Лившиц Владимир
Интересные сайты
Intportal.ru
Фильмы, программы, игры, книги и другое бесплатно!

Раскрутить мой сайт!Раскрутить мой сайт!
Посетители
Календарь
<
Май 2012
>
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Подписка
E-mail: 
Опрос
Ваш возраст?

Результаты опроса
Топ комментаторов
bark54 Баркулов
Комментарии: 1
vladlivsh Лившиц Владимир
Комментарии: 1
Другие сайты
vitalong Виктор Кузнецов
samaranightlife Андрей Аско
pam-pam---pam--pam--... ША!!!
studman2005 Дмитрий Дворецкий
hromdiapsid Динар

ГЕРОІ НЕ ПАМІРАЮЦЬ

0.00 (0)

      

      У ТЫЛ ВОРАГА

      Млава. Млаўскі апорны пункт. Млаўскі напрамак...

      Доўгія месяцы пройдуць да таго дня, калі назва гэтага невялікага гарадка, размешчанага паблізу  Варшавы, будзе гучаць у загадах і паведамленнях 2-га Беларускага фронту.  І для таго, каб гэты невялікі куток на буйнамаштабнай карце загаварыў аб сваіх планах, умацаваннях, узбраеннях і дыслакацыі сіл, - туды, у глыбокі тыл праціўніка накіроўваецца група савецкіх разведчыкаў.

      ...Вось ужо чацвёртую гадзіну ляціць самалёт. Цяжка і напружана гудуць маторы шыракакрылага ЛІ-2. У кабіне, цесна прыціснуўшыся адзін да аднаго, сядзяць разведчыкі. Яны маўчаць. Ды і гул матора ўсё роўна заглушыў бы іх галасы. А ля ілюмінатара  глядзіць уніз камандзір групы "Неўскі" капітан Іван Ермалаевіч Чэрнікаў. Дзесьці там, унізе, родная Беларусь, спаленая і стаптаная ботамі фашыстаў.  І, нібы ў пустыні, няма ніводнага агеньчыка. Як там яго вёска Сава, рэчка і лес, куды разам  з братамі Міхаілам і Рыгорам хадзілі лавіць рыбу і па грыбы. Як даўно гэта было... Вучоба ў сямігодцы, якую закончыў ш 1935 годзе. І даўняя мара - быць лётчыкам.

      Але жаданню не прыйшлося збыцца.  Прычынай таму сябры, якія закончылі школу на год раней і прыехалі на канікулы ўжо студэнтамі  Свярдлоўскага чыгуначнага тэхнікума. І пачаліся расказы аб Свярдлоўску і студэнцкім жыцці. Ды і бацькі марылы ўбачыць сына чыгуначным майстрам. Паехаў паступаць у тэхнікум і Іван.

      Экзамены здаў паспяхова. І хаця ўсміхаліся выкладчыкі, пачуўшы беларускую мову, ацэнкі паўсіх прадметах былі выдатныя.

      Пачаліся вясёлыя студэнцкія гады. Прадметы даваліся лёгка, асабліва нямецкая мова. Не думаў Іван, што веды гэтай мовы  прыдзецца выкарыстаць такім незвычайным спосабам.

      І вось вучоба закончана. На наш запыт камсамольцы тэхнікума знайшлі ў архіве  загад №96 ад 23 лістапада 1938 года па Свярдлоўскаму чыгуначнаму тэхнікуму, дзе сказана, што камісіяй Чэрнікаву Івану Ермалаевічу прысвоена кваліфікацыя - дарожны майстар.

      З канца лістапада 1938 года ён - тэхнік дыстанцыі пуці Свярдлоўскай чыгункі. З архіўнай спраўкі Партыйнага архіву Свярдлоўскага абкома КПСС бачна, што ён вядзе вялікую грамадскую работу: старшыня таварыскага суда, старшыня пярвічнай арганізацыі АСАВІАХІМ. І асаблівае захапленне - работа ў газетах. Яго публікацыі можна знайсці ў газетах "Уральскі рабочы", "Гудок" і іншых.

      І памятны дзень 10 красавіка 1940 года, дзень уступлення ў рады камуністаў. А неўзабаве сур'ёзная  гутарка ў райкоме партыі. Для работы ў вызваленых раёнах Заходняй Беларуі  неабходна было паслаць спецыяліста-чыгуначніка.

      На працягу года ён - інжынер дыстанцыі пуці станцыі Лапы Беластоцкай чыгункі. Затым - выкладчык чыгуначнага вучылішча працоўных рэзерваў  у Беластоку.

      Праз некаторы час І.Е.Чэрнікаў  становіцца курсантам Смаленскага ваенна-палітычнага авіяцыйнага вучылішча. Тут, у Смаленску, Іван сустрэў пачатак Вялікай Айчыннай вайны. І вось ш двадцаць два гады ён  камісар авіаэскадрыллі. Споўнілася юнацкая мара - самалёты, неба. Але яму, камісару,  больш спраў на зямлі, сярод людзей.

      У асабовай справе маладога камісара 695-га авіяпалка, што  знаходзіцца ў Архіве Міністэрства абароны Расіі, дывізіённы камісар Цырыльсы зробіць першы запіс: "І.Е.Чэрнікаў ва ўмовах баявой абстаноўкі  настойліва набывае вопыт партыйна-палітычнай работы.  Упарта змагаецца за насаджэнне савецкай ваеннай дысцыпліны".

      Не хапае лётнага саставу. І Чэрнікаў авалодвае майстэрствам пілота баявога самалёта. Удзельнічае ў жорсткіх паветраных баях. І ў верасні 1942 года ордэн Чырвонай Зоркі ўпрыгожыў яго грудзі. Але лятаць прыйшлося нядоўга.  У адным з баёў асколак варожага снарада перабіў сухажылле на назе. Лятаць больш нельга - такое заключэнне ўрачоў.

      А праз некалькі месяцаў, улічваючы выдатнае веданне нямецкай мовы, Іван Чэрнікаў трапляе ў разведцэнтр. І вось ён ляціць за лінію фронту, у глыбокі тыл праціўніка.

      Чэрнікаў адрывае позірк ад ілюмінатара і глядзіць на сваіх баявых сяброў. Ён ведае: усім будзе нялёгка. Асабліва гэтым дзяўчатам - Ганне лебедзевай і Эміліі Няпеўнай. За астатніх ён хваляваўся менш, яны не раз бывалі ў тыле ворага, ваявалі ў партызанскіх атрадах.

  •  
    • Падрыхтавацца! Самалёт над цэллю, - падаў каманду пілот.

     Адкрыўся люк і ў кабіне адразу стала халаднавата ад рэзкага ветру. А праз некалькі мінут над Румацкай пушчай  раскрыліся белыя купалы парашутаў. Аперацыя "Неўскі" пачалася. 

     ПЕРШЫЯ КРОКІ 

     На досвітку радыстка Ганна Лебедзева перадала на Вялікую зямлю першае данясенне: "Прызямліліся добра.  Знаёмлюся з абстаноўкай. "Неўскі".

     Вакол дрымучы лес. Да ўзлесся падступаюць непраходныя балоты.  Куды ісці?  Як зрабіць першыя крокі, каб яны не сталі апошнімі? Да таго ж няма ніводнай яўкі. І, як гавораць разведчыкі, усё трэба пачынаць на голым месцы. А паблізу, усяго ў трох кіламетрах, гітлераўскі штаб Млаўскага апорнага пункта.

     Аднак, нягледзячы на гэта, ужо літаральна на наступны дзень група пачала перадаваць у цэнтр важныя звесткі. Ляціць у эфір радыёсумесь з кропак і працяжнікаў, а ў разведцэнтры яны ажываюць у данясенні:

     "29.08.1944 г.  Ля чыгуначнай станцыі Вульпа знойдзены вялікія склады авіябомб і цяжкіх снарадаў...

     30.08.1944 г.   У  в.Ліпавец (17 км ад  г. Млавы)  з'явіўся штаб авіячасці.  Побач устанаўліваюць гарматы буйнога калібру...

     1.09.1944 г.   Ля м. Шэранск на палявым аэрадроме прызямліліся 12 самалётаў сувязі, устанаўліваюць зеніткі. У 7 км ад мястэчка закапана 45 танкаў..."

     Гэтыя і іншыя паведамленні мы можам прачытаць, калі заглянем у архіве  Міністэрства абароны Расіі ў папку з дакументамі разведгрупы "Неўскі".

     Паспрабуем праз радкі архіўных дакументаў убачыць карціну тых дзён.

     Восень 1944 года. У Польшчы яна наступіла раней звычайнага. Разам з ёй прыйшлі дажджы і халодныя ветры. Многія з разведчыкаў прастудзіліся.  Але яны не на мінуту не адрываліся ад выканання сваёй баявой задачы. Прыкладам самаадданасці і мужнасці быў капітан Чэрнікаў. Былая радыстка атрада Г.С.Лебедзева, якая жыве цяпер у Маскве, успамінае, што ў тыя дні на Чэрнікава  напаў страшны кашаль, які літаральна душыў яго, але ён, сціснуўшыся спружынай, як і раней выходзіў на сустрэчы, займаўся разведвальнай работай.

     І ў данясеннях групы няма скаргаў. Перагортваем данясенні: "Усё ў парадку", "Жывём нармальна".  Толькі зрэдку: "Трэція суткі замятаем сляды".

     А вось і першая ўдача разведчыкаў. У м.Шэранск быў выяўлены штаб 2-й фашысцкай арміі. Кароткая шыфроўка ў развецэнтр, і савецкая авіяцыя трапнай бамбардзіроўкай знішчыла замаскіраваны штаб.

     Узмацніла дзейнасць ваенная паліцыя. У Румацкія лясы, якія прытулілі разведгрупу, нахлынулі карнікі. Фашысты прашчупвалі кожны стог сена, землянку, з небывалай строгасцю праводзілі масавыя праверкі дакументаў у насельніцтва.

     Між тым на вялікую зямлю па-ранейшаму ішлі данясенні. І ў гэтым вялікая заслуга камандзіра атрада. Ён быў паўсюдна. Нечакана знікнуўшы, ён раптам з'явіўся ў форме нямецкага афіцэра на вуліцах Млавы.  Рослы, ганарлівы, сядзеў у буфеце афіцэрскага казіно, слухаў баббатлівых п'яных гітлераўцаў. А праз некалькі гадзін ужо хадзіў па рынку, захутаўшыся ў парваны кажушок, глядзеў, запамінаў. "Каб не вайна, ён мог бы стаць вялікім артыстам, - успамінае Г.Лебедзева, - да таго хутка ўмеў пераўвасабляцца".

     Неяк Чэрнікаў знік на двое сутак.

  •  
    • Рашыў нямнога адляжацца, - растлумачыў ён сваім сябрам.

     І сапраўды разведчык па некалькі гадзін ляжаў  непадалёку ад аб'екта, да якога часта пад'язджалі  нямецкія грузавыя і легкавыя машыны. Прасачыў сістэму аховы, парадак змены каравулаў. На чацвёртую ноч  пад выглядам вартаўніка Чэрнікаў прабраўся на аб'ект.  Але калі ён быў ужо ля мэты, неспадзявана спрацавала сігналізацыя. Прыйшлося адыходзіць. І толькі ўдзень, прабраўшыся ў эшалон, нагружаны баявой тэхнікай, Чэрнікаў трапіў на тэрыторыю ваеннай часці. Перад ім, як на далоні, стаяла "дывізія-невідзімка". Фашысты рыхтавалі яе для магутнага флангавага ўдару па войсках фронту. Гітлераўцы настолькі верылі ў сакрэтнасць фарміравання, што нават не разгрупавалі дывізію.

     І жорстка паплаціліся!  Праз некалькі гадзін у небе з'явіліся савецкія бамбардзіроўшчыкі, і ні адно падраздзяленне не змагло вырвацца з зоны прыцэльнага ўдару.

             Пётр Грынкевіч больш старанна сачыў за перасоўваннем войск. Выкарыстоўваючы дружбу з рамонтнікамі з мясцовага насельніцтва, ён дастаў пропуск  і з імі праходзіў у зону ангараў, да ўзлётных дарожак. Ён нават схітрыўся зрабіць некалькі здымкаў фотаапаратам.

     У гэты час Чэрнікаў станавіў, што паблізу Млавы абсталяваны танкавы палігон. І каб захаваць тайну аперацыі, нямецкае камандаванне пераапранула танкістаў у форму рабочых батальёнаў. Па ўказанню  капітана Чэрнікава зборам даных заняўся  Пётр Гранкевіч. Для гэтага яму прыйшлося змяніць месца  "для нарыхтоўкі сена".

  •  
    • Дазвольце мне, пан камендант, накасіць на палігоне сена, - звярнуўся ён да афіцэра.

     'Камендант згадзіўся, але патрабаваў ад Пятра курэй, яек і віна.

  •  
    • Усё будзе, пан камендант, - адказаў Грынкевіч.

     І праз некалькі дзён, забяспечыўшы фашыстаў прадуктамі, яму ўдалося пранікнуць на палігон. Ён паведаміў разведчыкам, што на палігоне сканцэнтравана многа цяжкіх танкаў - "Тыграў". Начамі экіпажы адпрацоўваюць ваджэнне і стральбу.

     Праз некалькі дзён капітан Чэрнікаў удакладніў каардынаты, і савецкая авіяцыя старанна "апрацавала" палігон.  Пасля бамбардзіроўкі бушавала полымя, ірваліся запасы снарадаў і паліва.

     На другі дзень з пропускам санітарнага ўрача  Чэрнікаў прайшоў на тэрыторыю палігона.

  •  
    • Урач тут ужо не дапаможа, - сказаў адзін з жандараў, правяраючы дакументы разведчыка.

     І сапраўды, Чэрнікаў успомніў гэтыя словы, калі ўбачыў кучы металу. З танкавай дывізіі засталося некалькі танкаў. 

     АПЕРАЦЫЯ "НЕЎСКІ" ПРАЦЯГВАЕЦЦА 

     У пачатку лістапада 1944 года абстаноўка на фронце  змянілася. Кірунак галоўнага ўдару нашых войск прайшоў на поўдзень ад Варшавы. Група разведчыкаў стала рыхтавацца да зімы.

     З цэнтра прыйшло паведамленне: "Чакайце самалёт, скінем грузы". Некалькі начэй разведчыкі з нецярпеннем чакалі.  Нарэшце пачуўся гулматораў, і машина пранеслася над сігнальнымі кастрамі, пакінуўшы за саьой два парашуты.

     Аднак на зваротным шляху атрад наткнуўся на засаду фашыстаў. Пачалася перастрэлка. Агонь прынялі на сябе  Рыгор Астраценка і Міхаіл Хварашчук. Мужныя байцы адстрэльваліся да апошніх патронаў.

     Яўген Умецкі ўспамінае, што разведчыкі "Юрак" і "Алекс" змагаліся з фашыстамі больш двух гадзін. І апошнія патроны страцілі на сябе.

     Бяда не прыходзіць адна. Праз некалькі дзён, прыкрываючы адход групы, гераічна загінуў Якаў Грынчук з вёскі Грынькі Слонімскага раёна.

     У маі 1973 года матэрыял аб гераічнай гібелі Я.Грынчука аўтар надрукаваў  у Слонімскай газеце "За перамогу камунізму". Пісьмо прачыталі маці і сістра героя, якія нічога не ведалі аб смерці Якава. Праз некаторы час яны паехалі ў Польскую Народную Рэспубліку, дзе імем Якава Грынчука  была названа школа ў вёсцы Янава Рыцінскага павета.

     У Польшчы яны сустрэліся з былымі падпольшчыкамі, якія паведамілі, што Якаў біўся да апошняга патрона, а калі фашысты акружылі яго, падарваў ворагаў і сябе гранатай.

     Польскі журналіст Фронтгал у нарысе пісаў,  што група разведчыкаў была выяўлена і ў няроўным баі загінула.

     Не, дарагія сябры, не загінула! У канцы лістапада 1944 года, калі выпаў снег і заставацца ў лесе стала немагчыма, капітан Чэрнікаў прыняў рашэнне  раздзяліць разведчыкаў на дзве групы. Адна  з іх, - успамінае разведчык П.Сільваноўскі, - пад кіраўніцтвам А.Няклуева пайшла ў напрамку горада Цяханаў, на злучэнне з часцямі Чырвонай Арміі.  Капітан Чэрнікаў разам з радысткай Лебедзевай вырашыў застацца ў Млаве. 

     У ЛОГАВЕ ВОРАГА 

     У той час, калі група Няклуева прасоўвалася ўсё далей і далей на ўсход, па дарозе на Млаву марудна ехала падвода з сенам. Воз быў вялікі. На ім сядзеў Пётр Гранкевіч. Ён не спяшаўся. Гэта магло б выклікаць падазрэнне ў гітлераўцаў. І яшчэ яму трэба было сустрэць сувязнога, каб даведацца адрас таго, хто хоча купіць сена.

  •  
    • Добры дзень, - гукнуў Пятра стары, па выгляду падобны на жабрака. - Не падвязеце?

     Пётр ледзь пазнаў Нікадзіма вязняка. Усаджваючыся побач, "стары" паціснуў з удзячнасцю руку і ціха прамовіў:

  •  
    • Вуліца Альштынская, ва Уладзіслава Хішчона.

     Пётр Гранкевіч усміхнуўся. Месца было выбрана зручнае. Побач, у ста метрах, знаходзілася гітлераўская камендатура.

     ...Пацяклі дні і тыдні, самыя небяспечныя і цяжкія. Чэрнікаў, па-ранейшаму ў форме нямецкага афіцэра, хадзіў па гораду, збіраў звесткі.

     Аднойчы ён зайшоў да падпольшчыка, які трымаў невялікі магазін на ўскраіне Млавы. Той паведаміў яму цікавую навіну. У вёску Бромберг прыбыло больш 200 салдат і шмат машын і бронетранспарцёраў. Усё строга засакрэчана. Але ў яго доме размясціўся обер-лейтэнант з роты аховы. Лічыць сябе дэмакратам, бо дазваляе сабе выпіць са мной і пагаварыць.

  • Пагаварыць? - перапытаў Чэрнікаў. - Наладзь мне з ім сустрэчу.

     І праз некалькі дзён а ап'янеўшага афіцэра Чэрнікаў даведаўся, што гітлераўцы перавезлі ў раён Бромберга нейкую новую зброю. Цяпер паўстала задача сабраць больш дакладныя даныя.

     ...Ужо зусім сцямнела, калі капітан Чэрнікаў са сваім верным памочнікам Пятром Гранкевічам падышлі да адасобленагабудынка на ўскраіне Млавы.

  • Обер гаварыў, што сюды завезлі дакументацыю і планы, - сказаў капітан. Затым, паправіўшы мундзір эсэсаўца, накіраваўся да дому.
  •  
    • Прашу про..., - не паспеў дагаварыць вартавы, звалены ўдарам азведчыка, а праз некалькі мінут капітан гукнуў Пятра.

     'У пакоі з вокнамі, закрытымі шчыльнымі шторамі, ляжаў связаны дзяжурны афіцэр.

  •  
    • Дык вось, - працягваў спыненую гутарку Іван Чэрнікаў, - я савецкі разведчык.
    • Гэта немагчыма, - прахрыпеў у адказ немец. - Гэта шантаж... Старыя штучкі гестапа... Няўжо я паверу вам, што савецкі разведчык у Млаве.
    • - Як бачыш, магчыма! Але ў нас мала часу. Я вам гарантую жыццё, калі вы падрабязна праінфармуеце аб тэхніцы і мэтах вашай часці.

       Немец падпарадкаваўся безагаворачна. Адкрыў сейф, паклаў на стол рулоны паперы.

  •  
    • Ракеты? - запытаў капітан.
    • Так, - дрыжачым голасам адказаў немец, - ракеты "ФАУ". Гэта вельмі страшная зброя.
    • Не спяшайся, здымкі павінны быць выдатнымі, - сказаў ён.

     "Страшная зброя" так і не ўзляцела, яе разбамбіла савецкая авіяцыя. А фотаапарат "ФЭД" і цяпер знаходзіцца ў Пятра Гранкевіча ў памяць аб тых  баявых днях.

     ...Студзень 1945 года. У Млаве ўжо выразна чуваць гул фронту, які набліжаецца. У форме нямецкага афіцэра  Чэрнікаў з'яўляўся ў падвалах, дзе былі размешчаны штабы часцей і злучэнняў Млаўскага апорнага пункта. Аціраўся каля тэлефаністаў, сувязных. А ноччу ў цэнтр ішлі апошнія данясенні...

     18 студзеня пачаліся баі за Млаву. А назаўтра Саўінфармбюро паведаміла, што войскі 2-га Беларускага фронту , "...працягваючы наступленне, авалодалі горадам Млава".

      Вялікая была радасць Ганны Лебедзевай ад сустрэчы з савецкімі войскамі, але на душы нарасла трывога  за  Івана Чэрнікава па меры таго, як яна наведвала  явачныя кватэры польскіх таварышаў. І раптам знайшла свайго камандзіра. Убачыла сярод забітых гітлераўскіх афіцэраў.

     Так трагічна абарвалася жыццё савецкага разведчыка. Яму было ўсяго 25 гадоў.

     За мужнасць і гераізм пры выкананні баявога задання ў тыле ворага Іван Ермалаевіч быў пасмяротна ўзнагароджаны залатым ордэнам Айчыннай вайны першай ступені. У 1964 годзе Дзяржаўны Савет  ПНР узнагародзіў яго пасмяротна залатым ордэнам "Віртуці мілітары".

     Ордэнамі і медалямі былі ўзнагароджаны астатнія разведчыкі і польскія патрыёты.

     Імем капітана Чэрнікава названы вуліцы ў Млаве і Горках, а таксама школа ў горадзе Млава.  І кожны год першы ўрок пачынаецца з чытання верша настаўніка Рышарда Ваўжынякі "Памяці івана Чэрнікава".  А пасля заняткаў да могілак савецкіх салдат ускладваюць вянкі і кветкі.

     "Захоўваць бестэрмінова" - прачытае кожны, хто возьме ў рукі папку з архіўнымі дакументамі разведгрупы "Неўскі".

     І сёння мы гаворым:

     - Іван Ермалаевіч Чэрнікаў, ты жывы ў памяці савецкага і польскага народаў! Героі не паміраюць!    
 



Комментарии: 0 Просмотров: 957 [История изменений] Размер:35787 байт
Последние изменения сделаны: vladlivsh Лившиц Владимир 1511 дней назад 05.04.2008 13:47:02
ДобавилТекст
Имя Пароль
расширенный... ( / Регистрация )

Тема

В тексте можно использовать Wiki или HTML теги



Кто на сайте?
Анонимные: 5, Зарегистрированные: 0 (?)
Жалоба | Размещено на MyLivePage | | © Kolobok smiles, Aiwan