 годзе. У 1926 быў прызначаны дырэктарам Марыупальскага металургічнага завода. З 1931 года працаваў начальнікам будаўніцтва Магнітагор-скага металургічнага камбінату, потым працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення Наркамата металургічнай прамысловасці СССР. У 1937 годзе быў рэпрэсіраваны.
Развіццю эканомікі Горак садзейнічала заканчэнне будаўніцтва чыгуначнай лініі Орша - Унеча. У трох кіла-метрах ад горада была пабудавана чыгуначная станцыя Беларускія Горкі, якой потым прысвоілі імя С.Д.Пагодзіна.
У павеце працавала 236 школ 1-й ступені і 13 - 2-й (усяго навучалася каля 17 тысяч вучняў), 3 дзіцячыя садкі на 150 месц і 5 дзіцячых дамоў на 127 чалавек.
У Горках працавала 4 школы 1-й ступені ( у адной з іх вяліся заняткі на яўрэйскай мове), і 2 школы 2-й ступені, 3 дзіцячыя дамы, 1 садок, 1 прафшкола. Для дарослых былі адкрыты 2 вячэрнія школы ( адна была ў м. Леніна), 2 пункты па ліквідацыі непісьменнасці, 2 бібліятэкі, у якіх налічвалася 52 тысячы кніг і было запісана 2845 чытачоў.
Л.Разгон у вышэй згаданай кнізе пра гарадскую біб-ліятэку пісаў: "Горецкая городская библиотека была боль-шой и богатой, какой редко бывает библиотека в таком маленьком городе. Да это и не удивительно: в основном она состояла из книг князей Дондуковых-Корсаковых. Неподалёку от Горок, в восемнадцати километрах, нахо-дилось большое родовое имение этой княжеской фамилии - Романово. Я туда однажды ездил и впервые увидел настоящий дворец - великолепное огромное здание в большом парке. Однако дворец был пуст. Всё убранство, мебель и книги были вывезены. На моё счастье, вся княжеская библиотека вместе с роскошными шкафами красного дерева, бюстами писателей и резными латин-скими афоризмами очутилась в горецкой городской биб-лиотеке. Дондуковы - Корсаковы издавна претендовали на влиятельное положение в русской науке и литературе. Это про одного из них написал свою знаменитую эпиграмму Пушкин: "В академии наук заседает князь Дундук..." В библиотеке князей были собраны все книги русских пи-сателей и почти всех иностранных писателей в русских переводах".
Як успамінае Л.Разгон, у гэты час быў створаны першы ў павеце музей. Першыя яго экспанаты - гэта рэчы з ка-лекцыі князя Дандукова-Корсакава.
Стварэнню музея садзейнічала раённае краязнаўчае таварыства, устаноўчы сход якога адбыўся 7 снежня 1924 года ў аўдыторыі імя М.В.Фрунзе сельскагаспадарчага інстытута.
Новае жыццё наладжвалася і ў вёсцы. Для сялян адкрыліся аграпункты з шасцю доследнымі ўчасткамі і 14 пракатных станцый. Працавала 28 камун і арцеляў, 10 саўгасаў.
Пасля Кастрычніка 1917 года ў яўрэйскага насельніцтва з'явілася магчымасць займацца земляробствам. Ім займаліся яўрэі - земляробы з горада Горак, вёсак - Леніна, Гор, Веращак, Рудкаўшчыны і Пічаўкі. Самым вядомым быў яўрэй-земляроб Тамаркін з в.Леніна, які працаваў на гаспадарцы яшчэ з 1907 года і які ўдзельнічаў ва ўсіх павятовых сельскагаспадарчых выставах. У 1923 і 1926 гадах ён удзельнічаў на выставе яўрэйскіх земляробаў у Маскве, дзе атрымаў дыпломы.
Адным з першых у павеце арганізаваўся саўгас "Ленино". Першыя гады яго існавання паказалі, што сумеснае вядзенне гаспадаркі - адзін са шляхоў для сялянства.
8 лістапада 1922 года працаўнікі саўгаса сабраліся ў памяшканні школы. З увагай слухалі яны даклад аб пятай гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, затым удзельнікі мі-тынгу паслалі тэлеграму Леніну, у якой гаварылася:
"...Рабочыя і служачыя саўгаса "Ленино" віншуюць Вас з выздараўленнем і вялікім святам Кастрычніцкай рэ-валюцыі і просяць Вас быць шэфам саўгаса "Ленино". Пры Вашым ідэйным кіраўніцтве, нашай прыкладнай рабоце росквіт саўгаса будзе забяспечаны. Падрабязныя звесткі аб саўгасе вышлем поштай".
Вясной 1923 года па распараджэнню Леніна саўгас "Ленино" атрымаў трактар "Фордзон". Ён быў першым у Горацкім павеце, адным з тых 100 тысяч трактараў, аб чым так марыў У.І.Ленін.
21 студзеня 1924 года памёр Уладзімір Ільіч. Вестку аб смерці правадыра працоўныя ўспрынялі з пачуццём глыбокага смутку. У жалобным нумары "Горецких известий" былі надрукаваны звароты Горацкага павятовага ка-мітэта партыі і выканкама павятовага Савета да насель-ніцтва.
26 студзеня 1926 года адбыўся мітынг у саўгасе "Ленино". Больш за 300 чалавек аднадушна прынялі рэзалюцыю наступнага зместу: "Паслухаўшы паведамленне пра смерць дарагога настаўніка Уладзіміра Ільіча Леніна, іменем якога названы наш саўгас, мы, сельскагаспадарчыя рабочыя, з пачуццём глыбокага смутку адзначаем гэтую незамянімую страту для Савецкай улады...
Ідучы па яго запаветах... прыложым усе сілы і веды да таго, каб саўгас абслугоўваў патрэбы сялянскай гаспадаркі, чаму вучыў нас Ленін".
Рабочыя Горак і сяляне вёсак у дні ленінскага прызыву ўступалі ў рады партыі. Так, у Горках і павеце ўступілі 52 чалавекі з рабочых, сялян і працоўнай інтэлігенцыі. Больш за 200 маладых людзей сталі камсамольцамі.
Калі з ліпеня 1922 года Горкі і павет уваходзілі ў склад Смаленскай губерні, то з сакавіка 1924 года на аснове дэкрэта УЦВК адышлі да БССР. У гэты час большасць на-сельніцтва горада і павета складалі беларусы.
Пасля ўвядзення новага адміністрацыйнага дзялення Горацкі раён увайшоў у склад Аршанскай акругі ( яна была арганізавана 17 ліпеня 1924 года).
Да таго часу працоўныя Горак дабіліся значных пос-пехаў у аднаўленні народнай гаспадаркі. Стала даваць ток пабудаваная электрастанцыя, а ў дамах загарэліся лямпачкі Ільіча. Уступіў у строй цэглавы завод, прадукцыя якога была вельмі патрэбна гораду.
Па пуцёўцы камсамола на гэты завод прыйшоў пра-цаваць Іван Якубоўскі - будучы маршал, двойчы Герой Савецкага Саюза. (Аб гэтым перыядзе свайго жыцця ён успамінаў у кнізе "Земля в огне").
У чэрвені 1925 года ў Горкі прыязджаў Я.Купала. У га-зеце "Савецкая Беларусь" за 17 чэрвеня надрукавана на-татка "Янка Купала ў Горы-Горках". У ёй пiсалася: "Днi 6 i 7 чэрвеня былi святам для Горацкiх школ. 6 чэрвеня прыехалi ў Горы-Горкi Янка Купала i таварышы з Аршанскага акруговага камiтэта партыi.
Перш-наперш госцi з'явiлiся на ўрачысты сход, прысвечаны выпуску студэнтаў Горацкага рабфака. Сход горача вiтаў пачэсных гасцей.
Пасля ўрачыстай часткi госцi прысутнiчалi на вечары рабфакаўцаў, дзе Янка Купала чытаў свае вершы.
7 чэрвеня амаль цэлы дзень госцi знаёмiлiся са славутасцямi iнстытута: наведалi батанiчны сад, разам з рабфакаўцамi гулялi па старому парку, прымалi ўдзел у гульнях. Сюды у парк вiтаць Янку Купалу з'явiлiся ўдзельнiкi канферэнцыi настаўнiкаў Горацкага раёна, якая праходзiла ў гэтыя днi. Прыйшлi i вучнi горацкiх сямiгодак - беларускай i яўрэйскай. Дзяўчынкi ў нацыянальных касцюмах паднеслi Я.Купалу два прыгожых букеты руж i румянку (эмблема творчасцi Я.Купалы). Хутка з'явiлiся i пiянеры з чырвонымi сцягамi. Усе размясцiлiся на ўзгорку каля гары "Парнас", сярод зялёных дубоў i ліп. Прывiтальныя прамовы, беларускiя народныя песнi, вершы выконвалiся з нейкiм дзiўным натхненнем.
Увечары 7 чэрвеня ў прысутнасцi гасцей адбылося па-седжанне таварыства па вывучэнню Беларусi i секцый навуковых супрацоўнiкаў сельскагаспадарчага iнстытута. Госцi азнаёмiлiся з працамi гэтага таварыства i выказалi свае думкi. Таварышы Луцэвiч (Янка Купала), Стасевiч i Акулiч залiчаны ганаровымi сябрамi таварыства".
Аб гэтай сустрэчы засталiся цiкавыя ўспамiны былога выкладчыка акадэмii Iгара Аляксеевiча Лебедзева. Ён быў тады вучнем выпускнога класа мясцовай сямiгодкi, прымаў непасрэдны ўдзел у наладжваннi лiтаратурнага свята i ўрачыстасцей.
"Самая важная частка iх адбылася на гары "Парнас", - успамiнаў Лебедзеў, - я вельмi добра памятаю, як шмат было выступленняў, песень, вiншаванняў, вянкоў, як бяс-конца гучалi вершы, прывiтаннi. Знешне Янка Купала выглядаў стрыманым i маўклiвым, сканцэнтраваным, вi-даць, на нейкiх сваiх думках. Скупы на словы i ўсмешку, ён вельмi ветлiва i проста абыходзiўся з людзьмi. Без артыстычных жэстаў, але пранiкнёна i з нейкiм незвычайным уздымам чытаў ён свае вершы, адказваў на пытаннi. Па-ранейшаму даступным i звычайным паэт заставаўся i пасля выступлення перад шматлiкай аўдыторыяй. Па ўсiм яго знешнiм выглядзе адчувалася, што ў душы ён перажываў вельмi вялiкую радасць ад такой святочна-урачыстай i шчаслiвай сустрэчы, шчыра, па-сяброўску дзякаваў усiм за прывiтаннi i добрыя пажаданнi (М. Няхай. Сустрэчы на Магiлеўшчыне.//"Полымя", 1982, N 8. С.210).
У 1925 годзе ў Горках быў арганізаваны камбінат, які аб'яднаў электрастанцыю, жывёлабойню і млын. Праца-валі таксама 2 лесапільныя і адзін гарбарны завод. На тэрыторыі раёна дзейнічала суконная фабрыка, тады адзі-ная ў БССР.
У горадзе адраджаліся традыцыйныя промыслы: шавецкі, сталярны, ганчарны. У 1925 годзе тут працавала ўжо 83 прадпрыемствы. Вырабы горацкіх рамеснікаў экспанаваліся на Усебеларускай саматужнай сельска-гаспадарчай выставе 1925 года, у якой бралі ўдзел саюзы саматужнікаў і 435 сялянскіх гаспадарак Беларусі.
Горкі раслі і будаваліся ...

 

 

 


І СТАЎ ІНСТЫТУТ АКАДЭМІЯЙ

5 жніўня 1925 г. СНК БССР прыняў пастанову аб зліцці Бе-ларускага інстытута сельскай гаспадаркі і Горацкага сельска-гаспадарчага інстытута і ўтва-рэнні ў Горках Беларускай дзяр-жаўнай акадэміі сельскай гаспа-даркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.*На ўрачыстасцях з гэтай нагоды прысутнічалі народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас, якія выступілі перад будучымі спе-цыялістамі сельскай гаспадаркі.
"Няхай закрасуецца акадэмія багатым, пышным лугам, садам, - гаварыў Якуб Колас.- Няхай гаспадары гэтай зямлі высока нясуць Чырвоны сцяг працы і культуры...
Няхай жыве акадэмія з яе традыцыямі, якія склаліся ў Горках!"
У час стварэння акадэміі была дыскусія аб тым, дзе размясціць новую ВНУ. Некаторыя выкладчыкі Горацкага інстытута, работнікі СНК БССР лічылі, што яе трэба арганізаваць у Мінску, а ў Горках пакінуць сярэднія сельскагаспадарчыя ўстановы. І тут вялікае значэнне меў артыкул былога выхаванца Горацкага каморніцка-земляробчага вучылішча Г.І. Гарэцкага, які быў змешчаны ў газеце "Савецкая Беларусь" пад назвай "Дзе быць Беларускай Сел.-Гас. Акадэміі?"
Ва ўтворанай акадэміі, якая аб'яднала Горацкі і Мінскі сельскагаспадарчыя інстытуты, спачатку было чатыры факультэты: агранамічны з трыма аддзяленнямі: раслінаводчым, эканамічным і жывёлагадоўчым; земле-ўпарадкавальны, льняны і меліярацыйны. Але ужо ў 1927 годзе на меліярацыйным было створана культурна-тэхнічнае аддзяленне, а ў 1928 годзе на базе эканамічнага аддзялення - факультэт арганізацыі буйной гаспадаркі, потым гэта быў эканамічны факультэт.
Першым рэктарам акадэміі быў прызначаны прафесар М.Ц. Козараў, потым рэктарамі былі П.У. Саевіч, П.І.Пінчук.
Быў створаны аб'яднаны штат супрацоўнікаў. Ён складаўся са 134 выкладчыкаў, у тым ліку было 34 прафесары, 24 дацэнты, 49 асістэнтаў і 27 навуковых супрацоўнікаў. Сярод выкладчыкаў былі вядомыя вучоныя прафесары Ю.А.Вейс, А.К.Кедраў-Зіхман, К.Г. Рэнард, П.Ф.Салаўёў, Я.Н.Афанасьеў і інш.
З 1936 года пачала працаваць аспірантура, дзе вучыліся 24 аспіранты. З ліку першых аспірантаў потым выйшлі вядомыя вучоныя М.А.Дарожкін, акадэмік АН БССР, прафесар П.А.Кучынскі і іншыя.
У аб'яднанай ВНУ рэзка ўзрасла колькасць студэнтаў. Так, калі ў Горацкім інстытуце ў 1925 годзе вучыліся 610 студэнтаў, то ў акадэміі ў 1926 годзе - 1278, а ў 1929 - 1517.
У сувязі з ростам колькасці студэнтаў узрасла неаб-ходнасць у вучэбных аўдыторыях і жылых дамах для выкладчыкаў.
Як сведчаць архіўныя матэрыялы, знойдзеныя Л. Чарняўскай ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, работы тады вяліся "... на трох участках: а) выконваўся рамонт трох трохпавярховых карпусоў (унутраная перацірка сцен з патынкоўкай, пабелка, перакладка печаў, пафарбоўка вокнаў i дзвярэй, рамонт даху, падлогі); б) адбудова згарэўшага будынка механічнага завода; в) завяршэнне будаўніцтва драўлянага жылога дома (унутраныя работы) i будаўніцтва новага двухпавярховага жылога дома.
У чэрвені 1925 г. на будаўніцтве працавала 120 чалавек (арцель аршанскіх маляроў, арцель магілёўскіх i дубровенскіх пячнікоў, арцель чэрыкаўскіх муляраў, столяры i цесляры былі мясцовыя). У жніўні на работах было задзейнічана 200 чалавек i яшчэ планавалася ў Смаленскай губерні наняць 20 чалавек цесляроў i 10 быхаўскіх столяраў".
У выніку ў 1925-26 гг. былі пабудаваны драўляны, часткова мураваны, двухпавярховы інтэрнат № 1 для студэнтаў, драўляны двухпавярховы дом з верандай на калонах i 2-ма вонкавымі ганкамі для прафесараў, клуб-тэатр, інтэрнат для студэнтаў з былой сушыльні, аднапавярховы жылы дом; капітальна адрамантаваны з устройствам вадаправода i каналізацыі фізіка-хімічны корпус, галоўны корпус, таксатарскі корпус; механічны завод, канцылярскі корпус, бальнічны корпус, лазня, машыназнаўчы корпус, "погребной" флігель, будынак друкарні i мясцкома, прафесарскі корпус, электрастанцыя, інтэрнаты па вул. Інтэрнацыянальнай, Бруцэра-Ера-фееўскай, Мсціслаўскай, Пралетарскай, Малой Аршан-скай, Ленінскай..."
Як вядома, да нашага часу захаваліся двухпавярховыя драўляныя на каменным падмурку жылыя дамы па вул. Ціміразева, 8 i Агранамічнай, 3, абліцаваныя ў цяперашні час звонку сілікатнай цэглай. I зусім нядаўна быў знесены двухпавярховы драўляны будынак былога інтэрната на вул. Ціміразева, прыстасаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны пад школу, затым доследную станцыю. Будынак быў двухпавярховы драўляны з мураваным у цэнтры рызалітам.
Выкладчыкі акадэміі ў гэтыя гады актыўна праводзілі навуковыя даследаванні. Так, прафесарам Я.М.Афанась-евым былі складзены глебавыя карты свету. Ён удзельнічаў у рабоце Першага сусветнага кангрэсу глебазнаўцаў у ЗША, дзе выступіў з дакладам "Классификационная проблема в русском почвоведении".
На кафедры глебазнаўства пад кіраўніцтвам прафесара В.В.Вінера распрацавалі рэкамендацыі па вапнаванню кіслай глебы. Яны былі выкладзены ў манаграфіі "Известкование почв в новом освещении".
Прафесар кафедры А.У. Ключараў вывучаў магчымасці вырошчвання цукровых буракоў ва ўмовах БССР.
Вельмі каштоўныя даследаванні па аграхіміі вяліся пад кіраўніцтвам прафесара А.К.Кедрава-Зіхмана. Ім была даказана неабходнасць і магчымасць прымянення торфу як угнаення, а таксама выкарыстання беларускіх фасфарытаў.
Галоўнымі тэмамі даследаванняў у галіне заатэхнічнай навукі былі: развіццё маладняку буйной рагатай жывёлы і хімічны аналіз мясцовых кармоў. Загадчыкам кафедры анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл А.С.Саноцкім быў напісаны падручнік, які перавыдаваўся 5 разоў.
Вучоныя - меліяратары А.Д.Дубах, Р.П.Спарро і іншыя праводзілі разнастайныя даследаванні па распрацоўцы меліярацыйных пытанняў. Імі было напісана 6 падручнікаў для студэнтаў меліярацыйнага і агранамічнага факуль-тэтаў.
Пад кіраўніцтвам прафесара Ю.А.Вейса вяліся выпра-баванні новых сельскагаспадарчых машын. Дзеля гэтага ён сканструяваў шырынаметр і вібраграф.
Вынікі даследаванняў, якія праводзіліся ў акадэміі, друкаваліся ў навуковых працах пад назвай "Записки Белорусской сельскохозяйственной академии". Да 1931 г. выйшла 12 тамоў, дзе было надрукавана звыш 200 работ. Выходзілі таксама "Труды научного общества по изучению Белоруссии" (7 тамоў), "Труды Горецкой сельскохо-зяйственной опытной станции" (4 тамы), "Труды лесной опытной станции " (4 тамы) і інш.
У акадэміі з 4 кастрычніка 1929 года пачала выходзіць шматтыражная газета "За пролетарские кадры".
Цэнтрам культурна-асветніцкай работы быў клуб-тэатр акадэміі.Тут працавалі розныя гурткі мастацкай самадзей-насці.
З 1925 па 1930 г. актыўна працаваў літаратурны гурток - філіял "Аршанскага маладняка", у які ўваходзілі пісьмен-нік Ю.П.Гаўрук, заслужаная дзеячка культуры БССР П.В.Мядзёлка, пісьменнік Васіль Каваль, студэнт А. Вечар, выкладчык М.Ганчарык і інш. М.Ганчарык і А.Вечар потым сталі вядомымі вучонымі Беларусі і актыўна займаліся літаратурнай працай.Так, А.Вечар, акадэмік АН БССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР у 1978 годзе быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У гэтыя гады ў акадэміі хуткімі тэмпамі ішла бела-русізацыя навучальнага працесу. На чале яе была кафед-ра беларускай мовы, літаратуры і гісторыі. У той час ёй кіраваў пісьменнік Максім Гарэцкі. Як адзначалася ў юбі-лейным зборніку, які выйшаў у акадэміі да 10-годдзя Кас-трычніцкай рэвалюцыіі значная частка выкладчыкаў ака-дэміі, нават тыя, што прыехалі з Расіі, выкладалі свае прадметы на беларускай мове.На беларускую мову было пераведзена ўсё справаводства ВНУ.
На жаль, праз некаторы час кафедра была ліквідавана і працэс беларусізацыі ў акадэміі быў спынены. Як вядома, усе супрацоўнікі кафедры былі рэпрэсіраваны.
24 красавiка 1927 года ў Горкi прыязджаў Якуб Колас. Да гэтага прыезду адносяцца два лiсты, што ён прыслаў сюды. Яны былi адрасаваны Леанiле Чарняўскай, жонцы М.I.Гарэцкага.
Першы лiст Я.Колас даслаў 17 красавiка 1927 года, дзе ён паведамляў, што прыедзе ў Горкi. У лiсце ён адзначаў, што хацеў бы прыехаць якраз тады, калi распусцяцца бярозавыя лiсточкi. Вiдаць, вельмi любiў вядомы пiсьменнiк горацкiя гаi i сады. Перадае прыветанне i дзядзьку Максiму, так пачцiва называў ён М.I.Гарэцкага. I гэта пры тым, што Я.Колас быў на 10 годоў старэйшы, чым М.I.Гарэцкi.
- Калi мы пераехалi ў Горкi, - расказвала аўтару гэта кнігі Галiна Максiмаўна Гарэцкая, дачка пiсьменнiка, - бацька часам бываў у Мiнску i ў адну з сустрэч з Якубам Коласам запрасiў яго да сябе ў госцi. У клубе сель-скагаспадарчай акадэмii яму была наладжана цёплая сустрэча, а вечарам ён гасцяваў у выкладчыка М.Ган-чарыка.
Ад гэтай сустрэчы засталася цiкавая фотакартка: Якуб Колас сярод жанчын у беларускiх нацыянальных касцю-мах. Сярод iх Л.У.Чарняўская, П.В.Мядзёлка, У.Ганчарык.
Другi лiст у Горкi да Л.У.Чарняўскай датуецца 9 лiста-пада 1927 года. У iм Якуб Колас пiша: "Я не знаходжу адпаведных слоў, каб выказаць Вам, мiлыя жанчыны - беларускi, маю радасць i маю падзяку за вiншаванне, а таксама не магу звярнуцца да Вас, як бы гэта трэба было. Назаву хiба Вас гэтак: "Цвет i краса жанчын Беларускай зямлi!"
Так пiсьменнiк выказвае падзяку сваiм знаёмым за вiншаванне, дасланае з Горак да 45-годдзя з дня нараджэння. Пiсаў ён аб сваiх лiтаратурных планах, аб тым, што "...з новага году засяду за сваю паэму" (маецца на ўвазе паэма "На шляхах волi"). Паведамляў таксама i аб тым, што ён чакае выхаду з друку кнiгi "У глыбi Палесся". "Тады кожнай з Вас прышлю па кнiзе, - пiша Я.Колас, - бо Вы такiя мiлыя, слаўныя, што калi толькi пачнеш аб Вас думаць, дык весялей i святлей робiцца на сэрцы..."
З лiста вiдаць, што ўжо дужа спадабалася Я.Коласу красавiцкая сустрэча ў Горках i што на каляды ён зноў плануе прыехаць у Горкi. Перадае прывiтанне М.Гарэц-каму i Ю.Гаўруку.
У сваiх успамiнах "Мудрасць паэта", якiя былi надрукаваны ў кнiзе "Ступень адказнасцi", Ю.Гаўрук апiсвае прыезд Я.Коласа ў Горкi ў 1930 годзе:
"Незабыўным для мяне прыезд Я.Коласа ў Горкi, ў сельскагаспадарчую акадэмiю вясной 1930 года. Ён прыехаў неафiцыйна, проста так, па запрашэнню мясцовай секцыi навуковых працаўнiкоў. Спынiўся ў мяне. Вечарам у клубе секцыi ў яго гонар наладжвалася сустрэча. Было холадна, яшчэ ляжаў снег, i Колас прыехаў у валёнках. Аднак на вечар палiчыў нязручным з'яўляцца абутым па-зiмоваму, i яму дасталi чаравiкi. Прыйшоўшы з лекцыi, я ўбачыў зборы Коласа. На табурэтцы стаялi чорныя кругланосыя чаравiкi, уласнаручна iм адглянцаваныя. Адзежа была вычышчана, адпрасавана. Ён не хацеў прыходзiць абыяк. Акуратнасць, пунктуальнасць, вернасць дадзенаму слову - тыповыя рысы характару Коласа. Ён не абяцаў таго, чаго не мог зрабiць, не пазнiўся, не спяшаўся з вывадамi. Шчодры душой, Колас, як кажуць, трымаў сябе ў руках, не раскiдваўся марна, з раннiх дзён падпарадкоўваў свае ўчынкi галоўнай мэце - змагацца за праўду, за прагрэс, за правы працоўных.
Свежы, iншы вецер вее,
Хоць ён вее цiха.
А хто зло-няпраўду сее,
Той зжынае лiха.
Гэтыя словы з паэмы "Сымон-музыка" - дакладна сфармулiраваны прынцып Коласавых адносiн да рэчаiснасцi. Яго аптымiзм грунтаваўся на глыбокiм веданнi законаў развiцця грамадства. Чалавек не пацерпiць несправядлiвасцi; тое, што пабудавана на гвалце i хлуснi, зверстве не мае пад сабой трывалага фундамента i з цягам часу абавязкова развалiцца. Ва ўсякай справе неабходна вытрымка, i тое, што Колас меў, магчыма, з'яўляецца прычанай многiх яго творчых i жыццёвых удач.
У клубе народу сабралася шмат, дарагога госця сустрэлi воплескамi i неўзабаве папрасiлi што-небудзь прачытаць. Колас не лiчыў сябе майстрам мастацкага чытання, але ў вузкiм коле прыхiльна настроеных людзей выступаў ахвотна.
Ён прачытаў нам некалькi вершаў з нiзкi "Калгаснае", толькi што тады напiсанай...
Чытаў ён па рукапiсу, стоячы каля стала, спакойна, без лiшнiх рухаў. Нiякай рыторыкi, пераўвасаблення, нiчога акцёрскага. Хутчэй ён нагадваў настаўнiка альбо вучонага, якi з унутраным перакананнем горача расказвае аб тым, што важна для ўсiх. Мiлагучны, трошкi глухаваты голас, выразнае вымаўленне кожнага слова - так, каб нiчога не страчвалася - усё гэта надавала непаўторны, своеасаблi-вы каларыт... Яшчэ i цяпер у маiх вушах гучаць iнтанацыi заклапочанага роздуму ў вершы "Серадняк", якi вельмi ўсiм спадабаўся.
Па чыну мне паложана,
Як ёсць я серадняк,
Глядзець на ўсё ўстрывожана
I думаць так i сяк...
Нельга абмінуць i коласаўскі гумар - здаровы смех вясёлага, шчырага чалавека. Поспех Коласа ў навуковых супрацоўнiкоў сельскагаспадарчай акадэмii быў выключны. Яго акружылi, вiншавалi. Завязалася шчырая гутарка.
Праводзiлi мы Коласа ўрачыста. Паклалi ў яго малюсенькi чамаданчык тры бутэлькi лепшых ягадных вiн лабараторнага вырабу - прадукцыю кафедры садоўнiцтва. Тады гэта была навiнка. Пажадалi яму здароўя i творчых поспехаў"... (Успамiны пра Якуба Коласа. Мн., 1982. С. 206-208).
Значнае месца ў дзейнасці акадэміі заняла шэфская дапамога сялянам. 1 мая 1927 г. тут быў адкрыты першы ў СССР нядзельны ўніверсітэт з двухгадовым курсам наву-чання. Яго слухачамі сталі батракі, беднякі, былыя чырвонаармейцы і працоўныя саўгасаў.
У пачатку 30-х гадоў у СССР была праведзена рэформа вышэйшай адукацыі. ВНУ станавіліся ўстановамі з вузкім профілем падрыхтоўкі спецыялістаў. Лічылася, што дзякуючы гэтаму можна будзе скараціць тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў. У сувязі з гэтым у 1930 г. на базе ляснога факультэта БСГА быў створаны і пераведзены ў Гомель лесатэхнічны інстытут. Праз год было створана яшчэ 10 асобных інстытутаў. Асноўныя з іх (аграхіміі і глебазнаўства, буйной рагатай жывёлы, меліярацыі, прадзільных культур, аэрафотагеадэзічны камбінат, кармавых культур) засталіся ў Горках. Іншыя інстытуты былі пераведзены ў Мінск, Віцебск і Лошыцу.
Раздзяленне БСГА прывяло да ліквідацыі адзінага выкладчыцкага калектыву. Былі раздроблены вучэбная і вытворчая базы акадэміі. У яе памяшканнях размясціліся 7 навучальных устаноў, якія не мела неабходнай матэрыяльнай базы. Частка абсталявання і літаратура былі вывезены новымі інстытутамі ў іншыя гарады. З Горак выехала ў іншыя навучальныя ўстановы значная частка прафесарска-выкладчыцкага саставу, у тым ліку прафесары В.В.Далініна-Іванскі, В.М.Лубяка, К.К.Кісялёў і інш.
Пасля рэарганізацыі ў Горках засталіся прафесары Ю.А. Вейс, А.К. Кедраў-Зіхман, І.І. Красікаў, Ц.М. Годнеў.
Аднак рэарганізацыя, як у хуткім часе паказаў вопыт, знізіла ўзровень вучэбнай работы.
У жніўні 1933 г. СНК БССР прыняў пастанову аб аб'яднанні ўсіх Горацкіх інстытутаў у адзін - Беларускі сельскагаспадарчы інстытут.
У гэтыя часы ў інстытуце пачалося актыўнае будаў-ніцтва. Вядома, што ў пачатку 1930-х гадоў на тэрыторыі акадэміі былі ўзведзены новыя мураваныя будынкі вучэбных карпусоў №1 і гідрамеліярацыйнага факультэ-та (зараз корпус № 5), электрастанцыі, тыпаграфіі, інтэрната № 1, жылыя дамы у характэрным для таго часу стылі канструктывізму. Гэтым будынкам характэрна геаметрычнасць аб'ёмаў, кантраст глyxix паверхняў сцен з вялікімі плошчамі зашклення, плоскія дахі. Вядома, што праекты інтэрната i вучэбных карпусоў распрацаваў архітэктар Г. Лаўроў у 1929-1933 гг. Будынкі маюць блізкае падабенства з iншымі работамі Г. Лаўрова, асабліва карпусамі БДУ i гарадка медыцынскага інстытута ў Мін-ску.
Пабудаваныя ў Горках будынкі характарызуюцца скла-данай формай плана, асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, утворанай з некалькіх аб'ёмаў. Фасады бу-дынкаў пазбаўлены архітэктурнага дэкору, гладкія сцены члянёны прамавугольнымі рознавялікімі аконнымі праёмамі. Жылыя дамы для выкладчыкаў па вул. Мічурына, 3, 11 так-сама маюць рысы канструктывізму.
У 1930-я гг. была рэканструявана бібліятэка, у выніку яна таксама набыла рысы канструктывізму. У 1930 годзе ў ёй было больш за 134 тысячы кніг.
Адмоўна адбілася на дзейнасці інстытута частая змена кіраўніцтва. З 1933 па 1941 г. змянілася пяць рэктараў. Акрамя таго, тры чалавекі прызначаліся часова выкон-ваючымі абавязкі. На пасадзе рэктара працавалі Г.З.Пе-лікан, П.С.Шастапал, С.І.Цішкоў і інш.
У 1933 годзе ў БСГІ было створана пяць асноўных факультэтаў: раслінаводства (пазней стаў называцца агранамічным), заатэхнічны, арганізацыі тэрыторыі (зем-леўпарадкавальны), аграхіміі і глебазнаўства, эканамічнай палітыкі і планавання (эканамічны).
У снежні 1933 г. дэканамі факультэтаў былі прызначаны
прафесары Ц.М.Годнеў, Ю.З.Уман, В.В.Папоў, І.І.Красікаў.
У 1934 годзе з Лошыцы зноў у Горкі быў пераведзены садоўніцка-агародніцкі інстытут. Ён стаў аддзяленнем, а потым пладова- агароднінным факультэтам інстытута.
Да канца 1933/34 навучальнага года прафесарска-вык-ладчыцкі калектыў налічваў каля 100 чалавек. У іх ліку 20 прафесараў, 29 дацэнтаў. Вучыліся ў інстытуце 745 студэнтаў. Сярод іх рабочыя і сяляне састаўлялі 69%.
У гэты час працавалі 24 кафедры, пры іх 67 лаба-раторый і вучэбных кабінетаў. У 1934-36 гг. БСГІ выпусціў 576 спецыялістаў.
У 1938/39 навучальным годзе інстытут па паспяховасці заняў першае месца сярод сельскагаспадарчых ВНУ краі-ны.
У 1941 годзе ў кніжным фондзе бібліятэкі налічвалася больш за 600 тыс. тамоў.
Па выніках навуковых даследаванняў кафедры БСГІ давалі рэкамендацыі вытворчасці, дзяржаўным органам БССР.Навуковыя супрацоўнікі інстытута пастаянна ўдзель-нічалі ў рабоце Дзяржплана, наркамата земляробства, АН БССР, прадстаўлялі даклады і даведкі па пытаннях развіцця сельскай гаспадаркі ў ЦК КП(б)Б і іншыя ўста-новы.
З 1931 па 1941 гады было выдадзена больш за 20 тамоў навуковых прац і запісак інстытута, апублікавана каля 600 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў. На навуковых канферэнцыях зроблена 220 дакладаў. На-вуковыя супрацоўнікі БСГІ сканструявалі 20 і выпрабавалі 89 розных сельскагаспадарчых машын і прылад працы, склалі 613 глебавых карт для калгасаў, саўгасаў і раёнаў БССР.
У інстытуце вялася ваенная падрыхтоўка студэнтаў. Жадаючым было дазволена паступаць у ваенныя вучылі-шчы. Былі арганізаваны курсы падрыхтоўкі медсясцёр (70 чалавек). У сакавіку 1941 года курсы скончылі 32 дзяўчы-ны: Д.Бярозкіна, Н.Бондарава, Г.Гульбіс, Л.Зуева, А.Кана-валава, Т.Кісялёва, А.Савянкова, Н.Лазарэнка, М.Лядава, В.Семяненка скончылі курсы з адзнакай. Усе яны пайшлі на фронт у першыя дні вайны.
Разгарнулася спаборніцтва за лепшую пастаноўку абаронна-масавай работы. Працавала школа падрыхтоўкі авіятараў.У першым корпусе быў устаноўлены вучэбны са-малёт, мелася неабходная літаратура. Заняткі вялі лёт-чыкі-інструктары Аршанскага аэраклуба. Школу наведвалі 45 чалавек. У 1940 г. яе скончылі 20 студэнтаў. У інстытуце ішла актыўная падрыхтоўка планерыстаў, вадзіцеляў аў-тамашын, матацыклістаў.
Мастацкую самадзейнасць інстытута ўзначальваў ар-тыст К.Я.Рэкала, якому ўдалося паставіць на сцэне інсты-тута оперу "Запорожец за Дунаем". Тры дні гэта опера ста-вілася на сцэне рускага тэатра ў Мінску.
Трагічная з'ява ў жыцці грамадства ў 30-ыя гады не абышла і калектыў БСГІ. У выніку беспадстаўных паклёпаў былі рэпрэсіраваны 17 прафесараў і дацэнтаў. У іх ліку першы рэктар інстытута У.І.Кіркор, прафесары, загадчы-
кі кафедрамі Я.М.Афанасьеў, М.М.Ганчарык, У.У.Вінер, К.Г.Рэнард і інш. Усе яны ў 50-ыя гады былі рэабілітаваны.
Вясной 1935 года НКУС былі арыштаваны шэсць сту-дэнтаў аграхімфака сельгасінстытута. Яны абвінавачвалі-ся ва ўдзеле ў віктарыне, пераказах палітычных анекдотаў, амаральных учынках.
4 лістапада 1993 года рэспубліканская газета «Народ-ная газета" надрукавала матэрыял М.Янушэвіча, які быў сведкай падзей 7 лістапада 1938 года ў Горках, калі студэнты інстытута, рабфака i землеўпарадчага тэхні-кума выйшлі на дэманстрацыю з нагоды 21-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Перад выхадам на дэман-страцыю камендант інтэрната Фруза Гайдаманава ўручыла студэнтам партрэты кipaўнікоў партыі i ўрада, транспа-ранты i іншую нагляднасць.
Раптам перад калонай з'явіўся маладзенькi лейтэнант.
-Узняць транспаранты ! - звонкім голасам скамандаваў ён.
Угару ўзняліся сцягі і партрэты. Глянуўшы ўверх, лейтэнант падскочыў да аднаго з юнакоў і ударыў яго кулаком па твары, злосна прагаварыў.
- Ты каго гэта, контра, прынёс?
Лейтэнант вырваў з рук юнака дрэўка з партрэтам маршала Блюхера, бразнуў яго на мокрую зямлю i прыняўся таптаць нагамі. Гэта быў стараста нашай групы Башлыкоў.
- Марш адсюль! - злосна пракрычаў лейтэнант.
3 таго дня мы больш не бачылі свайго старасту. Бясследна знікла за iм i камендант.
Маршал Блюхер быў расстраляны роўна праз два дні пасля выпадку з яго партрэтам у Горках - 9 лістапада 1938 г.
У снежні 1940 года інстытут адзначыў 100-гадовы юбілей. Гісторыя яго развіцця і дзейнасці была прадстаўлена на юбілейнай выставе ў чатырох залах бібліятэкі.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў БСГІ ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ордэны і медалі былі ўручаны старэйшым работнікам ВНУ.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР узнагародзіў 14 работнікаў інстытута Ганаровымі граматамі, 17 - граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Быў выраблены юбілейны значок інстытута. На святкаванні прысутнічала больш за 100 гасцей.
Адбылася юбілейная навуковая сесія. Было заслухана 20 дакладаў аб перспектывах развіцця сельскай гаспадаркі, яе механізацыі, асваенні новых зямель. У юбілейным зборніку прац БСГІ былі апублікаваны артыкулы 30 вядучых навуковых супрацоўнікаў.
За перадваенны час БСГІ даў краіне больш за 2 тыс. спецыялістаў. Сярод іх партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, вядомыя вучоныя, вядучыя спецыялісты сельскай гаспадаркі Беларусі: Ф.А. Сурганаў, У.Е. Лабанок, П.П. Кабека, С.Г. Скарапанаў, С.Н. Іваноў, М.Дз. Мухін, П.Я. Пракопаў, Я.К. Дубоўскі, І.А. Лебедзеў, А.Т. Цяглоў, С.Р. Хомчанка і інш.
Сельскагаспадарчы інстытут у гэты час быў шырока вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
ГОРКІ Ў ДАВАЕННЫ ЧАС

Як вядома, XIV з'езда РКП(б) ўзяў курс на індустрыялізацыю краіны. У Горках пачалося будаў-ніцтва прамкамбіната, адчыня-ліся новыя прамыслова-рамес-ныя арцелі.
У гэты час у раёне жыло 94752 чалавекі, нацыянальны склад якога ў працэнтах сас-таўляў: беларусаў - 94,4, яўрэяў - 2,2, рускіх - 1,2, паля-каў - 1,1, астатнія літоўцы і латышы.
Па тытульнаму спісу 1931 года ў горадзе і раёне наліч-валася 54 прадпрыемствы. дзе працавала 748 рабочых. Сярод буйнейшых прадпрыемстваў былі электрастанцыя (працавала 23 рабочых), тарфяны завод у вёсцы Чапя-лінка ( 64 рабочыя), два цагельныя заводы ( 119 рабочых), лесазавод "Зорька" ( 25 рабочых), майстэрні пры Горацкай МТС (43 рабочыя), воўначоска ( 48 рабочых), швейная арцель "Прагрэс" ( 56 рабочых), абутковая арцель "Камін-тэрн"( 38 рабочых), тыпаграфія (16 рабочых).
Асобна раскажам аб самым буйным прадпрыемстве Горак - ільнозаводзе, якому ў 2006 годзе споўнілася 75 год. Як вядома, у пачатку 30-х гадоў у БССР было вы-рашана пабудаваць 78 новых льнозаводаў, у тым ліку адзін у Горках. Гэта месца было выбрана не выпадкова. З даўніх часоў тут вырошчвалі добры лён. Аб гэтым свед-чаць экспанаты Горацкага гістарычна-этнаграфічнага му-зея. Было улічана і тое, што ўсе калгасы раёна вырошчва-лі лён.
З матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі бачна, што яго вырошчвалі на 6000 га і валавы збор складаў 12000 тон валакна. У разлік бралася і тая акалічнасць, што ў сельскагаспадарчай акадэміі на агра-намічным факультэце меліся спецыялісты па вырошчванні і перапрацоўцы ільну.
Месца пад будаўніцтва было выбрана каля чыгуначнай станцыі, бо сюды было зручна падвозіць будматэрыялы і, калі завод пачне працаваць, вывазіць гатовую прадукцыю.
Планавалася пабудаваць да 1 снежня 1931 года 10 аб'ектаў. Гэта вытворчыя карпусы, склады, лазню, жылыя дамы.
У канцы снежня 1931 года завод пачаў працаваць. Ён атрымаў № 22. Акрамя яго на тэрыторыі раёна працавала яшчэ два льнопрадпрыемствы. Нарошчвалі магутнасць раённы прамкамбінат і хлебазавод.
У гады першай пяцігодкі быў пабудаваны новы цагель-ны завод. Гарадская электрастанцыя дала ток прамысло-вым прадпрыемствам. Да 1934 года ў раёне дзейнічала 8 заводаў і 6 прамысловых арцелей, дзе працавала 5700 чалавек.
У 1940 годзе гэтымі прадпрыемствамі было выраблена 2,5 мільёна штук цэглы, 27 тон торфу, 7130 пар абутку, 53, 9 тон хлебабулачных вырабаў.
Значную ролю ў развіцці эканомікі горада адыграла сацыялістычнае спаборніцтва за датэрміновае выкананне пяцігадовых планаў. Яно ахапіла ўсе прадпрыемствы, пра-мысловыя арцелі і ўстановы. Раённая газета "Ленінскі шлях" у кожным нумары друкавала імёны ўдарнікаў працы. Увесь раён ведаў І.А.Вярбіцкага - рабочага буравой вышкі, Н.Ф. Зеляноўскага - рабочага фармовачнага цэха цагель-нага завода, А.В.Котава - лесаруба, М.Н. Кунцакову - ра-ботніцу швейнай арцелі, Н.В.Бальцава - рабочага хлеба-завода.
Пасля XV з'езда партыі краіна ўступіла на шлях калек-тывізацыі сельскай гаспадаркі. Вядома, што яшчэ раней у Горацкім раёне былі створаны першыя таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі. Напрыклад, такое таварыства яшчэ ў 1924 годзе было створана ў в. Горы. Кіраваў ім спачатку Л.Гурэвіч, а потым Н. Альтшулер.У 1928 годе з гэтага таварыства быў створаны яўрэйскі калгас на чале з Н.Альтшулерам. Потым ён аб'яднаўся з другім калгасам, што існаваў у вёсцы.
З архіўных дакументах, успамінаў ветэранаў паўстае перад намі гэты цяжкі час.
Як вядома, у час калектывізаціі, былі парушаны прынцыпы добраахвотнасці, калі сяляне былі падвергнуты раскулачванню незаконна. У час раскулачвання, пад якое часта траплялі сераднякі і нават беднякі, забіраўся жывы і мёртвы інвентар, да новых калгасаў пераходзіла жыллё і вытворчыя пабудовы.Так, ў кастрычніку 1933 года, як сведчаць дакументы, што зна-ходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Бела-русі,Горацкая райтройка (у складзе намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ГПУ, райпракурора) прыняла рашэнне аб раскулачванні 88 кулацкіх сямей, 25-ці серад-няцкіх і нават адной бядняцкай.
У ходзе калектывізацыі змянялася сялянская псіхалогія, фарміраваліся прынцыпова новыя адносіны да працы, але і пачаўся працэс адчужэння сялян ад зямлі, ад сялянскай працы.
Разам з тым неабходна адзначыць, што ў Горацкім раёне арганізацыя калгасаў праходзіла ва ўпартай барацьбе з тымі, хто імкнуўся зрываць пастаўкі сельскагаспадарчых прадуктаў і сыравіны, забіваў сельскіх актывістаў.
Вядомы такі факт. У калгас вёскі Ярмолаўка ўступіла спачатку 10 чалавек, старшынёй выбралі 25-гадовага Ігна-та Лосева. За чатыры гады сяляне стварылі калгас, які быў адным з перадавых. Ігнат вучыў грамаце непісьменных сялян. Аднак у 1935 годзе ён і яго жонка Алена былі па-зверскі забіты сякерай. Выпадкова засталіся жывымі дзеці - сядзелі пад сталом.
Тым не менш нішто не змагло спыніць калектывізацыю. І калі да мая 1931 года ў раёне налічвалася 106 калгасаў, то ў 1934 годзе колькасць складала ўжо 250. Фактычна калгас быў арганізаваны ў кожнай вёсцы раёна.
В.Серафімаў, член партыі з 1918 года, які працаваў у той час першым сакратаром Горацкага райкама КП(б) Бе-ларусі, успамінаў: "У перыяд нялёгкай барацьбы за ўздым сельскай гаспадаркі хутарскія калгасы раёна правялі важ-нае мерапрыемства: сцягнулі пабудовы ў вёскі. Народ пра-цаваў начамі.Тут былі свае цяжкасці. Не хапала цвікоў. За дапамогай звярталіся ў ЦК КПБ. Пераадольваючы цяж-касці,калгасы мацнелі арганізацыйна і эканамічна, рос даб-рабыт працоўных".
Разам з калектывізацыяй на горацкія палі прыйшлі трак-тары. У лістападзе 1930 года ў Горках была створана МТС. Да лютага 1931 года ў ёй было 40 трактараў і шмат іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. На курсах маладых рулявых вучылася 114 калгаснікаў, 16 працэнтаў складалі жанчы-ны. Пры МТС працавалі таксама курсы па падрыхтоўцы брыгадзіраў. Палітаддзел станцыі выпускаў газету "За бальшавіцкія калгасы".
У наступныя гады МТС былі створаны ў вёсках Леніна, Горы і Палёнка.
З першых гадоў існавання калгасы даказалі сваю пера-вагу перад аднаасобнымі гаспадаркамі. Напрыклад, гада-вы даход бедняка да ўступлення ў калгас "Товарищ" вёскі Жаўлачоўка складаў 175 рублёў, серадняка - 350, а калі была арганізавана гаспадарка, даход калгасніка складаў 437 рублёў.
10 чэрвеня 1933 года адбыўся першы раённы злёт кал-гаснікаў-ударнікаў, які падвёў вынікі сацыялістычнага спа-борніцтва і намеціў шляхі яго далейшага развіцця. Пас-ланцы Горацкага раёна бралі ўдзел у рэспубліканскім з'ез-дзе калгаснікаў-ударнікаў у Мінску.
У той час на ўвесь раён грымела імя Д.С.Каравосавай, якая ўстанавіла ў 1934 годзе рэспубліканскі рэкорд па це-рабленню льну. Першай у раёне яна была ўзнагароджана ордэнам "Знак почёта".
Смела сцвярджала новае жыццё горацкая моладзь. 20 членаў ЛКСМБ сталі старшынямі калгасаў, 96 - бры-гадзірамі, 46 - загадчыкамі малочнатаварных ферм. Кам-самольцы былі ініцыятарамі стварэння калгасаў "Красная смена" у вёсцы Асінаўка і "Колхозник Белоруссии" ў Міхай-лавічах. Былы сакратар камсамольскай ячэйкі гэтай вёскі Ф.Д.Мядзведскі ўспамінаў: "На адным з камсамольскіх схо-даў вялася дзелавая размова аб арганізацыі калгаса ў нашай вёсцы. У прынятай пастанове запісалі: " Лічыць нас-пелым пытанне аб арганізацыі калгаса ў вёсцы Міхайла-вічы. Усім камсамольцам запісацца першымі і пераканаць уступіць у калгас свае сем'і".
У лютым 1929 адбыўся пашыраны пленум ЦК камса-мола Беларусі, які разгледзеў пытанне аб правядзенні па-ходу за ўраджай і калектывізацыю. Было вырашана пра-весці канферэнцыі моладзі, паслаць з горада і сельскагас-падарчай акадэміі ў дапамогу сельскім ячэйкам чалавек 100 камсамольскага актыву. У сакавіку 1929 года Аршанскі акружком камсамола правёў у Горках канферэнцыю сель-скай інтэлігенцыі па растлумачэнню задач камсамола ў правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
Вясной 1931 года ў горадзе была адкрыта маладзёжная доследная сельскагаспадарчая станцыя. Яна садзейнічала прыцягненню моладзі да арганізацыі калгасаў, асваенню новых зямель і пашырэнню пасяўных плошчаў, павышэнню ўрадлівасці глебы і ўраджайнасці палёў. У 1931 годзе станцыя заклала ў калгасах 8 доследных участкаў пад яравыя культуры.
Камсамолец з Горацкага раёна Максім Путнікаў адным з першых у Беларусі арганізаваў вучняў абараняць ураджай і збіраць каласы. Аб сваёй ініцыятыве ён дакладваў на нарадзе ў ЦК ЛКСМБ, дзе сустракаўся і гутарыў з М.І.Ка-лініным. Цэнтральны камітэт ЛКСМБ прэміраваў яго біб-ліятэчкай і радыёпрыёмнікам.
Сацыялістычныя пераўтварэнні ў гады новых пяцігодак значна змянілі аблічча Горак. Добрыя пабудовы ўставалі на месцы старых хатак. Гораду стала цесна ў старых межах, і ён пачаў разрастацца ў бок чыгуначнай станцыі. Амаль усе дамы былі электрафікаваны і радыёфікаваны. Працавалі дзве сярэднія школы, тры бібліятэкі, Дом культуры, Дом калгасніка. Адкрыліся дзіцячыя амбулаторыя, яслі і садкі.
У гэтыя гады далейшае развіццё атрымала ахова зда-роўя. Горацкая раённая бальніца лічылася адной з леп-шых у Магілёўскай вобласці. У 1940 годзе галоўнаму ўрачу раёна А.І.Татарскай адной з першых у рэспубліцы было прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ўрач БССР".
30-я гады. З аднаго боку - поспехі ў эканоміцы, куль-туры, з другога - бюракратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, масавыя рэпрэсіі. Пад іх колы трапілі многія жыхары Горак і раёна. Сярод іх былы рэвалюцыянер Р.М.Му-равін, рабочы М.Гладкі, пісьменнік В.Каваль, прафесар Я.М.Афанасьеў, студэнтка М.Некрашэвіч, святар Ф.Глінскі, калгаснік М.Цельпухоўскі і інш.
На жаль, ніхто не адчуваў сябе ў поўнай бяспецы. Ніхто, кладучыся спаць, не ведаў, ці можна пазбегнуць начнога арышту. Нікому не было літасці. Парушэнне норм закона, на жаль, было звычайнай з'явай. Так, летам 1937 года бы-ла раскрыта "контррэвалюцыйная трацкістская аргані-зацыя", у якую ўваходзілі восем жыхароў раёна. У віну ім ставілася тое, што яны ў размове паміж сабой шкадавалі аб расстрэле "ворагаў народа" Тухачэўскага і Убарэвіча. Траім гэта размова каштавала жыцця, пяцёра былі пазбаў-лены волі на 10 год кожны.
Калі пачытаць спісы рэпрэсіраваных у кнізе "Памяць. Горацкі раён", то бачна, што каля ста чалавек з Горак і ка-ля 1000 з раёна былі рэпрэсіраваны ў тыя гады і многія з іх загінулі.
... Ішоў 1941 год. Матэрыялы раённай газеты "Ленінскі шлях" ад 22 чэрвеня адлюстроўвалі мірную стваральную працу калгаснікаў і служачых. Перадавы артыкул заклікаў арганізавана і своечасова правесці падрыхтоўку да новага навучальнага года ў школах. Газета расказвала аб пос-пехах меліяратараў раёна, аб калгасе "Шлях сацыялізму".
А ў дзень 22 чэрвеня жыхары горада і раёна даведаліся аб тым, што пачалася вайна.

 

 


НЕПАКОРАНАЯ ЗЯМЛЯ

22 чэрвеня 1941 года на плош-чы, размешчанай супраць клуба сельскагаспадарчага інстытута, адбыўся мітынг. Рабочыя і служа-чыя горада, выкладчыкі і студэнты заявілі аб сваёй рашучасці стаць на абарону Радзімы. Многія ўдзельнікі мітынгу адразу ж накіраваліся ў райваенкамат з просьбай адправіць іх на фронт.
У Горацкім раённым гістарычна-этнаграфічным музеі захавалася газета "Ленінскі шлях" ад 25 чэрвеня 1941 го-да. У артыкуле "Палкі патрыятызм" выкладчык сельска-гаспадарчага інстытута Р.Е.Круцько ў сваёй заяве ў ваен-камат пісаў: "...з глыбокай свядомасцю і выкананнем аба-вязкаў перад краінай Саветаў і з нянавісцю да ворагаў жа-даю быць у перадавых радах на фронце вайны..." Заявы для паступлення ў рады Чырвонай Арміі падавалі не толькі мужчыны, але і жанчыны. Тэлефаністка-марзістка станцыі Пагодзіна Н.М. Міхасёва ў сваёй заяве пісала:"Прашу за-лічыць мяне ў рады Чырвонай Арміі, так як я з усёй адда-насцю жадаю абараняць сваю Радзіму". Цікава, што нумар гэтай газеты захоўвала больш 50 гадоў і перадала ў музей былая настаўніца з Санкт-Пецярбурга Р.М.Шэфтэр, якая ў чэрвені 1941 года прыехала да родных у Горкі і разам з вучнямі ўдзельнічала ў праполцы ў прыгарадным калгасе
"Шлях сацыялізму". Аб іх працы таксама пісалася ў тым ну-мары газеты.
У першыя дні вайны пайшлі ў дзеючую армію афіцэры запасу, тыя, хто меў мабілізацыйнае прадпісанне. Правод-зілі на фронт 27 студэнтак, якія атрымалі ў інстытуце квалі-фікацыю медыцынскіх сясцёр.
У гэтыя дні жыхары Горак адчулі на сабе варварства за-хопнікаў. Як вядома, у Горках не было буйных прадпры-емстваў, тым не менш, пачынаючы з 27 чэрвеня, горад падвяргаўся налёту фашысцкай авіяцыі.
Пасля гэтых бамбёжак гарэлі жылыя дамы, цэлыя вулі-цы, гарадок механізацыі сельскай гаспадаркі на тэрыторыі акадэміі.
Раённыя ўстановы, прадпрыемствы, інстытут падрых-тавалі больш каштоўнае абсталяванне і маёмасць да эва-куацыі. Аднак многае вывезці не ўдалося: транспарт быў перагружаны перавозкай войск. Толькі 3 і 6 ліпеня 1941 года ўдалося адправіць са станцыі Пагодзіна два чыгу-начныя эшалоны. У асноўным арганізавана эвакуіраваліся студэнты і выкладчыкі інстытута і некаторыя установы - усяго каля 2 тысяч жыхароў. Астатнія, хто рабіў спробу эвакуіравацца, шукалі месца на аўтамабілях, ехалі на ко-нях, многія ішлі пешшу.
30 чэрвеня 1941 года Горкі наведаў паэт Янка Купала. Вядома, што кожнае лета з 1935 па 1941 год ён праводзiў у Ляўках, на дачы, пабудаванай яму ўрадам Беларускай рэспублікi, непадалёку ад Оршы. Як успамiнаў Дзям'ян Раманавiч Новiкаў, былы дырэктар акадэмiчнай бiблiятэкi, заслужаны дзеяч культуры БССР, паэт тады амаль штогод прыязджаў у Горкi, заходзiў да яго. Яны пазнаёмiлiся яшчэ ў 1925 годзе ў першае наведванне паэтам акадэмii. Новiкаў бываў у паэта ў Мiнску, у Ляўках. Да вайны ён зай-маўся вывядзеннем новых гатункаў вяргiняў. I адзiн з га-тункаў назваў "Купала", у гонар паэта.
Янка Купала прысвяцiў Новiкаву верш "Сярод дубоў i лiп адвечных". На жаль, верш i кветкi загiнулi ў час вайны, разам з фотаздымкамi i кнiгамi з аўтографамi паэта.
У Горках Янка Купала разам з жонкай Уладзiславай Францаўнай зрабiлi кароткi перапынак. Паэт зайшоў да Но-вiкава ў бiблiятэку. Як успамiнаў Дзям'ян Раманавiч, з'яў-ленне паэта было нечаканым i выклiкала трывогу. Ён запрасiў Купалу на абед. За сталом разгаварылiся аб вайне. I на запытанне, цi стрымаюць немцаў на Дняпры, паэт выказаў думку, што хутка немцы будуць у Горках i трэба ратаваць бiблiятэку.
На жаль, гэтыя словы хутка пацвердзiлiся. Праз два тыднi фашысты захапiлi Горкi, абрабавалi бiблiятэку i спа-лілi яе.
Пасля абеду Новiкаў прапанаваў гасцям начлег, але Купала спаслаўся на тое, што трэба ехаць у вёску Горы...(Мiхась Няхай. Сустрэчы на Магiлёўшчыне.//"Полымя", 1982, N 8. С.213).
Праз некаторы час машына ўжо пад'язджала да вёскi Горы. Вядома, што каля маста праз рэчку Быстрая шафёр спынiў аўтамабiль, каб далiць вады ў радыятар. Паэт вый-шаў разам з жонкай, каб крыху адпачыць.
Ён падышоў да рэчкi, якая была каля шашы. Якраз у гэты час хлапчукi гулялi на лузе ў мяч. Сярод iх быў i дзевяцiгадовы Марк Фрэйдзiн, якi разам з бацькамi прыехаў у Горы, бо Горкi ўжо некалькi разоў бамбiлi фашысты.
Зараз Марк Залманавiч - прафесар, заслужаны экана-міст БССР, загадчык кафедры аграбiзнесу Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii. Ён добра памя-тае, як хлапчукi акружылi машыну. Яна тады была яшчэ ўнавiнку. Уладзiслава Францаўна спытала ў хлапчукоў: "Цi пазналi гэтага дзядзю?" - "Янка Купала", - сказаў адзiн з хлапчукоў.
- А вершы яго ведаеце?
- Вядома ж, - хорам адказалi яны.
- А цi можна пракацiцца? - спытаў самы маленькi.
- Сядай, ды пакажы хату Гутмана, - адказаў Я.Купала.
Машына паехала, а мы пабеглi за машынай. Усiм хацелася расказаць, што паэт прыехаў у Горы.
Начаваў паэт у хаце Гутмана, дырэктара Гарскога льнозавода.
Назаўтра, досвiткам, машына адправiлася ў дарогу. І на мяжы Беларусi Я.Купала папрасiў шафёра спынiць машыну. Уладзiслава Францаўна ўспамiнала: "Ля дарогi раскiнулася сенажаць, трава была высокая, шмат кветак, непадалёку быў лес, Купала захацеў спынiцца тут. Стомлены, ён выйшаў з машыны, лёг на траву i доўга глядзеў удалячынь - на вачах яго былi слёзы. Гэта было апошняе развiтанне з роднай Беларуссю".
З набліжэннем лініі фронту Горкі сталі рыхтавацца да абароны. У сельскагаспадарчым інстытуце быў створаны знішчальны батальён. Пачалося ўзвядзенне ўмацаванай паласы.
У першыя дні ліпеня баі ішлі ўжо каля самага горада. Горкі абаранялі часці 57-й танкавай дывізіі пад каман-даваннем палкоўніка В.А.Мішуліна. У бязлітасных баях чырвонаармейцы вывелі са строю і знішчылі нямала ва-рожых танкаў і бронетранспарцёраў.
Былы камандзір танкавага ўзвода Ю.Н.Пограбаў успа-мінае, што за горад мужна змагаліся мотастралковы полк пад камандаваннем маёра Н.Р.Асокіна, а таксама пры-камандзіраваныя да яго танкавыя падраздзяленні. Аса-бліва праславіўся экіпаж баявой машыны старшага сяржанта В.Н.Полазава і лейтэнанта В.І.Краўца, якія падпалілі некалькі фашысцкіх танкаў і штабную радыё-станцыю. Нават параненыя, байцы не пакідалі акопаў. Камсамолец Фёдар Міхайлаў, паранены ў руку, працягваў касіць фашыстаў з кулямёта, пакуль куля не трапіла яму ў сэрца. А калі фашысцкі танк прарваўся ў тыл, насустрач яму са звязкай гранат падняўся старшыня роты П.Н.Да-выдзенка. Кулямётная чарга скасіла яго, але фашысцкі танк быў падарваны.
Гераічна абараняла горацкую зямлю 161-я дывізія пад камандаваннем палкоўніка А.І. Міхайлава. У раёне вёсак Сахараўка і Міхайлаўка воіны знішчылі 48 танкаў, 30 бронетранспарцёраў, каля 130 аўтамашын і матацыклаў, 350 салдат і афіцэраў праціўніка. Гэтай падзеі прысвечана дыярама "Бой пад Сахараўкай" (аўтар А.С.Шкляр), якая знаходзіцца ў Горацкім гістарычна-этнаграфічным музеі. Аб гэтых падзеях падрабязна напісана ў кнізе ўспамінаў Н.З.Кадырава " От Минска до Вены". М.,1985.
Увечары 12 ліпеня 1941 года гітлераўцы ўварваліся ў Горкі. Дарагой цаной далася ім гэта перамога, што прыз-наў нават нямецкі генерал Гудэрыян. У сваёй кнізе "Вос-поминания солдата" ён пісаў: "10-я танкавая дывізія дася-гнула населеных пунктаў Горкі і Мсціслаў, несучы ў цяжкіх баях вялікія страты..."
Захапіўшы горад, фашысты знішчылі помнікі К.Марксу і У.І.Леніну, разрабавалі лабараторыі і бібліятэку сельскага-спадарчага інстытута.
Ужо ў канцы ліпеня 1941 года ў Горках на сценах дамоў з'явіліся загады нямецкіх акупантаў, згодна якіх яўрэі вык-лючаліся з жыцця яшчэ задоўга да смерці. Ім заба-ранялася выкарыстоўваць тратуары, грамадскі транспарт, наведваць школы, бібліятэкі і займацца амаль усімі відамі прафесійнай дзейнасці. На левым баку адзення і пася-рэдзіне спіны трэба было заўсёды насіць шасціканечную зорку.
У першыя дні акупацыі яўрэйскае насельніцтва было сабрана ў межах вуліц Мсціслаўская, часткі Інтэр-нацыянальнай, дзе і ўтварылася горацкае гета. Нярэдка ў адным пакоі жыло па 2-3 сям'і. Голад, цяжкая праца, пабоі рабілі невыносным жыццё тых, хто знаходзіўся ў гета. Сведкі ўспамінаюць, што, каб паздзекавацца з людзей, фашысты і паліцэйскія запрагалі іх у конскую збрую і вазілі на іх бруд.
...Наступіла 7 кастрычніка 1941 года. Жудасны дзень у гісторыі Горак. Яшчэ за дзень да гэтага фашысты адабралі шаснаццаць мужчын і павялі іх у раён вёскі Задарожжа, дзе захаваліся дзве ямы з пад сіласу, і загадалі гэтыя ямы раскопваць і паглыбляць.Сведкі тых трагічных падзей успамінаюць:"З раніцы 7 кастрычніка па гораду хадзілі фашысты і паліцэйскія, якія збіралі яўрэяў. Ім было загадана збірацца ў раёне былога клуба акадэміі, узяўшы каштоўнасці. Было сабрана больш 2500 чалавек, якіх гру-памі па 100 чалавек падводзілі да ямы, загадвалі распранацца, а затым ставілі на край ямы. Калі хто зас-таўся жывы, то паліцэйскія дабівалі іх з аўтаматаў".
Былі ў Горках змешаныя сем'і. Так, у М.К.Нізаўцова, які працаваў землеўпарадчыкам у райзо, была яўрэйкай жон-ка Лізавета і дзве дачкі: Вера ( 6 гадоў) і Эла ( тры гады). У час расстрэлу фашысты прапанавалі М.К.Нізаўцову пакі-нуць сям'ю, але ён адмовіўся і адказаў: "Куды мая сям'я,туды і я".
У 1995 годзе Горацкім гістарычна-этнаграфічным музе-ем з дапамогай былых жыхароў Горак, якія ў той час жылі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Горках, Ізраілі, была выдад-зена брашура "Ішло ў бяссмерце Горацкае гета...", дзе змешчана больш за 300 імёнаў загінуўшых. У гэтай бра-шуры член Саюза пісьменнікаў Беларусі паэтэса Ніна Ка-валёва напісала верш, дзе ёсць такія словы:
Недалёка здарылася гэта,-
Апаліла ліха родны кут.
Ішло ў бяссмерце Горацкае гета
Па дарозе, чорнай ад пакут.
Яўрэйскае насельніцтва знішчана было таксама ў вёс-ках Леніна, Горы, Рудкаўшчына, Напраснаўка і Верашчакі. Апошняя вёска пасля вайны так і не адрадзілася.
Трэба адзначыць, што гібель яўрэйскага насельніцтва адбылася ў сувязі з тым, што кіраўніцтва краіны не давяло да мясцовых партыйных і савецкіх органаў, а тыя да яў-рэйскага насельніцтва неабходнасць эвакуацыі. Хаця яму было вядома аб тым, што рабілі фашысты з яўрэямі ў Польшчы і іншых акупіраваных краінах. З другога боку, многія яўрэі, асабліва ў сталым узросце, не хацелі пакі-даць свае сядзібы і казалі, што немцы нічога з імі дрэннага не зробяць ( яны ўспаміналі немцаў, якія акупіравалі част-ку Беларусі ў 1918 годзе).На жаль, яны вельмі памыляліся. Гэта былі ўжо не тыя немцы, а фашысты, якія ставілі мэту знішчыць усё яўрэйскае насельніцтва.
У вучэбных карпусах інстытута размясціліся гестапа і жандармерыя. Аўдыторыя № 81 першага корпуса ператва-рылася ў камеру смерці. Ніхто са зняволеных адтуль не вяртаўся. На сценах яе пасля вайны былі знойдзены над-пісы савецкіх людзей, замучаных фашысцкімі катамі.
У клубе інстытута знаходзіўся лагер для савецкіх ваен-напалонных. Кожны дзень ад пакут, голаду, хвароб там памірала да 20 чалавек. Цяпер на месцы пахавання ахвяр устаноўлены помнік. На ім надпіс: "Здесь, на этом месте, в годы Великой Отечественной войны в фашистском лагере смерти были зверски замучены более 300 советских граждан".
Як вядома, акупанты знішчылі дзяржаўную самас-тойнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэлас-насць рэспублікі. Тэрыторыя Магілёўскай вобласці і Горац-кі раён былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій "Цэнтр".
Кантроль над акупіраванай тэрыторыяй раёна забяс-печваўся сістэмай нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участ-каў. У горадзе акупанты стварылі камендатуру, магістрат.
Уся паўната ўлады належала фашысцкім ваенным і цывільным уладам. Насельніцтва было пазбаўлена эле-ментарных грамадзянскіх правоў, былі ўведзены надзвы-чайнае становішча, сістэма заложнікаў.
Разам з тым акупацыйныя ўлады ў інтарэсах Германіі арганізавалі работу некаторых прадпрыемстваў горада- льнозавода, хлебазавода, цагельнага, масларобчага заво-даў. Некаторыя гараджане працавалі ў нямецкіх ваенных установах, магістраце, што месціліся ў будынках сельска-гаспадарчай акадэміі. Пры гэтым значная частка рабочых працавала ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгіс-трацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10-12 гадзін. Адміністрацыя мела права павялічваць яго працяг-ласць, а таксама караць рабочых за розныя правіннасці. Як успамінаюць сведкі, зарплата складала мізэрную суму - 30 марак у месяц. Кошт жа сціплага абеду ў чайной каштаваў 3-5 марак. Некаторым рабочым замест заробку выдавалі прадуктовыя карткі на харчаванне. Яны складалі 200 г хлеба і 10 г солі на дзень.
Асноўная маса жыхароў Горак была беспрацоўнай. Жылі з таго, што вырошчвалі на агародах, многім дапамагалі родныя, якія жылі ў вёсках.
Да пачатку 1942 года акупанты захоўвалі калгасную сіс-тэму і хацелі пераўтварыць калгасы ў "абшчынныя гас-падаркі", а саўгасы - у дзяржаўныя маёнткі. У чэрвені 1943 года гітлераўцы дазволілі перадачу зямлі ў валоданне ся-лянам. Але гэта рашэнне так і не было выканана.
У горадзе і раёне працавала некалькі пачатковых школ. Настаўнікам прадпісвалася, як сведчыла акупацыйная "Менская газэта", кожны ўрок у школе пачынаць з гутаркі аб "новым парадку" ў Еўропе на чале з Гітлерам (Гісторыя Беларусі.ч.2. Мн.,1998.С.240).
Што такое " новы парадак", жыхары Горак і раёна хутка пазналі на сабе. Фашысты адразу ж устанавілі рэжым кры-вавага тэрору, грабяжу і насілля над савецкімі грамад-зянамі.
Былая настаўніца СШ №1 М.Я.Капілевіч успамінала, што "...свой прыход у Горкі гітлераўцы адзначылі вялізным пажарам. Потым раз'юшаныя бандыты пачалі расправу з моладдзю. Першай іх ахвярай стаў Лёва Леўшуноў, ву-чань. Убачыўшы, што полымя ахапіла родную школу, ён прыбег на пажар і быў застрэлены як "падпальшчык".
Яшчэ нядаўна шумныя і жыццярадасныя Горкі былі пе-ратвораны ў горад смерці і пакут. Сімвалам яго сталі чаты-ры шыбеніцы, збудаваныя ў скверы каля былога адмініс-трацыйнага корпуса. Акупанты зганялі сюды людзей, каб запалохаць іх відовішчамі пакарання смерцю савецкіх пат-рыётаў. На ўскраіне горада, у садзе навукова-даследчай гаспадаркі, былі вырыты равы, якія сталі брацкімі магіламі для тысяч савецкіх грамадзян. Гітлераўцы ўчынілі жудас-нае зверства - расстралялі 150 дзяцей з дзіцячага дома. Зараз на тым месцы ўстаноўлены помнік.
У кнізе "Памяць. Горацкі раён" змешчаны спісы парты-зан, мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны. Усяго загі-нула некалькі тысяч чалавек амаль ва ўсіх вёсках раёна.
У дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці знаходзіцца "Акт раённай камісіі па ўстанаўленні і расследванні нямец-кіх злачынстваў у гады Вялікай Айчыннай вайны", з якога бачна, што "...в д. Тудоровка Маслаковского сельского Со-вета 25 мая 1943 г. в 5 часов утра приехали немецкие части численностью 300 человек, арестовали 19 человек мирных жителей деревни - мужчин и женщин, после зверских издевательств, побоев, пыток и надругательств всех их расстреляли на опушке леса в 100 м севернее д. Тудоровка и прикрыли еловыми ветками, приказав под страхом смерти никому не подходить близко к лесу".
Масавымі рэпрэсіямі нямецкія акупанты імкнуліся зламаць волю савецкіх людзей. Але народ не скарыўся. Любоў да Радзімы, нянавісць да ворагаў, імкненне ад-стаяць свабоду і незалежнасць сваёй Айчыны падымалі людзей на барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў.
Ужо ў першыя месяцы акупацыі супраціўленне немцам аказвалі патрыёты-камуністы, якія ў канцы 1941 года ства-рылі Горацкае падполле. 17 снежня 1941 года ў доме А.П.Кузняцова сабраліся С.І.Вераб'ёў, П.Н.Савінаў, П.І.Яцун і П.Х. Кажура і размеркавалі абавязкі. Арганіза-ваць падпольную групу на ільнозаводзе даручылі П.Н.Са-вінаву, на цагельным - А.І.Трэмбе, у майстэрнях былой МТС - С.І.Вераб'ёву.
Праз некаторы час горацкія патрыёты ўстанавілі сувязь з падпольнымі групамі ў вёсках Добрая (кіраўнік Д.Ф.Вай-строва), Альхоўка (В.В.Быкаў),Палёнка (Ф.М.Дзям'янаў), Чапялінка (Е.Г.Ленчыкаў),Рэкатка (Я.Е.Дзмітрыеў), Аўсян-ка (В.К.Асюцін), Губіна (М.Ф.Сапетаў).
Раённая падпольная арганізацыя налічвала 78 чалавек, аб'яднаных у 12 груп.
На пачатковым этапе дзейнасці падполля першараднае значэнне надавалася масава-палітычнай рабоце сярод насельніцтва. Неўзабаве на агароджах, слупах і будынках з'явіліся лістоўкі, якія заклікалі да барацьбы з ненавісным ворагам.
У студзені 1942 года на кватэры П.Н.Савінава адбылася нарада. Было вырашана пашырыць падпольны цэнтр і ўвесці ў яго састаў А.І.Трэмбу, пачаць збор зброі і распа-чаць дыверсіі.
Праз некалькі тыдняў горацкая падпольная арганізацыя налічвала ўжо больш за 60 чалавек. Патрыёты збіралі зброю і боепрыпасы для партызанскіх атрадаў.
У студзені 1942 года падпольшчыкі правялі першую ды-версію: замарозілі на чыгуначнай станцыі адабраную фа-шыстамі ў насельніцтва бульбу, вывелі са строю тэлефон-ную сувязь і электрасетку.
Акупанты развесілі па ўсяму гораду аб'явы, у якіх абя-цалі вялікую ўзнагароду таму, хто паведаміць імёны ды-версантаў. Але ніхто не выдаў падпольшчыкаў. Праз месяц патрыёты спалілі электратурбіны і ўзарвалі паравыя катлы электрастанцыі. На Горацкім цагельным заводзе ў сакавіку 1942 года было выведзена са строю абсталяван-не, а на льнозаводзе спалена 800 тон трасты.
Вясной 1942 года кіраўніцтва Горацкага падполля пры-няло рашэнне вывесці частку патрыётаў у лес і стварыць партызанскі атрад. У Горацкім гістарычна-этнаграфічным музеі экспануецца карціна мастачкі В.І.Юрковай "Пасяд-жэнне Горацкага падпольнага цэнтра", у час якога ішло аб-меркаванне гэтага важнага пытання.
Пасля гэтага пасяджэння П.І. Яцун дастаў тапаграфіч-ныя карты Горацкага і іншых раёнаў вобласці, 2 біноклі, компасы. А.І.Трэмба, М.К. Дурнеў і В.П.Махлаёў арганіза-валі рамонт зброі ў кузні цагельнага завода. Камсамолкі Еўдакія і Вольга Вераб'ёвы, якія працавалі ў шпіталі, зда-былі медыкаменты.
У пачатку мая невялікімі групамі падпольшчыкі пайшлі ў лес і далучыліся да ўжо існуючага з сакавіка 1942 года атрада А.В.Шульгіна і Д.Ф. Вайстрова.
У Горках засталіся члены партыйнага цэнтра П.І. Яцун і А.П. Кузняцоў. Раззлаваныя дыверсіямі, акупанты кінулі ўсе сілы на пошук падпольшчыкаў. І хутка яны напалі на след патрыётаў. А.П.Кузняцоў быў арыштаваны. Жорсткія катаванні не зламалі камуніста. Нічога не дабіўшыся, фашысты расстралялі героя. А праз некалькі дзён гітле-раўцы схапілі П.І.Яцуна, А.С.Магазіншчыкава, І.С.Марчан-ка, В.П.Махлаева. Іх білі гумавымі дубінкамі, катавалі электрычным токам. Але патрыёты маўчалі.
12 ліпеня 1942 года гітлераўцы сагналі народ да былога адміністрацыйнага корпуса інстытута, дзе былі падрыхта-ваны 4 шыбеніцы. Арыштаваныя, шчыльна акружаныя кан-воем, ішлі босыя, акрываўленае аддзенне звісала шмат-камі. Рукі вязняў былі скручаны калючым дротам, і толькі галовы, гордыя і нескароныя, высока падняты.
"Таварышы! Біце фашыстаў! Перамога будзе за намі!"- гэта апошнія словы Паўла Іванавіча Яцуна.
У той дзень немцы расстралялі больш за 50 падполь-шчыкаў і іх сваякоў. Сярод іх былі В.І.Вераб'ёва, С.І.Дзені-сенка, В.А.Асюцін, А.П.Грыгор'еў, М.І.Грамакоўскі і інш. Патрыёты, што засталіся ў жывых, пайшлі ў партызаны.
Пад уплывам гераічных перамог Чырвонай Арміі на тэрыторыі раёна пашыраўся партызанскі рух. У жніўні 1942 года горацкі партызанскі атрад быў пераўтвораны ў бры-гаду "Звязда". Яна складалася з трох атрадаў, у якіх наліч-валася 370 чалавек. Толькі ў жніўні - верасні лясныя бай-цы падарвалі 9 эшалонаў, вывелі са строю тэлефонную лінію Горкі - Шклоў, знішчылі 17 аўтамашын ворага.
Палітмасавую работу сярод насельніцтва праводзіў агіткалектыў у складзе 14 чалавек.
Для барацьбы з партызанамі восенню 1942 года фа-шысты накіравалі спецыяльны ахоўны полк. Аднак лясныя салдаты, умела манеўруючы, наносілі ўдары па карніках. Злосць за свае няўдачы гітлераўцы спаганялі на мірным насельніцтве.
17 кастрычніка 1942 года насельніцтву вёсак Машкова, Рэкатка і Добрая гітлераўцы "абвясцілі" загад наступнага зместу: "...Вядома, што жыхары вашай вёскі кармілі бан-дытаў (так фашысты называлі партызан - У.Л.) і дапама-галі ім. ...Недалёка ад Рэкаткі знаходзіўся лагер, у будаў-ніцтве якога бралі ўдзел жыхары вёскі, і таму размяшчэн-не яго, безумоўна, вядома вам.
Ваша вёска, нягледзячы на распараджэнне нямецкіх улад, да гэтага часу не выканала пастаўкі жывёлы і зер-ня..."
І далей новыя ўлады загадвалі забраць у сялян кароў і расстрэльваць усіх, хто дапамагае партызанам. Заканч-ваўся дакумент пагрозай: "...калі тут з'явяцца новыя члены банд, вёска будзе спалена і яе насельніцтва - расстраля-на".
Аднак ні пагрозы, ні зверствы акупантаў не змаглі спы-ніць нарастаючае супраціўленне народа. Узаемадзеянне насельніцтва з партызанамі станавілася ўсё больш цес-ным.
1943 год азнаменаваўся новымі перамогамі Чырвонай Арміі над ворагам. Разгром гітлераўскіх войск пад Ста-лінградам азначыў карэнны пералом у ходзе вайны. Як і ўсюды на захопленай ворагам тэрыторыі, партызанскі рух у Горацкім раёне яшчэ больш актывізаваўся. Гэтаму ў значнай меры садзейнічала арганізатарская дзейнасць Горацкага падпольнага камітэта КП(б)Б, створанага ў жніўні 1943 года. Яго сакратаром быў П.А.Цішкоў, членамі райкама - П.С.Рэвякоў, А.В.Шульгін, А.В.Аўсяннікаў, М.Ф.Коршунаў.
У снежні 1943 года ў Зубраўскім лесе сабралася пар-тыйная канферэнцыя, якая абмеркавала пытанні ўма-цавання партыйна-палітычнай работы сярод мясцовага на-сельніцтва. Вялікае значэнне надавалася друкаванай пра-пагандзе. Сістэматычна выдаваліся і распаўсюджваліся лістоўкі і звароты да насельніцтва, якія заклікалі савецкіх людзей да барацьбы з ворагам.
Самааддана змагаліся з захопнікамі камсамольцы і моладзь. Да стварэння падпольнага райкама камсамоль-скай работай са жніўня 1942 года кіраваў упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ С.Я.Янчанка (у пасляваенны час доктар экана-мічных навук, прафесар, працаваў загадчыкам кафедры палітэканоміі БДУ).
Падпольны райкам камсамола быў арганізаваны ў студзені 1943 года і базіраваўся ў 17-й, а затым у 35-й партызанскай брыгадзе. Сакратарамі яго са студзеня па снежань 1943 года выбіраліся С.Я.Янчанка, Б.П.Чарнякоў, М.Н. Маракоў, членамі райкома - А.З. Васільеў, З.Ф. Хаўранкова, В.Ф. Мацюшэнка, Ю.А. Бабруйскі, Г.Я. Глекаў, Е.Е. Дзмітрыеў.
Падпольны райкам ЛКСМБ накіроўваў дзеянні камса-мольскіх арганізацый у партызанскіх атрадах і антыфа-шысцкіх падпольных групах. Апошнія былі ў вёсках Альхоўка, Напраснаўка, Аўсянка, Губіна, Рэкатка. У барацьбе з ворагам камсамольцы раёна праявілі мужнасць, адвагу і стойкасць.
Восенню 1942 года ў баі была схоплена параненая кам-самолка Паша Ільюшына. Фашысты жорстка здзекваліся над васемнаццацігадовай дзяўчынай, выразалі ёй зорку на грудзях, зламалі рукі, ногі, а потым кінулі ў лесе. У маі 1943 года каля вёскі Тудараўка гітлераўцы па-зверску за-білі 25 юнакоў, якія скрываліся ад адпраўкі ў Германію.
Побач з дарослымі гераічна змагаліся і юныя мсціўцы. Піянерам уступіў у партызанскі атрад Яўген Вераб'ёў з Рэкаткі. У атрадзе стаў камсамольцам. Удзельнічаў у бая-вых дзеяннях лясных салдат, быў узнагароджаны медалём "За адвагу". 1 ліпеня 1944 года разам з групай партызан папаў у засаду. Завязаўся бой. Яўген быў паранены раз-рыўной куляй у жывот. Калі фашысты падыйшлі да яго блізка, ён падарваў сябе проціватанкавай гранатай. Пас-мяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
У другім атрадзе 35-й партызанскай брыгады добрым разведчыкам быў піянер Коля Васільеў, якога партызаны звалі Коля Малы. Яму прысвечаны нарыс у кнізе "Піянеры-героі"(Мн., 1983). Гераічна загінуў у 1943 годзе піянер-пар-тызан Пеця Шыцікаў. Яго імя насіў цеплаход - сухагруз, прыпісаны да порта горада Ізмаіла Адэскай вобласці.
На тэрыторыі Горацкага раёна ў гады вайны ў розны час дзейнічалі партызанскія брыгады "Звезда", "Победа", 14-я Цёмналесская, 17-я, 115-я Горацкая, атрады 2-і, 3-і, 112-ы Горацкі, П.Е.Казанкова, М.Д.Кохава, ініцыятыўныя групы брыгады "Чекист".
Толькі партызаны 124-га атрада 17-й брыгады за 1942-1943 гады ўзарвалі 18 эшалонаў і вывелі са строю 16 паравозаў і 244 вагоны, 5 чыгуначных мастоў, 11 кіла-метраў тэлеграфна-тэлефоннай сувязі. Народныя мсціўцы гэтага атрада спалілі 8 маслазаводаў, знішчылі 300 афі-цэраў, 4237 фашысцкіх салдат і 349 паліцэйскіх.
Да сярэдзіны 1943 года партызаны кантралявалі амаль палову тэрыторыі Горацкага раёна. Збываліся словы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, сказаныя ім яшчэ ў пачатку вайны: "Я ведаю, што будзе рабіць мой народ. У захопленых ворагам раёнах узнікнуць партызанскія атра-ды... Паляцяць у паветры масты, склады, абозы... Пакуль будзе жывы хоць адзін беларус, не будзе на беларускай зямлі спакою фашысцкім захопнікам".
У кастрычніку 1943 года Горкі пачулі гул баёў пад Лені-на. 23 кастрычніка газета "Правда" паведаміла: "Выкон-ваючы баявое заданне савецкага камандавання, польскія пехацінцы дывізіі імені Тадэвуша Касцюшкі і танкісты воінскай часці імені герояў Вестэрплаттэ ў раёне Леніна прарвалі абарону немцаў і імклівай атакай выбілі іх з некалькіх населеных пунктаў. Праціўніку нанесены вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Каля 300 гітлераўцаў, у тым ліку 13 нямецкіх афіцэраў, здаліся ў палон палякам".
За праяўлены ў бітве пад Леніна гераізм сотні савецкіх і польскіх воінаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. А камандзіру батарэі лейтэнанту Г.Р. Лахіну, капітанам Вой-ска Польскага В.Высоцкаму і Ю. Гюбнеру, радавой А. Кжы-вонь прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У канцы 1943 года Чырвоная Армія вызваліла ўсходнюю частку Горацкага раёна. Лінія фронту праходзіла па рубя-жы Леніна - Горы - Дрыбін і далей па рацэ Проня. Яна зас-тавалася нязменнай на працягу дзевяці месяцаў, аж да са-мага пачатку аперацыі "Багратион".
У вёсцы Горы Горацкага раёна быў арганізаваны рай-выканкам і РК КПБ, іншыя раённыя ўстановы, якія на тэры-торыі двух сельскіх Саветаў: Горскага і Каменскага- пачалі праводзіць работы па аднаўленню мірнага жыцця.
Як раз у гэты час у Горы прыехаў вядомы пісьменнік, паэт, публіцыст і грамадскі дзеяч Ілля Эрэнбург.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ён, з'яўляючыся вай-сковым карэспандэнтам, надрукаваў больш за 1300 арты-кулаў, нататкаў і фельетонаў у савецкім і замежным друку.
У час знаходжання на фронце Ілля Эрэнбург разам з пісьменнікам Васілем Гросманам збіраў матэрыялы аб зні-шчэнні фашыстамі насельніцтва. Потым гэтыя матэрыялы, ужо пасля смерці пісьменніка, былі надрукаваны ў "Черной книге" (О злодейском повсеместном убийстве евреев не-мецко-фашистскими захватчиками во временно оккупи-рованных районах Советского Союза и в лагерях Польши во время войны 1941-1945гг). Адна са старонак гэтай кнігі прысвечана падзеям, што адбыліся ў вёсцы Горы Горац-кага раёна.
У артыкуле "В местечке Горы" ён пісаў: "У мястэчку Горы жыло шмат яўрэяў: рабочыя лесазавода (ён памы-ляўся, у Гарах быў ільнозавод - У.Л.), рамеснікі - сама-тужнікі, калгаснікі "Чырвонага сцяга", кавалі, шаўцы і краў-цы... Хто не ведаў каваля Абрама Альтшулера? Былі ў Га-рах дзесяцігодка, бібліятэка, вялікі клуб, бальніца, парк культуры і адпачынку...
Прыйшлі немцы. Афіцэр убачыў на бруку шасцігадовага хлопчыка i застрэліў яго. Гэта было пачаткам.
Зранку 19 кастрычніка 1941 года немцы акружылі мяс-тэчка. У хату васьмідзесяцігадовага Эфраса ўварваўся немец. Стары маліўся. Немец схапіў яго за руку: "Iдзі!" Эф-рас адказаў: "Не чапай! У мяне хопіць сiлы дайсці да ма-гілы". З суседняга дома немцы выцягнулі інваліда Гурэ-віча: яго жонка Міра плакала. Гурэвіч гаварыў: "Міра, не трэба плакаць". Яўрэяў павялі да завода. Там была выка-пана вялізная магіла. Старая Рахлеў крычала: "Вам не за-будуць кроў гэтых немаўлятак ! Вы адкажаце за ўсё..." Яе забілі першай. Яўрэяў распранулi. "Холадна", - крычалі маленькія дзеці. Хана Гурэвіч закрычала: "Не дам гадам здзекавацца над маім дзіцяці", апошнім забілі старога Эф-раса.
21 сакавіка 1944 года (пісьменнік памыляўся, гэта ад-былося 29 верасня 1943 года - У. Л.) Чырвоная Армiя выз-валіла мястэчка Горы. Адкапалі магiлу каля завода i ўба-чылі страшэннае відовiшча: жанчына з дзiцём на руках, не-маўлятка, якi абхапіў рукамi шыю старой, напэўна, сваёй бабулі, сотнi трупаў.
Над раскапанай магілай адбыўся мітынг воiнскай часці. Афіцэр Конішчаў сказаў: "Запомніце, таварышы, гэту магілу! Паклянёмся адпомсціць немцам за кроў нявінных савецкіх людзей". Радавы Троцкi сказаў: "Iдучы у бой, я буду вечна памятаць аб гэтай магіле".
Як вядома, пасля гэтага адбылося складанне "Акта о зверствах немцев в местечке Горы Могилёвской области БССР 16 марта 1944г.", дзе апавядаецца аб тым, што бы-ло расстраляна больш за 200 чалавек. Акт знаходзіцца ў фондзе 49-й арміі (Дзяржаўны архіў Міністэрства абароны Расіі, вопіс 9733, справа 120, ліст 69).
Раніцай 23 чэрвеня 1944 года шквал артылерыйскага агню і бомбавых удараў абрушыўся на ворага. Пачалося магутнае наступленне Чырвонай Арміі. Абарона праціўніка была прарвана.
К вечару 26 чэрвеня 1944 года ў Горкі ўступіў 329-ы стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка В.А. Гусева.
Уся краіна з паведамлення савецкага інфармбюро па-чула такія словы: "На Могилевском направлении наши вой-ска, успешно продвигаясь вперед, с боем овладели рай-онным центром Могилевской области городом Горки...»
У баях за вызваленне Горацкага раёна загінула нямала савецкіх воінаў. Яны спяць вечным сном у брацкіх магілах у горадзе Горкі, вёсках Леніна, Старына, Сафонава, Пар-шына, Стараселле, Горы і іншых вёсках раёна.
У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны залатымі літарамі ўпісаны імёны 40 Герояў Савецкага Саюза, якія ваявалі на горацкай зямлі.
У гады вайны некалькі тысяч нашых землякоў актыўна ўдзельнічала ў барацьбе з фашыстамі. Многія з іх гераічна загінулі. Іх імёны ўнесены ў раённую кнігу "Памяць".Сярод іх шэсць братоў Цыганковых з вёскі Горы - Аляксандр, Арсеній, Кірыл, Мацвей, Фядосій, Васіль. Трагічнаму лёсу братоў прысвечаны нарыс "Буслы над Запруддзем" жур-наліста Горацкай раённай газеты " Ленінскі шлях" Пятра Дзетліковіча.
На жаль, гэты спіс не зусім поўны. Ужо пасля выхаду кнігі "Памяць"стала вядома, што ў гады вайны загінулі два браты Цімошчанкі - Рыгор і Ануфрый з вёскі Андзекалава Горацкага раёна, якія да вайны жылі і вучыліся ў Горках. Як успамінае іх родная сястра, якая жыве зараз у Горках, Цімошчанка Марыя Трыфанаўна,"...старшы сяржант Рыгор Трыфанавіч, 1918 года нараджэння, прапаў без звестак у верасні 1944 года, лейтэнант Ануфрый Трыфанавіч, 1919 года нараджэння, загінуў 16 ліпеня 1941 года".
Тысячы ўраджэнцаў раёна ўзнагароджаны баявымі ор-дэнамі, а 4 з іх удастоены высокага звання Героя Савец-кага Саюза.
Іван Ігнатавіч Якубоўскі ўдастоены гэтага звання двой-чы. Біяграфія палкаводца пачалася на беларускай зямлі. "Радзіма мая - зямля беларуская. Год нараджэння - 1912. Дзяцінства, маленства i юнацтва непарыўна звя-заны з вёскай Зайцава Горацкага раёна, што на Магі-лёўшчыне, - пicaў у адным са cвaix біяграфічных арты-кулаў Іван Ігнатавіч.- Сям'я наша была вялікая. Жылі надзвычай бедна, нярэдка голадна, апраналіся ў зрэб-нае палатно, насілі лапці. У сям'ю рана прыйшло гора: у 1917 годзе памерла маці, Акуліна Андрэеўна".
Пачатковую школу ён скончыў у вёсцы Куртасы, сямі-годку - у Горках. "Аб сваіх школьных гадах я ўспамінаю як аб нялёгкіх", - пісаў маршал.
"Нялёгкіх", - сказана занадта мякка. Кожны дзень двац-цаць кіламетраў ішоў ён у асенняе бездарожжа і зімовую сцюжу ў зрэбных штанах, даматканай світцы і лапцях.
З вялікай удзячнасцю ў кнізе "Зямля ў агні" І.І.Якубоўскі ўспамінае дырэктара сямігодкі Зянкевіча, настаўнікаў Ма-жайскую, Кіслякова, Ксенджука, Старашыцкага і іншых.
Пасля заканчэння школы некаторы час працуе ў Горках на цагельным заводзе, а затым па камсамольскай пуцёўцы паступае ў Аршанскі педагагічны тэхнікум.
З мая 1932 года - курсант аб'яднанай беларускай ва-еннай школы імя ЦВК БССР. З гэтага часу пачынаецца яго служба ў радах Чырвонай Арміі.
Вялікую Айчынную вайну кaпiтан Якубоўскі сустрэў пад Мінскам, дзе камандаваў танкавым батальёнам, і першы свой ордэн Баявога Чырвонага Сцяга атрымаў за аба-рончыя бai ў Беларусі.
Бачачы здзек, гвалт, якія чынілі ў роднай краіне пры-шэльцы, Іван Ігнатавіч пісаў жонцы, Зінаідзе Фёдараўне, ў кастрычніку 1941 года: "Як сын нашай партыі і патрыёт зямлі рускай, добра помню нашых продкаў - Суворава і Кутузава. За рускі народ, за нашу зямлю, за слёзы нашых братоў і сясцёр без літасці буду граміць подлых бандытаў".
Ён стрымаў сваю клятву. За 1418 дзён вайны ўдзель-нічаў у сотнях бітваў, з баямі прайшоў каля пяці тысяч кі-ламетраў.
Вясной 1943 г. І. I. Якубоўскі фарміруе 91-ю асобную танкавую брыгаду, з якой прайшоў шлях ад Сталінграда да Прагі. Брыгада была ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Суворава i Багдана Хмяльніцкага. 18 яе выхаванцаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Танкавая брыгада асабліва вызначылася 7 лістапада пры вызваленні г. Фастава, за што ёй было прысвоена найменне Фастаўская. А камандзіру брыгады I. I. Якубоў-скаму за ўмелае кіраўніцтва, асабістую мужнасць i гepa-iзм было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго прызначаюць намеснікам камандзіра 6-га гвардзейскага танкавага корпуса.
Мужнасць i бясстрашнасць маладога камандзіра, а ча-сам i пагарда да небяспекі здзіўлялі многіх. Былы воін 6-га гвардзейскага танкавага корпуса Б. Разумаў ycпaмінаў: «Багата на вачах прайшло камандзіраў у розных званнях, але Якубоўскі запомніўся адразу. Крочыць палкоўнік, вы-сокі, стройны, мужны, валявы твар, Герой Савецкага Саюза. А мы, салдаты, ведалі, што Герояў на вайне давалі толькі героям і толькі за подзвіг. Ну, думаем, цяпер наш корпус папрэ, дадзім нямецкім ваякам дыхту. Уяўляеце, нейкі новы прыліў храбрасці i бязбоезнасці невядома адкуль з'явіўся, бо вынослівыя камандзіры, смелыя, валявыя i рашучыя натхняюць на вайне нават без заклікаў, каманд».
Як адзначае ў кнізе «Часовые стоят на посту» пісь-меннік А. Первенцаў, "...у бітвах лета 44-га Якубоўскі зна-ходзіцца ў росквіце свaix сіл. I гэтыя сілы ён не траціць упустую. Падначаленае яму аб'яднанне становіцца таранным. Хтосьці назваў яго сталёвым таранам генерала Рыбалкі... "
У канцы ліпеня 1944 г. пад яго кipaўніцтвам частка кор-пуса, без пантоннага маста, фарсіравала раку Віслу i захапіла плацдарм на левым яе беразе, што дазволіла паспяхова фарсіраваць раку ўсяму злучэнню. У гэтай аперацыі ў поўнай меры раскрыўся палкаводчы талент Якубоўскага. 23 верасня 1944 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза паўторна.
Пасля вайны І. I. Якубоўскі займаў адказныя пасады ў войсках. З 1957г. ён - першы намеснік Галоўнака-мандуючага і Галоўнакамандуючы групы войск у Гер-маніі. З 1956 г. - камандуючы войск Кіеўскай ваеннай акругі, з 1967 г. - першы намеснік міністра абароны СССР і Галоўнакамандуючы Аб'яднаных узброенных сіл краін Варшаўскага Дагавору. Маршал Савецкага Саюза І.І.Якубоўскі ўзнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 8 іншымі ордэнамі, медалямі, 11 ордэнамі i медалямі замежных краін. Памёр 30.11.1976 г. У г. Горках у 1953 годзе ўстаноў-лены бюст маршалу.
Яго жонка, Зінаіда Фёдараўна, ycпaмiнала: "Вельмі любіў Іван Ігнатавіч сваю родную Беларусь. У памяць аб сваёй зямлі ён, дзе б нi жыў, - у Германіі, Львове ці ў Падмаскоўі, высаджваў побач з домам тры беластвольныя бярозкі: такія бярозкі раслі ля парога яго роднага дома.
У свой час - ужо генералам - ён марыў вярнуцца ў Беларусь служыць i працаваць... Але лёс распарадзіўся інакш. Ён быў салдатам Айчыны".
Невялічкая вёска Сахараўка Добраўскага сельскага Савета Горацкага раёна. Тут 8 мая 1921 г. у сялянскай сям'і нарадзіўся Рыгор Усцінавіч Дольнікаў.
Вучыўся ў Панкратаўскай васьмігодцы, у 1936 - 40 гг. у ФЗВ, працаваў слесарам на вагонарамонтным заводзе ў Мінску. Тут займаўся ў аэраклубе, а потым вучыўся ў Батайскай авіяцыйнай школе. Скончыў яе на "выдатна". У службовай характарыстыцы курсанта было запісана: "лятаць любіць, у палёце вынослівы. Актыўна ўдзель-нічае ў грамадскім i палітычным жыцці падраздзялення. Мэтазгодна выкарыстоўваць у знішчальнай авіяцыі... "
Аднак трапіць у знішчальнікі Дольнікаву адразу не ўда-
лося. Спачатку служыў у 25-м запасным авіяцыйным палку, што базіраваўся ў Азербайджане. Толькі вясной 1943 г. ён накіроўваецца на фронт, у 100-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк, дзе ваявалі знакамітыя лётчыкі: двойчы Герой Савецкага Саюза Д. Глінка і яго брат Б.Глінка.
За жнівень 1943 г. Р. Дольнікаў збіў тры варожыя са-малёты. Аднак не мог ведаць ён, якое выпрабаванне рых-таваў лёс у пяцьдзесят шосты вылет.
30 верасня 1943 г. эскадрылля атрымала загад - не прапусціць ніводнага самалёта да нашых пазіцый у раёне Вялікага Такмака. Шэсць знішчальнікаў падняліся ў паветра i сустрэліся з больш як 60 нямецкімi штурмавікамі Ю-87. Разгарэўся бой. Р. Дольнікаў наблізіўся да вядучага нямецкай групы i збіў яго. Толькі выйшаў з атакі - у прыцэле яшчэ aдзiн варожы самалёт. Палец націснуў на гашэтку, але пушка маўчала: скончыліся боепрыпасы. Р. Дольнікаў вырашае пайсці на таран, але ў гэты час фашысцкія лётчыкі падпалілі яго самалёт, i ён ледзь паспеў выкінуцца з парашутам.
Што было з iм потым, можна прачытаць у кнізе Р. У. Дольнікава «Летит стальная эскадрилья». Пасля пра-цяглых допытаў Р. У. Дольнікава кінулі ў канцлагер. Але i тут ён не скарыўся. Увайшоў у падпольны камітэт. Двойчы арганізоўваў уцёкі. Аднак удалося збегчы толькі ў трэці раз - 2 снежня 1943 г.
А праз некаторы час ён апынуўся ў партызанскім атрадзе «За савецкую Радзіму». Ваяваў радавым, потым быў прызначаны начальнікам узбраення.
Вясной 1944 г., калі партызанскі атрад далучыўся да часцей Чырвонай Арміі, Р.У. Дольнікаў вярнуўся ў свой полк. А там верылі, што ён вернецца - нават лётную кніж-ку ў apxiў не здалі.
Зноў пачаў ваяваць i збіў яшчэ 12 варожых сама-лётаў, зрабіўшы за вайну 160 баявых вылетаў. Фактычна ён заслугоўваў вышэйшай узнагароды - звання Героя Савецкага Саюза, але ў біяграфіі быў палон...
На працягу многіх пасляваенных гадоў Р. У. Дольні-каву прыйшлося прайсці некалькі праверак НКУС на на-дзейнасць. У артыкуле Б. Мацкевіча «Пасля першай не закусваю», надрукаваным у «Настаўніцкай газеце», піса-лася, што былі i такія моманты ў жыцці Р. Дольнікава, калі карцела "...прыставіць рэвальвер да скроні..."
У літаратуразнаўцаў ёсць версія, што прататыпам твора М.Шолахава "Судьба человека" быў менавіта Р.У.Дольнікаў.
Нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, ён усё вытрымаў i застаўся ў apмii. Служыў вельмі добра, воінскія званні маёр i палкоўнік яму былі прысвоены датэрмінова.
У 1955 г. Р. У. Дольнікаў скончыў Ваенна-паветраную акадэмію, у 1965 г. яму было прысвоена званне «Зас-лужаны ваенны лётчык СССР». Стаў кандыдатам гіста-рычных навук.
За асабістую мужнасць i адвагу, праяўленыя ў бараць-бе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, поcnexi ў баявой падрыхтоўцы войск, авалодванні складанай баявой тэхнікай i ў сувязі з 60-годдзем Са-вецкай Apмii i Ваенна-Марскога Флоту Р. У. Дольнікаву 21 лютага 1978 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
31 мая 1994 г. рашэннем прэзідыума Горацкага гарадскога Савета дэпутатаў Р. У. Дольнікаву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Горкі».
Стаяў зімовы халодны дзень. Boiны Чырвонай Apмii, зламаўшы ўпартае супраціўленне праціўніка, выйшлі на рубеж paкi Одэр. Сярод наступаючых былі воіны 1052-га палка 301-й стралковай дывiзii 1-га Беларускага фрон-ту.
Перад узводам, якім камандаваў малодшы лейтэнант Шорнікаў i дзе служыў старшынёй Фёдар Антонавіч Уг-начоў, была пастаўлена задача - фapcipaвaць раку i за-мацавацца на супрацьлеглым беразе.
Доўгія, пакутлівыя гадзіны перад наступленнем. Ус-памінаў Угначоў сваю родную вёску Слабада, што раз-мясцілася каля чыгуначнай станцыі Зубры Горацкага раёна. Тут 2 студзеня 1913 г. нарадзіўся ён у сям'і селя-ніна, скончыў школу i спачатку працаваў у калгасе, потым дзесятнікам у Горацкім леспрамгасе. У 1935 - 1937 г.г. служба ў Чырвонай Арміі. Калі вярнуўся ў родную вёску, то спачатку ўзначальваў паляводчую брыгаду, а затым кі-раваў жывёлагадоўчай фермай. Марыў паступіць у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Але пачалася вайна.
3 першых дзён на фронце, быў двойчы паранены i кан-тужаны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I-й сту-пені, трыма медалямі. I вось зноў на перадавой...
3 задумення Фёдара Угначова вывела чырвоная ракета. Па гэтаму ўмоўнаму ciгналу байцы падняліся ў атаку. Фа-шысты абрушылі шквал кулямётна-аўтаматнага агню. Але спыніць байцоў было ўжо немагчыма, i яны хутка ўвар-валіся ў варожыя траншэі. Кідаючы зброю, гітлераўцы ў паніцы пабеглі.
У момант схваткі гераічна загінуў камандзір узвода. I та-му прыйшлося Фёдару Антонавічу, як старшыне, узяць ка-мандаванне на сябе.
Пачало світаць. I гітлераўцы, апрытомнеўшы, зноў па-чалі наступаць. Першую атаку праціўніка адбілі хутка, i тады пачала біць варожая артылерыя. Зноў атака, - i так некалькі разоў.
Па рацыі Угначоў пaпpaciў падтрымкі. У адказ паступіў загад: пратрымацца яшчэ некалькі гадзін. Пазней, калі скончыўся гэты бой, ён даведаўся, што яго падраздзя-ленне адцягвала ўвагу ворага ў той час, калі асноўныя сілы дывізіі фарсіравалі раку Одэр у другім месцы i занялі населены пункт Ортвых.
Сем гадзін змагаўся з ворагам, сцякаючы крывёю, уз-вод. У ходзе баёў за плацдарм былі знішчаны тры танкі i бронетранспарцёр, звыш 50 гітлераўцаў.
6 красавіка 1945 г. Фёдару Антонавічу Угначову было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны ён вярнуўся дадому, на родную Беларусь. Потым працаваў у Сотрынскім леспрамгасе Свярдлоўскай вобласці. Апошнія гады жыў i працаваў у гарадскім пасёлку Слабадзея, што ў Малдове. Памёр у 1978 годзе.
Зараз педагагічны атрад Горацкага педагагічнага калед-жа, які знаходзіцца ў в. Леніна, носіць імя Ф.А. Угначова.
Мікалай Фаміч Шындзікаў нарадзіўся 30 кастрычніка 1925 г. у вёсцы Любіж.
Скончыў пяць класаў Цімохаўскай сямігадовай школы. У 1939 г. сям'я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў сяло Тэнгулы Марыінскага раёна Кемераўскай вобласці.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Фама Іванавіч пайшоў на фронт, i Мікалаю, старэйшаму з пяці дзяцей, давялося ўзяць на сябе ўсе клопаты аб сям'і. Пасля заканчэння сямі класаў ён працаваў у калгасе "Перамога", затым вучыўся ў школе механізатараў пры Благавешчанскай МТС, стаў трактарыстам.
29 снежня 1943 г. Мікалай быў прызваны ў Чырвоную Армію. Неўзабаве ён стаў механікам-вадзіцелем танка Т-34.
Ішоў ліпень 1944 г., войскі 1-га Беларускага фронту, зламаўшы жорсткае супраціўленне ворага, пачалі выз-валенне Беларуci. I сярод тых, хто па-геройску змагаўся з фашыстамі, быў Мікалай Шындзікаў.
Палкоўнік запасу М. Махаў у газеце "Камсамолец Кузбаса" піcaў: "У адным з баёў танк гвардыі малодшага лейтэнанта Паўла Махава, дзе механікам-вадзіцелем быў гвардыі сяржант Мікалай Шындзікаў, першым вырваўся ўперад. Змяў кулямёт, супрацьтанкавую гармату i падышоў да лесу, дзе знаходзіўся дзот, які cвaiм агнём перашкаджаў наступленню стралковага падраздзялення. Калі разнеслі на кавалкі дзот ворага i рассеяўся пыл, праз вузкую назіральную шчыліну Шындзікаў убачыў ciлуэты нямецкіх "тыграў".
- Лейтэнант, "тыгры"! - крыкнуў ён камандзіру танка.
- Бачу... Коля, жмі,- адказаў камандзір.
Яны ўступілі ў паядынак з двума "тыграмi" i пасля га-рачай схваткі падбілі ix. Раптам нечаканы моцны ўдар. Прамым пападаннем варожага снарада танк быў вы-ведзены з бою. Кантужаны, пераадольваючы боль, Шындзікаў адкрыў люк танка, дапамог выбрацца з ахоп-ленай полымем машыны параненаму камандзіру.
У гэты час гітлераўцы беглі да падбітага танка. Мікалай укрыў лейтэнанта, лёг каля танка i з аўтамата даў доўгую чаргу. Свінцовы струмень знішчыў некалькі фашыстаў. Другая, трэцяя i чацвёртая спробы захапіць танкістаў у палон дорага абышліся ворагу.
...Расстраляны апошні магазін. Вораг зразумеў гэта i зноў кінуўся на танкістаў. Гітлераўцы зyciм побач. Вось ра-нены афіцэр падпоўз да сяржанта, падаў яму свой аўта-мат i крыкнуў:
- Я дрэнна бачу... Страляй. А мне дай гранату.
- Рус, здавайся!
- На, вазьмі - крыкнуў лейтэнант і кінуў гранату ў гітлераўцаў. У гэты час зусім блізка раздалося роднае "ура! "
Праз некалькі дзён механік-вадзіцель гвардыіі сяржант Мікалай Шындзікаў апробаваў новы танк, на якім з баямі прайшоў звыш 500 кіламетраў. Але асабліва цяжкімі былі кiлaмeтpы, пройдзеныя воінамі ў Польшчы. Вораг чапляўся за кожны метр зямлі.
16 студзеня 1945 г. М. Ф. Шындзікаў на cваім танку iмкліва ўварваўся ў горад Сахачоў. Экіпаж танка зніш-чыў у тым бai 35 адступаючых аўтамашын з рознымі грузамі, дзве гарматы разам з артылерыйскай прыслугай, 25 павозак з боепрыпасамі i прадуктамі харчавання, 46 салдат i афіцэраў.
19 студзеня ў баях за горад Любань гусеніцамі танка была знішчана гармата. Затым, імкліва ўварваўшыся на аэрадром, экіпаж танка знішчыў тры самалёты, якія імкну-ліся ўзняцца ў паветра.
У ноч на 22 студзеня батальёну была пастаўлена задача авалодаць горадам Інаўрацлаў. Група ў складзе ча-тырох танкаў, у якой была i машына Мікалая Шындзікава, першай уварвалася ў горад, захапіла чыгуначную стан-цыю, тэлеграф, радыёвузел i аэрадром праціўніка. Працягваючы наступленне, танкі перарэзалі дарогу ў заходняй частцы горада i закрылі шлях для адыходу праціўніка. Экіпажам былі знішчаны 41 аўтамашына,4 са-малёты i 56 фашыстаў.
У гэтым бai гвардыі сяржант М. Ф. Шындзікаў загінуў. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання i праяў-леныя пры гэтым адвагу i гepaiзм 27 лютага 1945 г. яму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Адважны танкіст быў пахаваны з воінскімі шанаваннямі ў брацкай магіле горада Сахачоў.
Імя Мікалая Фаміча Шындзікава прысвоена школе сяла Тэнгулы Марыінскага раёна Кемераўскай вобласці. У 2006 годзе на будынку Аўсянкаўскай сярэдняй школы Го-рацкага раёна ў гонар героя была ўстаноўлена мармуро-вая дошка.
У гады вайны праславіліся нашы зямлякі - генералы. Сярод іх быў Ф.І. Кузняцоў. Ён нарадзіўся 29 верасня 1898 года ў вёсцы Балбечына Горацкага павета ў сям'і малазямельнага селяніна. Скончыўшы царкоўна-пры-хадскую школу, працаваў з бацькам па гаспадарцы. А калі пачалася першая імперыялістычная вайна, Фёдара прызываюць на службу ў царскую армію. Храбрага хлопца прыкмецілі і залічылі ў школу прапаршчыкаў. Але хутка смелы камандзір выбыў са строю. Ён быў кантужаны сна-радам, які разарваўся паблізу, і быў эвакуіраваны ў ваенны шпіталь г. Оршы. Лячэнне праходзіла даволі пас-пяхова. Малады арганізм браў сваё, і хутка Кузняцоў зноў быў на фронце. Яго прызначылі камандаваць развед-чыкамі палка.
Пасля дэмабілізацыі з царскай арміі вярнуўся ў родную вёску, дзе яго выбралі сакратаром валаснога Савета ра-бочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.
З архіўных дакументаў бачна, што ў гэты час у Горацкім павеце ў Чырвоную Армію запісалася 156 добра-ахвотнікаў. З іх 51 чалавек, найбольш падрыхтаваных, ад-разу пачалі службу. Сярод іх быў і Ф.І. Кузняцоў.
У экспазіцыі Горацкага гістарычна-этнаграфічнага му-зея, прысвечанай Ф.І.Кузняцову, ёсць цікавы дакумент. Гэ-та газета "Известия Горецкого уездного Совета рабочих, крестьянских и солдатских депутатов". У ёй змешчаны спіс кандыдатур для выбару на пасаду камандзіра Горацкага атрада. З дзевяці кандыдатур байцы выбіраюць Кузня-цова.
Вогненные віхуры грамадзянскай вайны звялі яго ў тыя дні з 8-й Мінскай Чырвонасцяжнай дывізіяй. Ф.І.Кузняцоў камандаваў батальёнам. У 1920 - 1921 гадах ён актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з бандамі ў Слуцкім і Бабруйскім паветах. За баявыя заслугі ў змаганні з ворагамі Савецкай ўлады Фёдар Ісідоравіч быў узнагароджаны двума ор-дэнамі Баявога Чырвонага Сцяга.
Пасля грамадзянскай вайны малады камандзір застаўся ў арміі. У 1923 годзе паступае ў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Паспяхова скончыўшы яе, камандуе палком.
У 1930 годзе яго прызначаюць начальнікам вучэбнага аддзела Маскоўскай Чырвонасцяжнай пяхотнай школы. Праз два гады ён ужо начальнік гэтай праслаўленай школы, у якой вучыліся многія камандзіры, у далейшым вядомыя ваеначальнікі. Затым кіруе кафедрай тактыкі Ваеннай Акадэміі імя Фрунзе. У гэты час у розных ваенных газетах і часопісах з'яўляюцца яго артыкулы па пытаннях тактыкі.
З ліпеня 1938 па 1940 год Ф.І.Кузняцоў быў намеснікам камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі. Ён ад-даваў шмат часу баявой і палітычнай падрыхтоўцы злу-чэнняў і часцей. Тады Фёдар Ісідоравіч працаваў разам з Г.К.Жукавым, які быў намеснікам па конніцы і бра-нятанкавых войсках.
У снежні 1940 года ён прызначаецца камандуючым войскамі Прыбалтыйскай асобай акругі. Новы раён, параўнаўча невялікія сілы, якія былі ў распараджэнні ка-мандавання акругі (кожная дывізія прыкрывала ўчастак граніцы працягласцю звыш 40 км) патрабавалі шэрагу мер па інжынернаму абсталяванню тэатра ваенных дзеянняў, па падрыхтоўцы войск і вядзенню аперацый абмежава-нымі сіламі. У лютым 1941 года Фёдару Ісідоравічу было прысвоена званне генерал-палкоўніка.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, пастаўленыя раптоўным нападзеннем ворага ў выключна цяжкае становішча, малаколькасныя войскі акругі не змаглі адбіць удар агрэсара і адступілі.
Ф.І. Кузняцову было даручана ўзначаліць войскі 21-й арміі. У перыяд бітвы за Смаленск армія нанесла нечака-ны для фашыстаў контрудар на бабруйскім напрамку. 13 ліпеня яе злучэнні фарсіравалі Днепр і імклівым ударам вызвалілі Рагачоў і Жлобін. Поспех нашых войск, якія з захаду абыходзілі магілёўскую групоўку праціўніка, сур'ёзна ўстрывожыў гітлераўскае камандаванне. На гэты ўчастак былі перакінуты новыя сілы. Наступаючыя войскі 21-й арміі скавалі восем пяхотных дывізій ворага і нанеслі ім значны ўрон.
У ліпені 1941 года па рашэнню Стаўкі быў створаны новы фронт - Цэнтральны на чале з камандуючым Ф.І. Кузняцовым.
Неўзабаве генерал-палкоўнік Ф.І.Кузняцоў быў пры-значаны камандуючым войскамі асобнай 51-й арміі ў Крыме. Нягледзячы на недахоп узбраення і няпоўную ўкамплектаванасць, армія гераічна змагалася з фа-шыстамі, што перашкодзіла ім хутка прасоўвацца ў Крым і з ходу захапіць Севастопаль.
У красавіку 1942 года пасля цяжкай кантузіі на фронце Ф.І.Кузняцоў прызначаецца начальнікам Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. А ў жніўні 1943 года ён зноў на фронце - намеснік камандуючага войскамі Волхаўскага фронту. 14 студзеня 1944 года пачалося наступленне са-вецкіх войск пад Ленінградам і Ноўгарадам, якое завяр-шылася разгромам буйной групоўкі гітлераўцаў. У выніку больш чым паўтарамесячных баёў Савецкая Армія на-несла цяжкае паражэнне нямецка-фашысцкай групе армій "Поўнач". У ходзе баёў былі разбіты 26 варожых дывізій. За актыўны удзел у гэтай аперацыі ў сакавіку 1944 года генерал-палкоўнік Ф.І.Кузняцоў быў узнагароджаны ордэ-нам Суворава 2-й ступені, а напрыканцы вайны - двума ордэнамі Леніна, трэцім ордэнам Баявога Чырвонага Сця-га, многімі медалямі.
У сувязі з хваробай, якая ўскладняла яго знаходжанне на фронце, Ф.І.Кузняцоў прызначаецца камандуючым вой-скамі Уральскай ваеннай акругі. На гэтым пасту ён адда-ваў усе сілы справе падрыхтоўкі рэзерваў фронту.
Хвароба ўсё часцей непакоіла генерала. Трыццаць га-доў жыцця аддаў ён служэнню Радзіме. Памёр Фёдар Ісідоравіч Кузняцоў у сакавіку 1964 года. Як ужо ад-значалася ў кнізе, адна з вуліц нашага горада носіць яго імя.
"Лётчик от Бога: в пургу, слякоть и туман он сажал боевые машины с оторванными хвостами и обломанными крыльями", - так пра Мікалая Міхайлавіча Кідалінскага казалі лётчыкі, якім давялося ваяваць разам.
Наш зямляк Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся ў Горках ў маі 1907 года. Калі бацька пайшоў на фронт Першай сусветнай вайны, васьмігадовы Мікалай пасвіў скаціну па найму, потым працаваў на заводзе сельскагаспадарчых машын.
У 1926 годзе ён паступае ў артылерыйскае вучылішча, пасля якога служыць у другім Беларускім артылерыйскім палку ў якасці камандзіра ўзвода. Далей за плячыма засталіся школы ваенных лётчыкаў у г. Ленінградзе і ў г. Барысаглебску.
З 1932 года пачалася ў Мікалая Міхайлавіча ваенная кар'ера лётчыка, якой ён прысвяціў дваццаць год свайго жыцця. У пачатку 1933 года ён добраахвотнікам быў на-кіраваны ў Кітай для аказання дапамогі кітайскаму народу ў барацьбе з японскімі акупантамі.
Уся яго далейшая служба была засакрэчана, вядома толькі, што былі камандзіроўкі ў Іспанію, Італію, Польшчу і Германію.
Потым, працуючы інспектарам па тэхніцы пілатавання 2-га бамбардзіровачнага авіяпалка ў Варонежы ў 1938-1940 гг. ён ўстанавіў некалькі рэкордаў палёту ноччу па замкнутай лініі.
Мікалай Міхайлавіч быў удзельнікам савецка-фінскай вайны 1939-40 гг, калі камандаваў палком цяжкіх бамбар-дзіроўшчыкаў.
Вялікую Айчынную вайну ён сустрэў камандзірам пер-шага знішчальнага палка, які ўваходзіў у склад 51 асобнай арміі. Яна абараняла г. Ленінград. Потым ён - камандзір 134-й авіяцыйнай дывізіі Архангельскай ваеннай акругі, на-меснік камандуючага ўдарнай авіягрупай Стаўкі Вярхоў-нага Галоўнага Камандавання Ваенна-паветраных сіл Ка-рэльскага фронту, камандзір 5-ай бамбардзіровачнай авія-брыгады Ваенна-паветраных сіл Паўночнага флоту. У вы-ніку баявой дзейнасці гэтай авіябрыгады было патоплена 29 транспартаў, адзін вартавы і два дазорныя караблі.У паветраных баях было збіта 11 самалётаў праціўніка. За баявые поспехі брыгада пад камандаваннем Кідалінскага была ўзнагароджана ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга.
У канцы 1944 г Кідалінскі быў накіраваны ў г. Севастопаль на пасаду начальніка берагавой абароны Чарнаморскага флоту. Там ён і сустрэў Дзень Перамогі. У час служ-бы ён вучыцца на вышэйшых курсах удасканалення ВПС пры ваеннай акадэміі.
А праз тры гады быў прызначаны камандзірам авіяцый-нага корпуса ў г. Чарнігаве, ў 1952 годзе - камандуючым 2-ой паветранай арміі .
15 кастрычніка 1952 года генерал-маёр М.М.Кідалінскі загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. Яму было ўсяго 45 гадоў.
Пахаваны М. М. Кідалінскі ў Горках у скверы па вуліцы Савецкай. У Горацкім гістарычна - этнаграфічным музеі ёсць стэнд, які апавядае пра славутага земляка, яго аса-бістыя рэчы. У канцы 90-х гг. быў створаны тэлефільм "Торпедоносцы", дзе паказана жыццё і баявыя дзеянні 5-ай бамбардзіровачнай авіябрыгады, якой камандаваў Кі-далінскі. Пра Мікалая Міхайлавіча напісана ў кнізе "Адми-ралы земли белорусской", выдадзенай у Мінску.
М.М.Кідалінскі быў узнагароджаны вышэйшым ордэнам СССР - ордэнам Леніна, ордэнам Ушакова 2 ступені, а таксама чатырма ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга і двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі "За оборону Ленинграда", "За оборону Советского Заполярья", "За обо-рону Севастополя" і іншымі.
У сакавіку 1943 года камандуючаму Ваенна-паветранымі Сіламі Закаўказскага фронту Н. Э.Глушан-кову, нашаму земляку, паведамілі, што ў раёне Туапсэ фашысцкі лётчык скінуў вымпел. У запісцы было сказана, што нямецкі ас выклікае на паядынак рускага аса - адзін на адзін. Паведамляўся і дакладны час - раніца наступ-нага дня над Туапсэ. Камандуючы задумаўся і, як бы разважаючы ўслых, сказаў: "Думаю, жадаючых даць бой фашыстам будзе дастаткова. Адзін ужо ёсць, Вы не за-былі, што ў 1936 годзе я скончыў школу вышэйшага пі-латажу?"
- Гэта немагчыма,- запярэчыў начальнік штаба.
- Як камандуючы, вы не маеце права рызыкаваць сваім жыццём. I потым, раптам паражэнне?
- А вось на гэта я сапраўды не маю права, - сказаў Нічыпар Эмануілавіч. - Фашысты вельмі самаўпэўнена лічаць, што мы не прымем выклік...
Фашысцкі "мессер" з'явіўся нават раней вызначанага часу. ЁН куражыўся ў небе, быццам смяяўся: ну, дзе ж ваш храбрэц? Савецкі знішчалынік з'явіўся дакладна ў тэрмін, Н. Э. Глушанкоў зайшоў з боку сонца, вынырнуў з яго асляпляльных промняў. Атака была імклівай, і фашысцкі ас так і не паспеў зрабіць ніводнага выстрала. "Мессер" задыміў... Фашыст выскачыў з самалёта, не вытрымаўшы атакі, прызямліўся на нашай тэрыторыі і быў узяты ў палон. У зямлянку, дзе знаходзіўся ад'ютант камандуючага і перакладчык, прывялі палоннага аса, на мундзіры якога віселі два жалезныя крыжы.
У зямлянку ўвайшоў камандуючы. Убачыўшы залатыя пагоны, фашысцкі ас выцягнуўся ў струну і сказаў:
- Пан генерал, пакажыце мне лётчыка, які мяне збіў.
- Пакажыце яму, - дазволіў камандуючы.
- Ён перад вамі, - сказаў перакладчык.
- Як? Генерал? Але адкуль такая практыка ?
- Іспанія, - коратка адказаў камандуючы. Перакладу не спатрэбілася...
Наш зямляк Нічыпар Эмануілавіч Глушанкоў нарадзіўся 14 сакавіка 1902 года ў в. Зубры. У 1921 годзе скончыў пя-хотную школу, а ў 1929 - школу лётчыкаў. Стаў ваенным пілотам.
У 1936 годзе Нічыпар Эмануілавіч скончыў школу вышэйшага пілатажу. Веды, атрыманыя ў гэтай школе, вельмі дапамаглі яму ў час вайны ў Іспаніі, дзе ён змагаўся ў якасці добраахвотніка. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Крымскім і Закаўказскім франтах: намеснікам камандуючага, а затым камандуючым Ваенна-Паветранымі Сіламі фронту.
Пасля вайны Нічыпар Эмануілавіч займаў пасаду камандуючага Ваенна-Паветранымі Сіламі Закаўказскай ваеннай акругі. Затым да 1958 года працаваў выклад-чыкам у ваенных навучальных установах. Памёр 20 снеж-ня 1959 года.
Наш зямляк быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.
Генерал-маёр Парфірый Андрэевіч Сталяроў нарадзіўся 23.2.1900 года ў в. Ходараўка Горацкага павета. Вучыўся ў Горацкім рамесным вучылішчы, з канца 1918 года служыў у Чырвонай Арміі. У 1928 годзе скончыў ваеннае аддзяленне пры Ленінградскім электратэхнічным інстытуце і служыў інжынерам па радыё ў авіяцыі Чарнаморскага флоту. З 1940 года ён служыў у штабе ВПС і потым стаў першым начальнікам службы зямнога забеспячэння самалётаваджэння ВПС Чырвонай Арміі.
У час Вялікай Айчыннай вайны кіраваў гэтай службай і быў узнагароджаны ордэнам Леніна і іншымі ордэнамі і медалямі. Пасля вайны ўзначальваў радыётэхнічны фа-культэт Ваенна-паветранай акадэміі.
У 2006 годзе на будынку Палаца культуры в. Аўсянка Горацкага раёна ў гонар генерала была ўстаноўлена мармуровая дошка.
Генерал-маёр артылерыі Павел Ананьевіч Піліпенка на-радзіўся 16.12.1897 года ў в. Анікавічы Горацкага павета. З 1918 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў акадэ-мічныя курсы ўдасканалення камсаставу Чырвонай Арміі. З 1941 года ваяваў на Закаўказскім, Сцяпным, 1-м Укра-інскім і 1-м Беларускім франтах - начальнікам штаба і на-меснікам камандуючага артылерыі арміі, камандуючым ар-тылерыі корпуса.Узнагароджан ордэнам Леніна, 8 іншымі ордэнамі, медалямі.
Генерал-маёр Анісім Сцяфанавіч Люхцікаў нарадзіўся ў 1898 годзе ў в. Кузавіна Горацкага павета. З 1918 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў Ваенную акадэмію, быў началь-нікам вучылішча ў Арэнбургу. У 1941 годзе камандаваў стралковай дывізіяй. Удзельнічаў у бітве пад Масквой, у вызваленні Беларусі, Літвы, Усходняй Прусіі. Узнагарод-жаны дзесяццю ордэнамі, многімі медалямі.
Гераічна змагаліся з фашыстамі не толькі прафесійныя ваенныя.Так, праславіўся былы выхаванец сельскагаспа-дарчага інстытута, работнік Горацкага райвыканкама Ле-кам Ізрайлевіч Шапіра. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён на фронце. І за два гады прайшоў шлях ад ка-мандзіра ўзвода да камандзіра палка.
За ўдзел у баявых дзеяннях ён быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі і медаллю " За баявыя заслугі". Восенню 1943 года ён камандаваў 507-м стралковым палком 148-й стралковай дывізіі.У ходзе паспяховага наступлення на Украіне яго полк адарваўся ад асноўных сіл дывізіі і аказаўся ў тыле ворага. Аднак камандзір не разгубіўся, і полк сумесна з атрадамі пар-тызанскага злучэння ўкраінскіх партызан (камандзір М.Г.Салай) правёў шэраг удалых аперацый у раёне Аўру-ча на тэрыторыі, занятай ворагамі, у выніку чаго немцы панеслі вялікія страты.
За дзеянні ў тыле ворага Л.І.Шапіра быў прадстаўлены камандаваннем да вышэйшай палкаводчай узнагароды "Ордэна Суворава". Так атрымалася, што гэта быў ордэн трэцяй ступені нумар 1.
У гады вайны праславіліся нашы землякі, якія ваявалі не толькі зброяй, а таксама пяром и пэнзлем. Так, вясной 1944 года ў атрад горацкіх партызан трапіла газета "Звязда", якая выдавалася падпольна на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Партызаны, асабліва адна з ix - Вера Міхайлаўна Шчарбатава - з радасцю чыталі ў газеце артыкул, аўтарам якога быў яе брат Георгій Шчарбатаў. Вось ужо некалькі гадоў Вера не чула пра свайго брата, i тут раптам гэта газета...
Больш за шэсцьдзесят гадоў прайшло з той памятнай падзеі. Зараз Вера Mixaйлаўна Шчарбатава (па мужу -Фомчанка) на пенсіі.
Пра жыццёвы шлях свайго брата яна ўспамінала: "Георгій нарадзіўся 7 мая 1919 года ў вёсцы Рэкатка...Ён рана навучыўся чытаць i чытаў вельмі многа. 3 дзяцінства марыў стаць настаўнікам. Вучыўся спачатку ў вёсцы, а потым у Горацкай беларускай школе. У 1936 годзе ён паступіў у Магілёўскае педвучылішча, пачаў пісаць свае першыя вершы і апавяданні. Потым працаваў настаўнікам, журналістам у абласным і рэспубліканскім друку".
11 жніўня 1942 года па заданню ЦК КПБ у якасці карэспандэнта газеты "Савецкая Беларусь" быў накіра-ваны ў штаб Мінскага партызанскага злучэння, якім ка-мандаваў Герой Савецкага Саюза Р.Н. Мачульскі. Потым пачынае працаваць у рэдакцыі газеты "Звязда", удзель-нічаў у баявых аперацыях партызан. Зімой 1944 года пад яго кіраўніцтвам было выпушчана чатырнаццаць нумароў гэтай газеты.
За гераізм і адвагу быў узнагароджаны ордэнам Бая-вога Чырвонага Сцяга і медалямі. Пасля вайны працаваў у газеце "Звязда", "Известия", рэдактарам часопіса "Мала-досць". У гэты час напісаў некалькі кніг аб партызанскім руху ў Беларусі. Памёр у 1957 годзе.
Мастак Ф.К. Яўмененка нарадзіўся ў 1908 годзе ў вёсцы Леніна Горацкага раёна. Вучыўся ў Горках на рабфаку акадэміі. Потым паступіў у Маскоўскае мастацкае вучы-лішча. У час вайны на фронце стварыў серыю малюнкаў аб гэтых гераічных гадах. Мастак рабіў замалёўкі пад абстрэлам, на маршы, на прывалах. Калекцыю сваіх твораў падарыў Ленінскай СШ Горацкага раёна, а серыю франтавых малюнкаў - Горацкаму гістарычна-этна-графічнаму музею. У Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ёсць яго калекцыя са 150 карцін. Памёр у 1978 годзе.
Стала бессмяротным імя нашага земляка, адважнага разведчыка Івана Ермалаевіча Чэрнікава. Будучы камандзірам разведвальнага атрада на тэрыторыі Польшчы, ён праявіў мужнасць і гераізм пры выкананні баявых заданняў і пасмяротна ўдастоены ордэна Айчыннай вайны I-й ступені і польскага ордэна "Віртуці Мілітары". Імем І.Е.Чэрнікава названы вуліцы ў гарадах Горкі і Млава ( Польшча), вёсцы Сава Горацкага раёна.
Удзячныя жыхары Горак свята захоўваюць памяць пра тых, хто цаной свайго жыцця наблізіў дзень Перамогі. У гонар вызваліцеляў Горак на цэнтральнай вуліцы горада ўстаноўлены артылерыйская гармата і мемарыяльная дошка. Свяшчэннае месца для кожнага жыхара - помнікі, устаноўленыя на тэрыторыі гарадскога стадыёна і акадэміі, дзе ў Вялікую Айчынную вайну фашысты зні-шчылі некалькі тысяч савецкіх грамадзян.
Сімвалам мужнасці і гераізму стаў мемарыяльны ком-плекс на тэрыторыі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У цэнтры яго - тры фігуры воінаў, якія ідуць на вайну, - выкладчыка, студэнта і рабочага. Больш за 200 імёнаў на мемарыяльных плітах. Салдаты і афіцэры, пар-тызаны і падпольшчыкі... Яны жылі ў нашым горадзе, хадзілі па яго вуліцах, сядзелі ў студэнцкіх аўдыторыях, а калі надышоў час, не пахіснуліся і аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Былы студэнт акадэміі І.М.Міхайлаў здзейсніў подзвіг на тэрыторыі Польшчы. На адной з вуліц горада Грундзёндза стаіць дом, на сцяне якога ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам: "Тут 3 сакавіка 1945 года ў цяжкім баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за вызваленне нашага горада Грундзёндза загінуў смерцю храбрых воін Савецкай арміі лейтэнант Міхайлаў. Вечная памяць герою".
Гераічныя справы нашых землякоў у гады Вялікай Ай-чыннай - багаты матэрыял для ваенна-патрыятычнага вы-хавання падрастаючага пакалення. Частыя госці ў школах і працоўных калектывах ветэраны Вялікай Айчыннай вай-ны.
На гэтых сустрэчах часта гучыць "Песня 70-й дывізіі":

70-я - моя армейская семья,
70-я - в ней воевали ты и я.
Давайте вспомним взвод и полк, и первый бой,
И командиров, кто водил нас за собой...

Был путь наш нелёгким. И ночью и днём
На запад, вперёд под смертельным огнём,
Калугу и Горки запомним навек,
Днепровские волны, Шклов, Минск,
Кенигсберг...

У ліпені 1984 года ў дні святкавання 40-годдзя вызва-лення Горак Героям Савецкага Саюза І.Л.Грыгор'еву, М.І.Грыбкову і лётчыцы А.І.Мішынай, якія вызвалялі горад і раён, прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада Горкі".
У 17 кіламетрах ад Горак ёсць месца, якое стала свяшчэнным для рускага, беларускага і польскага народаў. Тут, пад Леніна, крывёю змацавана непарушнае баявое братэрства.
15 кастрычніка 1968 года ў Леніна адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці. Купалападобнае збудаванне са шкла і бетону нагадвае салдацкую каску.
Недалёка ад музея, на схіле вышыні, знаходзяцца дзве магілы савецкіх і польскіх воінаў. Над імі ўзвышаецца кавалак прабітай брані - сімвал небывалай стойкасці і мужнасці савецкіх і польскіх воінаў.
На цэнтральнай плошчы Леніна ўстаноўлены абеліск з цёмна-чырвонага граніту ў выглядзе зоркі. Надпіс на ім гаворыць: "Бессмяротны твой подзвіг, вечная слава табе, савецкі салдат!"
У маляўнічым скверы на беразе возера збудаваны помнік польскім воінам, на якім на беларускай і польскай мовах напісана: "Польскім воінам 1-й дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, якія загінулі ў баях з нямецкім фашызмам за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, вечная слава!"
З Горак у Леніна вядзе аўтамагістраль - Алея сяброўства. Гэта таксама адзін з помнікаў. Дрэвы пасадзілі польскія і савецкія леснікі. Ім дапамагалі кубінскія, в'етнамскія, мангольскія студэнты, якія вучыліся ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Едуць і едуць людзі ў Леніна.


ЗАГОЙВАЮЧЫ РАНЫ ВАЙНЫ

Яшчэ ішлі баі на франтах Вя-лікай Айчыннай вайны, а Горацкі райкам партыі і выканкам раён-нага Савета дэпутатаў, якія працавалі ў вёсцы Горы, прыма-лі неадкладныя меры для аднаў-лення жыцця ў вызваленай част-цы раёна. Раённую партыйную арганізацыю ў тыя гады ўзначальваў А.Б.Лабанок, выканкам райсавета - Д.І.Быч-коў.
У Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці захоўваецца пратакол № 1 аб'яднанага пасяджэння выканаўчага камі-тэта Горацкага раённага Савета дэпутатаў працоўных і РК КПБ(б) ад 18 студзеня 1944 года. З яго бачна, што з 20 студзеня планавалася адкрыць пачатковыя школы ў вёсках Валынцава, Першына, Быстрая і Альхавец. Пачалі працаваць некаторыя класы ў школе вёскі Каменка. Было вырашана аднавіць працу двух хат-чыталень у Гарскім і Каменскім сельскіх Саветах.
...Наступіў чэрвень 1944 года. Горкі і раён былі выз-валены. Аднак горад знаходзіўся ў руінах. Усюды на спаленых вуліцах - кучы цэглы і пакаробленага металу. Разбураны ўсе прамысловыя і адміністрацыйныя пабу-довы і ўстановы. Гітлераўцы ўзарвалі і спалілі 166 са 170 дамоў камунальнага фонду.
Але як можна змераць незаменныя людскія страты, мацярынскія і сіроцкія слёзы. За тры гады акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі і па-зверску за-мучылі больш за дзве тысячы мірных жыхароў. 1375 чалавек загналі ў Германію. Вялікі ўрон нанеслі гітлераўцы гаспадарцы раёна, разрабавалі ўсе калгасы і саўгасы, 2 тысячы гаспадарчых пабудоў, знішчылі 110 вёсак, 5746 жылых дамоў, 50 калгасных клубаў, 2 бальніцы і 19 мед-пунктаў, усе бібліятэкі.
Здавалася, спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб адрадзіць горад і раён. Але небывалы працоўны гераізм людзей, вялікая дапамога ўсёй краіны дазволілі хутка аднавіць Горкі, падняць раён.
У Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці захоўваецца пратакол пасяджэння Горацкага гарадскога Савета дэпу-татаў працоўных ад 20 жніўня 1944 года, на якім выра-шалася пытанне аб аднаўленні разбуранага горада.І перш за ўсё гарсавет займаўся пытаннямі забеспячэння насель-ніцтва горада ежай. Выступаючы на пасяджэнні, загадчык харчгандлю Цершычны казаў, што ў горадзе былі адкрыты сталовая, два магазіны, пякарня пачала працаваць два дні ў тыдзень. Аднак былі цяжкасці з мукой. Гарсавет звярнуўся з заклікам да ўсіх жыхароў прыняць актыўны ўдзел у аднаўленчых работах, і людзі горача адгукнуліся.
Шырокі размах атрымаў рух чаркасаўцаў (паводле прозвішча А.Чаркасавай, брыгада якой добраахвотна і бясплатна ў свабодны час працавала на аднаўленні Сталінграда). Ініцыятарамі стварэння такіх фарміраванняў у Горках выступілі рабочыя арцелі "Прагрэс", якія ўзялі за абавязак адпрацаваць на аднаўленні горада па 10 дзён кожны. Чаркасаўскія брыгады ачысцілі ад руін усе вуліцы і двары горада, сабралі 180 тысяч штук цэглы.
У час расчысткі руін былі знойдзены міны, пакінутыя ворагам. Размініраваннем тэрыторыі займалася спецыяльная група. Не абышлося і без ахвяр. Загінулі інжынер-маёр К.І.Цыбульскі, радавыя В.А.Скварцоў і І.К.Сукач. Яны пахаваны на могілках, што знаходзяцца па дарозе ў Дрыбін.
Былая настаўніца, завуч сярэдняй школы №1 М.Ка-пілевіч у верасні 1944 года вярнулася ў родныя Горкі. Яна ўспамінала: "Пустэча і бур'ян панавалі там, дзе былі вуліцы і стаялі дамы. Толькі на ўскраінах уцалела частка дамоў. Ні машын, ні коней, ні людзей, ні руху.
Войск у горадзе ўжо не было, але напружана працавалі атрады мінёраў. Нялёгка было зрабіць прыгоднай для жыцця былую лінію фронту. Райкам КПБ, які размяшчаўся ў адным з дамоў акадэміі, стаў цэтрам аднаўленчых работ. У невялікіх хатах размясціліся ўстановы".
У лютым 1945 года быў зацверджаны першы пас-ляваенны бюджэт гарадскога Савета на 1945 год. Пла-навалася, што даходаў будзе 572 042 рублі. Расходаў 2 312 689 рублёў. З архіўных дакументаў бачна, што да гэтага часу ў горадзе працавалі тры школы: руская, зарэ-чанская і Пагодзінская, гасцініца, лазня, дзіцячыя садкі і яслі.
Для будаўніцтва горада патрабавалася вялікая коль-касць цэглы і лесу. У верасні 1945 года на цагельным заводзе былі адноўлены 2 печы і абпалена 48 тысяч штук цэглы. На далейшае пашырэнне вытворчасці дзяржава выдзеліла прадпрыемству 317 тысяч рублёў.
У першыя пасляваенныя гады ставілася задача ўзна-віць Горацкі льнозавод, які да вайны быў буйнейшым на Магілёўшчыне.
- Ведаеце, з чаго мы пачыналі ўздымаць свой завод ? -успамінаў ветэран прадпрыемства Аляксей Свірыдэнка.- З нарыхтоўкі дроў для цагельнага завода. Дырэктар паслаў мяне, Ціхана Журава і Івана Міхасёва ў лес. Там мы нарыхтоўвалі дровы і везлі іх на санях у Горкі на цагельны завод. Адтуль на свой завод везлі яшчэ цёпленькую цэглу, з якой клалі сцены галоўнага корпуса.
Былы машыніст лакамабіля І.М.Медзвядзёў, які адпра-цаваў на льнозаводзе больш за 30 гадоў, успамінаў, што будаўнікі працавалі па спрошчанаму праекту Ленінград-скага праектнага інстытута з прывязкай новага корпуса да былога будынка завода.
У Магілёўскім абласным архіве грамадскіх арганізацый захаваўся пратакол № 6 Горацкай партарганізацыі. З выс-туплення на ім дырэктара льнозавода М. К. Несцерава бачна, што ў 1944 годзе на аднаўленне завода было выка-рыстана 12 тысяч рублёў. У 1945 годзе было асігнавана больш за 900000 рублёў. Планавалася, акрамя вытворчага цэха, пабудаваць 4 жылыя дамы для рабочых. Цікава, што на сходзе дырэктар казаў, што работы ідуць на будоўлі марудна з-за таго, што завод мае ўсяго 2-х коней для подвозкі будаўнічых матэрыялаў. Аднак, нягледзячы на гэтыя цяжкасці, у 1946 годзе цэх завода па вытворчасці льновалакна пачаў працаваць.У ім было ўстаноўлена тра-фейнае абсталяванне маркі " Бильдер".
У канцы таго ж года ўступілі ў строй прамкамбінат, ма-лочны завод, арцелі "Прагрэс", "Харчавік", раённая дру-карня і электрастанцыя, пачала працаваць бальніца, палік-лініка, Дом сацыялістычнай культуры. Улічваючы, што ў час вайны шмат дзяцей не вучылася, пры беларускай шко-ле пачала працаваць вячэрняя школа працоўнай моладзі.
У кастрычніку 1945 года адкрыўся дзіцячы дом на 130 чалавек. Жыхары горада сабралі для дзяцей-сірот прадук-ты харчавання і цёплае адзенне. А работнікі Горацкага райкама партыі ў снежні вырашылі 10 працэнтаў зарплаты пералічыць у фонд дзіцячага дома.
Прымаліся меры і для хуткага пад'ёму сельскай гаспа-даркі раёна. У першыя месяцы пасля вызвалення было ар-ганізавана 160 калгасаў і саўгасаў, машынна-трактарная станцыя. У МТС да чэрвеня 1945 года дзейнічалі майстэр-ні, гараж, кузня, было 22 трактары і дзве грузавыя машы-ны. Адкрыліся курсы па падрыхтоўцы трактарыстаў.
У верасні 1945 года камсамольцы раёна адпрацавалі ўдарную пяцідзёнку ў гонар юбілею камсамола Беларусі. 93 камсамольска - маладзёжныя брыгады, 112 камсамольскіх пастоў па ахове ўраджаю выйшлі ў поле. Прыклад у працы паказалі камсамолец, трактарыст Горацкай МТС Тарас Ларковіч (узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК ЛКСМБ) і вучаніца 7-га класа Панкратаўскай школы Ганна Капусціна, якая зжынала штодзень па 0,25 гектара жыта.
Камсамольцы азелянялі двары і вуліцы, будавалі клубы, бібліятэкі, дамы для тых, хто жыў у зямлянках. Моладзь вёскі Хамянічы сваімі рукамі пабудавала пасёлак і назвала яго Камсамольскі. За актыўны ўдзел у аднаўленні раёна ў 1945 годзе ЦК УЛКСМ узнагародзіў камсамольскую раённую арганізацыю Ганаровай граматай.
У пачатку 1946 года важнай палітычнай з'явай у жыцці народа сталі першыя пасляваенныя выбары ў Вярхоўны Савет СССР. У гэтыя гады на прадпрыемствах і будоўлях Горак разгарнулася сацыялістычнае спаборніцтва пад дэ-візам: "Выканаць пяцігодку за чатыры гады!"
Па закліку райкамаў партыі і камсамола 26 мая 1946 года на будоўлях горада адбыўся масавы суботнік, на якім працавала 3337 чалавек. 7 ліпеня адбыўся суботнік па ад-наўленню і пашырэнню цагельнага завода.
Вынікі двух гадоў пяцігодкі падвяла 2-я раённая партыйная канферэнцыя (да гэтага часу ў раёне налічвалася 715 членаў і кандыдатаў у члены партыі), якая адбылася 1 лютага 1948 года. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў параўнанні з даваенным узроўнем узрос на 30,2 працэнта. Было адноўлена 5 прамысловых арцелей, 2 льнозаводы, лесазавод, 9 цэхаў райпрамкамбіната.
Важнай падзеяй было ўвядзенне ў строй 1 студзеня 1948 года новай пякарні, якая ў суткі выпякала каля 10 тон хлеба.
Раён выканаў план нарыхтовак хлеба на 110 працэнтаў, бульбы - на 105, льносемя - на 160 працэнтаў. Да 30-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі былі адноўлены 161 калгас і саўгас, пабудавана 216 грамадскіх устаноў, 85 школ і 153 будынкі культуры, 1088 дамоў для калгаснікаў. Гэта дало магчымасць поўнасцю закончыць перасяленне сель-скіх працаўнікоў з зямлянак ва ўласныя дамы.
У горадзе шырокі размах атрымала сацыялістычнае спаборніцтва. Сярод лепшых работнікаў вытворчасці былі рабочыя прамарцелі "3-ці год пяцігодкі" М.І.Кастроў, З.П.Краўчанка, камсамольцы Л.Латушкін, П.Малышава, Ф.Чабатарэўская, О.Рыжанкова.
Значных вынікаў у працы дабіліся брыгады С.І.Пронці-шавай і В.А.Смалякова Горацкага льнозавода. А змена майстра Л.І.Максімава ў 1948 годзе паспяхова справілася з двума гадавымі нормамі. На цагельным заводзе фармоў-шчыца камсамолка Вера Гладкая з двухмясцовай фармо-вачнай машыны перайшла на чатырохмясцовую. Яе пачын перанялі іншыя рабочыя. На 200-250 працэнтаў перавыка-нала план работніца прамкамбіната М.Ф.Бальцава.
Пашыраўся ў горадзе і рацыяналізатарскі рух. Яго ініцы-ятарамі ў Горках сталі працаўнікі льнозавода. Пад кіраў-ніцтвам галоўнага механіка А.Ф.Іванова яны ўдасканаль-валі канвеерную падачу льнотрасты. У выніку завод выка-наў гадавы план 1948 года да 15 жніўня.
Аднак трэба адзначыць, што эканамічнае становішча рабочых, сялян і інтэлігенцыі было даволі цяжкім. На пра-мысловых прадпрыемствах горада была нізкай заработная плата, шмат ручной працы.У горадзе не хапала жылля, многія ўстановы - школы, бальніца, паліклініка месціліся ў прыстасаваных памяшканнях.
Электраэнергія круглыя суткі падавалася на тэрыторыі акадэмічнага гарадка, у райцэнтры - толькі на 2-3 гадзіны вечарам ( электрарухавік працаваў на прамкамбінаце). Адсутнічаў аўтобусны рух па горадзе і вялікай праблемай для гараджан было дабрацца да чыгуначнага вакзала. У дрэнным стане знаходзілася шаша на Оршу.
На раённай сельскагаспадарчай выставе, якая адкры-лася 15 кастрычніка 1950 года, ў рабоце якой прынялі ўдзел 40 калгасаў і 4 МТС, а таксама Шышаўская сямі-гадовая школа, былі падведзены вынікі развіцця сельскай гаспадаркі за гады чацвёртай пяцігодкі. Адзначалася, што ў выніку павялічэння пасяўных плошчаў і росту ўрад-жайнасці валавы збор збожжавых культур у 1950 годзе дасягнуў 277, 7 працэнта да ўзроўню 1945 года. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з 1940 годам вырасла на 65 працэнтаў, свіней - на 166, авечак - на 146 працэнтаў. Лепшымі з 59 буйных калгасаў былі прызнаны калгасы "Шлях сацыялізму"- старшыня М.Генькін ( ён працаваў у Горках), "Культура", імя С.М. Кірава, імя С.М. Будзённага.
Разам з тым, у большасці калгасаў раёна аплата працы калгаснікаў была вельмі нізкая. На кожны працадзень яны атрымлівалі ад 50 да 100 г збожжа, у асобных калгасах выдавалася невялікая колькасць бульбы, часам корм для жывёлы. У самых адсталых калгасах не давалі і гэтага, і калгаснікі, як тады казалі, працавалі за "палачкі" - гэта значыць за адзнаку, што выходзілі на працу. Галоўнай крыніцай добрабыту для іх у гэты час з'яўляліся пры-сядзібныя ўчасткі. Але яны ў тыя гады скарачаліся, бо пры-ходзілася плаціць падаткі за кожную жывёлу і дрэва.
Пастановай СНК БССР на базе Горацкай МТС ў 1947 годзе была створана рэспубліканская апорна-паказальная машынна-трактарная станцыя з мэтай укаранення трава-польнай сістэмы ў сельскую гаспадарку.
Разам з уздымам прамысловасці і сельскай гаспадаркі актыўна вялося будаўніцтва жылля, школ, медыцынскіх і культурных устаноў. 19 жніўня 1950 года ўсе будаўнічыя арганізацыі горада былі аб'яднаны ў будаўнічы ўчастак - БУ-61.
У 1950 годзе ў раёне ўжо налічвалася 88 школ, пра-цавалі 444 настаўнікі, 18 урачоў, 22 фельчары, 48 меды-цынскіх сясцёр. Было 110 бібліятэк, 15 хат-чытальняў, 14 калгасных клубаў, раённы Дом культуры, кінатэатр, 5 кіна-перасовак. Сотні кватэр працоўных былі радыёфікаваны і электрыфікаваны. У 1952 годзе ў Горках упершыню было праведзена свята песні.
Усё гэта сведчыла аб тым, што горад Горкі і раён поў-насцю адрадзіліся.
Але ў першыя пасляваенныя гады на Беларусь прый-шла новая хваля рэпрэсій - арышты, ссылкі людзей на спецпасяленні, абмежаванні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Захапілі гэтыя падзеі і Горацкі раён. Аб гэтым свед-чыць спіс "Вернутыя імёны", які надрукаваны ў раённай кнізе " Памяць". Улады з недаверам адносіліся і да тых, хто не па сваім жаданні апынуўся на працы ў Германіі ў гады акупацыі, хто жыў на акупіраванай тэрыторыі. Напрыклад, П.І Мартулёва 24 чэрвеня 1945 года безпадстаўна была выслана на 10 год ў Нарыльск, а яе дзяцей адправілі ў дзічячы дом. У 1955 годзе яна была рэабілітавана. Зараз яе дзеці жывуць ў г. Віхарэўка Іркуцкай вобласці.
У гэтыя гады пачалася барацьба з так званым кас-мапалітызмам, нізкапаклонствам перад Захадам. У сель-скагаспадарчым інстытуце былі ашальмаваны многія вучо-ныя-генетыкі.
Усё гэта стрымлівала развіццё інстытута, горада, і раёна.
Аднаўленне інстытута

У першы пасляваенны год карпусы, лабараторыі і жылыя пабудовы сельскагаспадарчага інстытута былі ў руінах. Лепшыя кнігі бібліятэкі фашысты вывезлі ў Германію. Матэрыяльны ўрон, нанесены толькі інстытуту, склаў 146 мільёнаў рублёў ( у цэнах 1940 года).
"Ашаламляльную карціну разгрому і запусцення ўяўляў сабой інстытут у пачатку ліпеня 1944 года, - успамінаў прафесар М.М. Каўцэвіч, які быў назначаны пасля вайны яго дырэктарам. - На працягу трох гадоў палі не апра-цоўваліся і не засяваліся. Яны зараслі, пакрыліся пуста-зеллем. На ўсёй іх прасторы суцэльным дываном бялелі рамонкі. Тэрыторыя і палі інстытута былі парэзаны акопамі, ямамі, бліндажамі. Будынкі, што засталіся, былі прыведзены ў непрыгодны стан".
Як вядома, рашэнне аб узнаўленні інстытута было пры-нята ЦК КП(б) і СНК БССР яшчэ 22 чэрвеня 1943 года. Планавалася, што інстытут адродзіць свае факультэты - агранамічны і заатэхнічны на базе Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А. Ціміразева, а землеўпарадкавальны факультэт - на базе Маскоўскага землеўпарадкавальнага інстытута. Аднак жыццё ўнесла карэктывы ў гэтыя планы.
У канцы 1944 года ў Горкі вярнулася група былых вык-ладчыкаў інстытута - прафесар М.М. Каўцэвіч, дацэнты Р.Т. Вільдфлуш, І.Ф. Гаркуша, І.Ф. Грыдзін, А.Г. Мядведзёў, С.С. Захараў, М.У. Сабіла, старшыя выкладчыкі П.Н. Пратасевіч, Э.М. Томсан, Е.Н. Успенскі і іншыя.
З членаў ініцыятыўнай групы ўрадам Беларусі было створана кіраўніцтва інстытута. Дырэктарам ВНУ быў пры-значаны М.М. Каўцэвіч, намеснікам дырэктара па ву-чэбнай рабоце зацверджаны дацэнт Р.Т. Вільдфлуш, па навуковай - дацэнт І. Ф. Гаркуша.
Перад кіраўніцтвам інстытута была пастаўлена задача аднавіць ВНУ, пачаць работу пяці факультэтаў - аграна-мічнага, пладова-агародніцкага, аграхімічнага, заатэхніч-нага і інжынерна-земляробчага.
Задача ставілася вельмі цяжкая. Карпусы, якія заста-ліся, былі часткова разрабаваны (ні дзвярэй, ні вокнаў). Адсутнічала неабходная мэбля і абсталяванне. У інсты-туцкім гарадку не было электрычнасці, не працавалі вода-правод і каналізацыя.
Частка ўцалелых будынкаў была занята раённымі арга-нізацыямі і ўстановамі, бо ў Горках значная колькасць пабудоў была разбурана. У дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці знаходзіцца дакумент, з якога бачна, што раённыя ўстановы (школа, бальніца, банк, дзіцячы садок, раённы клуб) займалі ў будынках інстытута амаль 2,5 тыс. кв. метраў плошчы.
Таксама неабходна было сабраць выкладчыцкі калек-тыў у складзе не менш як з 30 чалавек.
Інстытут адчуваў востры недахоп школьнай моладзі, бо ў гады вайны школы фактычна не працавалі.
Вялікую дапамогу інстытуту аказвала дзяржава. Так, 30 чэрвеня 1945 года было прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. Урад Беларускай ССР вызначыў канкрэтныя меры ў гэтым напрамку. Дзяржава выдзеліла 2 мільёны рублёў, за якія былі набыты прыборы, машыны і падручнікі. У канцы 1945 года на першы курс прыйшло 105 чалавек і 100 вярнулася для працягу вучобы. Большасць з іх за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў час вайны, была ўзнагароджана ўрадавымі ўзнагародамі.
Студэнты, выкладчыкі, абслугоўваючы персанал раман-тавалі карпусы, інтэрнаты, выраблялі мэблю, вучэбнае абсталяванне. Толькі дзякуючы іх гераічнай працы, заняткі ў інстытуце пачаліся 1 студзеня 1945 года.
Як ужо адзначалася, першым пасляваенным дырэкта-рам (так у тыя гады называлася пасада кіраўніка інстыту-та) быў прызначаны прафесар М.М. Каўцэвіч, выхаванец Санкт-Пецярбургскага універсітэта. Ён з 1925 года праца-ваў асістэнтам, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам ка-федры фізікі, быў дэканам агранамічнага факультэта. У 1949 годзе ён атрымаў ганаровае званне "Заслужаны дзе-яч навукі БССР".
У дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці знаходзяцца дакументы акадэміі перыяду 1945-1948 гадоў, якія рас-крываюць шматгранную дзейнасць дырэктара ў справе ад-наўлення інстытута. Так, з пратакола закрытага партый-нага сходу інстытута ад 29 жніўня 1945 года бачна, што новаму кіраўніку прыходзілася вырашаць складаныя за-дачы адраджэння інстытута ў Маскве - у Дзяржаўным камітэце па справах вышэйшай школы СССР, у Мінску - у ЦК КПБ і Савеце Міністраў БССР.
М.М. Каўцэвіч ставіў задачу пачаць работу ВНУ ў снежні 1945 года. І задача была выканана.1 снежня 1945 года 206 студэнтаў пачалі навучальны год. Важна адзначыць, што з іх 185 чалавек былі салдатамі, афіцэрамі, партызанамі Вялікай Айчыннай вайны.
І што цікава, М.М. Каўцэвіч асабіста шукаў былых студэ-нтаў. Так А.М. Багамолаў, які потым стаў заслужаным аграномам БССР, кандыдатам сельскагаспадарчых навук, дацэнтам,ганаровым прафесарам БДСГА ўспамінаў што "...демобилизовавшись из армии, не будучи уверенным в скором восстановлении академии, я стал студентом "Ти-мирязевки" в Москве. В декабре 1945 года получил от Ни-колая Николаевича предложение вернуться для окончания учёбы в академии".
Важна адзначыць, што асаблівасцю першага паслява-еннага навучальнага года было тое, што вучоба вялася ра-зам з работамі па аднаўленню інстытута.
Былая студэнтка факультэта аграхіміі і глебазнаўства першага пасляваеннага набору, а затым кандыдат сель-скагаспадарчых навук, дацэнт кафедры хіміі Т.В. Сталя-рова ўспамінае, што па ініцыятыве рэктара ў акадэміі шырокае распаўсюджванне атрымаў рух чаркасаўцаў. Такія брыгады былі створаны на кожным факультэце.
Дзякуючы дапамозе дзяржавы, самаадданай рабоце калектыва акадэміі, ужо ў 1947 годзе быў поўнасцю адноў-лены новы вучэбны корпус (цяпер корпус №1) і частка сту-дэнцкага інтэрната №1, куды размясцілі больш за 600 сту-дэнтаў. Пачала працаваць студэнцкая сталовая, спартыў-ная зала, цяпліца. Для выкладчыкаў было пабудавана не-калькі дамоў.
Першы пасляваенны выпуск інстытута налічваў усяго 7 чалавек. Сярод іх быў А.А.Калікінскі, потым доктар сель-скагаспадарчых навук, прафесар, загадчык кафедры, зас-лужаны работнік вышэйшай школы БССР.
У 1947 годзе інстытут скончыла ўжо 71 чалавек, з іх 15 атрымалі дыпломы з адзнакай.
У 1946 годзе быў распрацаваны пяцігадовы план раз-віцця ВНУ. Планавалася, што ў 1950 годзе ў інстытуце будзе вучыцца не менш за 1500 студэнтаў. Акрамя факультэтаў, якія існавалі, у інстытуце павінны былі ад-крыцца факультэты механізацыі сельскай гаспадаркі, аграмеліярацыі, а таксама аддзяленне тэхнічных культур і птушкагадоўлі. Асаблівая ўвага ўдзялялася развіццю навуковай баз



Комментарии: 0 Просмотров: 2367 [История изменений] Размер:1027997 байт
Последние изменения сделаны: vladlivsh Лившиц Владимир 1335 дней назад 28.09.2008 10:29:58
ДобавилТекст
Имя Пароль
расширенный... ( / Регистрация )

Тема

В тексте можно использовать Wiki или HTML теги



Кто на сайте?
Анонимные: 5, Зарегистрированные: 0 (?)
Жалоба | Размещено на MyLivePage | | © Kolobok smiles, Aiwan